1 00:00:07,140 --> 00:00:09,820 Кожны год прыблізна 7 мільёнаў чалавек па ўсім свеце 2 00:00:09,820 --> 00:00:12,250 паміраюць ад інфаркта міякарда, 3 00:00:12,250 --> 00:00:14,581 і сардэчна-сасудзістае захворванне, 4 00:00:14,581 --> 00:00:16,801 якое прыводзіць да інфарктаў і іншых праблем, 5 00:00:16,801 --> 00:00:18,060 як, напрыклад, інсульт, 6 00:00:18,060 --> 00:00:20,440 з'яўляецца вядучым сусветным "забойцай". 7 00:00:20,600 --> 00:00:22,650 З-за чаго ж развіваецца інфаркт? 8 00:00:22,650 --> 00:00:25,140 Як усім мышцам, сэрцу патрэбны кісларод, 9 00:00:25,140 --> 00:00:28,470 а падчас інфаркту яго не хапае. 10 00:00:28,470 --> 00:00:30,541 Тлушчавыя адклады, ці бляшкі, 11 00:00:30,541 --> 00:00:33,241 фарміруюцца на сценках каранарных артэрый. 12 00:00:33,241 --> 00:00:37,008 Гэта сасуды, якія падаюць насычаную кіслародам кроў да сэрца. 13 00:00:37,008 --> 00:00:39,360 Гэтыя бляшкі растуць з узростам, 14 00:00:39,360 --> 00:00:40,820 часам павялічваюцца ў аб'ёмах, 15 00:00:40,820 --> 00:00:41,780 цвярдзеюць, 16 00:00:41,780 --> 00:00:43,091 ці запаляюцца. 17 00:00:43,091 --> 00:00:45,960 У канчатковым выніку бляшкі могуць перарасці ў тромб. 18 00:00:45,960 --> 00:00:48,791 Калі адна з бляшак разрываецца ці пашкоджваецца, 19 00:00:48,791 --> 00:00:52,169 вакол гэтага месца праз хвіліны фарміруецца згустак крыві, 20 00:00:52,169 --> 00:00:56,252 і часткова блакаванная артэрыя блакуецца цалкам. 21 00:00:56,252 --> 00:00:58,712 Кроў не паступае да сардэчнай мышцы, 22 00:00:58,712 --> 00:01:03,061 і клеткі без кіслароду пачынаюць паміраць праз некалькі хвілін. 23 00:01:03,061 --> 00:01:05,911 Гэта інфаркт міякарда, 24 00:01:05,911 --> 00:01:07,311 ці сардэчны прыступ. 25 00:01:07,311 --> 00:01:11,302 Без медыцынскай дапамогі сітуацыя можа імкліва пагоршыцца. 26 00:01:11,302 --> 00:01:14,712 Пашкоджаная мышца можа не перакачваць кроў так добра, 27 00:01:14,712 --> 00:01:17,102 і яе рытм можа быць парушаны. 28 00:01:17,102 --> 00:01:21,472 У найгоршым выпадку сардэчны прыступ можа стаць прычынай смерці. 29 00:01:21,472 --> 00:01:24,441 А як распазнаць, што ў чалавека інфаркт? 30 00:01:24,441 --> 00:01:26,723 Найбольш распаўсюджаны сімптом – болі ў грудзях, 31 00:01:26,723 --> 00:01:29,622 выкліканыя недахопам кіслароду ў сардэчнай мышцы. 32 00:01:29,622 --> 00:01:32,822 Пацыент апісвае гэты боль як інтэнсіўны ці моцны. 33 00:01:32,822 --> 00:01:34,633 Боль можа аддаваць у левую руку, 34 00:01:34,633 --> 00:01:35,472 сківіцу, 35 00:01:35,472 --> 00:01:36,241 спіну, 36 00:01:36,241 --> 00:01:37,473 ці жывот. 37 00:01:37,473 --> 00:01:41,622 Але ён не заўсёды такі раптоўны і драматычны, як у кіно. 38 00:01:41,622 --> 00:01:43,513 Некаторыя адчуваюць млосць 39 00:01:43,513 --> 00:01:44,932 ці задышку. 40 00:01:44,932 --> 00:01:48,283 Сімптомы могуць быць менш яўнымі ў жанчын ці сталых людзей. 41 00:01:48,283 --> 00:01:52,592 Для іх слабасць і стомленнасць могуць быць галоўным сігналам. 42 00:01:52,592 --> 00:01:54,513 На дзіва, у многіх людзей, 43 00:01:54,513 --> 00:01:58,642 асабліва хворых на дыябет, які ўплывае на балявыя нервы, 44 00:01:58,642 --> 00:02:01,192 інфаркт можа быць бязболевым. 45 00:02:01,192 --> 00:02:03,993 Калі вы лічыце, што ў чалавека інфаркт, 46 00:02:03,993 --> 00:02:07,163 важней за ўсё хутка рэагаваць. 47 00:02:07,163 --> 00:02:11,032 Калі ў вас ёсць доступ да службы хуткай медыцынскай дапамогі, выклікайце іх. 48 00:02:11,032 --> 00:02:13,474 Гэта самы хуткі спосаб трапіць у шпіталь. 49 00:02:13,474 --> 00:02:15,825 Прыём аспірыну, які разрэджвае кроў, 50 00:02:15,825 --> 00:02:18,624 і нітрагліцэрын, які адчыняе артэрыю, 51 00:02:18,624 --> 00:02:21,594 можа дапамагчы не пагоршыць сардэчны прыступ. 52 00:02:21,594 --> 00:02:24,933 У пункце хуткай дапамогі дактары могуць дыягнаставаць інфаркт. 53 00:02:24,933 --> 00:02:27,524 Звычайна яны робяць электракардыяграму, 54 00:02:27,524 --> 00:02:30,034 каб памераць электрычную актыўнасць у сэрцы, 55 00:02:30,034 --> 00:02:33,194 і аналіз крыві, каб ацаніць ступень пашкоджання сардэчнай мышцы. 56 00:02:33,194 --> 00:02:36,765 Пацыента змяшчаюць у кардыялагічнае аддзяленне, 57 00:02:36,765 --> 00:02:40,105 дзе робяцца аналізы для вызначэння месца блакіроўкі. 58 00:02:40,105 --> 00:02:42,734 Кардыёлагі могуць адчыніць заблакаваную артэрыю, 59 00:02:42,734 --> 00:02:47,365 надуваючы шарык, пры працэдуры, якая завецца ангіяпластыка. 60 00:02:47,365 --> 00:02:50,794 Часта яны таксама ўстауляюць металічны ці палімерны стэнт, 61 00:02:50,794 --> 00:02:53,148 які будзе трымаць артэрыю раскрытай. 62 00:02:53,148 --> 00:02:57,625 Больш вялікія тромбы могуць патрабаваць аортакаранарнага шунтавання. 63 00:02:57,625 --> 00:03:01,730 Пры дапамозе часткі вены ці артэрыі з другой часткі цела, 64 00:03:01,730 --> 00:03:05,866 кардыёхірургі могуць змяніць напрамак крыватоку ў абход тромба. 65 00:03:05,866 --> 00:03:09,389 Гэтыя працэдуры вяртаюць цыркуляцыю ў сардэчную мышцу, 66 00:03:09,389 --> 00:03:11,367 аднаўляючы сардэчную функцыю. 67 00:03:11,367 --> 00:03:13,111 Лячэнне інфаркту прагрэсуе, 68 00:03:13,111 --> 00:03:15,448 але прадухіленне неабходна. 69 00:03:15,448 --> 00:03:19,070 Генэтыка і фактары спосабу жыцця ўплываюць на вашу рызыку. 70 00:03:19,070 --> 00:03:22,174 Добрыя навіны ў тым, што вы можаце змяніць свой уклад жыцця. 71 00:03:22,174 --> 00:03:24,566 Спорт, здаровае харчаванне і зніжэнне весу 72 00:03:24,566 --> 00:03:26,779 разам паніжаюць рызыкі інфарктаў, 73 00:03:26,779 --> 00:03:28,979 незалежна ад таго, ці былі яны ў вас раней. 74 00:03:28,979 --> 00:03:32,006 Дактары рэкамендуюць займацца спортам некалькі разоў на тыдзень, 75 00:03:32,006 --> 00:03:35,180 выконваючы і аэробныя, і сілавыя нагрузкі. 76 00:03:35,180 --> 00:03:38,826 "Сардэчная" дыета ўключае памяншэнне цукру і насычаных тлушчоў, 77 00:03:38,826 --> 00:03:41,096 якія прыводзяць да сардэчных захворванняў. 78 00:03:41,096 --> 00:03:42,567 Што ж можна есці? 79 00:03:42,567 --> 00:03:44,237 Шмат валокан з гародніны, 80 00:03:44,237 --> 00:03:46,683 птушку і рыбу замест чырвонага мяса, 81 00:03:46,683 --> 00:03:49,946 цэльныя злакі і арэхі накшталт грэцкіх, ці міндалю – 82 00:03:49,946 --> 00:03:52,356 ўсё гэта вельмі карысна. 83 00:03:52,356 --> 00:03:56,737 Добрая дыета і план фізічных нагрузак трымаюць вагу ў здаровым дыяпазоне, 84 00:03:56,737 --> 00:03:59,548 што таксама зніжае рызыку інфарктаў. 85 00:03:59,548 --> 00:04:03,167 І вядома, лекі могуць прадухіліць інфаркт. 86 00:04:03,167 --> 00:04:06,267 Дактары часта выпісваюць слабадазаваны аспірын, напрыклад, 87 00:04:06,267 --> 00:04:09,976 асабліва пацыентам, у якіх ужо быў інфаркт, 88 00:04:09,976 --> 00:04:12,497 і тым, хто знаходзіцца ў группе павышанай рызыкі. 89 00:04:12,497 --> 00:04:15,456 Усе лекі, што дапамагаюць спраўляцца з такімі фактарамі рызыкі, 90 00:04:15,456 --> 00:04:18,337 як высокі крывяны ціск, халестэрол, і дыябет, 91 00:04:18,337 --> 00:04:20,750 таксама памяншаюць магчымасць інфарктаў. 92 00:04:20,750 --> 00:04:23,068 Магчыма, сардэчны прыступ шырока распаўсюджаны, 93 00:04:23,068 --> 00:04:25,167 але не абавязкова непазбежны. 94 00:04:25,167 --> 00:04:26,176 Здаровае харчаванне, 95 00:04:26,176 --> 00:04:27,599 адмова ад курэння, 96 00:04:27,599 --> 00:04:28,728 добрая фізічная форма, 97 00:04:28,728 --> 00:04:31,528 доўгі сон і шмат смеху 98 00:04:31,528 --> 00:04:35,769 маюць вялікі ўплыў на тое, каб самая важная мышца вашага цела 99 00:04:35,769 --> 00:04:37,417 працягвала працаваць.