1 00:00:00,000 --> 00:00:03,000 Недзе ў 95-м 2 00:00:03,000 --> 00:00:05,000 я яшчэ студэнткай 3 00:00:05,000 --> 00:00:08,000 з сяброўкай вандравала на машыне 4 00:00:08,000 --> 00:00:10,000 ад горада Провіданс, што ў штаце Род Айланд, 5 00:00:10,000 --> 00:00:12,000 да горада Портланд, што ў Арэгоне (недзе 5000 км). 6 00:00:12,000 --> 00:00:15,000 Вы ж ведаеце, як яно ідзе, калі ты малады і беспрацоўны,– 7 00:00:15,000 --> 00:00:17,000 мы не ехалі па магістралях, 8 00:00:17,000 --> 00:00:19,000 збольшага паўз нацыянальныя паркі, 9 00:00:19,000 --> 00:00:22,000 нацыянальныя пушчы, 10 00:00:22,000 --> 00:00:25,000 карацей кажучы, самым доўгім шляхам. 11 00:00:26,000 --> 00:00:29,000 Недзе ў паўднёвай Дакоце (пасля 3000 км) 12 00:00:29,000 --> 00:00:32,000 я павярнулася да сяброўкі 13 00:00:32,000 --> 00:00:34,000 і запыталася пра тое, 14 00:00:34,000 --> 00:00:36,000 што бянтэжыла мяне 15 00:00:36,000 --> 00:00:39,000 ўжо недзе 3000км. 16 00:00:40,000 --> 00:00:44,000 “Што гэта за іерогліф, які паўсюль паўздоўж дарогі?” 17 00:00:47,000 --> 00:00:51,000 У яе вочы на лоб вылезлі. 18 00:00:51,000 --> 00:00:53,000 Спадар, што сядзіць у першым радзе 19 00:00:53,000 --> 00:00:56,000 вельмі дакладна зараз падае яе выраз твару. 20 00:00:56,000 --> 00:00:59,000 (Смех) 21 00:00:59,000 --> 00:01:01,000 Тут я ёй: “Ведаеш, 22 00:01:01,000 --> 00:01:03,000 тыя знакі ўздоўж дарогі, 23 00:01:03,000 --> 00:01:06,000 што з кітайскім іерогліфам.” 24 00:01:07,000 --> 00:01:10,000 Яна зарыцца на мяне яшчэ некалькі момантаў, 25 00:01:10,000 --> 00:01:13,000 а пасля заліваецца смехам, 26 00:01:13,000 --> 00:01:15,000 таму што ўрэшце разумее, 27 00:01:15,000 --> 00:01:18,000 пра што гэта я. 28 00:01:18,000 --> 00:01:24,000 (Смех) 29 00:01:24,000 --> 00:01:28,000 Вось ён, гэты знакаміты іерогліф месца для пікніку. 30 00:01:28,000 --> 00:01:30,000 (Смех) 31 00:01:30,000 --> 00:01:34,000 У апошнія 5 год 32 00:01:34,000 --> 00:01:36,000 я шмат раздумвала 33 00:01:36,000 --> 00:01:39,000 пра менавіта такія сітуацыі – 34 00:01:39,000 --> 00:01:41,000 чаму мы часам няслушна разумеем 35 00:01:41,000 --> 00:01:43,000 знакі навокал, 36 00:01:43,000 --> 00:01:46,000 і як мы сябе паводзім, калі непаразуменне здараецца, 37 00:01:46,000 --> 00:01:50,000 і што мы адсюль разумеем пра прыроду чалавека. 38 00:01:50,000 --> 00:01:52,000 Па-іншаму кажучы, 39 00:01:52,000 --> 00:01:54,000 я правяла апошнія 5 год 40 00:01:54,000 --> 00:01:57,000 у разважаннях пра стан няслушнасці. 41 00:01:57,000 --> 00:02:00,000 Мой выбар кар’еры вам можа падацца нязвыклым, 42 00:02:00,000 --> 00:02:03,000 але ў ім вялікая перавага: 43 00:02:03,000 --> 00:02:05,000 адсутнасць конкурса на працоўнае месца. 44 00:02:05,000 --> 00:02:07,000 (Смех) 45 00:02:07,000 --> 00:02:10,000 Насамрэч большасць з нас бы ад агню 46 00:02:10,000 --> 00:02:13,000 бягуць ад думкі пра сваю няслушнасць, 47 00:02:13,000 --> 00:02:15,000 ці хаця б стараюцца не думаць пра мажлівасць 48 00:02:15,000 --> 00:02:17,000 сваёй хібнасці. 49 00:02:17,000 --> 00:02:19,000 Абстрактыўна мы гэта разумеем. 50 00:02:19,000 --> 00:02:21,000 Мы разумеем, што часам кожны ў гэтым пакоі памыляецца. 51 00:02:22,000 --> 00:02:25,000 Мы – людзі, нам уласціва памыляцца. Добра, няхай. 