Пяць галоўных сусветных рэлігій — Джон Бэллэймі
-
0:07 - 0:09Дзе б і калі б не жыў чалавек,
-
0:09 - 0:11заўсёды ў гісторыі ён пытаў сябе:
-
0:11 - 0:13«Адкуль людзі з'явіліся на зямлі?»
-
0:13 - 0:14«Дзе менавіта наша месца тут?»
-
0:14 - 0:17«Што здарыцца са мной, калі я памру?»
-
0:17 - 0:19Рэлігіі — гэта сістэмы веры,
-
0:19 - 0:21што развіваліся з цягам часу
-
0:21 - 0:22ў адпаведнасці
-
0:22 - 0:24з тымі ці іншымі адвечнымі таямніцамі.
-
0:24 - 0:26Яны кіруюцца пачуццём,
-
0:26 - 0:29што на некаторыя пытанні
можна адказаць толькі з дапамогай веры -
0:29 - 0:30і грунтуюцца на здагадцы,
-
0:30 - 0:32што недзе існуе нешта вялікшае за нас,
-
0:32 - 0:34вышэйшая ўлада,
якой мы мусім падпарадкавацца, -
0:34 - 0:36ці нейкая крыніца, з якой мы пайшлі
-
0:36 - 0:38і да якой мусім вярнуцца.
-
0:39 - 0:42Індуізм азначае рэлігіі Індыі.
-
0:42 - 0:43Гэта не адна рэлігія,
-
0:43 - 0:45а, хутчэй, разнастайныя блізкія вераванні
-
0:45 - 0:47і духоўныя веравызнанні.
-
0:47 - 0:49Індуізм налічвае пяць тысячагоддзяў
-
0:49 - 0:50і сягае ў часы Крышны,
-
0:50 - 0:52чалавека гэтакай святасці,
-
0:52 - 0:54што ён стаўся вядомы
ў якасці аватара бога Вішну, -
0:54 - 0:57інкарнацыя бога ў абліччы чалавека.
-
0:57 - 1:00Ён вучыў, што ўсё жыццё адпавядае карме,
-
1:00 - 1:01або закону прычыны і выніка,
-
1:01 - 1:05а наша задача —
выконваць нашы абавязкі ці дхарму -
1:05 - 1:07ў адпаведнасці
з нашым месцам у грамадстве, -
1:07 - 1:09зневажаючы на тое,
як могуць павярнуцца рэчы. -
1:09 - 1:12Калі мы памрэм,
то рэінкарнуем у новае цела. -
1:12 - 1:14Калі мы выконвалі дхарму
-
1:14 - 1:16і свае абавязкі ў мінулым жыцці,
-
1:16 - 1:17то атрымаем добрую карму,
-
1:17 - 1:20што прасуне душу вышэй
па сацыяльнай лесвіцы. -
1:20 - 1:22Нашае перараджэнне
ў наступным жыцці -
1:22 - 1:25такім чынам вызнаначаецца тым,
што мы робім у гэтым. -
1:25 - 1:28Кола перараджэнняў называецца сансара.
-
1:28 - 1:30Вельмі святому чалавеку
-
1:30 - 1:33дастаткова весці жыццё з добрай кармай,
-
1:33 - 1:34каб вырвацца з кола.
-
1:34 - 1:37Гэта выратаванне завецца мокша.
-
1:37 - 1:40Індуізм вучыць, што ўсё ў свеце адзінае.
-
1:40 - 1:41Увесь сусвет —
-
1:41 - 1:44гэта адзіная трансцэндэнтная рэальнасць,
што завецца Брахман, -
1:44 - 1:46і ёсць толькі адзін Брахман,
-
1:46 - 1:47унутры якога жывуць шмат багоў,
-
1:47 - 1:50а іх ролі, прыкметы і формы адрозніваюцца
-
1:50 - 1:52ў залежнасці ад розных традыцый.
