1 00:00:00,000 --> 00:00:05,000 Якажу пра спачуванне з ісламскага пункту гледжання, 2 00:00:05,000 --> 00:00:08,000 але , мажліва, мая вера не вельмі ўспрымаецца 3 00:00:08,000 --> 00:00:12,000 як заснаваная на спачуванні. 4 00:00:12,000 --> 00:00:14,000 Насамрэч усё інакш. 5 00:00:14,000 --> 00:00:20,000 Наша святая кніга, Каран, складаецца са 114 частак, 6 00:00:20,000 --> 00:00:24,000 і кожная частка пачынаецца з таго, што мы называем "басмалаю", 7 00:00:24,000 --> 00:00:30,000 з выразу "У імя Бога, усеспачувальнага, усеміласцівага", 8 00:00:30,000 --> 00:00:32,000 альбо, як Сэр Рычард Бёртан, 9 00:00:32,000 --> 00:00:35,000 не той Рычард Бёртан, які быў жанаты на Элізабет Тэйлар, 10 00:00:35,000 --> 00:00:38,000 але Сэр Рычард Бёртан, які жыў за стагоддзе да таго 11 00:00:38,000 --> 00:00:40,000 і які падарожнічаў па ўсім свеце 12 00:00:40,000 --> 00:00:44,000 і перекладаў шматлікія творы літаратуры, 13 00:00:44,000 --> 00:00:51,000 перакладае гэтыя словы, як "У імя Бога, які спачувае, спачувальнага." 14 00:00:51,000 --> 00:00:58,000 І ў казанні Карана, які для мусульман з'яўляецца словамі Бога да чалавецтва, 15 00:00:58,000 --> 00:01:01,000 Бог кажа прароку Мухамаду, 16 00:01:01,000 --> 00:01:04,000 пра якога мы верым, што ён -- апошні з серыі прарокаў, 17 00:01:04,000 --> 00:01:10,000 пачынаючы з Адама, уключаючы Ноя, уключаючы Майсея, уключаючы Аўраама, 18 00:01:10,000 --> 00:01:14,000 уключаючы Ісуса Хрыста і канчаючы Мухамадам - 19 00:01:14,000 --> 00:01:17,000 Бог сказаў, "Мы даслалі цябе, О Мухамад, 20 00:01:17,000 --> 00:01:23,000 адзіна як рахму, як крыніцу спачування да чалавецтва." 21 00:01:23,000 --> 00:01:27,000 І для нас як людзей, і безумоўна для нас як мусульман, 22 00:01:27,000 --> 00:01:32,000 чыя місія і чыя мэта, калі мы ідзем па шляху прарока, 23 00:01:32,000 --> 00:01:36,000 гэта наблізіцца да прарока, 24 00:01:36,000 --> 00:01:38,000 і прарок, у адным са сваіх казанняў, прамовіў, 25 00:01:38,000 --> 00:01:43,000 "Упрыгожвайцеся якасцямі Бога." 26 00:01:43,000 --> 00:01:49,000 І таму, што сам Бог сказаў, што галоўная ягоная якасць гэта спачуванне, 27 00:01:49,000 --> 00:01:54,000 Дарэчы, Каран кажа, што "Бог напісаў для сябе закон спачування," 28 00:01:54,000 --> 00:01:58,000 альбо, "стрымаў сябе спачуваннем." 29 00:01:58,000 --> 00:02:05,000 Таму нашай мэтай і нашай місіяй мусіць быць тое, каб мы самі сталі крыніцамі спачування, 30 00:02:05,000 --> 00:02:09,000 каб мы актывізоўвалі спачуванне, каб нашыя дзеянні складаліся са спачування, 31 00:02:09,000 --> 00:02:13,000 каб нашыя словы складаліся са спачування і каб мы чынілі спачуванне. 32 00:02:13,000 --> 00:02:16,000 Усё гэта добра, 33 00:02:16,000 --> 00:02:19,000 але дзе мы памыляемся, 34 00:02:19,000 --> 00:02:24,000 і што з'яўляецца крыніцаю адсутнасці спачування ў свеце? 