52 00:02:26,000 --> 00:02:29,000 Але калі справа тычыцца мяне, у гэты момант, 53 00:02:29,000 --> 00:02:31,000 маіх перакананняў 54 00:02:31,000 --> 00:02:34,000 у гэты дадзены час, 55 00:02:34,000 --> 00:02:38,000 раптам усе абстрактныя погляды пра чалавечую хібнасць 56 00:02:38,000 --> 00:02:41,000 ляцяць прэч, 57 00:02:41,000 --> 00:02:44,000 і ўраз я не магу сабе ўявіць, што памыляюся. 58 00:02:45,000 --> 00:02:48,000 Што цікава, дык тое, што мы жывем менавіта ў гэтым дадзеным часе. 59 00:02:48,000 --> 00:02:51,000 У ім мы ходзім на сустрэчы, 60 00:02:51,000 --> 00:02:53,000 у ім жа ж едзем на вакацыі, 61 00:02:53,000 --> 00:02:57,000 у ім жа ж ідзем да ўрнаў і даем свой голас. 62 00:02:57,000 --> 00:03:00,000 На практыцы выдаецца, што мы ўсе рушым праз жыццё 63 00:03:00,000 --> 00:03:02,000 у кокане веры, 64 00:03:02,000 --> 00:03:05,000 што мы заўсёды маем рацыю. 65 00:03:06,000 --> 00:03:08,000 Гэта мне падаецца праблемай. 66 00:03:08,000 --> 00:03:11,000 На мой погляд, гэта праблема як і кожнага з нас, 67 00:03:11,000 --> 00:03:14,000 на асабістым ці прафесійным узроўні, 68 00:03:14,000 --> 00:03:17,000 так і нас усіх разам як грамадства. 69 00:03:17,000 --> 00:03:19,000 Што я хачу давесці сёння - 70 00:03:19,000 --> 00:03:22,000 гэта па-першае падставу таму, 71 00:03:22,000 --> 00:03:24,000 што мы замыкаемся у пачуцці сваёй правільнасці. 72 00:03:24,000 --> 00:03:27,000 Па-другое, гэта – чаму такі падыход праблематычны. 73 00:03:27,000 --> 00:03:29,000 І ўрэшце я хачу вас пераканаць, 74 00:03:29,000 --> 00:03:31,000 што магчыма 75 00:03:31,000 --> 00:03:33,000 выйсці са шкарлупіны гэткага пачуцця, 76 00:03:33,000 --> 00:03:35,000 і калі вы гэта адолееце, 77 00:03:35,000 --> 00:03:37,000 то гэта найлепшы з усіх бакоў 78 00:03:37,000 --> 00:03:40,000 скок у маральнасць, разумнасць і творчасць, што вы можаце зрабіць. 79 00:03:42,000 --> 00:03:44,000 Чаму ж мы храснемся 80 00:03:44,000 --> 00:03:46,000 ў пачуцці сваёй слушнасці? 81 00:03:46,000 --> 00:03:49,000 Адна падстава звязаная з пачуццём няслушнасці. 82 00:03:49,000 --> 00:03:51,000 Дазвольце запытацца, 83 00:03:51,000 --> 00:03:55,000 можа Вас, бо Вы тут побач. 84 00:03:55,000 --> 00:03:58,000 Якія ўзнікаюць эмоцыі, 85 00:03:58,000 --> 00:04:01,000 калі вы не правыя? 86 00:04:01,000 --> 00:04:04,000 Агіднасць. Непрынятасць. 87 00:04:04,000 --> 00:04:06,000 Збянтэжаннасць. Добра, файна, супер. 88 00:04:06,000 --> 00:04:08,000 Збянтэжанны, з непрыемным адчуваннем, з пачуццём агіднасці - 89 00:04:08,000 --> 00:04:11,000 дзякую, усе яны – файныя адказы, 90 00:04:11,000 --> 00:04:14,000 але яны адказваюць на другое пытанне. 91 00:04:14,000 --> 00:04:16,000 Вы адказваеце на пытанне: 92 00:04:16,000 --> 00:04:19,000 “Якое адчуванне вызывае паразуменне, што вы не правыя,” 93 00:04:19,000 --> 00:04:23,000 (Смех) 94 00:04:23,000 --> 00:04:26,000 Паразуменне сваей памылковасці прымушае сабе адчуваць, як было сказана, і яшчэ цэлы спектрум, не? 95 00:04:26,000 --> 00:04:29,000 Напрыклад, можа быць страшэннае адчуванне, ці то адчуванне паглыблення паразумення, 96 00:04:29,000 --> 00:04:31,000 ці нават вясёлае адчуванне, 97 00:04:31,000 --> 00:04:34,000 як з маім дурным кітайскім іерогліфам. 98 00:04:34,000 --> 00:04:37,000 Але сам стан няслушнасці 99 00:04:37,000 --> 00:04:39,000 не выклікае аніякіх эмоцыяў. 