-
1:52 - 1:54Брахман — творца,
-
1:54 - 1:56Вішну — падтрымацель,
-
1:56 - 1:59які падчас прымае аблічча чалавека,
-
1:59 - 2:01а Шыва — пераўтваральнік
-
2:01 - 2:03ці Цар танца.
-
2:03 - 2:06Дурга — лютая, ваяўнічая багіня-маці.
-
2:06 - 2:08Ганеша з галавой слана —
-
2:08 - 2:11мудры заступнік поспеху.
-
2:11 - 2:15Індуізм — трэцяя рэлігія ў свеце.
-
2:15 - 2:17І хаця амаль усе індуісты жывуць у Індыі,
-
2:17 - 2:19сустрэць іх можна на кожным кантыненце,
-
2:19 - 2:21і за межамі Індыі іх амаль мільярд.
-
2:22 - 2:23Але перанесемся на захад
-
2:23 - 2:25праз пустыні і горы
-
2:25 - 2:28на ўрадлівы паўмесяц
дзесьці 4 000 год таму. -
2:28 - 2:30Іўдаізм пачынаецца з таго,
-
2:30 - 2:33што Бог заклікаў Аўрама і Сару
пакінуць Месапатамію -
2:33 - 2:35і пайсці ў зямлю Ханаанскую.
-
2:35 - 2:38Ва ўзнагароду за веру
ў адзінага сапраўднага Бога — -
2:38 - 2:40рэвалюцыйная ідэя
-
2:40 - 2:42ў шматбожным свеце таго часу —
-
2:42 - 2:46у іх будзе зямля і шмат нашчадкаў.
-
2:46 - 2:48Праз гэта абяцанне ўзніклі Зямля Ізраілю
-
2:48 - 2:49і выбраны народ.
-
2:49 - 2:51Але застацца на гэтай зямлі
-
2:51 - 2:52і утрымаць гэты народ адзіным
-
2:52 - 2:54будзе вельмі цяжка.
-
2:54 - 2:57Ізраільцян прыгняталі ў Егіпце,
-
2:57 - 2:59але Бог вызваліў іх
-
2:59 - 3:00з дапамогай Прарока Майсея,
-
3:00 - 3:02што атрымаў Дзесяць запаведзяў,
-
3:02 - 3:05а потым яшчэ сотні іх.
-
3:05 - 3:06Ізраільцяне заваююць Зямлю Абяцаную,
-
3:06 - 3:09але здолеюць утрымліваць яе
толькі некалькі стагоддзяў. -
3:09 - 3:11Ізраіль знаходзіцца на скрыжаваннях дарог,
-
3:11 - 3:13па якіх стагоддзямі рухалася
-
3:13 - 3:14шмат войскаў.
-
3:14 - 3:16І ў 70 годзе нашай эры
-
3:16 - 3:17рымляне разбурылі Храм
-
3:17 - 3:19у іх сталіцы — Іерусаліме.
-
3:19 - 3:21І рэлігія ператварылася
-
3:21 - 3:22з храмавай рэлігіі
-
3:22 - 3:24з ахвярапрынашэннямі і святарамі
-
3:24 - 3:26ў рэлігію кнігі.
-
3:26 - 3:28Таму іўдаізм —
-
3:28 - 3:31гэта рэлігія сімвалізму,
ушанавання і глубокіх сэнсаў, -
3:31 - 3:34што цесна пераплецены
з літаратурай і гісторыяй. -
3:34 - 3:35Са шматлікіх свяшчэнных тэкстаў
-
3:35 - 3:37складаецца Яўрэйская Біблія або Танах,
-
3:37 - 3:40а сотні пісьмовых абмеркаванняў
і інтэрпрэтацый -
3:40 - 3:42змешчаны ў вялікі збор
-
3:42 - 3:43істотных значэнняў,
-
3:43 - 3:45што мае назву Талмуд.
-
3:45 - 3:48Яўрэі заўважаюць багацце сімвалаў
у штодзённым жыцці. -
3:48 - 3:49Падчас вячэры на Песах
-
3:49 - 3:51кожная ежа на стале сімвалізуе
-
3:51 - 3:54пэўны аспект выратавання з няволі.
