1 00:00:10,605 --> 00:00:13,315 У трухлявай хатцы на ўскрайку лесу 2 00:00:13,315 --> 00:00:15,980 муж і жонка былі ў роспачы. 3 00:00:15,980 --> 00:00:19,660 У іх толькі што нарадзілася трынаццатае дзіця, 4 00:00:19,660 --> 00:00:23,970 і ў вялікай сям'і хутка заканчваліся ежа i грошы. 5 00:00:25,940 --> 00:00:30,090 Бацька пайшоў у лес, каб абдумаць іх праблему. 6 00:00:30,090 --> 00:00:32,842 Пасля доўгіх гадзінаў блукання сярод дрэў 7 00:00:32,842 --> 00:00:36,412 ён неспадзеўкі наткнуўся на два цёмныя сілуэты. 8 00:00:37,482 --> 00:00:39,840 Першая постаць апынулася Богам, 9 00:00:42,206 --> 00:00:44,586 а другая нагадвала Д'ябла. 10 00:00:47,136 --> 00:00:49,896 Абодва прывіды прапанавалі мужчыне палегчыць яго пакуты 11 00:00:49,896 --> 00:00:54,190 і стаць хроснымі бацькамі нованароджанаму дзіцяці. 12 00:00:54,190 --> 00:00:56,886 Але мужчына адмовіўся ад прапановы — 13 00:00:56,886 --> 00:01:02,405 ён не хацеў давяраць сына тым, хто судзіў жыццё чалавека. 14 00:01:02,405 --> 00:01:05,625 Ён яшчэ больш паглыбіўся ў глухі гушчар. 15 00:01:05,625 --> 00:01:10,606 Тут, у самай цёмнай частцы лесу, бацька разгледзеў трэцюю постаць. 16 00:01:10,606 --> 00:01:16,129 З высахлага твару з крывой усмешкай на яго ўтаропіліся праваленыя вочы. 17 00:01:16,129 --> 00:01:19,615 Гэта была сама Смерць, якая прыйшла прапанаваць сваю кандыдатуру 18 00:01:19,615 --> 00:01:21,471 на ролю хроснай яго сына. 19 00:01:21,471 --> 00:01:24,531 Яна паабяцала вярнуцца, калі дзіця дасягне паўналецця, 20 00:01:24,531 --> 00:01:27,791 каб прынесці яму шчасце і росквіт. 21 00:01:27,791 --> 00:01:31,721 Бацька, ведаючы, што ўсе людзі роўныя перад тварам смерці, 22 00:01:31,721 --> 00:01:33,431 прыняў яе прапанову. 23 00:01:36,792 --> 00:01:41,232 Праз шмат гадоў, калі хлопчык вырас і ператварыўся ў амбітнага юнака, 24 00:01:41,232 --> 00:01:45,740 яго кашчавая хросная нанесла абяцаны візіт. 25 00:01:45,740 --> 00:01:49,971 У сваёй каравай руцэ яна трымала флакон з лекам 26 00:01:49,971 --> 00:01:52,469 ад усіх хвароб. 27 00:01:52,469 --> 00:01:55,421 Смерць уручыла гэты флакон свайму хросніку, 28 00:01:55,421 --> 00:01:58,291 паабяцаўшы зрабіць яго паспяховым лекарам. 29 00:01:58,291 --> 00:02:02,491 Але ў дадатак да чароўнага зелля прыкладаліся і вельмі строгія правілы. 30 00:02:02,491 --> 00:02:05,231 Калі хроснік сустрэне хворага, 31 00:02:05,231 --> 00:02:08,301 у якога над падгалоўем ложка лунае смерць, 32 00:02:08,301 --> 00:02:13,517 доктар зможа вылечыць яго, усяго толькі даўшы хвораму панюхаць лек. 33 00:02:13,517 --> 00:02:16,497 Але калі Смерць затрымаецца ля падножжа ложка, 34 00:02:16,497 --> 00:02:19,742 гэта значыць, што хворы ўжо належыць ёй, 35 00:02:19,742 --> 00:02:22,384 і доктар нічым не зможа яму дапамагчы. 36 00:02:25,038 --> 00:02:28,588 З часам аб цудадзейным зеллі і неверагоднай праніклівасці лекара 37 00:02:28,588 --> 00:02:31,612 стала вядома ва ўсім каралеўстве. 38 00:02:31,612 --> 00:02:36,477 Ён разбагацеў, праславіўся і зусім забыўся пра сваё беднае дзяцінства. 