35 00:02:24,000 --> 00:02:29,000 Каб адказаць на гэта, мы звяртаемся да духоўнага шляху. 36 00:02:29,000 --> 00:02:36,000 У кожнай рэлігійнай традыцыі ёсць тое, што называюць знешнім шляхам і ўнутраным шляхам, 37 00:02:36,000 --> 00:02:41,000 альбо экзатэрычным шляхам ды эзатэрычным шляхам. 38 00:02:41,000 --> 00:02:49,000 Эзатэрычны шлях іслама больш шырока вядомы як суфізм, альбо тасавуф па-арабску. 39 00:02:49,000 --> 00:02:52,000 І гэтыя дактары, ці гэтыя майстры, 40 00:02:52,000 --> 00:02:56,000 Гэтыя духоўныя майстры суфійскай традыцыі 41 00:02:56,000 --> 00:03:00,000 спасылаюцца на вучэнні ды прыклады нашага прарока, 42 00:03:00,000 --> 00:03:04,000 якія нас вучаць аб тым, дзе знаходзіцца крыніца нашых праблем. 43 00:03:04,000 --> 00:03:08,000 У адной з бітваў, якія прарок правёў, 44 00:03:08,000 --> 00:03:13,000 ён сказаў сваім паслядоўнікам, "Мы звяртаемся з меншай вайны 45 00:03:13,000 --> 00:03:17,000 на вялікшую вайну, на вялікшы бой." 46 00:03:17,000 --> 00:03:22,000 І яны сказалі, "Пасланнік Бога, мы стаміліся з бою. 47 00:03:22,000 --> 00:03:25,000 Як можам мы адправіцца на вялікшы бой?" 48 00:03:25,000 --> 00:03:33,000 Ён сказаў, "Гэта бітва супраць свайго "я", бітва супраць свайго эга." 49 00:03:33,000 --> 00:03:42,000 Крыніцы чалавечых праблем злучаныя з эгаізмам, з "я". 50 00:03:42,000 --> 00:03:48,000 Вядомы суфійскі майстар Румі, які вельмі добра вядомы большасці з вас, 51 00:03:48,000 --> 00:03:54,000 апавядае гісторыю пра чалавека, які ідзе у госці да сябра 52 00:03:54,000 --> 00:03:57,000 і грукае яму ў дзверы, 53 00:03:57,000 --> 00:04:00,000 і голас адказвае, "Хто там?" 54 00:04:00,000 --> 00:04:05,000 "Гэта - 55 00:04:05,000 --> 00:04:07,000 я," 56 00:04:07,000 --> 00:04:10,000 Голас кажа, "Ідзі прэч." 57 00:04:10,000 --> 00:04:18,000 Пасля многіх гадоў трэніровак, дысцыпліны, пошукаў ды намагання 58 00:04:18,000 --> 00:04:20,000 ён вяртаецца, 59 00:04:20,000 --> 00:04:24,000 і з нашмат вялікшаю пакораю зноў стукае ў дзверы. 60 00:04:24,000 --> 00:04:27,000 Голас пытаецца, "Хто там?" 61 00:04:27,000 --> 00:04:31,000 Ён сказаў, "Гэта ты, О той, хто разбівае сэрцы." 62 00:04:31,000 --> 00:04:35,000 Дзверы расхінаюцца і голас кажа, 63 00:04:35,000 --> 00:04:42,000 "Заходзь, бо ў гэтым доме няма месца на двух "я", 64 00:04:42,000 --> 00:04:46,000 для двух эга." 65 00:04:46,000 --> 00:04:55,000 Апавяданні Румі гэта метафары духоўнага шляху. 66 00:04:55,000 --> 00:05:01,000 У прысутнасці Бога няма месца на больш чым адно "я", 67 00:05:01,000 --> 00:05:06,000 І гэта "Я" - боскае. 68 00:05:06,000 --> 00:05:10,000 У вучэнні, якое называецца хадзіс кудсі ў нашай традыцыі, 69 00:05:10,000 --> 00:05:16,000 Бог кажа, што "Мой слуга," альбо "маё стварэнне, маё стварэнне-чалавек, 70 00:05:16,000 --> 00:05:22,000 не набліжаецца да мяне нічым каштоўнейшым, 71 00:05:22,000 --> 00:05:25,000 чым тое, што я загадаў яму зрабіць." 