Што адбываецца падчас інфаркта? – Крышна Судхір
-
0:07 - 0:10Кожны год прыблізна 7 мільёнаў чалавек
па ўсім свеце -
0:10 - 0:12паміраюць ад інфаркта міякарда,
-
0:12 - 0:15і сардэчна-сасудзістае захворванне,
-
0:15 - 0:17якое прыводзіць да інфарктаў
і іншых праблем, -
0:17 - 0:18як, напрыклад, інсульт,
-
0:18 - 0:20з'яўляецца вядучым сусветным "забойцай".
-
0:21 - 0:23З-за чаго ж развіваецца інфаркт?
-
0:23 - 0:25Як усім мышцам, сэрцу патрэбны кісларод,
-
0:25 - 0:28а падчас інфаркту яго не хапае.
-
0:28 - 0:31Тлушчавыя адклады, ці бляшкі,
-
0:31 - 0:33фарміруюцца на сценках
каранарных артэрый. -
0:33 - 0:37Гэта сасуды, якія падаюць
насычаную кіслародам кроў да сэрца. -
0:37 - 0:39Гэтыя бляшкі растуць з узростам,
-
0:39 - 0:41часам павялічваюцца ў аб'ёмах,
-
0:41 - 0:42цвярдзеюць,
-
0:42 - 0:43ці запаляюцца.
-
0:43 - 0:46У канчатковым выніку бляшкі могуць
перарасці ў тромб. -
0:46 - 0:49Калі адна з бляшак разрываецца
ці пашкоджваецца, -
0:49 - 0:52вакол гэтага месца праз хвіліны
фарміруецца згустак крыві, -
0:52 - 0:56і часткова блакаванная артэрыя
блакуецца цалкам. -
0:56 - 0:59Кроў не паступае да сардэчнай мышцы,
-
0:59 - 1:03і клеткі без кіслароду пачынаюць паміраць
праз некалькі хвілін. -
1:03 - 1:06Гэта інфаркт міякарда,
-
1:06 - 1:07ці сардэчны прыступ.
-
1:07 - 1:11Без медыцынскай дапамогі сітуацыя
можа імкліва пагоршыцца. -
1:11 - 1:15Пашкоджаная мышца можа не перакачваць
кроў так добра, -
1:15 - 1:17і яе рытм можа быць парушаны.
-
1:17 - 1:21У найгоршым выпадку сардэчны прыступ
можа стаць прычынай смерці. -
1:21 - 1:24А як распазнаць, што ў чалавека інфаркт?
-
1:24 - 1:27Найбольш распаўсюджаны сімптом –
болі ў грудзях, -
1:27 - 1:30выкліканыя недахопам кіслароду
ў сардэчнай мышцы. -
1:30 - 1:33Пацыент апісвае гэты боль як інтэнсіўны
ці моцны. -
1:33 - 1:35Боль можа аддаваць у левую руку,
-
1:35 - 1:35сківіцу,
-
1:35 - 1:36спіну,
-
1:36 - 1:37ці жывот.
-
1:37 - 1:42Але ён не заўсёды такі раптоўны
і драматычны, як у кіно. -
1:42 - 1:44Некаторыя адчуваюць млосць
-
1:44 - 1:45ці задышку.
-
1:45 - 1:48Сімптомы могуць быць менш яўнымі
ў жанчын ці сталых людзей. -
1:48 - 1:53Для іх слабасць і стомленнасць могуць быць
галоўным сігналам. -
1:53 - 1:55На дзіва, у многіх людзей,
-
1:55 - 1:59асабліва хворых на дыябет, які ўплывае
на балявыя нервы, -
1:59 - 2:01інфаркт можа быць бязболевым.
-
2:01 - 2:04Калі вы лічыце, што ў чалавека інфаркт,
-
2:04 - 2:07важней за ўсё хутка рэагаваць.
-
2:07 - 2:11Калі ў вас ёсць доступ да службы хуткай
медыцынскай дапамогі, выклікайце іх. -
2:11 - 2:13Гэта самы хуткі спосаб
трапіць у шпіталь. -
2:13 - 2:16Прыём аспірыну,
які разрэджвае кроў, -
2:16 - 2:19і нітрагліцэрын,
які адчыняе артэрыю, -
2:19 - 2:22можа дапамагчы не пагоршыць
сардэчны прыступ. -
2:22 - 2:25У пункце хуткай дапамогі
дактары могуць дыягнаставаць інфаркт. -
2:25 - 2:28Звычайна яны робяць электракардыяграму,
-
2:28 - 2:30каб памераць электрычную актыўнасць
у сэрцы, -
2:30 - 2:33і аналіз крыві, каб ацаніць
ступень пашкоджання сардэчнай мышцы. -
2:33 - 2:37Пацыента змяшчаюць
у кардыялагічнае аддзяленне, -
2:37 - 2:40дзе робяцца аналізы
для вызначэння месца блакіроўкі. -
2:40 - 2:43Кардыёлагі могуць адчыніць
заблакаваную артэрыю, -
2:43 - 2:47надуваючы шарык, пры працэдуры,
якая завецца ангіяпластыка. -
2:47 - 2:51Часта яны таксама ўстауляюць
металічны ці палімерны стэнт, -
2:51 - 2:53які будзе трымаць артэрыю раскрытай.
