Імам Файсал Абдул Рауф: Страцце сваё "я", знайдзіце ў сабе спачуванне
-
0:00 - 0:05Якажу пра спачуванне з ісламскага пункту гледжання,
-
0:05 - 0:08але , мажліва, мая вера не вельмі ўспрымаецца
-
0:08 - 0:12як заснаваная на спачуванні.
-
0:12 - 0:14Насамрэч усё інакш.
-
0:14 - 0:20Наша святая кніга, Каран, складаецца са 114 частак,
-
0:20 - 0:24і кожная частка пачынаецца з таго, што мы называем "басмалаю",
-
0:24 - 0:30з выразу "У імя Бога, усеспачувальнага, усеміласцівага",
-
0:30 - 0:32альбо, як Сэр Рычард Бёртан,
-
0:32 - 0:35не той Рычард Бёртан, які быў жанаты на Элізабет Тэйлар,
-
0:35 - 0:38але Сэр Рычард Бёртан, які жыў за стагоддзе да таго
-
0:38 - 0:40і які падарожнічаў па ўсім свеце
-
0:40 - 0:44і перекладаў шматлікія творы літаратуры,
-
0:44 - 0:51перакладае гэтыя словы, як "У імя Бога, які спачувае, спачувальнага."
-
0:51 - 0:58І ў казанні Карана, які для мусульман з'яўляецца словамі Бога да чалавецтва,
-
0:58 - 1:01Бог кажа прароку Мухамаду,
-
1:01 - 1:04пра якога мы верым, што ён -- апошні з серыі прарокаў,
-
1:04 - 1:10пачынаючы з Адама, уключаючы Ноя, уключаючы Майсея, уключаючы Аўраама,
-
1:10 - 1:14уключаючы Ісуса Хрыста і канчаючы Мухамадам -
-
1:14 - 1:17Бог сказаў, "Мы даслалі цябе, О Мухамад,
-
1:17 - 1:23адзіна як рахму, як крыніцу спачування да чалавецтва."
-
1:23 - 1:27І для нас як людзей, і безумоўна для нас як мусульман,
-
1:27 - 1:32чыя місія і чыя мэта, калі мы ідзем па шляху прарока,
-
1:32 - 1:36гэта наблізіцца да прарока,
-
1:36 - 1:38і прарок, у адным са сваіх казанняў, прамовіў,
-
1:38 - 1:43"Упрыгожвайцеся якасцямі Бога."
-
1:43 - 1:49І таму, што сам Бог сказаў, што галоўная ягоная якасць гэта спачуванне,
-
1:49 - 1:54Дарэчы, Каран кажа, што "Бог напісаў для сябе закон спачування,"
-
1:54 - 1:58альбо, "стрымаў сябе спачуваннем."
-
1:58 - 2:05Таму нашай мэтай і нашай місіяй мусіць быць тое, каб мы самі сталі крыніцамі спачування,
-
2:05 - 2:09каб мы актывізоўвалі спачуванне, каб нашыя дзеянні складаліся са спачування,
-
2:09 - 2:13каб нашыя словы складаліся са спачування і каб мы чынілі спачуванне.
-
2:13 - 2:16Усё гэта добра,
-
2:16 - 2:19але дзе мы памыляемся,
-
2:19 - 2:24і што з'яўляецца крыніцаю адсутнасці спачування ў свеце?
-
2:24 - 2:29Каб адказаць на гэта, мы звяртаемся да духоўнага шляху.
-
2:29 - 2:36У кожнай рэлігійнай традыцыі ёсць тое, што называюць знешнім шляхам і ўнутраным шляхам,
-
2:36 - 2:41альбо экзатэрычным шляхам ды эзатэрычным шляхам.
-
2:41 - 2:49Эзатэрычны шлях іслама больш шырока вядомы як суфізм, альбо тасавуф па-арабску.
-
2:49 - 2:52І гэтыя дактары, ці гэтыя майстры,
-
2:52 - 2:56Гэтыя духоўныя майстры суфійскай традыцыі
-
2:56 - 3:00спасылаюцца на вучэнні ды прыклады нашага прарока,
-
3:00 - 3:04якія нас вучаць аб тым, дзе знаходзіцца крыніца нашых праблем.
