Якажу пра спачуванне з ісламскага пункту гледжання, але , мажліва, мая вера не вельмі ўспрымаецца як заснаваная на спачуванні. Насамрэч усё інакш. Наша святая кніга, Каран, складаецца са 114 частак, і кожная частка пачынаецца з таго, што мы называем "басмалаю", з выразу "У імя Бога, усеспачувальнага, усеміласцівага", альбо, як Сэр Рычард Бёртан, не той Рычард Бёртан, які быў жанаты на Элізабет Тэйлар, але Сэр Рычард Бёртан, які жыў за стагоддзе да таго і які падарожнічаў па ўсім свеце і перекладаў шматлікія творы літаратуры, перакладае гэтыя словы, як "У імя Бога, які спачувае, спачувальнага." І ў казанні Карана, які для мусульман з'яўляецца словамі Бога да чалавецтва, Бог кажа прароку Мухамаду, пра якога мы верым, што ён -- апошні з серыі прарокаў, пачынаючы з Адама, уключаючы Ноя, уключаючы Майсея, уключаючы Аўраама, уключаючы Ісуса Хрыста і канчаючы Мухамадам - Бог сказаў, "Мы даслалі цябе, О Мухамад, адзіна як рахму, як крыніцу спачування да чалавецтва." І для нас як людзей, і безумоўна для нас як мусульман, чыя місія і чыя мэта, калі мы ідзем па шляху прарока, гэта наблізіцца да прарока, і прарок, у адным са сваіх казанняў, прамовіў, "Упрыгожвайцеся якасцямі Бога." І таму, што сам Бог сказаў, што галоўная ягоная якасць гэта спачуванне, Дарэчы, Каран кажа, што "Бог напісаў для сябе закон спачування," альбо, "стрымаў сябе спачуваннем." Таму нашай мэтай і нашай місіяй мусіць быць тое, каб мы самі сталі крыніцамі спачування, каб мы актывізоўвалі спачуванне, каб нашыя дзеянні складаліся са спачування, каб нашыя словы складаліся са спачування і каб мы чынілі спачуванне. Усё гэта добра, але дзе мы памыляемся, і што з'яўляецца крыніцаю адсутнасці спачування ў свеце? Каб адказаць на гэта, мы звяртаемся да духоўнага шляху. У кожнай рэлігійнай традыцыі ёсць тое, што называюць знешнім шляхам і ўнутраным шляхам, альбо экзатэрычным шляхам ды эзатэрычным шляхам. Эзатэрычны шлях іслама больш шырока вядомы як суфізм, альбо тасавуф па-арабску. І гэтыя дактары, ці гэтыя майстры, Гэтыя духоўныя майстры суфійскай традыцыі спасылаюцца на вучэнні ды прыклады нашага прарока, якія нас вучаць аб тым, дзе знаходзіцца крыніца нашых праблем. У адной з бітваў, якія прарок правёў, ён сказаў сваім паслядоўнікам, "Мы звяртаемся з меншай вайны на вялікшую вайну, на вялікшы бой." І яны сказалі, "Пасланнік Бога, мы стаміліся з бою. Як можам мы адправіцца на вялікшы бой?" Ён сказаў, "Гэта бітва супраць свайго "я", бітва супраць свайго эга." Крыніцы чалавечых праблем злучаныя з эгаізмам, з "я". Вядомы суфійскі майстар Румі, які вельмі добра вядомы большасці з вас, апавядае гісторыю пра чалавека, які ідзе у госці да сябра і грукае яму ў дзверы, і голас адказвае, "Хто там?" "Гэта - я," Голас кажа, "Ідзі прэч." Пасля многіх гадоў трэніровак, дысцыпліны, пошукаў ды намагання ён вяртаецца, і з нашмат вялікшаю пакораю зноў стукае ў дзверы. Голас пытаецца, "Хто там?" Ён сказаў, "Гэта ты, О той, хто разбівае сэрцы." Дзверы расхінаюцца і голас кажа, "Заходзь, бо ў гэтым доме няма месца на двух "я", для двух эга." Апавяданні Румі гэта метафары духоўнага шляху. У прысутнасці Бога няма месца на больш чым адно "я", І гэта "Я" - боскае. У вучэнні, якое называецца хадзіс кудсі ў нашай традыцыі, Бог кажа, што "Мой слуга," альбо "маё