72 00:05:25,000 --> 00:05:29,000 І тыя з вас, хто з'яўляецца працадаўцамі, добра ведаюць тое, што я маю на ўвазе. 73 00:05:29,000 --> 00:05:33,000 Вы хочаце, каб вашыя працаўнікі рабілі тое, што ім загадана, 74 00:05:33,000 --> 00:05:35,000 і калі яны гэта зрабілі, яны могуць зрабіць нешта яшчэ, 75 00:05:35,000 --> 00:05:38,000 але не ігнаруйце тое, што вы ім загадалі зрабіць. 76 00:05:38,000 --> 00:05:44,000 І Бог кажа, "Мой слуга працягвае набліжацца да мяне, 77 00:05:44,000 --> 00:05:47,000 робячы больш за тое, што я загадаў яму зрабіць," 78 00:05:47,000 --> 00:05:49,000 праца на дадатковы крэдыт, так бы мовіць, 79 00:05:49,000 --> 00:05:53,000 "пакуль я не пачынаю любіць яго альбо любіць яе. 80 00:05:53,000 --> 00:05:56,000 А калі Я люблю свайго слугу," кажа Бог, 81 00:05:56,000 --> 00:06:02,000 "Я раблюся вачамі, якімі ён альбо яна бачыць, 82 00:06:02,000 --> 00:06:08,000 вушамі, якімі ён альбо яна слухае, 83 00:06:08,000 --> 00:06:13,000 рукою, якою ён альбо яна кранае, 84 00:06:13,000 --> 00:06:17,000 і нагою, якою ён альбо яна ходзіць, 85 00:06:17,000 --> 00:06:22,000 і сэрцам, якім ён альбо яна разумее." 86 00:06:22,000 --> 00:06:27,000 Гэтае зліццё нашага "я" з боскасцю 87 00:06:27,000 --> 00:06:35,000 і ёсць урок і мэта духоўнага шляху ва ўсіх нашых рэлігійных традыцыях. 88 00:06:35,000 --> 00:06:41,000 Мусульмане лічаць Ісуса майстрам суфізма, 89 00:06:41,000 --> 00:06:48,000 найвялікшым прарокам і пасланнікам, які прыйшоў, каб падкрэсліць духоўны шлях. 90 00:06:48,000 --> 00:06:52,000 Калі ён кажа, "Я -- дух, і я -- шлях," 91 00:06:52,000 --> 00:06:57,000 калі прарок Мухамад кажа, "Той, хто пабачыў мяне -пабачыў Бога," 92 00:06:57,000 --> 00:07:02,000 гэта таму, што яны нстолькі зрабіліся інструментамі Бога, 93 00:07:02,000 --> 00:07:04,000 што самі сталі часткаю боскай каманды, 94 00:07:04,000 --> 00:07:08,000 і такім чынам боская воля праявілася праз іх 95 00:07:08,000 --> 00:07:12,000 і яны не дзейнічалі па жаданні сваіх "я" і сваіх эга. 96 00:07:12,000 --> 00:07:19,000 Спачуванне на зямлі гэта натуральнае, яно ў нас закладзена. 97 00:07:19,000 --> 00:07:24,000 Усё што трэба зрабіць нам, - гэта адсунуць нашыя эга са шляху, 98 00:07:24,000 --> 00:07:27,000 адсунуць наш эгаізм са шляху. 99 00:07:27,000 --> 00:07:35,000 Я ўпэўнены, што, напэўна, ўсе з вас тут, альбо вялізная большасць з вас, 100 00:07:35,000 --> 00:07:39,000 мелі тое, што можна назваць духоўным вопытам, 101 00:07:39,000 --> 00:07:46,000 момант у вашым жыцці, калі на некалькі секунд, на хвіліну мабыць, 102 00:07:46,000 --> 00:07:52,000 межы вашага эга растварыліся. 