Легенда пра лекара, які кінуў выклік самой Смерці — Ізольда Гіллеспі
-
0:11 - 0:13У трухлявай хатцы на ўскрайку лесу
-
0:13 - 0:16муж і жонка былі ў роспачы.
-
0:16 - 0:20У іх толькі што нарадзілася
трынаццатае дзіця, -
0:20 - 0:24і ў вялікай сям'і хутка
заканчваліся ежа i грошы. -
0:26 - 0:30Бацька пайшоў у лес,
каб абдумаць іх праблему. -
0:30 - 0:33Пасля доўгіх гадзінаў
блукання сярод дрэў -
0:33 - 0:36ён неспадзеўкі наткнуўся
на два цёмныя сілуэты. -
0:37 - 0:40Першая постаць апынулася Богам,
-
0:42 - 0:45а другая нагадвала Д'ябла.
-
0:47 - 0:50Абодва прывіды прапанавалі мужчыне
палегчыць яго пакуты -
0:50 - 0:54і стаць хроснымі бацькамі
нованароджанаму дзіцяці. -
0:54 - 0:57Але мужчына адмовіўся ад прапановы —
-
0:57 - 1:02ён не хацеў давяраць сына тым,
хто судзіў жыццё чалавека. -
1:02 - 1:06Ён яшчэ больш паглыбіўся
ў глухі гушчар. -
1:06 - 1:11Тут, у самай цёмнай частцы лесу,
бацька разгледзеў трэцюю постаць. -
1:11 - 1:16З высахлага твару з крывой усмешкай
на яго ўтаропіліся праваленыя вочы. -
1:16 - 1:20Гэта была сама Смерць, якая прыйшла
прапанаваць сваю кандыдатуру -
1:20 - 1:21на ролю хроснай яго сына.
-
1:21 - 1:25Яна паабяцала вярнуцца,
калі дзіця дасягне паўналецця, -
1:25 - 1:28каб прынесці яму шчасце і росквіт.
-
1:28 - 1:32Бацька, ведаючы, што ўсе людзі
роўныя перад тварам смерці, -
1:32 - 1:33прыняў яе прапанову.
-
1:37 - 1:41Праз шмат гадоў, калі хлопчык вырас
і ператварыўся ў амбітнага юнака, -
1:41 - 1:46яго кашчавая хросная
нанесла абяцаны візіт. -
1:46 - 1:50У сваёй каравай руцэ яна
трымала флакон з лекам -
1:50 - 1:52ад усіх хвароб.
-
1:52 - 1:55Смерць уручыла гэты
флакон свайму хросніку, -
1:55 - 1:58паабяцаўшы зрабіць
яго паспяховым лекарам. -
1:58 - 2:02Але ў дадатак да чароўнага зелля
прыкладаліся і вельмі строгія правілы. -
2:02 - 2:05Калі хроснік сустрэне хворага,
-
2:05 - 2:08у якога над падгалоўем ложка лунае смерць,
-
2:08 - 2:14доктар зможа вылечыць яго, усяго толькі
даўшы хвораму панюхаць лек. -
2:14 - 2:16Але калі Смерць затрымаецца
ля падножжа ложка, -
2:16 - 2:20гэта значыць, што хворы ўжо належыць ёй,
-
2:20 - 2:22і доктар нічым не зможа яму дапамагчы.
-
2:25 - 2:29З часам аб цудадзейным зеллі
і неверагоднай праніклівасці лекара -
2:29 - 2:32стала вядома ва ўсім каралеўстве.
-
2:32 - 2:36Ён разбагацеў, праславіўся і зусім забыўся
пра сваё беднае дзяцінства. -
2:36 - 2:41Калі захварэў сам кароль, то і ён
звярнуўся да знакамітага доктара. -
2:41 - 2:45Лекар прымчаўся ў палац,
гатовы паказаць сваё майстэрства. -
2:45 - 2:47Але калі ён увайшоў у пакой караля,
-
2:47 - 2:51то з расчараваннем пабачыў Смерць,
якая сядзела ля падножжа ложка. -
2:51 - 2:55Лекар адчайна жадаў атрымаць
славу за выратаванне караля, -
2:55 - 2:58нават калі для гэтага трэба было
падмануць сваю хросную. -
2:58 - 3:03Таму ён хутка павярнуў ложак,
і Смерць апынулася ў падгалоўя, -
3:03 - 3:07што дазволіла доктару прымяніць лек.