-
3:04 - 3:08У адной з бітваў, якія прарок правёў,
-
3:08 - 3:13ён сказаў сваім паслядоўнікам, "Мы звяртаемся з меншай вайны
-
3:13 - 3:17на вялікшую вайну, на вялікшы бой."
-
3:17 - 3:22І яны сказалі, "Пасланнік Бога, мы стаміліся з бою.
-
3:22 - 3:25Як можам мы адправіцца на вялікшы бой?"
-
3:25 - 3:33Ён сказаў, "Гэта бітва супраць свайго "я", бітва супраць свайго эга."
-
3:33 - 3:42Крыніцы чалавечых праблем злучаныя з эгаізмам, з "я".
-
3:42 - 3:48Вядомы суфійскі майстар Румі, які вельмі добра вядомы большасці з вас,
-
3:48 - 3:54апавядае гісторыю пра чалавека, які ідзе у госці да сябра
-
3:54 - 3:57і грукае яму ў дзверы,
-
3:57 - 4:00і голас адказвае, "Хто там?"
-
4:00 - 4:05"Гэта -
-
4:05 - 4:07я,"
-
4:07 - 4:10Голас кажа, "Ідзі прэч."
-
4:10 - 4:18Пасля многіх гадоў трэніровак, дысцыпліны, пошукаў ды намагання
-
4:18 - 4:20ён вяртаецца,
-
4:20 - 4:24і з нашмат вялікшаю пакораю зноў стукае ў дзверы.
-
4:24 - 4:27Голас пытаецца, "Хто там?"
-
4:27 - 4:31Ён сказаў, "Гэта ты, О той, хто разбівае сэрцы."
-
4:31 - 4:35Дзверы расхінаюцца і голас кажа,
-
4:35 - 4:42"Заходзь, бо ў гэтым доме няма месца на двух "я",
-
4:42 - 4:46для двух эга."
-
4:46 - 4:55Апавяданні Румі гэта метафары духоўнага шляху.
-
4:55 - 5:01У прысутнасці Бога няма месца на больш чым адно "я",
-
5:01 - 5:06І гэта "Я" - боскае.
-
5:06 - 5:10У вучэнні, якое называецца хадзіс кудсі ў нашай традыцыі,
-
5:10 - 5:16Бог кажа, што "Мой слуга," альбо "маё стварэнне, маё стварэнне-чалавек,
-
5:16 - 5:22не набліжаецца да мяне нічым каштоўнейшым,
-
5:22 - 5:25чым тое, што я загадаў яму зрабіць."
-
5:25 - 5:29І тыя з вас, хто з'яўляецца працадаўцамі, добра ведаюць тое, што я маю на ўвазе.
-
5:29 - 5:33Вы хочаце, каб вашыя працаўнікі рабілі тое, што ім загадана,
-
5:33 - 5:35і калі яны гэта зрабілі, яны могуць зрабіць нешта яшчэ,
-
5:35 - 5:38але не ігнаруйце тое, што вы ім загадалі зрабіць.
-
5:38 - 5:44І Бог кажа, "Мой слуга працягвае набліжацца да мяне,
-
5:44 - 5:47робячы больш за тое, што я загадаў яму зрабіць,"
-
5:47 - 5:49праца на дадатковы крэдыт, так бы мовіць,
-
5:49 - 5:53"пакуль я не пачынаю любіць яго альбо любіць яе.
-
5:53 - 5:56А калі Я люблю свайго слугу," кажа Бог,
-
5:56 - 6:02"Я раблюся вачамі, якімі ён альбо яна бачыць,
-
6:02 - 6:08вушамі, якімі ён альбо яна слухае,
-
6:08 - 6:13рукою, якою ён альбо яна кранае,
-
6:13 - 6:17і нагою, якою ён альбо яна ходзіць,
-
6:17 - 6:22і сэрцам, якім ён альбо яна разумее."