103 00:07:52,000 --> 00:07:59,000 І ў тую хвіліну, вы адчулі сабе ў еднасці з сусветам, 104 00:07:59,000 --> 00:08:05,000 у еднасці з тым збанам вады, з кожным чалавекам, 105 00:08:05,000 --> 00:08:09,000 у еднасці з творцам, 106 00:08:09,000 --> 00:08:14,000 і вы адчулі, што знаходзіцеся ў прысутнасці сілы, трапятання, 107 00:08:14,000 --> 00:08:18,000 найглыбейшай любові, найглыбокага пачуцця спачування ды міласці, 108 00:08:18,000 --> 00:08:22,000 якія вы калі-небудзь адчувалі ў сваім жыцці. 109 00:08:22,000 --> 00:08:28,000 Гэта момант, які з'яўляецца падарункам Бога нам, 110 00:08:28,000 --> 00:08:32,000 падарункам, падчас якога, на імгненне, ён падымае тую мяжу, 111 00:08:32,000 --> 00:08:38,000 якая вымушае нас настойваць на "я, я, я, мяне, мяне, мяне," 112 00:08:38,000 --> 00:08:42,000 і, замест таго, як той чалавек у апавяданні Румі, 113 00:08:42,000 --> 00:08:48,000 мы кажам, "Ой, дык гэта ж усё ты." 114 00:08:48,000 --> 00:08:50,000 Гэты ўсё ты. І гэта ўсё мы. 115 00:08:50,000 --> 00:08:56,000 І мы, і я, і мы - гэта ўсё частка цябе. 116 00:08:56,000 --> 00:09:02,000 О творца, О аб'ектыўны, крыніца ўсяго быцця, 117 00:09:02,000 --> 00:09:04,000 і канец нашага шляху. 118 00:09:04,000 --> 00:09:09,000 Ты таксама той, хто разбівае сэрцы. 119 00:09:09,000 --> 00:09:15,000 Ты той, да якога нам усім трэба павярнуцца, дзеля якога мы жывем, 120 00:09:15,000 --> 00:09:19,000 і дзеля якога мы памрэм, 121 00:09:19,000 --> 00:09:23,000 і дзеля якога мы зноў уваскрэснем 122 00:09:23,000 --> 00:09:30,000 каб паказаць перад Богам тое, да якой ступені мы былі спачувальнымі істотамі. 123 00:09:30,000 --> 00:09:34,000 Нашае пасланне сёння, і наша мэта сёння, 124 00:09:34,000 --> 00:09:37,000 і мэта тых з вас, хто сёння знаходзіцца тут, 125 00:09:37,000 --> 00:09:42,000 і мэта гэтай хартыі спачування, гэта нагадаць. 126 00:09:42,000 --> 00:09:50,000 Бо Каран заўсёды заклікае нас помніць, нагадваць адзін аднаму, 127 00:09:50,000 --> 00:09:58,000 бо веды праўды знаходзяцца ў межах дасягальнасці кожнага чалавека. 128 00:09:58,000 --> 00:10:01,000 Мы ўсё гэта ведаем. 129 00:10:01,000 --> 00:10:03,000 Мы маем да ўсяго гэтага доступ. 130 00:10:03,000 --> 00:10:07,000 Юнг, мабыць, назваў бы гэта падсвядомасцю. 131 00:10:07,000 --> 00:10:11,000 Праз нашую падсвядомасць, у нашых снах, 132 00:10:11,000 --> 00:10:19,000 а Каран называе стан нашага сна маленькаю смерцю, 133 00:10:19,000 --> 00:10:23,000 часоваю смерцю -- 134 00:10:23,000 --> 00:10:28,000 У нашым стане сна нам бачацца сны, мы бачым прывіды, 135 00:10:28,000 --> 00:10:34,000 мы нават вандруем па-за межамі нашых целаў, многія з нас, 136 00:10:34,000 --> 00:10:37,000 і бачым цудоўныя рэчы. 137 00:10:37,000 --> 00:10:42,000 Мы вандруем па-за абмежаваннямі прасторы, такой, як мы яе ведаем, 138 00:10:42,000 --> 00:10:46,000 і па-за абмежаваннямі часу, такога, як мы яго ведаем. 139 00:10:46,000 --> 00:10:56,000 Але ўсё гэта для таго, каб мы праслаўлялі імя творцы, 140 00:10:56,000 --> 00:11:02,000 чыё галоўнае імя гэта "той, хто спачувае, спачувальны". 