39 00:02:36,477 --> 00:02:40,857 Калі захварэў сам кароль, то і ён звярнуўся да знакамітага доктара. 40 00:02:40,857 --> 00:02:45,115 Лекар прымчаўся ў палац, гатовы паказаць сваё майстэрства. 41 00:02:45,115 --> 00:02:47,316 Але калі ён увайшоў у пакой караля, 42 00:02:47,316 --> 00:02:51,492 то з расчараваннем пабачыў Смерць, якая сядзела ля падножжа ложка. 43 00:02:51,492 --> 00:02:55,044 Лекар адчайна жадаў атрымаць славу за выратаванне караля, 44 00:02:55,044 --> 00:02:57,961 нават калі для гэтага трэба было падмануць сваю хросную. 45 00:02:57,961 --> 00:03:03,035 Таму ён хутка павярнуў ложак, і Смерць апынулася ў падгалоўя, 46 00:03:03,035 --> 00:03:07,155 што дазволіла доктару прымяніць лек. 47 00:03:07,155 --> 00:03:08,920 Смерць была не ў сабе ад лютасці. 48 00:03:08,920 --> 00:03:13,305 Яна папярэдзіла свайго ганарыстага хрэсніка, што калі ён яшчэ раз падмане яе, 49 00:03:13,305 --> 00:03:17,107 то паплаціцца за гэта жыццём. 50 00:03:17,107 --> 00:03:20,005 Доктар і Cмерць працягнулі свой сумесны шлях. 51 00:03:20,005 --> 00:03:26,033 Праз некаторы час каралеўскія пасланнікі зноў з'явіліся за лекарам. 52 00:03:26,033 --> 00:03:28,243 Прынцэса была цяжка хворая, 53 00:03:28,243 --> 00:03:33,246 і кароль паабяцаў неверагодныя багацці таму, хто зможа яе вылечыць. 54 00:03:33,246 --> 00:03:37,596 З марамі пра золата лекар прыйшоў да пакоя прынцэсы. 55 00:03:37,596 --> 00:03:41,415 Але ўбачыўшы спячую прынцэсу, ён пазабыў пра грошы. 56 00:03:43,367 --> 00:03:45,827 Лекар быў настолькі ўражаны яе прыгажосцю, 57 00:03:45,827 --> 00:03:50,396 што не заўважыў, што Смерць стаілася ля яе ног. 58 00:03:50,396 --> 00:03:52,744 Ён хутка вылечыў прынцэсу, 59 00:03:55,374 --> 00:03:59,264 але перш чым яна змагла выказаць яму сваю падзяку, 60 00:03:59,264 --> 00:04:03,433 Смерць паспела пацягнуць з сабой хрэсніка, які страціў галаву ад кахання. 61 00:04:03,433 --> 00:04:07,032 У адно імгненне ўсё вакол іх знікла. 62 00:04:07,032 --> 00:04:10,198 Лекар апынуўся ў велізарнай пячоры, 63 00:04:10,198 --> 00:04:13,211 запоўненай незлічонай колькасцю дрыготкіх свечак, 64 00:04:13,211 --> 00:04:16,711 кожная з якіх прадстаўляла сабой працягласць жыцця. 65 00:04:16,711 --> 00:04:21,742 У пакаранне за дурную спробу свайго хрэсніка загадваць неўміручасцю 66 00:04:21,742 --> 00:04:26,032 Смерць абрэзала яго свечку, пакінуўшы толькі кнот. 67 00:04:26,032 --> 00:04:28,599 Пабачыўшы свой згасаючы агонь, 68 00:04:28,599 --> 00:04:33,291 лекар адчуў той страх, які ён так часта бачыў у вачах сваіх пацыентаў. 69 00:04:33,291 --> 00:04:39,050 Ён адчайна маліў хросную запаліць яго згасаючым полымем іншую свечку. 70 00:04:39,050 --> 00:04:44,643 Хросная задумалася, але здрада лекара была занадта вялікая. 71 00:04:44,643 --> 00:04:49,742 Яна расціснула кашчавую руку, і свечка яе хрэсніка ўпала на падлогу. 72 00:04:49,742 --> 00:04:51,852 Смерць стаяла нерухома 73 00:04:51,852 --> 00:04:55,315 і з адхіленым поглядам глядзела на згасальны агонь, 74 00:04:55,315 --> 00:04:59,205 пакуль ад лекара не застаўся толькі тоненькі струменьчык дыму.