100 00:04:39,000 --> 00:04:42,000 Дзеля прыкладу вось аналогія. 101 00:04:42,000 --> 00:04:44,000 Памятаеце мульцік кампаніі Луні Цюнс, 102 00:04:44,000 --> 00:04:46,000 дзе такі мізэрны каёт 103 00:04:46,000 --> 00:04:48,000 увес час гоніцца, але ніяк не даганяе бягучую зязюлю? 104 00:04:48,000 --> 00:04:51,000 Амаль што ў кожным эпізодзе з гэтай серыі 105 00:04:51,000 --> 00:04:53,000 здараецца, што каёт гоніцца за зязюляй 106 00:04:53,000 --> 00:04:55,000 і тая збягае з адвеснай скалы, 107 00:04:55,000 --> 00:04:58,000 што непраблемна, таму што зязюля – птушка, і ўмее лятаць. 108 00:04:58,000 --> 00:05:02,000 Але кожны раз каёт збягае са скалы зараз жа за зязюляй. 109 00:05:02,000 --> 00:05:04,000 Што смешна, асабліва 110 00:05:04,000 --> 00:05:06,000 калі вам толькі 6 год, 111 00:05:06,000 --> 00:05:08,000 дык тое, што для каёта гэта беспраблемна таксама. 112 00:05:08,000 --> 00:05:10,000 Ён папросту працягвае бегчы, 113 00:05:10,000 --> 00:05:12,000 пакуль не пагледзіць на дол 114 00:05:12,000 --> 00:05:15,000 і не зразумее, што вісіць у паветры. 115 00:05:15,000 --> 00:05:18,000 Вось тады ён пачынае падаць. 116 00:05:19,000 --> 00:05:21,000 Калі мы ў чымсьці памыляемся, 117 00:05:21,000 --> 00:05:24,000 не калі разумеем, што памыляемся, а да гэтага, 118 00:05:24,000 --> 00:05:27,000 мы падобныя да гэткага каёта, 119 00:05:27,000 --> 00:05:30,000 пасля скалы але да позірку долу. 120 00:05:31,000 --> 00:05:34,000 Разумееце, мы ўжо памыліліся, 121 00:05:34,000 --> 00:05:36,000 нам ужо давядзецца з гэтым разбірацца, 122 00:05:36,000 --> 00:05:39,000 але мы ўсё яшчэ адчуваем сябе ўпэўнена на зямлі. 123 00:05:40,000 --> 00:05:43,000 Мне трэба трошкі пераправіць тое, што я кагадзе сказала. 124 00:05:43,000 --> 00:05:46,000 Ёсць адчуванне ў сваей няслушнасці – 125 00:05:46,000 --> 00:05:49,000 гэта адчуванне свае праваты. 126 00:05:49,000 --> 00:05:52,000 (Смех) 127 00:05:52,000 --> 00:05:55,000 З-за гэтай структурнай высновы 128 00:05:55,000 --> 00:05:57,000 мы калі-нікалі ўвязаем у пачуцці нашае праваты. 129 00:05:57,000 --> 00:05:59,000 Я заву такую памылку слепатой. 130 00:05:59,000 --> 00:06:01,000 З большага, 131 00:06:01,000 --> 00:06:04,000 у нас няма ўсярэдзіне механізму, 132 00:06:04,000 --> 00:06:06,000 які б падказваў, калі мы няправыя, 133 00:06:06,000 --> 00:06:09,000 пакуль не запозна. 134 00:06:09,000 --> 00:06:12,000 Ёсць яшчэ другая прычына, чаму мы чапляемся да гэтага пачуцця, 135 00:06:12,000 --> 00:06:14,000 яна больш адносіцца да культуры. 136 00:06:15,000 --> 00:06:18,000 Уявіце сабе хуценька пачатковую школу. 137 00:06:18,000 --> 00:06:20,000 Вы сабе сядзіцё, 138 00:06:20,000 --> 00:06:23,000 а настаўніца вяртае кантрольныя. 139 00:06:23,000 --> 00:06:25,000 Адна з іх выглядае так. 140 00:06:25,000 --> 00:06:27,000 Дарэчы, гэта не мая. 141 00:06:27,000 --> 00:06:29,000 (Смех) 142 00:06:29,000 --> 00:06:32,000 Вось вы ў вашай школе 143 00:06:32,000 --> 00:06:34,000 і вы дакладна ведаеце, што думаць 144 00:06:34,000 --> 00:06:37,000 пра аднаклассніка, што атрымаў такую адзнаку. 145 00:06:37,000 --> 00:06:40,000 Ён дурны і шалёны, 146 00:06:40,000 --> 00:06:43,000 ён ніколі не робіць хатнія заданні. 