стварэнне, маё стварэнне-чалавек, не набліжаецца да мяне нічым каштоўнейшым, чым тое, што я загадаў яму зрабіць." І тыя з вас, хто з'яўляецца працадаўцамі, добра ведаюць тое, што я маю на ўвазе. Вы хочаце, каб вашыя працаўнікі рабілі тое, што ім загадана, і калі яны гэта зрабілі, яны могуць зрабіць нешта яшчэ, але не ігнаруйце тое, што вы ім загадалі зрабіць. І Бог кажа, "Мой слуга працягвае набліжацца да мяне, робячы больш за тое, што я загадаў яму зрабіць," праца на дадатковы крэдыт, так бы мовіць, "пакуль я не пачынаю любіць яго альбо любіць яе. А калі Я люблю свайго слугу," кажа Бог, "Я раблюся вачамі, якімі ён альбо яна бачыць, вушамі, якімі ён альбо яна слухае, рукою, якою ён альбо яна кранае, і нагою, якою ён альбо яна ходзіць, і сэрцам, якім ён альбо яна разумее." Гэтае зліццё нашага "я" з боскасцю і ёсць урок і мэта духоўнага шляху ва ўсіх нашых рэлігійных традыцыях. Мусульмане лічаць Ісуса майстрам суфізма, найвялікшым прарокам і пасланнікам, які прыйшоў, каб падкрэсліць духоўны шлях. Калі ён кажа, "Я -- дух, і я -- шлях," калі прарок Мухамад кажа, "Той, хто пабачыў мяне -пабачыў Бога," гэта таму, што яны нстолькі зрабіліся інструментамі Бога, што самі сталі часткаю боскай каманды, і такім чынам боская воля праявілася праз іх і яны не дзейнічалі па жаданні сваіх "я" і сваіх эга. Спачуванне на зямлі гэта натуральнае, яно ў нас закладзена. Усё што трэба зрабіць нам, - гэта адсунуць нашыя эга са шляху, адсунуць наш эгаізм са шляху. Я ўпэўнены, што, напэўна, ўсе з вас тут, альбо вялізная большасць з вас, мелі тое, што можна назваць духоўным вопытам, момант у вашым жыцці, калі на некалькі секунд, на хвіліну мабыць, межы вашага эга растварыліся. І ў тую хвіліну, вы адчулі сабе ў еднасці з сусветам, у еднасці з тым збанам вады, з кожным чалавекам, у еднасці з творцам, і вы адчулі, што знаходзіцеся ў прысутнасці сілы, трапятання, найглыбейшай любові, найглыбокага пачуцця спачування ды міласці, якія вы калі-небудзь адчувалі ў сваім жыцці. Гэта момант, які з'яўляецца падарункам Бога нам, падарункам, падчас якога, на імгненне, ён падымае тую мяжу, якая вымушае нас настойваць на "я, я, я, мяне, мяне, мяне," і, замест таго, як той чалавек у апавяданні Румі, мы кажам, "Ой, дык гэта ж усё ты." Гэты ўсё ты. І гэта ўсё мы. І мы, і я, і мы - гэта ўсё частка цябе. О творца, О аб'ектыўны, крыніца ўсяго быцця, і канец нашага шляху. Ты таксама той, хто разбівае сэрцы. Ты той, да якога нам усім трэба павярнуцца, дзеля якога мы жывем, і дзеля якога мы памрэм, і дзеля якога мы зноў уваскрэснем каб паказаць перад Богам тое, да якой ступені мы былі спачувальнымі істотамі. Нашае пасланне сёння, і наша мэта сёння, і мэта тых з вас, хто сёння знаходзіцца тут, і мэта гэтай хартыі спачування, гэта нагадаць. Бо Каран заўсёды заклікае нас помніць, нагадваць адзін аднаму, бо веды праўды знаходзяцца ў межах дасягальнасці кожнага чалавека. Мы ўсё гэта ведаем. Мы маем да ўсяго гэтага доступ. Юнг, мабыць, назваў бы гэта падсвядомасцю. Праз нашую падсвядомасць, у нашых снах, а Каран называе стан нашага сна маленькаю смерцю, часоваю смерцю -- У нашым стане сна нам бачацца сны, мы бачым прывіды, мы нават вандруем па-за межамі нашых целаў, многія з нас, і бачым цудоўныя рэчы. Мы вандруем па-за абмежаваннямі прасторы, такой, як