-
6:22 - 6:27Гэтае зліццё нашага "я" з боскасцю
-
6:27 - 6:35і ёсць урок і мэта духоўнага шляху ва ўсіх нашых рэлігійных традыцыях.
-
6:35 - 6:41Мусульмане лічаць Ісуса майстрам суфізма,
-
6:41 - 6:48найвялікшым прарокам і пасланнікам, які прыйшоў, каб падкрэсліць духоўны шлях.
-
6:48 - 6:52Калі ён кажа, "Я -- дух, і я -- шлях,"
-
6:52 - 6:57калі прарок Мухамад кажа, "Той, хто пабачыў мяне -пабачыў Бога,"
-
6:57 - 7:02гэта таму, што яны нстолькі зрабіліся інструментамі Бога,
-
7:02 - 7:04што самі сталі часткаю боскай каманды,
-
7:04 - 7:08і такім чынам боская воля праявілася праз іх
-
7:08 - 7:12і яны не дзейнічалі па жаданні сваіх "я" і сваіх эга.
-
7:12 - 7:19Спачуванне на зямлі гэта натуральнае, яно ў нас закладзена.
-
7:19 - 7:24Усё што трэба зрабіць нам, - гэта адсунуць нашыя эга са шляху,
-
7:24 - 7:27адсунуць наш эгаізм са шляху.
-
7:27 - 7:35Я ўпэўнены, што, напэўна, ўсе з вас тут, альбо вялізная большасць з вас,
-
7:35 - 7:39мелі тое, што можна назваць духоўным вопытам,
-
7:39 - 7:46момант у вашым жыцці, калі на некалькі секунд, на хвіліну мабыць,
-
7:46 - 7:52межы вашага эга растварыліся.
-
7:52 - 7:59І ў тую хвіліну, вы адчулі сабе ў еднасці з сусветам,
-
7:59 - 8:05у еднасці з тым збанам вады, з кожным чалавекам,
-
8:05 - 8:09у еднасці з творцам,
-
8:09 - 8:14і вы адчулі, што знаходзіцеся ў прысутнасці сілы, трапятання,
-
8:14 - 8:18найглыбейшай любові, найглыбокага пачуцця спачування ды міласці,
-
8:18 - 8:22якія вы калі-небудзь адчувалі ў сваім жыцці.
-
8:22 - 8:28Гэта момант, які з'яўляецца падарункам Бога нам,
-
8:28 - 8:32падарункам, падчас якога, на імгненне, ён падымае тую мяжу,
-
8:32 - 8:38якая вымушае нас настойваць на "я, я, я, мяне, мяне, мяне,"
-
8:38 - 8:42і, замест таго, як той чалавек у апавяданні Румі,
-
8:42 - 8:48мы кажам, "Ой, дык гэта ж усё ты."
-
8:48 - 8:50Гэты ўсё ты. І гэта ўсё мы.
-
8:50 - 8:56І мы, і я, і мы - гэта ўсё частка цябе.
-
8:56 - 9:02О творца, О аб'ектыўны, крыніца ўсяго быцця,
-
9:02 - 9:04і канец нашага шляху.
-
9:04 - 9:09Ты таксама той, хто разбівае сэрцы.
-
9:09 - 9:15Ты той, да якога нам усім трэба павярнуцца, дзеля якога мы жывем,
-
9:15 - 9:19і дзеля якога мы памрэм,
-
9:19 - 9:23і дзеля якога мы зноў уваскрэснем
-
9:23 - 9:30каб паказаць перад Богам тое, да якой ступені мы былі спачувальнымі істотамі.
-
9:30 - 9:34Нашае пасланне сёння, і наша мэта сёння,
-
9:34 - 9:37і мэта тых з вас, хто сёння знаходзіцца тут,
-
9:37 - 9:42і мэта гэтай хартыі спачування, гэта нагадаць.
-
9:42 - 9:50Бо Каран заўсёды заклікае нас помніць, нагадваць адзін аднаму,
-
9:50 - 9:58бо веды праўды знаходзяцца ў межах дасягальнасці кожнага чалавека.