-
3:54 - 3:55Важнасць сталення
-
3:55 - 3:57падкрэсліваецца ў той момант,
-
3:57 - 3:59калі моладзь дасягае бар-міцвы
або бат-міцвы, -
3:59 - 4:02абрадаў, калі юнакі ці дзяўчаты
пераймаюць адказнасць -
4:02 - 4:02за свае ўчынкі,
-
4:02 - 4:04таксама святкуюць
-
4:04 - 4:05адданасць жыцця
-
4:05 - 4:07веры, гісторыі і тэкстам
-
4:07 - 4:08яўрэйскага народа.
-
4:08 - 4:11Зараз у свеце жыве
каля 14 мільёнаў іўдзеяў, -
4:11 - 4:136 мільёнаў — у Ізраілі,
-
4:13 - 4:14краіне, што атрымала незалежнасць
-
4:14 - 4:17пасля кашмараў генацыду
Другой сусветнай вайны, -
4:17 - 4:20і 5 мільёнаў — у Злучаных Штатах Амерыкі.
-
4:20 - 4:24Але зараз вернемся
зноў у Індыю на 2500 гадоў таму, -
4:24 - 4:25калі пачаўся будызм.
-
4:25 - 4:28Пачаўся ён з прынца,
імя якому Сідхартха. -
4:28 - 4:29Кажуць, што ў ноч зачацця
-
4:29 - 4:31да яго маці, Каралевы Майі
-
4:31 - 4:33ўва сне з'явіўся белы слон,
-
4:33 - 4:36які ўвайшоў у яе ўлонне.
-
4:36 - 4:38Праз дзесяць месяцаў
нарадзіўся Прынц Сідхартха, -
4:38 - 4:40ён з'явіўся на свет у багацці.
-
4:40 - 4:42Неяк, ужо юнаком,
ён асмеліўся выйсці па-за межы -
4:42 - 4:43свайго заможнага жыцця,
-
4:43 - 4:45і тады стаў сведкам
пакутаў людзей, -
4:45 - 4:46якіх раней хавалі ад яго.
-
4:46 - 4:49І тады ён вырайшыў дазнацца,
што ёсць прычынай пакутаў. -
4:49 - 4:52Чаму людзі вымушаны цярпець пакуты?
-
4:52 - 4:54Чаму мы вымушаны рэінкарніраваць
сотні разоў у новае жыццё? -
4:54 - 4:57Спачатку ён думаў,
што ўсе нашы праблемы — -
4:57 - 4:59гэта вынік нашай прыхільнасці
да матэрыяльных рэчаў, -
4:59 - 5:01таму ён адмовіўся ад уласнасці,
-
5:01 - 5:02зрабіўся вандроўным жабраком,
-
5:02 - 5:06але ён таксама зрабіў адкрыццё,
што праз гэта ён не стаўся шчаслівейшы. -
5:06 - 5:08Аднойчы ён падслухаў,
як настаўнік музыкі казаў вучню: -
5:08 - 5:11«Не сціскай струну вельмі моцна,
таму што парвеш. -
5:11 - 5:12Але і не пускай завольна,
-
5:12 - 5:14бо яна не будзе гучаць».
-
5:14 - 5:15У той момант азарэння
ён зразумеў, -
5:15 - 5:17што шукаць адказы,
кідаючыся ў крайнасці, — -
5:17 - 5:18гэта памылкова.
-
5:18 - 5:21Шлях па сярэдзіне багацця і беднасці
-
5:21 - 5:22здаваўся разумнейшым.
-
5:22 - 5:24А калі ён медытаваў пад дрэвам Бодхі,
-
5:24 - 5:27то атрымаў астатак адказу.
-
5:27 - 5:29Усё ў жыцці памнажае пакуты.
-
5:29 - 5:31Пакуты выкліканы эгаістычнымі жаданнямі
-
5:31 - 5:35задаволіць сябе за кошт іншых.
