Добры дзень! Як справы? Вам спадабалася канферэнцыя?
Папярэднія выступы кранулі мяне да глыбіны душы,
таму я, напэўна, лепш пайду.
Цягам канфэренцыі
я сачыў за трыма тэмамі, важнымі
для майго выступу.
Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца
ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці
да творчасці - неверагодна шырокай
і разнастайнай. Па-другое,
мы зразумелі, што зусім не ўяўляем сабе, як
будзе выглядаць наша будучыня.
Аніякіх абрысаў.
Я цікаўлюся адукацыяй;
шчыра кажучы, мне падаецца, што адукацыя цікавая ўсім.
Гэта даволі займальна:
вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое,
што займаецеся педагогікай.
Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах,
іх не запрашаюць. (Смех у зале)
Цікава, што нават не запрашаюць, нават пабыўшы ў іх у гасцях.
Але ўсё ж такі на вечарыне, і хто-небудзь
зацікавіўся вашай прафесіяй.
Вы адказваеце, што вы педагог,
і ў суразмоўца бялее на вачох.
"Божа, у адзіны выходны за ўвесь тыдзень я натрапіў на настаўніка!"
Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю,
ён адразу абразіцца. Гэтае пытанне лічыцца нетактоўным,
занадта асабістым, ці не так?..
накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных.
Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе;
гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму, што
менавіта адукацыя стане для нас
дзвярыма ў будучыню, якую мы не здольныя ўявіць.
Калі ўдумацца, то дзеці , што ў гэтым годзе пайшлі ў школу
пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое,
што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое,
якім будзе свет
хаця б праз пяць год. І, тым не менш,
мы павінны даваць дзецям адпаведныя веды. Тут нічагусенька
нельга спрагназаваць.
І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагодзімся, што
дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя
рэчы, яны здольныя ствараць.
Учора мы бачылі Сірын - ейныя здольнасці
надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў,
але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць,
у маштабе ўсіх дзяцей свету.
Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці з
прыроджаным талентам. Я мяркую, што такія
таленты ёсць ва ўсіх дзяцей,
а мы безадказна распараджаемся імі.
Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю і
пра творчасць. Мне падаецца, што
творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць,
і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус.
(Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы.
Дзякуй за ўвагу. (Смех у зале). Так, засталося яшчэ 15 хвілін.
Ну, я нарадзіўся... не. (Смех у зале)
Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю.
Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай
на ўроку малявання, і нешта малявала.
Увогуле дзяўчынка не звяртала ўвагі на ўрок,
але тады яна працавала з вялікім захапленнем.
Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі
і спытала: "Што ты малюеш?"
Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога".
Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог,"
а дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца."
(Смех у зале)
Калі майму сыну ў Англіі было чатыры гады...
шчыра кажучы, яму паўсюль было чатыры гады. (Смех у зале)
Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады.
Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы.
Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар!
Мэл Гібсан зняў працяг,
вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа,
мы былі вельмі радыя.
Мы тады вырашылі, што гэта - адна з галоўных роляў.
Мы нанялі спецыяльных людзей у цішотках:
"Джэймс Робінсан - Іосіф!" (Смех у зале)
Роля без словаў, але вы памятаеце частку,
дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі,
прыносяць золата, ладан і міру.
Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў зале, і
вешчуны, здаецца, пераблыталі парадак дароў;
прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў,
ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне.
Яны проста памяняліся адзін з адным.
Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі ,
кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах,
ставяць на падлогу скрынкі,
першы кажа: "Я прынёс табе золата",
другі кажа: "Я прынёс табе мірры",
а трэці кажа: "Я прынёс табе... ладна, ну!"
У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае - дзеці ўмеюць рызыкаваць;
яны не ўпэўненыя ў нечым, але ўсё роўна спрабуюць,
не баючыся памыліцца.