147 00:06:43,000 --> 00:06:46,000 Такім чынам, яшчэ да 9-гадовага ўзросту 148 00:06:46,000 --> 00:06:48,000 вы даведаліся, што, па-першае, 149 00:06:48,000 --> 00:06:50,000 тыя, хто памыляюцца – 150 00:06:50,000 --> 00:06:53,000 лянівыя, безадказныя тупіцы, 151 00:06:53,000 --> 00:06:55,000 а па-другое – 152 00:06:55,000 --> 00:06:57,000 каб дасягнуць поспеху ў жыцці, 153 00:06:57,000 --> 00:07:00,000 нельга ніколі памыляцца. 154 00:07:01,000 --> 00:07:05,000 Мы вывучваем гэтыя нядобрыя ўрокі вельмі хораша. 155 00:07:06,000 --> 00:07:08,000 Большасць з нас, 156 00:07:08,000 --> 00:07:12,000 і як я лічу, асабліва ў гэтай залі, 157 00:07:12,000 --> 00:07:14,000 ставяцца да такога вучэння 158 00:07:14,000 --> 00:07:16,000 робячыся беззаганнымі выдатнікамі, 159 00:07:16,000 --> 00:07:19,000 перфекцыяністамі, стаханаўцамі. 160 00:07:19,000 --> 00:07:21,000 Ці не, 161 00:07:21,000 --> 00:07:25,000 спадар выканаўчы дырэктар па фінансах,ён жа ж астрафізік, ён жа ж супер марафонец? 162 00:07:25,000 --> 00:07:32,000 (Смех) 163 00:07:32,000 --> 00:07:36,000 Як атрымоўваецца, дык вы ўсе такія дырэктары, астрафізікі і марафонцы. 164 00:07:36,000 --> 00:07:38,000 Хай будзе. 165 00:07:38,000 --> 00:07:41,000 Сітуацыя горшае толькі калі мы заводзімся, 166 00:07:41,000 --> 00:07:43,000 што мы, мажліва, ў нечым памыліліся. 167 00:07:43,000 --> 00:07:46,000 Таму што думаючы ў гэтым напрамку, 168 00:07:46,000 --> 00:07:48,000 калі мы робім памылку мы вырашаем, 169 00:07:48,000 --> 00:07:51,000 што нешта не гэтак з намі. 170 00:07:51,000 --> 00:07:53,000 Таму мы настойваем на сваім, 171 00:07:53,000 --> 00:07:55,000 бо так мы адчуваем сабе разумнымі, адказнымі, 172 00:07:55,000 --> 00:07:58,000 дабрачыннымі і абароненымі. 173 00:07:59,000 --> 00:08:01,000 Дазвольце расказаць вам пра выпадак. 174 00:08:01,000 --> 00:08:03,000 Некалькі год таму 175 00:08:03,000 --> 00:08:06,000 у шпіталь імя Бэт Ізраель Дзіконэс прынялі жанчыну для аперацыі. 176 00:08:06,000 --> 00:08:08,000 Гэты шпіталь знаходзіцца ў Бостане. 177 00:08:08,000 --> 00:08:10,000 У гэтым шпіталі праходзяць практыку студэнты з Гарварду, 178 00:08:10,000 --> 00:08:12,000 ён – адзін з найлепшых у краіне. 179 00:08:12,000 --> 00:08:15,000 Гэтую жанчыну прынялі і завязлі ў аперацыйную залу. 180 00:08:15,000 --> 00:08:17,000 Яе паклалі пад наркоз, хірург над ёй маніпулюе, 181 00:08:17,000 --> 00:08:20,000 пасля ён яе зашывае і яе адвозяць у пасляаперацыйную палату. 182 00:08:20,000 --> 00:08:23,000 Здэцца, аперацыя прайшла нармальна. 183 00:08:23,000 --> 00:08:26,000 Жанчына прачынаецца, аглядвае сябе і кажа: 184 00:08:26,000 --> 00:08:30,000 “Чаму я перавязаная не на тым баку?” 185 00:08:30,000 --> 00:08:33,000 А перавязана яна на тым баку, 186 00:08:33,000 --> 00:08:35,000 таму што хірург зрабіў сур'ёзную аперацыю 187 00:08:35,000 --> 00:08:38,000 на яе левай назе, а не на правай. 188 00:08:39,000 --> 00:08:42,000 Калі пра гэтае здарэнне казаў 189 00:08:42,000 --> 00:08:45,000 намеснік шпіталя па якасці працэдур, 190 00:08:45,000 --> 00:08:48,000 ён сказаў нешта вельмі цікавае. 191 00:08:48,000 --> 00:08:51,000 “Па невядомай прычыне 192 00:08:51,000 --> 00:08:53,000 хірург папросту адчуваў, 193 00:08:53,000 --> 00:08:55,000 што ён працаваў на правільным баку.” 194 00:08:55,000 --> 00:08:58,000 (Смех) 195 00:09:00,000 --> 00:09:02,000 Чаму я пра гэта расказваю, 196 00:09:02,000 --> 00:09:05,000 дык таму, што верыць свайму пачуццю таго, 197 00:09:05,000 --> 00:09:08,000 што вы знаходзіцеся на правільным баку чагосьці, 198 00:09:08,000 --> 00:09:11,000 можа быць вельмі небяспечным. 