141 00:11:02,000 --> 00:11:09,000 God, Бог, якім бы іменем вы яго не называлі, Алах, Рам, Ом, 142 00:11:09,000 --> 00:11:12,000 якое б не было імя, праз якое вы называеце 143 00:11:12,000 --> 00:11:16,000 альбо атрымліваеце доступ да боскай прысутнасці, 144 00:11:16,000 --> 00:11:22,000 гэта -- пункт абсалютнага быцця, 145 00:11:22,000 --> 00:11:26,000 абсалютнай любові і міласці і спачування, 146 00:11:26,000 --> 00:11:29,000 і абсалютных ведаў і мудрасці, 147 00:11:29,000 --> 00:11:32,000 тое, што хінду называюць "сатчыдананда". 148 00:11:32,000 --> 00:11:35,000 Мовы адрозніваюцца, 149 00:11:35,000 --> 00:11:39,000 але мэта тая ж самая. 150 00:11:39,000 --> 00:11:41,000 Румі апавядае яшчэ адну гісторыю 151 00:11:41,000 --> 00:11:44,000 пра трох чалавек: турка, араба, 152 00:11:44,000 --> 00:11:48,000 і я забыўся на трэцяга, але, для мяне, гэта мог бы быць малаец. 153 00:11:48,000 --> 00:11:51,000 Адзін просіць "ангур" -, скажам, англічанін, 154 00:11:51,000 --> 00:11:56,000 адзін просіць "энеб", і адзін просіць вінаград. 155 00:11:56,000 --> 00:11:59,000 І паміж імі здараецца сварка і спор, бо 156 00:11:59,000 --> 00:12:03,000 "Я хачу вінаград, я хачу энеб, я хачу ангур," 157 00:12:03,000 --> 00:12:06,000 не ведаючы, што слова, якім яны карыстаюцца 158 00:12:06,000 --> 00:12:09,000 адносіцца да той жа самай рэальнасці на розных мовах. 159 00:12:09,000 --> 00:12:15,000 Па вызначэнні існуе толькі адна абсалютная рэальнасць, 160 00:12:15,000 --> 00:12:18,000 адзіная абсалютная істота па вызначэнні, 161 00:12:18,000 --> 00:12:21,000 бо абсалютнае ёсць, па вызначэнні, адзіным, 162 00:12:21,000 --> 00:12:24,000 і абсалютным і адзінкавым. 163 00:12:24,000 --> 00:12:27,000 Ёсць такая абсалютная канцэнтрацыя быцця, 164 00:12:27,000 --> 00:12:30,000 абсалютная канцэнтрацыя свядомасці, 165 00:12:30,000 --> 00:12:40,000 дасведчанасці, абсалютны пункт спачування ды любові, 166 00:12:40,000 --> 00:12:44,000 які вызначае галоўныя якасці боскасці. 167 00:12:44,000 --> 00:12:47,000 І яны таксама павінны быць 168 00:12:47,000 --> 00:12:52,000 галоўнымі якасцямі вызначэння чалавека. 169 00:12:52,000 --> 00:12:58,000 Бо тое, што вызначае чалавецтва, мабыць з біялагічнага пункту гледжання, 170 00:12:58,000 --> 00:13:01,000 гэта наша фізіялогія, 171 00:13:01,000 --> 00:13:09,000 але Бог вызначае чалавецтва нашаю духоўнасцю, нашаю натураю. 172 00:13:09,000 --> 00:13:13,000 І Каран кажа, што Бог гаворыць з анёламі ды кажа, 173 00:13:13,000 --> 00:13:17,000 "Калі я ствару Адама з гліны, 174 00:13:17,000 --> 00:13:21,000 і ўдыхну ў яго частку майго духу, 175 00:13:21,000 --> 00:13:25,000 тады падайце перад ім у зямны паклон." 176 00:13:25,000 --> 00:13:33,000 Анёлы падаюць у зямны паклон, не перад чалавечым целам, 177 00:13:33,000 --> 00:13:36,000 а перад чалавечаю душою. 