-
9:58 - 10:01Мы ўсё гэта ведаем.
-
10:01 - 10:03Мы маем да ўсяго гэтага доступ.
-
10:03 - 10:07Юнг, мабыць, назваў бы гэта падсвядомасцю.
-
10:07 - 10:11Праз нашую падсвядомасць, у нашых снах,
-
10:11 - 10:19а Каран называе стан нашага сна маленькаю смерцю,
-
10:19 - 10:23часоваю смерцю --
-
10:23 - 10:28У нашым стане сна нам бачацца сны, мы бачым прывіды,
-
10:28 - 10:34мы нават вандруем па-за межамі нашых целаў, многія з нас,
-
10:34 - 10:37і бачым цудоўныя рэчы.
-
10:37 - 10:42Мы вандруем па-за абмежаваннямі прасторы, такой, як мы яе ведаем,
-
10:42 - 10:46і па-за абмежаваннямі часу, такога, як мы яго ведаем.
-
10:46 - 10:56Але ўсё гэта для таго, каб мы праслаўлялі імя творцы,
-
10:56 - 11:02чыё галоўнае імя гэта "той, хто спачувае, спачувальны".
-
11:02 - 11:09God, Бог, якім бы іменем вы яго не называлі, Алах, Рам, Ом,
-
11:09 - 11:12якое б не было імя, праз якое вы называеце
-
11:12 - 11:16альбо атрымліваеце доступ да боскай прысутнасці,
-
11:16 - 11:22гэта -- пункт абсалютнага быцця,
-
11:22 - 11:26абсалютнай любові і міласці і спачування,
-
11:26 - 11:29і абсалютных ведаў і мудрасці,
-
11:29 - 11:32тое, што хінду называюць "сатчыдананда".
-
11:32 - 11:35Мовы адрозніваюцца,
-
11:35 - 11:39але мэта тая ж самая.
-
11:39 - 11:41Румі апавядае яшчэ адну гісторыю
-
11:41 - 11:44пра трох чалавек: турка, араба,
-
11:44 - 11:48і я забыўся на трэцяга, але, для мяне, гэта мог бы быць малаец.
-
11:48 - 11:51Адзін просіць "ангур" -, скажам, англічанін,
-
11:51 - 11:56адзін просіць "энеб", і адзін просіць вінаград.
-
11:56 - 11:59І паміж імі здараецца сварка і спор, бо
-
11:59 - 12:03"Я хачу вінаград, я хачу энеб, я хачу ангур,"
-
12:03 - 12:06не ведаючы, што слова, якім яны карыстаюцца
-
12:06 - 12:09адносіцца да той жа самай рэальнасці на розных мовах.
-
12:09 - 12:15Па вызначэнні існуе толькі адна абсалютная рэальнасць,
-
12:15 - 12:18адзіная абсалютная істота па вызначэнні,
-
12:18 - 12:21бо абсалютнае ёсць, па вызначэнні, адзіным,
-
12:21 - 12:24і абсалютным і адзінкавым.
-
12:24 - 12:27Ёсць такая абсалютная канцэнтрацыя быцця,
-
12:27 - 12:30абсалютная канцэнтрацыя свядомасці,
-
12:30 - 12:40дасведчанасці, абсалютны пункт спачування ды любові,
-
12:40 - 12:44які вызначае галоўныя якасці боскасці.
-
12:44 - 12:47І яны таксама павінны быць
-
12:47 - 12:52галоўнымі якасцямі вызначэння чалавека.
-
12:52 - 12:58Бо тое, што вызначае чалавецтва, мабыць з біялагічнага пункту гледжання,
-
12:58 - 13:01гэта наша фізіялогія,
-
13:01 - 13:09але Бог вызначае чалавецтва нашаю духоўнасцю, нашаю натураю.
-
13:09 - 13:13І Каран кажа, што Бог гаворыць з анёламі ды кажа,
-
13:13 - 13:17"Калі я ствару Адама з гліны,
-
13:17 - 13:21і ўдыхну ў яго частку майго духу,
-
13:21 - 13:25тады падайце перад ім у зямны паклон."