-
2:53 - 2:58Больш вялікія тромбы могуць патрабаваць
аортакаранарнага шунтавання. -
2:58 - 3:02Пры дапамозе часткі вены ці артэрыі
з другой часткі цела, -
3:02 - 3:06кардыёхірургі могуць змяніць напрамак
крыватоку ў абход тромба. -
3:06 - 3:09Гэтыя працэдуры вяртаюць цыркуляцыю
ў сардэчную мышцу, -
3:09 - 3:11аднаўляючы сардэчную функцыю.
-
3:11 - 3:13Лячэнне інфаркту прагрэсуе,
-
3:13 - 3:15але прадухіленне неабходна.
-
3:15 - 3:19Генэтыка і фактары спосабу жыцця
ўплываюць на вашу рызыку. -
3:19 - 3:22Добрыя навіны ў тым, што вы можаце
змяніць свой уклад жыцця. -
3:22 - 3:25Спорт, здаровае харчаванне
і зніжэнне весу -
3:25 - 3:27разам паніжаюць рызыкі інфарктаў,
-
3:27 - 3:29незалежна ад таго,
ці былі яны ў вас раней. -
3:29 - 3:32Дактары рэкамендуюць займацца спортам
некалькі разоў на тыдзень, -
3:32 - 3:35выконваючы і аэробныя, і сілавыя нагрузкі.
-
3:35 - 3:39"Сардэчная" дыета ўключае
памяншэнне цукру і насычаных тлушчоў, -
3:39 - 3:41якія прыводзяць да сардэчных захворванняў.
-
3:41 - 3:43Што ж можна есці?
-
3:43 - 3:44Шмат валокан з гародніны,
-
3:44 - 3:47птушку і рыбу замест чырвонага мяса,
-
3:47 - 3:50цэльныя злакі і арэхі
накшталт грэцкіх, ці міндалю – -
3:50 - 3:52ўсё гэта вельмі карысна.
-
3:52 - 3:57Добрая дыета і план фізічных нагрузак
трымаюць вагу ў здаровым дыяпазоне, -
3:57 - 4:00што таксама зніжае
рызыку інфарктаў. -
4:00 - 4:03І вядома, лекі могуць прадухіліць інфаркт.
-
4:03 - 4:06Дактары часта выпісваюць слабадазаваны
аспірын, напрыклад, -
4:06 - 4:10асабліва пацыентам, у якіх
ужо быў інфаркт, -
4:10 - 4:12і тым, хто знаходзіцца ў группе
павышанай рызыкі. -
4:12 - 4:15Усе лекі, што дапамагаюць спраўляцца
з такімі фактарамі рызыкі, -
4:15 - 4:18як высокі крывяны ціск,
халестэрол, і дыябет, -
4:18 - 4:21таксама памяншаюць магчымасць інфарктаў.
-
4:21 - 4:23Магчыма, сардэчны прыступ
шырока распаўсюджаны, -
4:23 - 4:25але не абавязкова непазбежны.
-
4:25 - 4:26Здаровае харчаванне,
-
4:26 - 4:28адмова ад курэння,
-
4:28 - 4:29добрая фізічная форма,
-
4:29 - 4:32доўгі сон і шмат смеху
-
4:32 - 4:36маюць вялікі ўплыў на тое,
каб самая важная мышца вашага цела -
4:36 - 4:37працягвала працаваць.
- Title:
- Што адбываецца падчас інфаркта? – Крышна Судхір
- Speaker:
- Krishna Sudhir
- Description:
-
Глядзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/what-happens-during-a-heart-attack-krishna-sudhir
Прыкладна 7 мільёнаў чалавек по ўсім свеце кожны год паміраюць ад інфаркта міякарда. І сардэчна-сасудзістае захворванне, якое прыводзіць да інфарктаў і іншых праблем, як, напрыклад, інсульт, з'яўляецца вядучым сусветным забойцай. Што ж выклікае сардэчны прыступ? Крышна Судхір разглядае асноўныя прычыны і спосабы лячэння гэтага смяротнага захворвання.
Урок – Крышна Судхір, анімацыя – Чэдуік Уайтхэд.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 04:54
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? | |
![]() |
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for What happens during a heart attack? |