Катрын Шульц: Пра чалавечнасць нашага стану няслушнасці
-
0:00 - 0:03Недзе ў 95-м
-
0:03 - 0:05я яшчэ студэнткай
-
0:05 - 0:08з сяброўкай вандравала на машыне
-
0:08 - 0:10ад горада Провіданс, што ў штаце Род Айланд,
-
0:10 - 0:12да горада Портланд, што ў Арэгоне (недзе 5000 км).
-
0:12 - 0:15Вы ж ведаеце, як яно ідзе, калі ты малады і беспрацоўны,–
-
0:15 - 0:17мы не ехалі па магістралях,
-
0:17 - 0:19збольшага паўз нацыянальныя паркі,
-
0:19 - 0:22нацыянальныя пушчы,
-
0:22 - 0:25карацей кажучы, самым доўгім шляхам.
-
0:26 - 0:29Недзе ў паўднёвай Дакоце (пасля 3000 км)
-
0:29 - 0:32я павярнулася да сяброўкі
-
0:32 - 0:34і запыталася пра тое,
-
0:34 - 0:36што бянтэжыла мяне
-
0:36 - 0:39ўжо недзе 3000км.
-
0:40 - 0:44“Што гэта за іерогліф, які паўсюль паўздоўж дарогі?”
-
0:47 - 0:51У яе вочы на лоб вылезлі.
-
0:51 - 0:53Спадар, што сядзіць у першым радзе
-
0:53 - 0:56вельмі дакладна зараз падае яе выраз твару.
-
0:56 - 0:59(Смех)
-
0:59 - 1:01Тут я ёй: “Ведаеш,
-
1:01 - 1:03тыя знакі ўздоўж дарогі,
-
1:03 - 1:06што з кітайскім іерогліфам.”
-
1:07 - 1:10Яна зарыцца на мяне яшчэ некалькі момантаў,
-
1:10 - 1:13а пасля заліваецца смехам,
-
1:13 - 1:15таму што ўрэшце разумее,
-
1:15 - 1:18пра што гэта я.
-
1:18 - 1:24(Смех)
-
1:24 - 1:28Вось ён, гэты знакаміты іерогліф месца для пікніку.
-
1:28 - 1:30(Смех)
-
1:30 - 1:34У апошнія 5 год
-
1:34 - 1:36я шмат раздумвала
-
1:36 - 1:39пра менавіта такія сітуацыі –
-
1:39 - 1:41чаму мы часам няслушна разумеем
-
1:41 - 1:43знакі навокал,
-
1:43 - 1:46і як мы сябе паводзім, калі непаразуменне здараецца,
-
1:46 - 1:50і што мы адсюль разумеем пра прыроду чалавека.
-
1:50 - 1:52Па-іншаму кажучы,
-
1:52 - 1:54я правяла апошнія 5 год
-
1:54 - 1:57у разважаннях пра стан няслушнасці.
-
1:57 - 2:00Мой выбар кар’еры вам можа падацца нязвыклым,
-
2:00 - 2:03але ў ім вялікая перавага:
-
2:03 - 2:05адсутнасць конкурса на працоўнае месца.
-
2:05 - 2:07(Смех)
-
2:07 - 2:10Насамрэч большасць з нас бы ад агню
-
2:10 - 2:13бягуць ад думкі пра сваю няслушнасць,
-
2:13 - 2:15ці хаця б стараюцца не думаць пра мажлівасць
-
2:15 - 2:17сваёй хібнасці.
-
2:17 - 2:19Абстрактыўна мы гэта разумеем.
-
2:19 - 2:21Мы разумеем, што часам кожны ў гэтым пакоі памыляецца.
-
2:22 - 2:25Мы – людзі, нам уласціва памыляцца. Добра, няхай.
-
2:26 - 2:29Але калі справа тычыцца мяне, у гэты момант,
-
2:29 - 2:31маіх перакананняў
-
2:31 - 2:34у гэты дадзены час,
-
2:34 - 2:38раптам усе абстрактныя погляды пра чалавечую хібнасць
-
2:38 - 2:41ляцяць прэч,
-
2:41 - 2:44і ўраз я не магу сабе ўявіць, што памыляюся.
-
2:45 - 2:48Што цікава, дык тое, што мы жывем менавіта ў гэтым дадзеным часе.