199 00:09:11,000 --> 00:09:14,000 Гэтаму ўнутранаму пачуццю сваей слушнасці, 200 00:09:14,000 --> 00:09:16,000 якое мы ўсе часам адчуваем, 201 00:09:16,000 --> 00:09:18,000 нельга давяраць, як адзінаму павадыру таго, 202 00:09:18,000 --> 00:09:21,000 што насамрэч здараецца ў звонкавым свеце. 203 00:09:21,000 --> 00:09:23,000 І калі мы ў сваіх паводзінах 204 00:09:23,000 --> 00:09:27,000 накіроўваемся толькі на такога павадыра і нават не думаем пра мажлівасць свае памылковасці, 205 00:09:27,000 --> 00:09:29,000 мы робім глупствы накшталт 206 00:09:29,000 --> 00:09:33,000 вылівання 760 мільёнаў літраў нафты ў заліў Мексіка, 207 00:09:33,000 --> 00:09:36,000 ці нейтралізацыі глабальнай эканомікі. 208 00:09:37,000 --> 00:09:40,000 Гэта гіганцкая праблема для практыкі. 209 00:09:40,000 --> 00:09:43,000 Але гэта яшчэ і гіганцкая праблема для грамадства. 210 00:09:43,000 --> 00:09:47,000 Задумайцеся на хвілінку, што значыць пачуццё свае праваты. 211 00:09:47,000 --> 00:09:49,000 Гэта значыць, што вашыя вераванні 212 00:09:49,000 --> 00:09:52,000 слушна адлюстроўваюць рэальнасць. 213 00:09:52,000 --> 00:09:54,000 З такім пачуццём 214 00:09:54,000 --> 00:09:56,000 узнікае праблема – 215 00:09:56,000 --> 00:09:58,000 якое тлумачэнне ўсім тым людзям, 216 00:09:58,000 --> 00:10:01,000 што з вамі нязгодныя. 217 00:10:01,000 --> 00:10:04,000 Выявілася, што большасць з нас тлумачыць для сябе людзей з іншымі поглядамі 218 00:10:04,000 --> 00:10:07,000 карыстаючыся шэрагам няўдалых меркаванняў. 219 00:10:08,000 --> 00:10:11,000 Першае, што мы звычайна думаем, калі нехта з намі нязгодны,- 220 00:10:11,000 --> 00:10:14,000 гэта дапускаем, што яны не дасведчаныя ў дадзеным пытанні. 221 00:10:14,000 --> 00:10:16,000 У іх папросту няма доступу да той інфармацыі, што ёсць у вас, 222 00:10:16,000 --> 00:10:19,000 і калі вы шчодра гэтай інфармацыяй з імі падзеліцеся, 223 00:10:19,000 --> 00:10:22,000 да іх дойдзе, і яны пяройдуць у ваш лагер. 224 00:10:22,000 --> 00:10:25,000 Калі гэта не здараецца, 225 00:10:25,000 --> 00:10:27,000 калі мы даведваемся, што яны валодаюць аднолькавымі з намі фактамі, 226 00:10:27,000 --> 00:10:29,000 але працягваюць з намі не згаджацца, 227 00:10:29,000 --> 00:10:31,000 мы рухаемся ў бок другога меркавання - 228 00:10:31,000 --> 00:10:33,000 менавіта, што яны – ідыёты. 229 00:10:33,000 --> 00:10:35,000 (Смех) 230 00:10:35,000 --> 00:10:37,000 Перад імі ўсе патрэбныя кавалкі складанкі, 231 00:10:37,000 --> 00:10:40,000 а яны, ёлупы, не могуць яе хораша сабраць. 232 00:10:40,000 --> 00:10:42,000 А калі і гэта не працуе, 233 00:10:42,000 --> 00:10:45,000 калі мы разумеем, што людзі, што з намі не згаджаюцца, 234 00:10:45,000 --> 00:10:47,000 валодаюць тымі ж самымі фактамі 235 00:10:47,000 --> 00:10:50,000 і да таго ж яны даволі разумныя, 236 00:10:50,000 --> 00:10:53,000 мы пераходзім да трэцяга меркавання – 237 00:10:53,000 --> 00:10:56,000 яны ведаюць праўду, 238 00:10:56,000 --> 00:10:58,000 але для сваіх зласлівых мэтаў 239 00:10:58,000 --> 00:11:01,000 знарок гэтую праўду перайначваюць. 