03 Circuits v6
-
0:00 - 0:01[музыка]
-
0:08 - 0:12Адна з найкруцейшых рэчаў,
што я даведалася аб схемах гэта тое, -
0:12 - 0:19што яны могуць быць формай мастацтва: калі ў мяне ёсць ідэя, я магу рэалізаваць яе з дапамогай электрычных схем.
-
0:20 - 0:25Таму, калі ў цябе ёсць ідэя, ты можаш выкарыстаць тэхналогіі, каб ажыццявіць яе.
-
0:27 - 0:32Кожны ўвод альбо вывад для камп'ютара гэта пэўны від інфармацыі,
-
0:32 - 0:37які можа быць рэпрэзентаваны як уключаны або выключаны электрычны сігнал
-
0:37 - 0:39альбо нулі і адзінкі.
-
0:39 - 0:46Каб апрацаваць інфармацыю, якая паступае і вывесці нешта,
-
0:46 - 0:51камп'ютару патрэбна мадыфікаваць і аб'ядноўваць сігналы, якія паступаюць.
-
0:51 - 0:59Каб зрабіць гэта, кам'ютар выкарыстоўвае мільёны маленькіх кампанентаў, якія складаюць электрычную схему.
-
1:03 - 1:10Давайце падрабязней паглядзім на тое, як электрычныя схемы могуць пераўтвараць і апрацоўваць інфармацыю, якая прадстаўлена ў нулях і адзінках.
-
1:10 - 1:12Гэта неверагодна простая схема.
-
1:12 - 1:16Яна прымае электрычны сігнал і пераварочвае яго.
-
1:16 - 1:21Калі падаецца сігнал 1, то ад схемы мы атрымліваем 0,
-
1:21 - 1:24і наадварот.
-
1:24 - 1:30Сігнал, які паступае - не той самы, што і той, які выходзіць, таму мы называем такія схемы адваротнымі.
-
1:30 - 1:37Больш складаныя электрычныя схемы могуць прымаць шмат сігналаў, камбінаваць іх і выдаваць розныя вынікі.
-
1:37 - 1:44У гэтым прыкладзе электрычная схема прымае два сігналы, кожны з якіх можа быць і адзінкай, і нулём.
-
1:44 - 1:50Калі адзін з сігналаў гэта нуль, то вынік таксама нуль.
-
1:50 - 1:53Гэтая электрычная схема выдаст адзінку толькі тады,
-
1:53 - 2:01калі абодва сігналы гэта адзінка. Такую электрычную схему мы называем "і".
-
2:01 - 2:07Існуе шмат невялікіх схем, якія праводзяць простыя лагічныя падлікі.
-
2:07 - 2:14Злучыўшы іх мы можам атрымаць больш складаныя электрычныя схемы, якія праводзяць больш складаныя разлікі.
-
2:14 - 2:20Напрыклад, вы можаце зрабіць схему, якая складвае два біты разам і завецца "суматар".
-
2:20 - 2:27Гэтая схема прымае два асобныя біты, кожны з якіх 1 або 0, і складае іх, вылічваючы суму.
-
2:27 - 2:30Сума можа быць 0+0=0,
-
2:30 - 2:340+1=1, або 1+1=2. [10 — гэта два ў бінарным кодзе]
-
2:34 - 2:40Патрэбна два правады на выхадзе, бо для паказу сумы можа спатрэбіцца дзве лічбы каб паказаць суму.
-
2:40 - 2:44Калі ў вас ёсць просты суматар для складання двух бітоў інфармацыі,
-
2:44 - 2:51вы можаце злучыць некалькі экземпляраў разам каб складваць большыя лічбы.
-
2:51 - 2:57Напрыклад, як 8-бітны суматар складае лічбы 25 і 50.
-
2:57 - 3:00Кожная лічба прадстаўлена 8-мю бітамі,
-
3:00 - 3:05у выніку чаго 16 розных электрычных сігналаў накіроўваецца ў схему.
-
3:05 - 3:11Схема 8-бітнага суматара ўтрымлівае шмат маленькіх суматараў унутры, якія разам вылічваюць суму.
-
3:12 - 3:17Розныя схемы могуць выконваць іншыя простыя вылічэнні, як адыманне або множанне.
-
3:17 - 3:25На самой справе, усе аперацыі камп'ютара — проста шмат маленькіх аперацый адразу.
-
3:25 - 3:31Кожная асобная аперацыя настолькі простая, што магла б быць зробленая чалавекам,
-
3:31 - 3:34аднак схемы ўнутры камп'ютара нашмат хутчэй.
-
3:35 - 3:39Раней электрычныя схемы былі вялікія і грувасткія,
-
3:39 - 3:45і 8-бітны суматар мог быць памерам з лядоўню, а простыя вылічэнні займалі ў яго некалькі хвілін.
-
3:45 - 3:50Сёння камп'ютарныя схемы мікраскапічныя і нашмат хутчэйшыя.
-
3:51 - 3:53Чаму меншыя камп'ютары хутчэй?
-
3:53 - 3:58Ну, гэта таму, што чым менш схема, тым меншая адлегласць, якую электрычнаму сігналу трэба прайсці.
-
3:58 - 4:04Электрычнасць рухаецца амаль са скорасцю святла, таму сучасныя схемы могуць рабіць мільярды вылічэнняў у секунду.
-
4:05 - 4:11Таму, калі вы гуляеце ў гульню, запісваеце відэа, даследуеце космас,
-
4:12 - 4:18усё, што б вы не рабілі з дапамогай тэхналогій, патрабуе неверагодна хуткай апрацоўкі інфармацыі.
-
4:19 - 4:25За гэтай складанасцю хаваецца шмат маленькіх схем, што пераўтвараюць бінарныя сігналы
-
4:25 - 4:28ў веб-сайты, відэа, музыку і гульні.
-
4:28 - 4:32Гэтыя схемы нават дапамагаюць нам расшыфраваць ДНК для таго, каб паставіць дыягназ і вылечыць хваробу.
-
4:32 - 4:35А што б вы хацелі зрабіць з усіх гэтых схем?
-
4:35 - 4:42[Канец]
- Title:
- 03 Circuits v6
- Description:
-
Start learning at http://code.org/
Stay in touch with us!
• on Twitter https://twitter.com/codeorg
• on Facebook https://www.facebook.com/Code.org
• on Instagram https://instagram.com/codeorg
• on Tumblr https://blog.code.org
• on LinkedIn https://www.linkedin.com/company/code-org
• on Google+ https://google.com/+codeorg - Video Language:
- English
- Team:
- Code.org
- Project:
- How Computers Work
- Duration:
- 04:45
Aliaksandra Kharkova edited Belarusian subtitles for 03 Circuits v6 | ||
Aliaksandra Kharkova edited Belarusian subtitles for 03 Circuits v6 | ||
Aliaksandra Kharkova edited Belarusian subtitles for 03 Circuits v6 | ||
Aliaksandra Kharkova edited Belarusian subtitles for 03 Circuits v6 |