Ці прыгнятаюць школы творчасць?
-
0:00 - 0:07Добры дзень! Як справы? Вам спадабалася канферэнцыя?
-
0:07 - 0:11Папярэднія выступы кранулі мяне да глыбіны душы,
-
0:11 - 0:15таму я, напэўна, лепш пайду.
-
0:15 - 0:19Цягам канфэренцыі
-
0:19 - 0:23я сачыў за трыма тэмамі, важнымі
-
0:23 - 0:25для майго выступу.
-
0:25 - 0:29Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца
-
0:29 - 0:32ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці
-
0:32 - 0:35да творчасці - неверагодна шырокай
-
0:35 - 0:38і разнастайнай. Па-другое,
-
0:38 - 0:41мы зразумелі, што зусім не ўяўляем сабе, як
-
0:41 - 0:43будзе выглядаць наша будучыня.
-
0:43 - 0:45Аніякіх абрысаў.
-
0:45 - 0:48Я цікаўлюся адукацыяй;
-
0:48 - 0:51шчыра кажучы, мне падаецца, што адукацыя цікавая ўсім.
-
0:51 - 0:53Гэта даволі займальна:
-
0:53 - 0:56вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое,
-
0:56 - 0:59што займаецеся педагогікай.
-
0:59 - 1:06Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах,
-
1:06 - 1:09іх не запрашаюць. (Смех у зале)
-
1:09 - 1:14Цікава, што нават не запрашаюць, нават пабыўшы ў іх у гасцях.
-
1:14 - 1:16Але ўсё ж такі на вечарыне, і хто-небудзь
-
1:16 - 1:18зацікавіўся вашай прафесіяй.
-
1:18 - 1:20Вы адказваеце, што вы педагог,
-
1:20 - 1:24і ў суразмоўца бялее на вачох.
-
1:24 - 1:30"Божа, у адзіны выходны за ўвесь тыдзень я натрапіў на настаўніка!"
-
1:30 - 1:32Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю,
-
1:32 - 1:34ён адразу абразіцца. Гэтае пытанне лічыцца нетактоўным,
-
1:34 - 1:37занадта асабістым, ці не так?..
-
1:37 - 1:40накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных.
-
1:40 - 1:44Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе;
-
1:44 - 1:46гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму, што
-
1:46 - 1:49менавіта адукацыя стане для нас
-
1:49 - 1:52дзвярыма ў будучыню, якую мы не здольныя ўявіць.
-
1:52 - 1:55Калі ўдумацца, то дзеці , што ў гэтым годзе пайшлі ў школу
-
1:55 - 2:01пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое,
-
2:01 - 2:04што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое,
-
2:04 - 2:06якім будзе свет
-
2:06 - 2:08хаця б праз пяць год. І, тым не менш,
-
2:08 - 2:11мы павінны даваць дзецям адпаведныя веды. Тут нічагусенька
-
2:11 - 2:13нельга спрагназаваць.
-
2:13 - 2:15І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагодзімся, што
-
2:15 - 2:20дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя
-
2:20 - 2:23рэчы, яны здольныя ствараць.
-
2:23 - 2:25Учора мы бачылі Сірын - ейныя здольнасці
-
2:25 - 2:28надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў,
-
2:28 - 2:33але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць,
-
2:33 - 2:36у маштабе ўсіх дзяцей свету.
-
2:36 - 2:39Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці з
-
2:39 - 2:41прыроджаным талентам. Я мяркую, што такія
-
2:41 - 2:43таленты ёсць ва ўсіх дзяцей,
-
2:43 - 2:45а мы безадказна распараджаемся імі.
-
2:45 - 2:48Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю і
-
2:48 - 2:51пра творчасць. Мне падаецца, што
-
2:51 - 2:54творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць,
-
2:54 - 2:58і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус.
-
2:58 - 3:06(Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы.
-
3:06 - 3:10Дзякуй за ўвагу. (Смех у зале). Так, засталося яшчэ 15 хвілін.
-
3:10 - 3:17Ну, я нарадзіўся... не. (Смех у зале)
-
3:17 - 3:21Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю.
-
3:21 - 3:25Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай
-
3:25 - 3:27на ўроку малявання, і нешта малявала.
-
3:27 - 3:29Увогуле дзяўчынка не звяртала ўвагі на ўрок,
-
3:29 - 3:33але тады яна працавала з вялікім захапленнем.
-
3:33 - 3:35Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі
-
3:35 - 3:38і спытала: "Што ты малюеш?"
-
3:38 - 3:41Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога".
-
3:41 - 3:44Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог,"
-
3:44 - 3:51а дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца."
-
3:51 - 3:52(Смех у зале)
-
3:52 - 3:57Калі майму сыну ў Англіі было чатыры гады...
-
3:57 - 4:00шчыра кажучы, яму паўсюль было чатыры гады. (Смех у зале)
-
4:00 - 4:06Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады.
-
4:06 - 4:08Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы.
-
4:08 - 4:11Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар!
-
4:11 - 4:14Мэл Гібсан зняў працяг,
-
4:14 - 4:19вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа,
-
4:19 - 4:22мы былі вельмі радыя.
-
4:22 - 4:24Мы тады вырашылі, што гэта - адна з галоўных роляў.
-
4:24 - 4:26Мы нанялі спецыяльных людзей у цішотках:
-
4:26 - 4:29"Джэймс Робінсан - Іосіф!" (Смех у зале)
-
4:29 - 4:31Роля без словаў, але вы памятаеце частку,
-
4:31 - 4:34дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі,
-
4:34 - 4:36прыносяць золата, ладан і міру.
-
4:36 - 4:38Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў зале, і
-
4:38 - 4:40вешчуны, здаецца, пераблыталі парадак дароў;
-
4:40 - 4:42прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў,
-
4:42 - 4:44ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне.
-
4:44 - 4:46Яны проста памяняліся адзін з адным.
-
4:46 - 4:47Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі ,
-
4:47 - 4:49кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах,
-
4:49 - 4:52ставяць на падлогу скрынкі,
-
4:52 - 4:54першы кажа: "Я прынёс табе золата",
-
4:54 - 4:57другі кажа: "Я прынёс табе мірры",
-
4:57 - 5:11а трэці кажа: "Я прынёс табе... ладна, ну!"
-
5:11 - 5:13У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае - дзеці ўмеюць рызыкаваць;
-
5:13 - 5:16яны не ўпэўненыя ў нечым, але ўсё роўна спрабуюць,
-
5:16 - 5:19не баючыся памыліцца.
- Title:
- Ці прыгнятаюць школы творчасць?
- Speaker:
- Sir Ken Robinson
- Description:
-
Sir Ken Robinson makes an entertaining and profoundly moving case for creating an education system that nurtures (rather than undermines) creativity.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 19:00
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Alena Zhaliazniak accepted Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina added a translation |