240 00:11:02,000 --> 00:11:04,000 Гэта – катастрофа. 241 00:11:04,000 --> 00:11:07,000 Гэткая нашая перавага да адчування свае правільнасці 242 00:11:07,000 --> 00:11:09,000 не дае нам прадухіляць памылкі, 243 00:11:09,000 --> 00:11:11,000 асабліва, калі гэта абавязкова, 244 00:11:11,000 --> 00:11:14,000 і вымушае нас дрэнна адно да аднога ставіцца. 245 00:11:15,000 --> 00:11:17,000 Што мяне больш за ўсё ставіць станьгом, 246 00:11:17,000 --> 00:11:20,000 я лічу гэта трагічным, 247 00:11:20,000 --> 00:11:24,000 што такое становішча абсалютна разыходзіцца з нашай чалавечай сутнасцю. 248 00:11:24,000 --> 00:11:26,000 Быццам, мы хочам верыць, 249 00:11:26,000 --> 00:11:29,000 што нашыя розумы – гэткія беззаганныя празрыстыя вокны, 250 00:11:29,000 --> 00:11:31,000 што мы цераз іх можам назіраць 251 00:11:31,000 --> 00:11:34,000 і дакладна апісваць навакольны свет. 252 00:11:34,000 --> 00:11:36,000 І мы хочам, каб усе назіралі за светам праз тое самае шкло, 253 00:11:36,000 --> 00:11:38,000 і бачылі дакладна тое самае. 254 00:11:38,000 --> 00:11:40,000 Гэта ж няпраўда, 255 00:11:40,000 --> 00:11:43,000 а калі б і была, то свет быў бы неверагодна нудным. 256 00:11:43,000 --> 00:11:46,000 Цуд нашага розуму не ў тым, 257 00:11:46,000 --> 00:11:49,000 што мы можам бачыць свет якім ён ёсць. 258 00:11:50,000 --> 00:11:53,000 Ён у тым, што мы можам бачыць свет не такім, як ёсць. 259 00:11:54,000 --> 00:11:56,000 Мы можам мець успаміны пра былое, 260 00:11:56,000 --> 00:11:59,000 разважанні пра будучыню, 261 00:11:59,000 --> 00:12:01,000 і мы можам сабе ўявіць, 262 00:12:01,000 --> 00:12:04,000 быццам мы – іншыя людзі ў іншых месцах. 263 00:12:04,000 --> 00:12:06,000 Менавіта таму, што кожны бачыць трошкі інакш, 264 00:12:06,000 --> 00:12:08,000 мы можам назіраць за тым самым кавалкам начнога неба 265 00:12:08,000 --> 00:12:10,000 і бачыць гэта, 266 00:12:10,000 --> 00:12:12,000 і гэта, 267 00:12:12,000 --> 00:12:15,000 і гэта. 268 00:12:15,000 --> 00:12:18,000 Менавіта таму ж мы і памыляемся. 269 00:12:19,000 --> 00:12:21,000 За 1200 год да таго, як Дэкарт вымавіў свае славутыя словы 270 00:12:21,000 --> 00:12:23,000 “я думаю і значыцца існую”, 271 00:12:23,000 --> 00:12:25,000 спадар з іммм Святы Аўгусцін напісаў 272 00:12:25,000 --> 00:12:28,000 “fallor ergo sum”– 273 00:12:28,000 --> 00:12:32,000 “я памыляюся і значыцца існую”. 274 00:12:32,000 --> 00:12:34,000 Аўгусцін зразумеў, 275 00:12:34,000 --> 00:12:36,000 што факт нашае мажлівасці памыляцца -- 276 00:12:36,000 --> 00:12:38,000 гэта не нязручны дэфект 277 00:12:38,000 --> 00:12:40,000 чалавечае сістэмы, 278 00:12:40,000 --> 00:12:43,000 не штосьці для перакрочання ці знішчэння. 279 00:12:43,000 --> 00:12:46,000 Гэта – аснова нашае чалавечасці. 280 00:12:46,000 --> 00:12:48,000 Таму што мы не бог, 281 00:12:48,000 --> 00:12:51,000 мы не вельмі ведаем, што ў гэтым свеце робіцца. 282 00:12:51,000 --> 00:12:54,000 У адрозненніе ад іншых жывёлаў, 283 00:12:54,000 --> 00:12:58,000 мы бясконца стараемся гэты свет ўцяміць. 284 00:12:58,000 --> 00:13:00,000 Я лічу, што гэта бясконцая адданасць – 285 00:13:00,000 --> 00:13:02,000 гэта корань і выток 286 00:13:02,000 --> 00:13:05,000 усяе нашае прадуктыўнасці і творчае фантазіі. 