-
2:48 - 2:51У ім мы ходзім на сустрэчы,
-
2:51 - 2:53у ім жа ж едзем на вакацыі,
-
2:53 - 2:57у ім жа ж ідзем да ўрнаў і даем свой голас.
-
2:57 - 3:00На практыцы выдаецца, што мы ўсе рушым праз жыццё
-
3:00 - 3:02у кокане веры,
-
3:02 - 3:05што мы заўсёды маем рацыю.
-
3:06 - 3:08Гэта мне падаецца праблемай.
-
3:08 - 3:11На мой погляд, гэта праблема як і кожнага з нас,
-
3:11 - 3:14на асабістым ці прафесійным узроўні,
-
3:14 - 3:17так і нас усіх разам як грамадства.
-
3:17 - 3:19Што я хачу давесці сёння -
-
3:19 - 3:22гэта па-першае падставу таму,
-
3:22 - 3:24што мы замыкаемся у пачуцці сваёй правільнасці.
-
3:24 - 3:27Па-другое, гэта – чаму такі падыход праблематычны.
-
3:27 - 3:29І ўрэшце я хачу вас пераканаць,
-
3:29 - 3:31што магчыма
-
3:31 - 3:33выйсці са шкарлупіны гэткага пачуцця,
-
3:33 - 3:35і калі вы гэта адолееце,
-
3:35 - 3:37то гэта найлепшы з усіх бакоў
-
3:37 - 3:40скок у маральнасць, разумнасць і творчасць, што вы можаце зрабіць.
-
3:42 - 3:44Чаму ж мы храснемся
-
3:44 - 3:46ў пачуцці сваёй слушнасці?
-
3:46 - 3:49Адна падстава звязаная з пачуццём няслушнасці.
-
3:49 - 3:51Дазвольце запытацца,
-
3:51 - 3:55можа Вас, бо Вы тут побач.
-
3:55 - 3:58Якія ўзнікаюць эмоцыі,
-
3:58 - 4:01калі вы не правыя?
-
4:01 - 4:04Агіднасць. Непрынятасць.
-
4:04 - 4:06Збянтэжаннасць. Добра, файна, супер.
-
4:06 - 4:08Збянтэжанны, з непрыемным адчуваннем, з пачуццём агіднасці -
-
4:08 - 4:11дзякую, усе яны – файныя адказы,
-
4:11 - 4:14але яны адказваюць на другое пытанне.
-
4:14 - 4:16Вы адказваеце на пытанне:
-
4:16 - 4:19“Якое адчуванне вызывае паразуменне, што вы не правыя,”
-
4:19 - 4:23(Смех)
-
4:23 - 4:26Паразуменне сваей памылковасці прымушае сабе адчуваць, як было сказана, і яшчэ цэлы спектрум, не?
-
4:26 - 4:29Напрыклад, можа быць страшэннае адчуванне, ці то адчуванне паглыблення паразумення,
-
4:29 - 4:31ці нават вясёлае адчуванне,
-
4:31 - 4:34як з маім дурным кітайскім іерогліфам.
-
4:34 - 4:37Але сам стан няслушнасці
-
4:37 - 4:39не выклікае аніякіх эмоцыяў.
-
4:39 - 4:42Дзеля прыкладу вось аналогія.
-
4:42 - 4:44Памятаеце мульцік кампаніі Луні Цюнс,
-
4:44 - 4:46дзе такі мізэрны каёт
-
4:46 - 4:48увес час гоніцца, але ніяк не даганяе бягучую зязюлю?
-
4:48 - 4:51Амаль што ў кожным эпізодзе з гэтай серыі
-
4:51 - 4:53здараецца, што каёт гоніцца за зязюляй
-
4:53 - 4:55і тая збягае з адвеснай скалы,
-
4:55 - 4:58што непраблемна, таму што зязюля – птушка, і ўмее лятаць.
-
4:58 - 5:02Але кожны раз каёт збягае са скалы зараз жа за зязюляй.
-
5:02 - 5:04Што смешна, асабліва
-
5:04 - 5:06калі вам толькі 6 год,
-
5:06 - 5:08дык тое, што для каёта гэта беспраблемна таксама.