мы яе ведаем, і па-за абмежаваннямі часу, такога, як мы яго ведаем. Але ўсё гэта для таго, каб мы праслаўлялі імя творцы, чыё галоўнае імя гэта "той, хто спачувае, спачувальны". God, Бог, якім бы іменем вы яго не называлі, Алах, Рам, Ом, якое б не было імя, праз якое вы называеце альбо атрымліваеце доступ да боскай прысутнасці, гэта -- пункт абсалютнага быцця, абсалютнай любові і міласці і спачування, і абсалютных ведаў і мудрасці, тое, што хінду называюць "сатчыдананда". Мовы адрозніваюцца, але мэта тая ж самая. Румі апавядае яшчэ адну гісторыю пра трох чалавек: турка, араба, і я забыўся на трэцяга, але, для мяне, гэта мог бы быць малаец. Адзін просіць "ангур" -, скажам, англічанін, адзін просіць "энеб", і адзін просіць вінаград. І паміж імі здараецца сварка і спор, бо "Я хачу вінаград, я хачу энеб, я хачу ангур," не ведаючы, што слова, якім яны карыстаюцца адносіцца да той жа самай рэальнасці на розных мовах. Па вызначэнні існуе толькі адна абсалютная рэальнасць, адзіная абсалютная істота па вызначэнні, бо абсалютнае ёсць, па вызначэнні, адзіным, і абсалютным і адзінкавым. Ёсць такая абсалютная канцэнтрацыя быцця, абсалютная канцэнтрацыя свядомасці, дасведчанасці, абсалютны пункт спачування ды любові, які вызначае галоўныя якасці боскасці. І яны таксама павінны быць галоўнымі якасцямі вызначэння чалавека. Бо тое, што вызначае чалавецтва, мабыць з біялагічнага пункту гледжання, гэта наша фізіялогія, але Бог вызначае чалавецтва нашаю духоўнасцю, нашаю натураю. І Каран кажа, што Бог гаворыць з анёламі ды кажа, "Калі я ствару Адама з гліны, і ўдыхну ў яго частку майго духу, тады падайце перад ім у зямны паклон." Анёлы падаюць у зямны паклон, не перад чалавечым целам, а перад чалавечаю душою. Чаму? Таму што душа, чалавечая душа, увасабляе частку боскага дыхання, частку боскай душы. Гэта таксама выражаецца ў біблейскай тэрміналогіі калі нас вучаць, што мы былі створаны на божы ўзор. Што з'яўляецца вобразам Бога? Вобраз Бога гэта абсалютнае быццё, абсалютаныя дасведчанасць і веды і мудрасць і абсалютныя спачуванне і любоў. І таму, для таго, каб нам быць людзьмі, у найвялікшым сэнсе вызначэння, у самым радасным сэнсе вызначэння, нам таксама трэба быць добрымі захавальнікамі духа боскасці, які знаходзіцца ў нас, і спрабаваць удасканаліць у сабе якасці быцця, быцця жывымі, самога быцця, якасці мудрасці, свядомасці, дасведчанасці, і якасці спачування і любові да істот. Гэта тое, што я разумею з маёй рэлігійнай традыцыі, і гэта тое, што я разумею з маіх даследаванняў іншых рэлігійных традыцый, і гэта і ёсць той агульнай платформай, на якой мы ўсе мусім стаяць, і калі мы станем на гэтую платформу як такую, я ўпэўнены, што тады мы можам стварыць цудоўны свет. І я асабіста веру, што мы на мяжы, і што з прысутнасцю і дапамогаю такіх людзей, як вы, мы можам здзейсніць прароцтва Ісайі. Бо ён прадказаў такі перыяд, калі людзі пераробяць свае мячы ў аралы і больш не будуць вучыцца вайне і не будуць больш ваяваць. Мы дайшлі да такой ступені ў чалавечай гісторыі, што мы не маем выбара. Мы мусім, мусім знізіць свае эга, кантраляваць свае эга, ці то індывідуальнае эга, ці то асабістае, сямейнае эга, нацыянальнае эга, і ўсё павінна быць дзеля ўсхвалення адзінага. Дзякую, і няхай блаславіць вас Бог. (Апладысменты)