178 00:13:36,000 --> 00:13:40,000 Чаму? Таму што душа, чалавечая душа, 179 00:13:40,000 --> 00:13:46,000 увасабляе частку боскага дыхання, 180 00:13:46,000 --> 00:13:49,000 частку боскай душы. 181 00:13:49,000 --> 00:13:54,000 Гэта таксама выражаецца ў біблейскай тэрміналогіі 182 00:13:54,000 --> 00:14:00,000 калі нас вучаць, што мы былі створаны на божы ўзор. 183 00:14:00,000 --> 00:14:02,000 Што з'яўляецца вобразам Бога? 184 00:14:02,000 --> 00:14:06,000 Вобраз Бога гэта абсалютнае быццё, 185 00:14:06,000 --> 00:14:09,000 абсалютаныя дасведчанасць і веды і мудрасць 186 00:14:09,000 --> 00:14:12,000 і абсалютныя спачуванне і любоў. 187 00:14:12,000 --> 00:14:16,000 І таму, для таго, каб нам быць людзьмі, 188 00:14:16,000 --> 00:14:20,000 у найвялікшым сэнсе вызначэння, 189 00:14:20,000 --> 00:14:23,000 у самым радасным сэнсе вызначэння, 190 00:14:23,000 --> 00:14:29,000 нам таксама трэба быць добрымі захавальнікамі 191 00:14:29,000 --> 00:14:33,000 духа боскасці, які знаходзіцца ў нас, 192 00:14:33,000 --> 00:14:38,000 і спрабаваць удасканаліць у сабе якасці быцця, 193 00:14:38,000 --> 00:14:41,000 быцця жывымі, самога быцця, 194 00:14:41,000 --> 00:14:46,000 якасці мудрасці, свядомасці, дасведчанасці, 195 00:14:46,000 --> 00:14:51,000 і якасці спачування і любові да істот. 196 00:14:51,000 --> 00:14:57,000 Гэта тое, што я разумею з маёй рэлігійнай традыцыі, 197 00:14:57,000 --> 00:15:04,000 і гэта тое, што я разумею з маіх даследаванняў іншых рэлігійных традыцый, 198 00:15:04,000 --> 00:15:10,000 і гэта і ёсць той агульнай платформай, на якой мы ўсе мусім стаяць, 199 00:15:10,000 --> 00:15:13,000 і калі мы станем на гэтую платформу як такую, 200 00:15:13,000 --> 00:15:19,000 я ўпэўнены, што тады мы можам стварыць цудоўны свет. 201 00:15:19,000 --> 00:15:25,000 І я асабіста веру, што мы на мяжы, 202 00:15:25,000 --> 00:15:29,000 і што з прысутнасцю і дапамогаю такіх людзей, як вы, 203 00:15:29,000 --> 00:15:35,000 мы можам здзейсніць прароцтва Ісайі. 204 00:15:35,000 --> 00:15:39,000 Бо ён прадказаў такі перыяд, 205 00:15:39,000 --> 00:15:46,000 калі людзі пераробяць свае мячы ў аралы 206 00:15:46,000 --> 00:15:52,000 і больш не будуць вучыцца вайне і не будуць больш ваяваць. 207 00:15:52,000 --> 00:15:58,000 Мы дайшлі да такой ступені ў чалавечай гісторыі, што мы не маем выбара. 208 00:15:58,000 --> 00:16:07,000 Мы мусім, мусім знізіць свае эга, 209 00:16:07,000 --> 00:16:12,000 кантраляваць свае эга, ці то індывідуальнае эга, ці то асабістае, 210 00:16:12,000 --> 00:16:18,000 сямейнае эга, нацыянальнае эга, 211 00:16:18,000 --> 00:16:23,000 і ўсё павінна быць дзеля ўсхвалення адзінага. 212 00:16:23,000 --> 00:16:25,000 Дзякую, і няхай блаславіць вас Бог. 213 00:16:25,000 --> 00:16:26,000 (Апладысменты)