-
5:08 - 5:10Ён папросту працягвае бегчы,
-
5:10 - 5:12пакуль не пагледзіць на дол
-
5:12 - 5:15і не зразумее, што вісіць у паветры.
-
5:15 - 5:18Вось тады ён пачынае падаць.
-
5:19 - 5:21Калі мы ў чымсьці памыляемся,
-
5:21 - 5:24не калі разумеем, што памыляемся, а да гэтага,
-
5:24 - 5:27мы падобныя да гэткага каёта,
-
5:27 - 5:30пасля скалы але да позірку долу.
-
5:31 - 5:34Разумееце, мы ўжо памыліліся,
-
5:34 - 5:36нам ужо давядзецца з гэтым разбірацца,
-
5:36 - 5:39але мы ўсё яшчэ адчуваем сябе ўпэўнена на зямлі.
-
5:40 - 5:43Мне трэба трошкі пераправіць тое, што я кагадзе сказала.
-
5:43 - 5:46Ёсць адчуванне ў сваей няслушнасці –
-
5:46 - 5:49гэта адчуванне свае праваты.
-
5:49 - 5:52(Смех)
-
5:52 - 5:55З-за гэтай структурнай высновы
-
5:55 - 5:57мы калі-нікалі ўвязаем у пачуцці нашае праваты.
-
5:57 - 5:59Я заву такую памылку слепатой.
-
5:59 - 6:01З большага,
-
6:01 - 6:04у нас няма ўсярэдзіне механізму,
-
6:04 - 6:06які б падказваў, калі мы няправыя,
-
6:06 - 6:09пакуль не запозна.
-
6:09 - 6:12Ёсць яшчэ другая прычына, чаму мы чапляемся да гэтага пачуцця,
-
6:12 - 6:14яна больш адносіцца да культуры.
-
6:15 - 6:18Уявіце сабе хуценька пачатковую школу.
-
6:18 - 6:20Вы сабе сядзіцё,
-
6:20 - 6:23а настаўніца вяртае кантрольныя.
-
6:23 - 6:25Адна з іх выглядае так.
-
6:25 - 6:27Дарэчы, гэта не мая.
-
6:27 - 6:29(Смех)
-
6:29 - 6:32Вось вы ў вашай школе
-
6:32 - 6:34і вы дакладна ведаеце, што думаць
-
6:34 - 6:37пра аднаклассніка, што атрымаў такую адзнаку.
-
6:37 - 6:40Ён дурны і шалёны,
-
6:40 - 6:43ён ніколі не робіць хатнія заданні.
-
6:43 - 6:46Такім чынам, яшчэ да 9-гадовага ўзросту
-
6:46 - 6:48вы даведаліся, што, па-першае,
-
6:48 - 6:50тыя, хто памыляюцца –
-
6:50 - 6:53лянівыя, безадказныя тупіцы,
-
6:53 - 6:55а па-другое –
-
6:55 - 6:57каб дасягнуць поспеху ў жыцці,
-
6:57 - 7:00нельга ніколі памыляцца.
-
7:01 - 7:05Мы вывучваем гэтыя нядобрыя ўрокі вельмі хораша.
-
7:06 - 7:08Большасць з нас,
-
7:08 - 7:12і як я лічу, асабліва ў гэтай залі,
-
7:12 - 7:14ставяцца да такога вучэння
-
7:14 - 7:16робячыся беззаганнымі выдатнікамі,
-
7:16 - 7:19перфекцыяністамі, стаханаўцамі.
-
7:19 - 7:21Ці не,
-
7:21 - 7:25спадар выканаўчы дырэктар па фінансах,ён жа ж астрафізік, ён жа ж супер марафонец?
-
7:25 - 7:32(Смех)
-
7:32 - 7:36Як атрымоўваецца, дык вы ўсе такія дырэктары, астрафізікі і марафонцы.
-
7:36 - 7:38Хай будзе.
-
7:38 - 7:41Сітуацыя горшае толькі калі мы заводзімся,
-
7:41 - 7:43што мы, мажліва, ў нечым памыліліся.
-
7:43 - 7:46Таму што думаючы ў гэтым напрамку,
-
7:46 - 7:48калі мы робім памылку мы вырашаем,
-
7:48 - 7:51што нешта не гэтак з намі.