-
5:35 - 5:37Калі прытрымлівацца
плана васьмі ступеняў, -
5:37 - 5:39можна навучыцца
паменшыць свой эгаізм -
5:39 - 5:41і, такім чынам, паменшыць пакуты.
-
5:41 - 5:44У гэты дзень Сідхартха стаўся Буддай
-
5:44 - 5:45ці прасветленым.
-
5:45 - 5:48Не ён адзін, але ён першы.
-
5:48 - 5:49Праграма будзісцкага жыцця
-
5:49 - 5:50завецца Васьмёркавы Шлях,
-
5:50 - 5:52і хаця ісці ім не вельмі лёгка,
-
5:52 - 5:53ён паказвае шлях
да прасвятлення -
5:53 - 5:55мільёнам людзей,
-
5:55 - 5:57гэта і азачае быць Буддай:
-
5:57 - 5:58стан спачування,
-
5:58 - 5:59праніклівасці,
-
5:59 - 6:00міру
-
6:00 - 6:02і непахіснасці.
-
6:02 - 6:04Калі ён устаў з медытацыі пад тым дрэвам
-
6:04 - 6:06і да самай смерці ў сталым узросце,
-
6:06 - 6:09Будда вучыў людзей, што трэба рабіць,
каб дасягнуць прасвятлення: -
6:09 - 6:10правільная мова,
-
6:10 - 6:11правільныя мэты,
-
6:11 - 6:13розум, сканцэнтраваны на тым,
што рэчаісна, -
6:13 - 6:15а сэрца — на тым, каб любіць іншых людзей.
-
6:15 - 6:17Шмат хто з будыстаў
верыць у Бога ці багоў, -
6:17 - 6:20але ўчынкі значна важнейшыя за веру.
-
6:20 - 6:22У свеце сёння жыве
-
6:22 - 6:23каля мільярду будыстаў,
-
6:23 - 6:27большасць з іх ва Усходняй,
Паўднёва-Усходняй ці Паўднёвай Азіі. -
6:28 - 6:312 000 гадоў таму,
на Іўдэйскай Зямлі Абяцанай -
6:31 - 6:33нарадзілася хрысціянства.
-
6:33 - 6:36Падобна на індуістаў, якія звалі Крышну
«Богам у чалавечым абліччы», -
6:36 - 6:39хрысціяне гэтак гавораць пра Ісуса Хрыста,
-
6:39 - 6:40а хрысціянства пайшло з іўдаізму,
-
6:40 - 6:43падобна таму, як будызм пайшоў з індуізму.
-
6:43 - 6:46Бог Аўрама паслаў Анёла Габрыеля
-
6:46 - 6:48спытацца ў маладой жанчыны па імені Марыя,
-
6:48 - 6:50ці стане яна маці божага сына.
-
6:50 - 6:52Яна нарадзіла сына Ісуса,
-
6:52 - 6:53якога выхавалі цясляром
-
6:53 - 6:55Марыя і яе муж Іосіф,
-
6:55 - 6:57пакуль Ісусу не споўнілася 30 гадоў.
-
6:57 - 6:59Тады Ён распачаў грамадскую дзейнасць
-
6:59 - 7:01і пачаў распаўсюджваць Слова Божае.
-
7:01 - 7:03Яго менш цікавіла рэлігійнасць,
-
7:03 - 7:05а больш — справядлівасць і міласэрнасць.
-
7:05 - 7:08Хрыстос лячыў хворых,
каб вакол яго збіраліся людзі, -
7:08 - 7:10а потым Ён распавядаў ім
пра свайго Нябеснага Айца, -
7:10 - 7:13пра тое, што Бог любіць людзей, даруе ім
і ўважліва ставіцца да іх. -
7:13 - 7:15Ісус таксама запрашаў усіх
да агульнага стала, -
7:15 - 7:18каб растлумачыць,
што такое Царства Нябеснае. -
7:18 - 7:22Гэта там, дзе адкінутыя, грэшнікі і святыя
будуць есці разам за адным сталом. -
7:22 - 7:23Меў Ён усяго тры гады,
-
7:23 - 7:25а потым з-за яго незвычайнай мудрасці
-
7:25 - 7:26Ён апынуўся ў небяспецы.
-
7:26 - 7:28Яго ворагі здрадзілі,
і Ісуса арыштавалі, -
7:28 - 7:29а потым улады Рымскай Імперыі
-
7:29 - 7:31Яго пакаралі
стандартным спосабам, -
7:31 - 7:33якім каралі бунтаўшчыкоў, —
-
7:33 - 7:34распяццем на крыжы.
-
7:34 - 7:36Хутка пасля пахавання Ісуса Хрыста
-
7:36 - 7:38жанчыны, што прыйшлі да Яго на магілу,
-
7:38 - 7:41убачылі, што яна пустая,
і шпарка абвясцілі астатнім, -
7:41 - 7:43бо яны былі ўпэўнены,
што Ён уваскрос з мёртвых. -
7:43 - 7:45Першыя хрысціяне апісвалі,
-
7:45 - 7:46як Ісус выглядаў пасля ўваскрашэння,
-
7:46 - 7:49і гэта давала ўпэўненасці,
што Яго вучэнне праўдзівае. -
7:49 - 7:53Вучэнне Хрыста — любіце адзін аднаго,
як я любіў вас. -
7:53 - 7:55Хрысціяне святкуюць нараджэнне Ісуса
-
7:55 - 7:57ў снежні, гэта свята завецца Каляды,
-
7:57 - 8:00а Яго пакуты, смерць і ўваскрашэнне
-
8:00 - 8:02падчас Святога Тыдню вясной.
-
8:02 - 8:03Праз таямніцу хрышчэння
-
8:03 - 8:05або абмывання ад граху
-
8:05 - 8:07чалавека запрашаюць
у хрысціянскую суполку, -
8:07 - 8:09прыпамінаючы, што Хрыстос
таксама хрысціўся тады, -
8:09 - 8:11калі скончыў сваё жыццё цясляра.
-
8:11 - 8:12Падчас таямніцы Еўхарыстыі
-
8:12 - 8:14хрысціяне ядуць хлеб і п'юць віно,
-
8:14 - 8:17што сімвалізуе плоць і кроў Хрыста,
-
8:17 - 8:20і прыпамінаюць апошнюю вячэру Хрыста.
-
8:20 - 8:22У свеце зараз два мільярды хрысціянаў,
-
8:22 - 8:26што адпавядае амаль трэцяй частцы
насельніцтва нашай планеты. -
8:27 - 8:30Іслам пачаўся 1400 гадоў таму
-
8:30 - 8:31з чалавека вельмі пабожнага,
-
8:31 - 8:33што медытаваў, жывучы ў пячоры
-
8:33 - 8:35Аравійскай пустыні.
-
8:35 - 8:37Звалі гэтага чалавека Магамет.
-
8:37 - 8:39Да Яго прыйшоў боскі пасланец,
-
8:39 - 8:41зноў Анёл Габрыэль —
-
8:41 - 8:43ці па-арабску Джабраіл, —
-
8:43 - 8:46каб перадаць Яму словы Алаха —
-
8:46 - 8:48Адзінага Бога Аўрамава.
-
8:48 - 8:49У наступныя гады
-
8:49 - 8:51Магамет атрымлівае ўсё больш пасланняў,
-
8:51 - 8:53Ён вывучае іх на памяць і вучыць другіх.
-
8:53 - 8:56У паэмах, што Ён вывучыў,
было шмат мудрых выслоўяў, -
8:56 - 8:57прыгожых вершаў,
-
8:57 - 8:59а таксама таямнічых метафар.
-
8:59 - 9:02Але Магамет быў гандляр, а не паэт.
-
9:02 - 9:03Шмат хто лічыў, што гэтыя паэмы
-
9:03 - 9:05былі сапраўднымі Словамі Бога,
-
9:05 - 9:08і гэтыя вернікі зрабіліся
першымі мусульманамі. -
9:08 - 9:11Слова «мусульманін» азначае
той, які пакараецца, -
9:11 - 9:14маецца на ўвазе той,
хто пакараецца воле Бога. -
9:14 - 9:16Пяць найважнейшых абавязкаў мусульман
-
9:16 - 9:19завуцца Пяць Слупоў Ісламу:
-
9:19 - 9:22Шахада — публічнае вызнанне,
-
9:22 - 9:25што не існуе іншага Бога акрамя Алаху,
-
9:25 - 9:28а Магамет — ёсць апошнім прарокам Яго.
-
9:28 - 9:31Салят — яны моляцца пяць разоў на дзень,
у напрамку Меккі. -
9:31 - 9:34Закят — абавязак кожнага мусульманіна
-
9:34 - 9:38аддаваць бедным 2 ці 3% чыстага прыбытку.
-
9:38 - 9:41Саўм — азначае пост падчас дзённых гадзін
-
9:41 - 9:43у месяцавы месяц Рамадан,
-
9:43 - 9:45каб умацаваць сілу волі
-
9:45 - 9:47і спадзяванне на Бога.
-
9:47 - 9:49А таксама Хадж — раз у жыцці
-
9:49 - 9:52кожны здольны на тое мусульманін
павінен зрабіць Пілігрымку -
9:52 - 9:53да Святога Горада Меккі,
-
9:53 - 9:55падчас якой паўтараць,
-
9:55 - 9:56што калі ён паўстане прад Богам,
-
9:56 - 9:58чалавек будзе прызнаны
вартым ці невартым -
9:58 - 10:00вечнага жыцця з Ім.
-
10:00 - 10:02Словы Божыя,
-
10:02 - 10:04што адкрыліся Прароку за 23 гады жыцця,
-
10:04 - 10:06сабраны разам у Каране,
-
10:06 - 10:10што літаральна азначае «чытанне ўслых».
-
10:10 - 10:12Мусульмане вераць,
што гэта адзіная святая кніга, -
10:12 - 10:14не кранутая чалавечай распустай.
-
10:14 - 10:16Шмат хто лічыць Каран
-
10:16 - 10:17выбітным творам літаратуры,
-
10:17 - 10:19напісаным на арабскай мове.
-
10:19 - 10:22Іслам — другая па колькасці вернікаў
рэлігія ў свеце. -
10:22 - 10:26Яе вызнаюць больш
за адзін з паловаю мільярд мусульман. -
10:27 - 10:29Рэлігія таксама была
часткай культуры -
10:29 - 10:31ўвесь час яе існавання.
-
10:31 - 10:34Таксама існуе шмат варыяцый рэлігій,
і падлічыць іх вельмі цяжка. -
10:34 - 10:36Але агульным да ўсіх рэлігій
-
10:36 - 10:38з'яўляецца покліч да пошуку сэнсу,
-
10:38 - 10:40што хаваецца па-за пустым летуценнем
-
10:40 - 10:42і прыземленымі рэаліямі рэчаіснасці,
-
10:42 - 10:43па-за грахом,
-
10:43 - 10:44пакутамі
-
10:44 - 10:46і смерцю,
-
10:46 - 10:47па-за страхам,
-
10:47 - 10:49і па-за самімі намі.
- Title:
- Пяць галоўных сусветных рэлігій — Джон Бэллэймі
- Description:
-
Паглядзець увесь занятак: http://ed.ted.com/lessons/the-five-major-world-religions-john-bellaimey
Чалавеку ўласціва сутыкацца з пытаннямі кшталту «Адкуль людзі з'явіліся на зямлі?», «Як мне пражыць жыццё з сэнсам?». Такія экзістэнцыяльныя пытанні - цэнтральныя для пяці галоўных рэлігій свету. Але веравызнанні звязвае не толькі гэта. Джон Бэллэйімі растлумачыць, як пераплецены гісторыя і культура індуізму, іўдаізму, буддызму, хрысціянства і ісламу.
Занятак — Джона Бэллэймі, мультіплікацыя — TED-Ed.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 11:10
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey | ||
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The five major world religions - John Bellaimey |