-
13:25 - 13:33Анёлы падаюць у зямны паклон, не перад чалавечым целам,
-
13:33 - 13:36а перад чалавечаю душою.
-
13:36 - 13:40Чаму? Таму што душа, чалавечая душа,
-
13:40 - 13:46увасабляе частку боскага дыхання,
-
13:46 - 13:49частку боскай душы.
-
13:49 - 13:54Гэта таксама выражаецца ў біблейскай тэрміналогіі
-
13:54 - 14:00калі нас вучаць, што мы былі створаны на божы ўзор.
-
14:00 - 14:02Што з'яўляецца вобразам Бога?
-
14:02 - 14:06Вобраз Бога гэта абсалютнае быццё,
-
14:06 - 14:09абсалютаныя дасведчанасць і веды і мудрасць
-
14:09 - 14:12і абсалютныя спачуванне і любоў.
-
14:12 - 14:16І таму, для таго, каб нам быць людзьмі,
-
14:16 - 14:20у найвялікшым сэнсе вызначэння,
-
14:20 - 14:23у самым радасным сэнсе вызначэння,
-
14:23 - 14:29нам таксама трэба быць добрымі захавальнікамі
-
14:29 - 14:33духа боскасці, які знаходзіцца ў нас,
-
14:33 - 14:38і спрабаваць удасканаліць у сабе якасці быцця,
-
14:38 - 14:41быцця жывымі, самога быцця,
-
14:41 - 14:46якасці мудрасці, свядомасці, дасведчанасці,
-
14:46 - 14:51і якасці спачування і любові да істот.
-
14:51 - 14:57Гэта тое, што я разумею з маёй рэлігійнай традыцыі,
-
14:57 - 15:04і гэта тое, што я разумею з маіх даследаванняў іншых рэлігійных традыцый,
-
15:04 - 15:10і гэта і ёсць той агульнай платформай, на якой мы ўсе мусім стаяць,
-
15:10 - 15:13і калі мы станем на гэтую платформу як такую,
-
15:13 - 15:19я ўпэўнены, што тады мы можам стварыць цудоўны свет.
-
15:19 - 15:25І я асабіста веру, што мы на мяжы,
-
15:25 - 15:29і што з прысутнасцю і дапамогаю такіх людзей, як вы,
-
15:29 - 15:35мы можам здзейсніць прароцтва Ісайі.
-
15:35 - 15:39Бо ён прадказаў такі перыяд,
-
15:39 - 15:46калі людзі пераробяць свае мячы ў аралы
-
15:46 - 15:52і больш не будуць вучыцца вайне і не будуць больш ваяваць.
-
15:52 - 15:58Мы дайшлі да такой ступені ў чалавечай гісторыі, што мы не маем выбара.
-
15:58 - 16:07Мы мусім, мусім знізіць свае эга,
-
16:07 - 16:12кантраляваць свае эга, ці то індывідуальнае эга, ці то асабістае,
-
16:12 - 16:18сямейнае эга, нацыянальнае эга,
-
16:18 - 16:23і ўсё павінна быць дзеля ўсхвалення адзінага.
-
16:23 - 16:25Дзякую, і няхай блаславіць вас Бог.
-
16:25 - 16:26(Апладысменты)
- Title:
- Імам Файсал Абдул Рауф: Страцце сваё "я", знайдзіце ў сабе спачуванне
- Speaker:
- Feisal Abdul Rauf
- Description:
-
Імам Файсал Абдул Рауф спалучае настаўленні Кур'ана, апавяданні Румі ды прыклады Мухамада і Ісуса, каб прадэманстраваць, што адзіная перашкода, якая стаіць паміж кожным з нас і абсалютным спачуваннем -- гэта мы самі.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 16:26
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Lose your ego, find your compassion | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Lose your ego, find your compassion | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Lose your ego, find your compassion | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Lose your ego, find your compassion | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Lose your ego, find your compassion | |
![]() |
Rashed Chowdhury added a translation |