-
7:51 - 7:53Таму мы настойваем на сваім,
-
7:53 - 7:55бо так мы адчуваем сабе разумнымі, адказнымі,
-
7:55 - 7:58дабрачыннымі і абароненымі.
-
7:59 - 8:01Дазвольце расказаць вам пра выпадак.
-
8:01 - 8:03Некалькі год таму
-
8:03 - 8:06у шпіталь імя Бэт Ізраель Дзіконэс прынялі жанчыну для аперацыі.
-
8:06 - 8:08Гэты шпіталь знаходзіцца ў Бостане.
-
8:08 - 8:10У гэтым шпіталі праходзяць практыку студэнты з Гарварду,
-
8:10 - 8:12ён – адзін з найлепшых у краіне.
-
8:12 - 8:15Гэтую жанчыну прынялі і завязлі ў аперацыйную залу.
-
8:15 - 8:17Яе паклалі пад наркоз, хірург над ёй маніпулюе,
-
8:17 - 8:20пасля ён яе зашывае і яе адвозяць у пасляаперацыйную палату.
-
8:20 - 8:23Здэцца, аперацыя прайшла нармальна.
-
8:23 - 8:26Жанчына прачынаецца, аглядвае сябе і кажа:
-
8:26 - 8:30“Чаму я перавязаная не на тым баку?”
-
8:30 - 8:33А перавязана яна на тым баку,
-
8:33 - 8:35таму што хірург зрабіў сур'ёзную аперацыю
-
8:35 - 8:38на яе левай назе, а не на правай.
-
8:39 - 8:42Калі пра гэтае здарэнне казаў
-
8:42 - 8:45намеснік шпіталя па якасці працэдур,
-
8:45 - 8:48ён сказаў нешта вельмі цікавае.
-
8:48 - 8:51“Па невядомай прычыне
-
8:51 - 8:53хірург папросту адчуваў,
-
8:53 - 8:55што ён працаваў на правільным баку.”
-
8:55 - 8:58(Смех)
-
9:00 - 9:02Чаму я пра гэта расказваю,
-
9:02 - 9:05дык таму, што верыць свайму пачуццю таго,
-
9:05 - 9:08што вы знаходзіцеся на правільным баку чагосьці,
-
9:08 - 9:11можа быць вельмі небяспечным.
-
9:11 - 9:14Гэтаму ўнутранаму пачуццю сваей слушнасці,
-
9:14 - 9:16якое мы ўсе часам адчуваем,
-
9:16 - 9:18нельга давяраць, як адзінаму павадыру таго,
-
9:18 - 9:21што насамрэч здараецца ў звонкавым свеце.
-
9:21 - 9:23І калі мы ў сваіх паводзінах
-
9:23 - 9:27накіроўваемся толькі на такога павадыра і нават не думаем пра мажлівасць свае памылковасці,
-
9:27 - 9:29мы робім глупствы накшталт
-
9:29 - 9:33вылівання 760 мільёнаў літраў нафты ў заліў Мексіка,
-
9:33 - 9:36ці нейтралізацыі глабальнай эканомікі.
-
9:37 - 9:40Гэта гіганцкая праблема для практыкі.
-
9:40 - 9:43Але гэта яшчэ і гіганцкая праблема для грамадства.
-
9:43 - 9:47Задумайцеся на хвілінку, што значыць пачуццё свае праваты.
-
9:47 - 9:49Гэта значыць, што вашыя вераванні
-
9:49 - 9:52слушна адлюстроўваюць рэальнасць.
-
9:52 - 9:54З такім пачуццём
-
9:54 - 9:56узнікае праблема –
-
9:56 - 9:58якое тлумачэнне ўсім тым людзям,
-
9:58 - 10:01што з вамі нязгодныя.
-
10:01 - 10:04Выявілася, што большасць з нас тлумачыць для сябе людзей з іншымі поглядамі
-
10:04 - 10:07карыстаючыся шэрагам няўдалых меркаванняў.
-
10:08 - 10:11Першае, што мы звычайна думаем, калі нехта з намі нязгодны,-
-
10:11 - 10:14гэта дапускаем, што яны не дасведчаныя ў дадзеным пытанні.
-
10:14 - 10:16У іх папросту няма доступу да той інфармацыі, што ёсць у вас,
-
10:16 - 10:19і калі вы шчодра гэтай інфармацыяй з імі падзеліцеся,
-
10:19 - 10:22да іх дойдзе, і яны пяройдуць у ваш лагер.
-
10:22 - 10:25Калі гэта не здараецца,
-
10:25 - 10:27калі мы даведваемся, што яны валодаюць аднолькавымі з намі фактамі,
-
10:27 - 10:29але працягваюць з намі не згаджацца,
-
10:29 - 10:31мы рухаемся ў бок другога меркавання -
-
10:31 - 10:33менавіта, што яны – ідыёты.
-
10:33 - 10:35(Смех)
-
10:35 - 10:37Перад імі ўсе патрэбныя кавалкі складанкі,
-
10:37 - 10:40а яны, ёлупы, не могуць яе хораша сабраць.
-
10:40 - 10:42А калі і гэта не працуе,
-
10:42 - 10:45калі мы разумеем, што людзі, што з намі не згаджаюцца,
-
10:45 - 10:47валодаюць тымі ж самымі фактамі
-
10:47 - 10:50і да таго ж яны даволі разумныя,
-
10:50 - 10:53мы пераходзім да трэцяга меркавання –
-
10:53 - 10:56яны ведаюць праўду,
-
10:56 - 10:58але для сваіх зласлівых мэтаў
-
10:58 - 11:01знарок гэтую праўду перайначваюць.
-
11:02 - 11:04Гэта – катастрофа.
-
11:04 - 11:07Гэткая нашая перавага да адчування свае правільнасці
-
11:07 - 11:09не дае нам прадухіляць памылкі,
-
11:09 - 11:11асабліва, калі гэта абавязкова,
-
11:11 - 11:14і вымушае нас дрэнна адно да аднога ставіцца.
-
11:15 - 11:17Што мяне больш за ўсё ставіць станьгом,
-
11:17 - 11:20я лічу гэта трагічным,
-
11:20 - 11:24што такое становішча абсалютна разыходзіцца з нашай чалавечай сутнасцю.
-
11:24 - 11:26Быццам, мы хочам верыць,
-
11:26 - 11:29што нашыя розумы – гэткія беззаганныя празрыстыя вокны,
-
11:29 - 11:31што мы цераз іх можам назіраць
-
11:31 - 11:34і дакладна апісваць навакольны свет.
-
11:34 - 11:36І мы хочам, каб усе назіралі за светам праз тое самае шкло,
-
11:36 - 11:38і бачылі дакладна тое самае.
-
11:38 - 11:40Гэта ж няпраўда,
-
11:40 - 11:43а калі б і была, то свет быў бы неверагодна нудным.
-
11:43 - 11:46Цуд нашага розуму не ў тым,
-
11:46 - 11:49што мы можам бачыць свет якім ён ёсць.
-
11:50 - 11:53Ён у тым, што мы можам бачыць свет не такім, як ёсць.
-
11:54 - 11:56Мы можам мець успаміны пра былое,
-
11:56 - 11:59разважанні пра будучыню,
-
11:59 - 12:01і мы можам сабе ўявіць,
-
12:01 - 12:04быццам мы – іншыя людзі ў іншых месцах.
-
12:04 - 12:06Менавіта таму, што кожны бачыць трошкі інакш,
-
12:06 - 12:08мы можам назіраць за тым самым кавалкам начнога неба
-
12:08 - 12:10і бачыць гэта,
-
12:10 - 12:12і гэта,
-
12:12 - 12:15і гэта.
-
12:15 - 12:18Менавіта таму ж мы і памыляемся.
-
12:19 - 12:21За 1200 год да таго, як Дэкарт вымавіў свае славутыя словы
-
12:21 - 12:23“я думаю і значыцца існую”,
-
12:23 - 12:25спадар з іммм Святы Аўгусцін напісаў
-
12:25 - 12:28“fallor ergo sum”–
-
12:28 - 12:32“я памыляюся і значыцца існую”.
-
12:32 - 12:34Аўгусцін зразумеў,
-
12:34 - 12:36што факт нашае мажлівасці памыляцца --
-
12:36 - 12:38гэта не нязручны дэфект
-
12:38 - 12:40чалавечае сістэмы,
-
12:40 - 12:43не штосьці для перакрочання ці знішчэння.