287 00:13:05,000 --> 00:13:08,000 Летась, па розных прычынах, 288 00:13:08,000 --> 00:13:10,000 я пачала слухаць шмат выпускаў 289 00:13:10,000 --> 00:13:12,000 праграмы “Гэтае амерыканскае жыццё” на грамадскім радыё. 290 00:13:12,000 --> 00:13:15,000 Слухала я, слухала, 291 00:13:15,000 --> 00:13:18,000 і паціху пачала адчуваць, 292 00:13:18,000 --> 00:13:21,000 што ўсе расповеды – пра нечыю няслушнасць. 293 00:13:22,000 --> 00:13:24,000 Спачатку я падумала: 294 00:13:24,000 --> 00:13:26,000 “Дакацілася. 295 00:13:26,000 --> 00:13:28,000 Зараз я заўсёды, як вар’ятка, бачу няслушнасць. 296 00:13:28,000 --> 00:13:30,000 Яна мне здаецца паўсюль.” 297 00:13:30,000 --> 00:13:32,000 Гэткія здарэнні былі. 298 00:13:32,000 --> 00:13:34,000 Але праз колькі месяцаў 299 00:13:34,000 --> 00:13:36,000 у мяне з’явілася мажлівасць узяць інтэрв’ю ў карэспандэнта праграмы Айра Глас. 300 00:13:36,000 --> 00:13:38,000 Я падзялілася гэтым меркаваннем з ім, 301 00:13:38,000 --> 00:13:41,000 а ён мне: ”Гэта насамрэч гэтак.” 302 00:13:41,000 --> 00:13:43,000 Ён дадаў, што стваральнікі праграмы 303 00:13:43,000 --> 00:13:45,000 нават жартуюць, 304 00:13:45,000 --> 00:13:47,000 што ў кожным выпуску – 305 00:13:47,000 --> 00:13:50,000 тая самая тэма-шыфр. 306 00:13:50,000 --> 00:13:52,000 Яна вядзецца недзе так: 307 00:13:52,000 --> 00:13:55,000 “Я думаў гэтае нешта атрымаецца гэтак, 308 00:13:55,000 --> 00:13:58,000 а насамрэч здарылася інакш.” 309 00:13:58,000 --> 00:14:01,000 “Што цікава,” – дадаў Айра Глас, -- “дык тое, што нам такая інфармацыя патрэбна. 310 00:14:01,000 --> 00:14:03,000 Нам патрэбны такія моманты неспадзёўкі 311 00:14:03,000 --> 00:14:05,000 і перамены няслушнасці, 312 00:14:05,000 --> 00:14:07,000 каб ажывіць гэтыя расказы.” 313 00:14:07,000 --> 00:14:09,000 Што тычыцца нас усіх, аўдыторыі, 314 00:14:09,000 --> 00:14:12,000 у якасці слухачоў ці чытальнікаў 315 00:14:12,000 --> 00:14:14,000 нам такія расказы даспадобы. 316 00:14:14,000 --> 00:14:17,000 Нам падабаюцца перамены сюжэту, 317 00:14:17,000 --> 00:14:20,000 прытворныя крокі і неспадзяваныя канцоўкі. 318 00:14:20,000 --> 00:14:23,000 Што тычыцца нашых расказаў, 319 00:14:23,000 --> 00:14:26,000 то нам да спадобы памыляцца. 320 00:14:26,000 --> 00:14:28,000 Але ж вы ведаеце, што нашыя расказы такія, 321 00:14:28,000 --> 00:14:31,000 бо нашае жыццё такое. 322 00:14:31,000 --> 00:14:34,000 Мы думаем, што будзе так, 323 00:14:34,000 --> 00:14:37,000 а насамрэч здараецца інакш. 324 00:14:37,000 --> 00:14:39,000 Джордж Буш думаў, што атакуе Ірак, 325 00:14:39,000 --> 00:14:41,000 знойдзе там зброю масавага знішчэння, 326 00:14:41,000 --> 00:14:44,000 вызваліць людзей і падорыць дэмакратыю Бліжняму Усходу. 327 00:14:45,000 --> 00:14:47,000 А насамрэч здарылася інакш. 328 00:14:48,000 --> 00:14:50,000 Таксама ж і Хосні Мубарак 329 00:14:50,000 --> 00:14:52,000 думаў, што будзе дыктатарам Егіпту да канца свайго жыцця, 330 00:14:52,000 --> 00:14:54,000 пакуль не састарыцца і расхварэецца, 331 00:14:54,000 --> 00:14:57,000 і тады зможа перадаць уладу свайму сыну. 332 00:14:57,000 --> 00:15:00,000 А насамрэч здарылася інакш. 333 00:15:01,000 --> 00:15:03,000 Мажліва і вы калісьці думалі, 334 00:15:03,000 --> 00:15:05,000 што пасталееце і ажэніцеся з каханым са школы, 335 00:15:05,000 --> 00:15:08,000 вернецеся ў родны горад і выгадуеце колькі дзетак разам. 