Return to Video

Легенда пра лекара, які кінуў выклік самой Смерці — Ізольда Гіллеспі

  • 0:11 - 0:13
    У трухлявай хатцы на ўскрайку лесу
  • 0:13 - 0:16
    муж і жонка былі ў роспачы.
  • 0:16 - 0:20
    У іх толькі што нарадзілася
    трынаццатае дзіця,
  • 0:20 - 0:24
    і ў вялікай сям'і хутка
    заканчваліся ежа i грошы.
  • 0:26 - 0:30
    Бацька пайшоў у лес,
    каб абдумаць іх праблему.
  • 0:30 - 0:33
    Пасля доўгіх гадзінаў
    блукання сярод дрэў
  • 0:33 - 0:36
    ён неспадзеўкі наткнуўся
    на два цёмныя сілуэты.
  • 0:37 - 0:40
    Першая постаць апынулася Богам,
  • 0:42 - 0:45
    а другая нагадвала Д'ябла.
  • 0:47 - 0:50
    Абодва прывіды прапанавалі мужчыне
    палегчыць яго пакуты
  • 0:50 - 0:54
    і стаць хроснымі бацькамі
    нованароджанаму дзіцяці.
  • 0:54 - 0:57
    Але мужчына адмовіўся ад прапановы —
  • 0:57 - 1:02
    ён не хацеў давяраць сына тым,
    хто судзіў жыццё чалавека.
  • 1:02 - 1:06
    Ён яшчэ больш паглыбіўся
    ў глухі гушчар.
  • 1:06 - 1:11
    Тут, у самай цёмнай частцы лесу,
    бацька разгледзеў трэцюю постаць.
  • 1:11 - 1:16
    З высахлага твару з крывой усмешкай
    на яго ўтаропіліся праваленыя вочы.
  • 1:16 - 1:20
    Гэта была сама Смерць, якая прыйшла
    прапанаваць сваю кандыдатуру
  • 1:20 - 1:21
    на ролю хроснай яго сына.
  • 1:21 - 1:25
    Яна паабяцала вярнуцца,
    калі дзіця дасягне паўналецця,
  • 1:25 - 1:28
    каб прынесці яму шчасце і росквіт.
  • 1:28 - 1:32
    Бацька, ведаючы, што ўсе людзі
    роўныя перад тварам смерці,
  • 1:32 - 1:33
    прыняў яе прапанову.
  • 1:37 - 1:41
    Праз шмат гадоў, калі хлопчык вырас
    і ператварыўся ў амбітнага юнака,
  • 1:41 - 1:46
    яго кашчавая хросная
    нанесла абяцаны візіт.
  • 1:46 - 1:50
    У сваёй каравай руцэ яна
    трымала флакон з лекам
  • 1:50 - 1:52
    ад усіх хвароб.
  • 1:52 - 1:55
    Смерць уручыла гэты
    флакон свайму хросніку,
  • 1:55 - 1:58
    паабяцаўшы зрабіць
    яго паспяховым лекарам.
  • 1:58 - 2:02
    Але ў дадатак да чароўнага зелля
    прыкладаліся і вельмі строгія правілы.
  • 2:02 - 2:05
    Калі хроснік сустрэне хворага,
  • 2:05 - 2:08
    у якога над падгалоўем ложка лунае смерць,
  • 2:08 - 2:14
    доктар зможа вылечыць яго, усяго толькі
    даўшы хвораму панюхаць лек.
  • 2:14 - 2:16
    Але калі Смерць затрымаецца
    ля падножжа ложка,
  • 2:16 - 2:20
    гэта значыць, што хворы ўжо належыць ёй,
  • 2:20 - 2:22
    і доктар нічым не зможа яму дапамагчы.
  • 2:25 - 2:29
    З часам аб цудадзейным зеллі
    і неверагоднай праніклівасці лекара
  • 2:29 - 2:32
    стала вядома ва ўсім каралеўстве.
  • 2:32 - 2:36
    Ён разбагацеў, праславіўся і зусім забыўся
    пра сваё беднае дзяцінства.
  • 2:36 - 2:41
    Калі захварэў сам кароль, то і ён
    звярнуўся да знакамітага доктара.
  • 2:41 - 2:45
    Лекар прымчаўся ў палац,
    гатовы паказаць сваё майстэрства.
  • 2:45 - 2:47
    Але калі ён увайшоў у пакой караля,
  • 2:47 - 2:51
    то з расчараваннем пабачыў Смерць,
    якая сядзела ля падножжа ложка.
  • 2:51 - 2:55
    Лекар адчайна жадаў атрымаць
