Загадкавы свет падводных пячор
-
0:02 - 0:05Я даследчыца марскіх глыбінь,
-
0:05 - 0:09калі дакладней — акваспелеолаг.
-
0:09 - 0:12У дзяцінстве я хацела стаць касманаўткай,
-
0:12 - 0:17але ў Канадзе, дзе я расла,
такі варыянт не праходзіў. -
0:17 - 0:21Але апынулася,
што нам больш вядома пра космас, -
0:21 - 0:25чым пра падземныя воды,
якія бягуць па жылах планеты, — -
0:25 - 0:30крывяноснай сістэме нашай Маці Зямлі.
-
0:30 - 0:33Таму я вырашыла заняцца
гэтай значна больш выключнай справай. -
0:33 - 0:35Замест даследванняў касмічнай прасторы
-
0:35 - 0:38Я вырашыла даследваць цуды
падводнай марской прасторы. -
0:38 - 0:42Шмат хто можа сказаць,
-
0:42 - 0:45што акваспелеалогія — адзін з
самых небяспечных заняткаў. -
0:45 - 0:50Уявіце, што вы седзіцё ў гэтай прасторы
-
0:50 - 0:52і раптам усё паглыбляецца ў цемру,
-
0:52 - 0:54а вашая адзіная задача — знайсці выйсце,
-
0:54 - 0:57прытым часам трэба плыць
скрозь шырокія прасветы, -
0:57 - 1:00а часам — паўзці пад крэсламі,
-
1:00 - 1:03кіруючыся тонкай накіравальнай ніткай,
-
1:03 - 1:07спадзеючыся на сістэму жаццязабяспечання,
каб зрабіць наступны ўдых. -
1:08 - 1:11Вось дзе я працую.
-
1:11 - 1:13Сёння я хачу падзяліцца сваім веданнем,
-
1:13 - 1:17што наш свет — не вялікі цвёрды камень.
-
1:17 - 1:20Ён больш падобны да губкі.
-
1:20 - 1:24Я магу праплыць скрозь большасць пор
нашай губкі-Зямлі, -
1:23 - 1:25а там, дзе гэта недасягальна для мяне,
-
1:25 - 1:30іншыя формы жыцця і рэчывы
працягваюць сваю вандроўку без мяне. -
1:30 - 1:34І менавіта мой голас раскажа вам
-
1:34 - 1:38пра ўнутраны свет Маці Зямлі.
-
1:38 - 1:42Ніякіх даведнікаў не існавала ў тыя дні,
-
1:42 - 1:48калі я вырашыла стаць першым чалавекам,
які нырнуў у пячоры айсбергаў Антарктыды. -
1:48 - 1:52У 2000 годзе ён быў самымі вялікім
аб'ектам на Зямлі, які рухаўся. -
1:52 - 1:54Гэта быў аскепак
шэльфавага ледніка Роса, -
1:54 - 1:58і мы паглыбіліся ў яго для даследвання
экалогіі лядовага бар'еру -
1:58 - 2:01і пошуку існуючых пад лёдам формаў жыцця.
-
2:01 - 2:06Мы карыстаемся рэбрызерамі
[ізалюючымі дыхальнымі апаратамі]. -
2:06 - 2:08Гэта практычна тая ж тэхналогія,
як для выйсця ў адкрыты космас. -
2:08 - 2:11Гэта тэхналогія дазваляе
нам пагружацца глыбей, -
2:11 - 2:13чым мы маглі б сабе ўявіць
нават 10 год таму. -
2:13 - 2:15Мы прымяняем газы з экзатычнымі назвамі,
-
2:15 - 2:21а нашы падводныя заходы
могуць цягнуцца да 20 гадзін. -
2:21 - 2:24Я працую з біёлагамі.
-
2:24 - 2:28Апынулася, пячоры —
сховішчы дзіўных форм жыцця, -
2:28 - 2:32відаў, пра існаванне якіх
мы ніколі і не ведалі. -
2:32 - 2:35Многія з іх жывуць досыць незвычайна.
-
2:35 - 2:40У іх няма колеру, часам няма вачэй,
-
2:40 - 2:44а яшчэ яны неверагодныя доўгажыхары.
-
2:44 - 2:47Арганізмы, якімі населеныя
гэтыя пячоры сёння, -
2:47 - 2:51ідэнтычныя выкапнёвым рэшткам відаў,
-
2:51 - 2:53якія жылі да вымірання дыназаўраў.
-
2:53 - 2:57Так што ўявіце: вы глядзіцё на дыназаўра,
які плавае. -
2:57 - 3:01Што можна па іх даведацца
аб эвалюцыі і выжыванні? -
3:01 - 3:05Паглядзім на гэтага рачка ў слоіку.
-
3:05 - 3:08У яго ёсць велізарны атрутны зуб.
-
3:08 - 3:12Ён здольны напасці на жывёлу
ў 40 раз большую за яго і забіць яе. -
3:12 - 3:14Будзь ён памерам з кошку,
-
3:14 - 3:18гэты рачок быў бы
самым небяспечным відам на планеце. -
3:18 - 3:21Гэтыя жывёлы жывуць
у надзвычай прыгожых мясцінах, -
3:21 - 3:26часам вось у такіх пячорах,
зусім маладых, -
3:26 - 3:28але іх жыхары — старажытныя істоты.
-
3:28 - 3:30Як жа яны сюды патрапілі?