-
3:07 - 3:09Смерць была не ў сабе ад лютасці.
-
3:09 - 3:13Яна папярэдзіла свайго ганарыстага
хрэсніка, што калі ён яшчэ раз падмане яе, -
3:13 - 3:17то паплаціцца за гэта жыццём.
-
3:17 - 3:20Доктар і Cмерць працягнулі
свой сумесны шлях. -
3:20 - 3:26Праз некаторы час каралеўскія пасланнікі
зноў з'явіліся за лекарам. -
3:26 - 3:28Прынцэса была цяжка хворая,
-
3:28 - 3:33і кароль паабяцаў неверагодныя
багацці таму, хто зможа яе вылечыць. -
3:33 - 3:38З марамі пра золата лекар
прыйшоў да пакоя прынцэсы. -
3:38 - 3:41Але ўбачыўшы спячую прынцэсу,
ён пазабыў пра грошы. -
3:43 - 3:46Лекар быў настолькі ўражаны яе прыгажосцю,
-
3:46 - 3:50што не заўважыў, што Смерць
стаілася ля яе ног. -
3:50 - 3:53Ён хутка вылечыў прынцэсу,
-
3:55 - 3:59але перш чым яна змагла
выказаць яму сваю падзяку, -
3:59 - 4:03Смерць паспела пацягнуць з сабой хрэсніка,
які страціў галаву ад кахання. -
4:03 - 4:07У адно імгненне ўсё вакол іх знікла.
-
4:07 - 4:10Лекар апынуўся ў велізарнай пячоры,
-
4:10 - 4:13запоўненай незлічонай колькасцю
дрыготкіх свечак, -
4:13 - 4:17кожная з якіх прадстаўляла
сабой працягласць жыцця. -
4:17 - 4:22У пакаранне за дурную спробу
свайго хрэсніка загадваць неўміручасцю -
4:22 - 4:26Смерць абрэзала яго свечку,
пакінуўшы толькі кнот. -
4:26 - 4:29Пабачыўшы свой згасаючы агонь,
-
4:29 - 4:33лекар адчуў той страх, які ён так часта
бачыў у вачах сваіх пацыентаў. -
4:33 - 4:39Ён адчайна маліў хросную запаліць яго
згасаючым полымем іншую свечку. -
4:39 - 4:45Хросная задумалася,
але здрада лекара была занадта вялікая. -
4:45 - 4:50Яна расціснула кашчавую руку,
і свечка яе хрэсніка ўпала на падлогу. -
4:50 - 4:52Смерць стаяла нерухома
-
4:52 - 4:55і з адхіленым поглядам
глядзела на згасальны агонь, -
4:55 - 4:59пакуль ад лекара не застаўся
толькі тоненькі струменьчык дыму.
- Title:
- Легенда пра лекара, які кінуў выклік самой Смерці — Ізольда Гіллеспі
- Speaker:
- Ізольда Гіллеспі
- Description:
-
Паглядзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/the-tale-of-the-doctor-who-defied-death-iseult-gillespie
Муж і жонка былі ў роспачы. У іх толькі што нарадзілася трынаццатае дзіця, і ў вялікай сям'і хутка заканчваліся ежа i грошы. Блукаючы па лесе, бацька неспадзеўкі наткнуўся на кашчавую постаць з высахлым тварам i праваленымi вачыма — гэта была сама Смерць, якая прыйшла прапанаваць сваю кандыдатуру на ролю хроснай яго сыну. Ізольда Гіллеспі распавядае легенду пра Смерць і лекара.
Урок — Ізольда Гіллеспі, мультыплікацыя — Яэль Райсфельд.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 05:02
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The tale of the doctor who defied Death |