    славу за выратаванне караля,
  • 2:55 - 2:58
    нават калі для гэтага трэба было
    падмануць сваю хросную.
  • 2:58 - 3:03
    Таму ён хутка павярнуў ложак,
    і Смерць апынулася ў падгалоўя,
  • 3:03 - 3:07
    што дазволіла доктару прымяніць лек.
  • 3:07 - 3:09
    Смерць была не ў сабе ад лютасці.
  • 3:09 - 3:13
    Яна папярэдзіла свайго ганарыстага
    хрэсніка, што калі ён яшчэ раз падмане яе,
  • 3:13 - 3:17
    то паплаціцца за гэта жыццём.
  • 3:17 - 3:20
    Доктар і Cмерць працягнулі
    свой сумесны шлях.
  • 3:20 - 3:26
    Праз некаторы час каралеўскія пасланнікі
    зноў з'явіліся за лекарам.
  • 3:26 - 3:28
    Прынцэса была цяжка хворая,
  • 3:28 - 3:33
    і кароль паабяцаў неверагодныя
    багацці таму, хто зможа яе вылечыць.
  • 3:33 - 3:38
    З марамі пра золата лекар
    прыйшоў да пакоя прынцэсы.
  • 3:38 - 3:41
    Але ўбачыўшы спячую прынцэсу,
    ён пазабыў пра грошы.
  • 3:43 - 3:46
    Лекар быў настолькі ўражаны яе прыгажосцю,
  • 3:46 - 3:50
    што не заўважыў, што Смерць
    стаілася ля яе ног.
  • 3:50 - 3:53
    Ён хутка вылечыў прынцэсу,
  • 3:55 - 3:59
    але перш чым яна змагла
    выказаць яму сваю падзяку,
  • 3:59 - 4:03
    Смерць паспела пацягнуць з сабой хрэсніка,
    які страціў галаву ад кахання.
  • 4:03 - 4:07
    У адно імгненне ўсё вакол іх знікла.
  • 4:07 - 4:10
    Лекар апынуўся ў велізарнай пячоры,
  • 4:10 - 4:13
    запоўненай незлічонай колькасцю
    дрыготкіх свечак,
  • 4:13 - 4:17
    кожная з якіх прадстаўляла
    сабой працягласць жыцця.
  • 4:17 - 4:22
    У пакаранне за дурную спробу
    свайго хрэсніка загадваць неўміручасцю
  • 4:22 - 4:26
    Смерць абрэзала яго свечку,
    пакінуўшы толькі кнот.
  • 4:26 - 4:29
    Пабачыўшы свой згасаючы агонь,
  • 4:29 - 4:33
    лекар адчуў той страх, які ён так часта
    бачыў у вачах сваіх пацыентаў.
  • 4:33 - 4:39
    Ён адчайна маліў хросную запаліць яго
    згасаючым полымем іншую свечку.
  • 4:39 - 4:45
    Хросная задумалася,
    але здрада лекара была занадта вялікая.
  • 4:45 - 4:50
    Яна расціснула кашчавую руку,
    і свечка яе хрэсніка ўпала на падлогу.
  • 4:50 - 4:52
    Смерць стаяла нерухома
  • 4:52 - 4:55
    і з адхіленым поглядам
    глядзела на згасальны агонь,
  • 4:55 - 4:59
    пакуль ад лекара не застаўся
    толькі тоненькі струменьчык дыму.
Title:
Легенда пра лекара, які кінуў выклік самой Смерці — Ізольда Гіллеспі
Speaker:
Ізольда Гіллеспі
Description:

Паглядзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/the-tale-of-the-doctor-who-defied-death-iseult-gillespie

Муж і жонка былі ў роспачы. У іх толькі што нарадзілася трынаццатае дзіця, і ў вялікай сям'і хутка заканчваліся ежа i грошы. Блукаючы па лесе, бацька неспадзеўкі наткнуўся на кашчавую постаць з высахлым тварам i праваленымi вачыма — гэта была сама Смерць, якая прыйшла прапанаваць сваю кандыдатуру на ролю хроснай яго сыну. Ізольда Гіллеспі распавядае легенду пра Смерць і лекара.

Урок — Ізольда Гіллеспі, мультыплікацыя — Яэль Райсфельд.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
05:02

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions