0:00:07.140,0:00:09.820 Кожны год прыблізна 7 мільёнаў чалавек [br]па ўсім свеце 0:00:09.820,0:00:12.250 паміраюць ад інфаркта міякарда, 0:00:12.250,0:00:14.581 і сардэчна-сасудзістае захворванне, 0:00:14.581,0:00:16.801 якое прыводзіць да інфарктаў[br]і іншых праблем, 0:00:16.801,0:00:18.060 як, напрыклад, інсульт, 0:00:18.060,0:00:20.440 з'яўляецца вядучым сусветным "забойцай". 0:00:20.600,0:00:22.650 З-за чаго ж развіваецца інфаркт? 0:00:22.650,0:00:25.140 Як усім мышцам, сэрцу патрэбны кісларод, 0:00:25.140,0:00:28.470 а падчас інфаркту яго не хапае. 0:00:28.470,0:00:30.541 Тлушчавыя адклады, ці бляшкі, 0:00:30.541,0:00:33.241 фарміруюцца на сценках [br]каранарных артэрый. 0:00:33.241,0:00:37.008 Гэта сасуды, якія падаюць [br]насычаную кіслародам кроў да сэрца. 0:00:37.008,0:00:39.360 Гэтыя бляшкі растуць з узростам, 0:00:39.360,0:00:40.820 часам павялічваюцца ў аб'ёмах, 0:00:40.820,0:00:41.780 цвярдзеюць, 0:00:41.780,0:00:43.091 ці запаляюцца. 0:00:43.091,0:00:45.960 У канчатковым выніку бляшкі могуць[br]перарасці ў тромб. 0:00:45.960,0:00:48.791 Калі адна з бляшак разрываецца[br]ці пашкоджваецца, 0:00:48.791,0:00:52.169 вакол гэтага месца праз хвіліны [br]фарміруецца згустак крыві, 0:00:52.169,0:00:56.252 і часткова блакаванная артэрыя[br]блакуецца цалкам. 0:00:56.252,0:00:58.712 Кроў не паступае да сардэчнай мышцы, 0:00:58.712,0:01:03.061 і клеткі без кіслароду пачынаюць паміраць[br]праз некалькі хвілін. 0:01:03.061,0:01:05.911 Гэта інфаркт міякарда, 0:01:05.911,0:01:07.311 ці сардэчны прыступ. 0:01:07.311,0:01:11.302 Без медыцынскай дапамогі сітуацыя[br]можа імкліва пагоршыцца. 0:01:11.302,0:01:14.712 Пашкоджаная мышца можа не перакачваць[br]кроў так добра, 0:01:14.712,0:01:17.102 і яе рытм можа быць парушаны. 0:01:17.102,0:01:21.472 У найгоршым выпадку сардэчны прыступ[br]можа стаць прычынай смерці. 0:01:21.472,0:01:24.441 А як распазнаць, што ў чалавека інфаркт? 0:01:24.441,0:01:26.723 Найбольш распаўсюджаны сімптом – [br]болі ў грудзях, 0:01:26.723,0:01:29.622 выкліканыя недахопам кіслароду [br]ў сардэчнай мышцы. 0:01:29.622,0:01:32.822 Пацыент апісвае гэты боль як інтэнсіўны [br]ці моцны. 0:01:32.822,0:01:34.633 Боль можа аддаваць у левую руку, 0:01:34.633,0:01:35.472 сківіцу, 0:01:35.472,0:01:36.241 спіну, 0:01:36.241,0:01:37.473 ці жывот. 0:01:37.473,0:01:41.622 Але ён не заўсёды такі раптоўны [br]і драматычны, як у кіно. 0:01:41.622,0:01:43.513 Некаторыя адчуваюць млосць 0:01:43.513,0:01:44.932 ці задышку. 0:01:44.932,0:01:48.283 Сімптомы могуць быць менш яўнымі [br]ў жанчын ці сталых людзей. 0:01:48.283,0:01:52.592 Для іх слабасць і стомленнасць могуць быць[br]галоўным сігналам. 0:01:52.592,0:01:54.513 На дзіва, у многіх людзей, 0:01:54.513,0:01:58.642 асабліва хворых на дыябет, які ўплывае[br]на балявыя нервы, 0:01:58.642,0:02:01.192 інфаркт можа быць бязболевым. 0:02:01.192,0:02:03.993 Калі вы лічыце, што ў чалавека інфаркт, 0:02:03.993,0:02:07.163 важней за ўсё хутка рэагаваць. 0:02:07.163,0:02:11.032 Калі ў вас ёсць доступ да службы хуткай[br]медыцынскай дапамогі, выклікайце іх. 0:02:11.032,0:02:13.474 Гэта самы хуткі спосаб[br]трапіць у шпіталь. 0:02:13.474,0:02:15.825 Прыём аспірыну,[br]які разрэджвае кроў, 0:02:15.825,0:02:18.624 і нітрагліцэрын,[br]які адчыняе артэрыю, 0:02:18.624,0:02:21.594 можа дапамагчы не пагоршыць [br]сардэчны прыступ. 0:02:21.594,0:02:24.933 У пункце хуткай дапамогі[br]дактары могуць дыягнаставаць інфаркт. 0:02:24.933,0:02:27.524 Звычайна яны робяць электракардыяграму, 0:02:27.524,0:02:30.034 каб памераць электрычную актыўнасць [br]у сэрцы, 0:02:30.034,0:02:33.194 і аналіз крыві, каб ацаніць[br]ступень пашкоджання сардэчнай мышцы. 0:02:33.194,0:02:36.765 Пацыента змяшчаюць [br]у кардыялагічнае аддзяленне, 0:02:36.765,0:02:40.105 дзе робяцца аналізы[br]для вызначэння месца блакіроўкі. 0:02:40.105,0:02:42.734 Кардыёлагі могуць адчыніць [br]заблакаваную артэрыю, 0:02:42.734,0:02:47.365 надуваючы шарык, пры працэдуры,[br]якая завецца ангіяпластыка. 0:02:47.365,0:02:50.794 Часта яны таксама ўстауляюць[br]металічны ці палімерны стэнт, 0:02:50.794,0:02:53.148 які будзе трымаць артэрыю раскрытай. 0:02:53.148,0:02:57.625 Больш вялікія тромбы могуць патрабаваць[br]аортакаранарнага шунтавання. 0:02:57.625,0:03:01.730 Пры дапамозе часткі вены ці артэрыі[br]з другой часткі цела, 0:03:01.730,0:03:05.866 кардыёхірургі могуць змяніць напрамак [br]крыватоку ў абход тромба. 0:03:05.866,0:03:09.389 Гэтыя працэдуры вяртаюць цыркуляцыю [br]ў сардэчную мышцу, 0:03:09.389,0:03:11.367 аднаўляючы сардэчную функцыю. 0:03:11.367,0:03:13.111 Лячэнне інфаркту прагрэсуе, 0:03:13.111,0:03:15.448 але прадухіленне неабходна. 0:03:15.448,0:03:19.070 Генэтыка і фактары спосабу жыцця[br]ўплываюць на вашу рызыку. 0:03:19.070,0:03:22.174 Добрыя навіны ў тым, што вы можаце[br]змяніць свой уклад жыцця. 0:03:22.174,0:03:24.566 Спорт, здаровае харчаванне[br]і зніжэнне весу 0:03:24.566,0:03:26.779 разам паніжаюць рызыкі інфарктаў, 0:03:26.779,0:03:28.979 незалежна ад таго, [br]ці былі яны ў вас раней. 0:03:28.979,0:03:32.006 Дактары рэкамендуюць займацца спортам[br]некалькі разоў на тыдзень, 0:03:32.006,0:03:35.180 выконваючы і аэробныя, і сілавыя нагрузкі. 0:03:35.180,0:03:38.826 "Сардэчная" дыета ўключае[br]памяншэнне цукру і насычаных тлушчоў, 0:03:38.826,0:03:41.096 якія прыводзяць да сардэчных захворванняў. 0:03:41.096,0:03:42.567 Што ж можна есці? 0:03:42.567,0:03:44.237 Шмат валокан з гародніны, 0:03:44.237,0:03:46.683 птушку і рыбу замест чырвонага мяса, 0:03:46.683,0:03:49.946 цэльныя злакі і арэхі [br]накшталт грэцкіх, ці міндалю – 0:03:49.946,0:03:52.356 ўсё гэта вельмі карысна. 0:03:52.356,0:03:56.737 Добрая дыета і план фізічных нагрузак[br]трымаюць вагу ў здаровым дыяпазоне, 0:03:56.737,0:03:59.548 што таксама зніжае [br]рызыку інфарктаў. 0:03:59.548,0:04:03.167 І вядома, лекі могуць прадухіліць інфаркт. 0:04:03.167,0:04:06.267 Дактары часта выпісваюць слабадазаваны[br]аспірын, напрыклад, 0:04:06.267,0:04:09.976 асабліва пацыентам, у якіх[br]ужо быў інфаркт, 0:04:09.976,0:04:12.497 і тым, хто знаходзіцца ў группе[br]павышанай рызыкі. 0:04:12.497,0:04:15.456 Усе лекі, што дапамагаюць спраўляцца[br]з такімі фактарамі рызыкі, 0:04:15.456,0:04:18.337 як высокі крывяны ціск, [br]халестэрол, і дыябет, 0:04:18.337,0:04:20.750 таксама памяншаюць магчымасць інфарктаў. 0:04:20.750,0:04:23.068 Магчыма, сардэчны прыступ [br]шырока распаўсюджаны, 0:04:23.068,0:04:25.167 але не абавязкова непазбежны. 0:04:25.167,0:04:26.176 Здаровае харчаванне, 0:04:26.176,0:04:27.599 адмова ад курэння, 0:04:27.599,0:04:28.728 добрая фізічная форма, 0:04:28.728,0:04:31.528 доўгі сон і шмат смеху 0:04:31.528,0:04:35.769 маюць вялікі ўплыў на тое,[br]каб самая важная мышца вашага цела 0:04:35.769,0:04:37.417 працягвала працаваць.