-
12:43 - 12:46Гэта – аснова нашае чалавечасці.
-
12:46 - 12:48Таму што мы не бог,
-
12:48 - 12:51мы не вельмі ведаем, што ў гэтым свеце робіцца.
-
12:51 - 12:54У адрозненніе ад іншых жывёлаў,
-
12:54 - 12:58мы бясконца стараемся гэты свет ўцяміць.
-
12:58 - 13:00Я лічу, што гэта бясконцая адданасць –
-
13:00 - 13:02гэта корань і выток
-
13:02 - 13:05усяе нашае прадуктыўнасці і творчае фантазіі.
-
13:05 - 13:08Летась, па розных прычынах,
-
13:08 - 13:10я пачала слухаць шмат выпускаў
-
13:10 - 13:12праграмы “Гэтае амерыканскае жыццё” на грамадскім радыё.
-
13:12 - 13:15Слухала я, слухала,
-
13:15 - 13:18і паціху пачала адчуваць,
-
13:18 - 13:21што ўсе расповеды – пра нечыю няслушнасць.
-
13:22 - 13:24Спачатку я падумала:
-
13:24 - 13:26“Дакацілася.
-
13:26 - 13:28Зараз я заўсёды, як вар’ятка, бачу няслушнасць.
-
13:28 - 13:30Яна мне здаецца паўсюль.”
-
13:30 - 13:32Гэткія здарэнні былі.
-
13:32 - 13:34Але праз колькі месяцаў
-
13:34 - 13:36у мяне з’явілася мажлівасць узяць інтэрв’ю ў карэспандэнта праграмы Айра Глас.
-
13:36 - 13:38Я падзялілася гэтым меркаваннем з ім,
-
13:38 - 13:41а ён мне: ”Гэта насамрэч гэтак.”
-
13:41 - 13:43Ён дадаў, што стваральнікі праграмы
-
13:43 - 13:45нават жартуюць,
-
13:45 - 13:47што ў кожным выпуску –
-
13:47 - 13:50тая самая тэма-шыфр.
-
13:50 - 13:52Яна вядзецца недзе так:
-
13:52 - 13:55“Я думаў гэтае нешта атрымаецца гэтак,
-
13:55 - 13:58а насамрэч здарылася інакш.”
-
13:58 - 14:01“Што цікава,” – дадаў Айра Глас, -- “дык тое, што нам такая інфармацыя патрэбна.
-
14:01 - 14:03Нам патрэбны такія моманты неспадзёўкі
-
14:03 - 14:05і перамены няслушнасці,
-
14:05 - 14:07каб ажывіць гэтыя расказы.”
-
14:07 - 14:09Што тычыцца нас усіх, аўдыторыі,
-
14:09 - 14:12у якасці слухачоў ці чытальнікаў
-
14:12 - 14:14нам такія расказы даспадобы.
-
14:14 - 14:17Нам падабаюцца перамены сюжэту,
-
14:17 - 14:20прытворныя крокі і неспадзяваныя канцоўкі.
-
14:20 - 14:23Што тычыцца нашых расказаў,
-
14:23 - 14:26то нам да спадобы памыляцца.
-
14:26 - 14:28Але ж вы ведаеце, што нашыя расказы такія,
-
14:28 - 14:31бо нашае жыццё такое.
-
14:31 - 14:34Мы думаем, што будзе так,
-
14:34 - 14:37а насамрэч здараецца інакш.
-
14:37 - 14:39Джордж Буш думаў, што атакуе Ірак,
-
14:39 - 14:41знойдзе там зброю масавага знішчэння,
-
14:41 - 14:44вызваліць людзей і падорыць дэмакратыю Бліжняму Усходу.
-
14:45 - 14:47А насамрэч здарылася інакш.
-
14:48 - 14:50Таксама ж і Хосні Мубарак
-
14:50 - 14:52думаў, што будзе дыктатарам Егіпту да канца свайго жыцця,
-
14:52 - 14:54пакуль не састарыцца і расхварэецца,
-
14:54 - 14:57і тады зможа перадаць уладу свайму сыну.
-
14:57 - 15:00А насамрэч здарылася інакш.