336 00:15:09,000 --> 00:15:12,000 А насамрэч здарылася інакш. 337 00:15:12,000 --> 00:15:14,000 Я павінна прызнацца, 338 00:15:14,000 --> 00:15:16,000 што я лічыла, што пішу найнуднейшую кнігу 339 00:15:16,000 --> 00:15:18,000 пра нешта, да чаго нікому няма справы, 340 00:15:18,000 --> 00:15:21,000 для чытачоў, якіх ніколі не будзе. 341 00:15:21,000 --> 00:15:23,000 А насамрэч здарылася інакш. 342 00:15:23,000 --> 00:15:25,000 (Смех) 343 00:15:25,000 --> 00:15:27,000 Такое ж жыццё. 344 00:15:27,000 --> 00:15:29,000 Мы выпрацоўваем неверагодныя ідэі 345 00:15:29,000 --> 00:15:32,000 пра навакольны свет, 346 00:15:32,000 --> 00:15:34,000 калісьці гэта –- да лепшага вядзе, калісьці –- не. 347 00:15:34,000 --> 00:15:37,000 А свет пераварочваецца і ўражвае нас. 348 00:15:40,000 --> 00:15:43,000 Не крыўдуйце, але ўся гэтая канферэнцыя 349 00:15:43,000 --> 00:15:45,000 існуе як помнік 350 00:15:45,000 --> 00:15:47,000 нашай мажлівасці памыляцца. 351 00:15:47,000 --> 00:15:49,000 Мы кагадзе прысвяцілі цэлы тыдзень 352 00:15:49,000 --> 00:15:51,000 размовам пра інавацыі, паляпшэнні 353 00:15:51,000 --> 00:15:53,000 і перапрацоўкі. 354 00:15:53,000 --> 00:15:56,000 Але вы ведаеце чаму нам патрэбныя гэтыя інавацыі, 355 00:15:56,000 --> 00:15:58,000 паляпшэнні і перапрацоўкі? 356 00:15:58,000 --> 00:16:00,000 Таму што палова ідэй, 357 00:16:00,000 --> 00:16:03,000 што былі вар’яцкі цікавымі і мелі магчымасць змяніць свет -- 358 00:16:03,000 --> 00:16:05,000 гляньце на TED у 1998-м, 359 00:16:05,000 --> 00:16:07,000 чаго ж там – 360 00:16:07,000 --> 00:16:11,000 (Смех) 361 00:16:11,000 --> 00:16:13,000 не спрацавалі, ці не гэтак? 362 00:16:13,000 --> 00:16:15,000 (Смех) 363 00:16:15,000 --> 00:16:18,000 Дзе мой паскаральны касцюм, Крыс? 364 00:16:18,000 --> 00:16:22,000 (Смех) 365 00:16:22,000 --> 00:16:27,000 (Воплескі) 366 00:16:27,000 --> 00:16:30,000 А мы ізноў тут. 367 00:16:30,000 --> 00:16:32,000 І так будзе працягвацца. 368 00:16:32,000 --> 00:16:34,000 Мы вынаходзім яшчэ адну ідэю. 369 00:16:34,000 --> 00:16:37,000 Мы распавядаем яшчэ адну гісторыю. 370 00:16:37,000 --> 00:16:40,000 Мы ўдзельнічаем у яшчэ адной канферэнцыі. 371 00:16:40,000 --> 00:16:42,000 Тэма сённяшняй, 372 00:16:42,000 --> 00:16:44,000 як вы ўжо чулі 7 мільёнаў разоў,-- 373 00:16:44,000 --> 00:16:46,000 як вынайсці цудоўнасць наноў. 374 00:16:46,000 --> 00:16:48,000 Па мне, 375 00:16:48,000 --> 00:16:51,000 дык калі вы насамрэч хочаце наноў вынайсці цудоўнасць, 376 00:16:51,000 --> 00:16:53,000 то выйдзіце па-за межы 377 00:16:53,000 --> 00:16:59,000 гэтай маленечкай і баязлівай прасторы сваёй праваты 378 00:16:59,000 --> 00:17:02,000 і гляньце адно на аднаго. 379 00:17:02,000 --> 00:17:05,000 Таксама гляньце на непамернасць, 380 00:17:05,000 --> 00:17:08,000 комплеснасць і загадку 381 00:17:08,000 --> 00:17:11,000 сусвету 382 00:17:11,000 --> 00:17:14,000 і дазвольце сабе сказаць: 383 00:17:14,000 --> 00:17:18,000 “А я ж і не ведаю. 384 00:17:18,000 --> 00:17:20,000 Можа я памыляюся.” 385 00:17:20,000 --> 00:17:22,000 Дзякую. 386 00:17:22,000 --> 00:17:25,000 (Воплескі) 387 00:17:25,000 --> 00:17:27,000 Усім падзяка. 388 00:17:27,000 --> 00:17:30,000 (Воплескі)