-
3:30 - 3:32Я таксама працую з фізікамі,
-
3:32 - 3:36якія часта зацікаўлены пытаннямі
глабальных зменаў клімату. -
3:36 - 3:38Яны збіраюць камяні ў пячорах,
-
3:38 - 3:41разразаюць іх і вывучаюць пласты,
-
3:41 - 3:43як колы на зрэзе дрэва.
-
3:43 - 3:45Па іх яны могуць зазірнуць у мінулае
-
3:45 - 3:49і даведацца пра клімат на нашай планеце
ў розныя гістарычныя эпохі. -
3:49 - 3:51Чырвонае рэчыва на малюнку —
-
3:51 - 3:55пыл з пустыні Сахара.
-
3:55 - 3:59То бок пыл адтуль, падняты ветрам,
перасёк увесь Атлантычны акіян. -
3:59 - 4:03У гэтым выпадку ён выпаў з дажджом
на востраве Абака на Багамах. -
4:03 - 4:05Яго ўвабрала глеба,
-
4:05 - 4:07і пыл асеў на камянях ўнутры пячоры.
-
4:07 - 4:12Гледзячы на пласты ўнутры каменняў,
мы можам адшукаць перыяды, -
4:12 - 4:15калі клімат на планеце быў вельмі сухім,
-
4:15 - 4:21сотні тысяч год таму.
-
4:21 - 4:23Палеакліматолагам таксама цікава ведаць,
-
4:23 - 4:26якім быў узровень акіяну на планеце
ў розныя перыяды часу. -
4:26 - 4:28Тут, на Бермудах,
я і мая каманда здзейснілі -
4:28 - 4:32самае глыбокае пагружэнне,
прадпрынятае чалавекам у гэтым рэгіёне. -
4:32 - 4:33Мы шукалі месцы,
-
4:33 - 4:37дзе ўзровень акіяну раней
супадаў з узроўнем берагавой лініі, -
4:37 - 4:40на многія сотні метраў ніжэй
за сучасны ўзровень. -
4:40 - 4:45Я таксама працую
з палеантолагамі і археолагамі. -
4:45 - 4:48У пячорах Мексікі,
Багамскіх выспаў і нават Кубы -
4:48 - 4:54мы шукаем скамянеласці і чалавечыя рэшткі.
-
4:54 - 4:55Яны шмат што раскрываюць
-
4:55 - 4:59пра самых ранніх жыхароў гэтых месцаў.
-
4:59 - 5:02Але маім самым любімым праектам быў той,
які мы ладзілі 15 год таму, -
5:02 - 5:04калі я была ў складзе каманды,
-
5:04 - 5:08распрацаваўшай першую дакладную
трохвымерную мапу падземнай паверхні. -
5:08 - 5:11Вось гэта прылада,
якую я вяду па пячоры, -
5:11 - 5:15па меры прасоўвання
стварала трохвымерную мадэль. -
5:15 - 5:18Мы таксама выкарыстоўвалі радыё
на ўльтранізкіх частотах -
5:18 - 5:22для перадачы на паверхню інфармацыі
пра наша дакладнае становішча ў пячоры. -
5:22 - 5:27Так я праплывала пад дамамі і офісамі,
кегельбанамі і палямі для гольфу, -
5:27 - 5:31нават пад рэстарацыяй Sonny's BBQ.
-
5:31 - 5:34Гэта было неверагодна
і навучыла мяне таму, -
5:34 - 5:36што ўся нашая дзейнасць на паверхні
-
5:36 - 5:39вяртаецца да нас у пітной вадзе.
-
5:39 - 5:43Воды нашай планеты —
гэта не толькі рэкі, вазёры і акіяны, -
5:43 - 5:46але і шырокая сетка падземных вод,
якая звязвае нас усіх. -
5:46 - 5:52Гэта агульная крыніца, з якой п'ем мы ўсе.
-
5:52 - 5:56І як толькі мы ўсведамляем
нашу сувязь з падземнымі водамі -
5:56 - 5:59і ўсімі воднымі рэсурсамі на планеце,
-
5:59 - 6:01тады мы пачынаем вырашаць,
-
6:01 - 6:04напэўна, самую складаную праблему
гэтага стагоддзя. -
6:04 - 6:09Мне так і не давялося стаць касманаўткай,
як я марыла, -
6:09 - 6:12але гэтай прыладзе для стварэння мапаў,
створанай Білам Стоўнам, давядзецца. -
6:12 - 6:14Яна ператварылася.
-
6:14 - 6:17Зараз гэта аўтаномны робат
-
6:17 - 6:18са штучным інтэлектам,
-
6:18 - 6:22асноўная мэта якога —
выправіцца на спадарожнік Юпіцера, Эўропу, -
6:22 - 6:26і даследваць акіяны
пад змёрзлай паверхняй нябеснага цела. -
6:26 - 6:29Гэта так цудоўна.
-
6:29 - 6:33(Апладысменты)
- Title:
- Загадкавы свет падводных пячор
- Speaker:
- Джыл Хайнэрт
- Description:
-
Акваспелеолаг Джыл Хайнэрт даследуе падземныя воды, што бягуць па жылах нашай планеты. Працуючы з біёлагамі, кліматолагамі і археолагамі, яна раскрывае таямніцы арганізмаў, якія насяляюць адны з самых аддаленых месцаў Зямлі, і дапамагае даследчыкам прасачыць гісторыю змянення клімату. У гэтай кароткай прамове нырніце на глыбіню і даследуйце цуды ўнутранай прасторы нашай планеты.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 06:49
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The mysterious world of underwater caves |