-
15:01 - 15:03Мажліва і вы калісьці думалі,
-
15:03 - 15:05што пасталееце і ажэніцеся з каханым са школы,
-
15:05 - 15:08вернецеся ў родны горад і выгадуеце колькі дзетак разам.
-
15:09 - 15:12А насамрэч здарылася інакш.
-
15:12 - 15:14Я павінна прызнацца,
-
15:14 - 15:16што я лічыла, што пішу найнуднейшую кнігу
-
15:16 - 15:18пра нешта, да чаго нікому няма справы,
-
15:18 - 15:21для чытачоў, якіх ніколі не будзе.
-
15:21 - 15:23А насамрэч здарылася інакш.
-
15:23 - 15:25(Смех)
-
15:25 - 15:27Такое ж жыццё.
-
15:27 - 15:29Мы выпрацоўваем неверагодныя ідэі
-
15:29 - 15:32пра навакольны свет,
-
15:32 - 15:34калісьці гэта –- да лепшага вядзе, калісьці –- не.
-
15:34 - 15:37А свет пераварочваецца і ўражвае нас.
-
15:40 - 15:43Не крыўдуйце, але ўся гэтая канферэнцыя
-
15:43 - 15:45існуе як помнік
-
15:45 - 15:47нашай мажлівасці памыляцца.
-
15:47 - 15:49Мы кагадзе прысвяцілі цэлы тыдзень
-
15:49 - 15:51размовам пра інавацыі, паляпшэнні
-
15:51 - 15:53і перапрацоўкі.
-
15:53 - 15:56Але вы ведаеце чаму нам патрэбныя гэтыя інавацыі,
-
15:56 - 15:58паляпшэнні і перапрацоўкі?
-
15:58 - 16:00Таму што палова ідэй,
-
16:00 - 16:03што былі вар’яцкі цікавымі і мелі магчымасць змяніць свет --
-
16:03 - 16:05гляньце на TED у 1998-м,
-
16:05 - 16:07чаго ж там –
-
16:07 - 16:11(Смех)
-
16:11 - 16:13не спрацавалі, ці не гэтак?
-
16:13 - 16:15(Смех)
-
16:15 - 16:18Дзе мой паскаральны касцюм, Крыс?
-
16:18 - 16:22(Смех)
-
16:22 - 16:27(Воплескі)
-
16:27 - 16:30А мы ізноў тут.
-
16:30 - 16:32І так будзе працягвацца.
-
16:32 - 16:34Мы вынаходзім яшчэ адну ідэю.
-
16:34 - 16:37Мы распавядаем яшчэ адну гісторыю.
-
16:37 - 16:40Мы ўдзельнічаем у яшчэ адной канферэнцыі.
-
16:40 - 16:42Тэма сённяшняй,
-
16:42 - 16:44як вы ўжо чулі 7 мільёнаў разоў,--
-
16:44 - 16:46як вынайсці цудоўнасць наноў.
-
16:46 - 16:48Па мне,
-
16:48 - 16:51дык калі вы насамрэч хочаце наноў вынайсці цудоўнасць,
-
16:51 - 16:53то выйдзіце па-за межы
-
16:53 - 16:59гэтай маленечкай і баязлівай прасторы сваёй праваты
-
16:59 - 17:02і гляньце адно на аднаго.
-
17:02 - 17:05Таксама гляньце на непамернасць,
-
17:05 - 17:08комплеснасць і загадку
-
17:08 - 17:11сусвету
-
17:11 - 17:14і дазвольце сабе сказаць:
-
17:14 - 17:18“А я ж і не ведаю.
-
17:18 - 17:20Можа я памыляюся.”
-
17:20 - 17:22Дзякую.
-
17:22 - 17:25(Воплескі)
-
17:25 - 17:27Усім падзяка.
-
17:27 - 17:30(Воплескі)
- Title:
- Катрын Шульц: Пра чалавечнасць нашага стану няслушнасці
- Speaker:
- Kathryn Schulz
- Description:
-
Большасць з нас зробіць усё мажлівае, каб не быць няправым. А што, калі мы не правыя менавіта ў гэтым? Кандыдат навук па няправасці і няслушнасці пераканальна распавядае пра тое, што няправасць можна не толькі прызнаць, але і прыняць, як частку сваей чалавечнасці.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 17:31
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for On being wrong | |
![]() |
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for On being wrong |