1 00:00:07,445 --> 00:00:09,421 Дзе б і калі б не жыў чалавек, 2 00:00:09,421 --> 00:00:11,108 заўсёды ў гісторыі ён пытаў сябе: 3 00:00:11,108 --> 00:00:12,812 «Адкуль людзі з'явіліся на зямлі?» 4 00:00:12,812 --> 00:00:14,295 «Дзе менавіта наша месца тут?» 5 00:00:14,295 --> 00:00:16,505 «Што здарыцца са мной, калі я памру?» 6 00:00:16,505 --> 00:00:18,568 Рэлігіі — гэта сістэмы веры, 7 00:00:18,568 --> 00:00:20,634 што развіваліся з цягам часу 8 00:00:20,634 --> 00:00:21,803 ў адпаведнасці 9 00:00:21,803 --> 00:00:23,924 з тымі ці іншымі адвечнымі таямніцамі. 10 00:00:23,924 --> 00:00:25,660 Яны кіруюцца пачуццём, 11 00:00:25,660 --> 00:00:28,664 што на некаторыя пытанні можна адказаць толькі з дапамогай веры 12 00:00:28,664 --> 00:00:29,934 і грунтуюцца на здагадцы, 13 00:00:29,934 --> 00:00:31,785 што недзе існуе нешта вялікшае за нас, 14 00:00:31,785 --> 00:00:34,014 вышэйшая ўлада, якой мы мусім падпарадкавацца, 15 00:00:34,014 --> 00:00:35,927 ці нейкая крыніца, з якой мы пайшлі 16 00:00:35,927 --> 00:00:38,342 і да якой мусім вярнуцца. 17 00:00:39,342 --> 00:00:41,695 Індуізм азначае рэлігіі Індыі. 18 00:00:41,695 --> 00:00:42,910 Гэта не адна рэлігія, 19 00:00:42,910 --> 00:00:44,933 а, хутчэй, разнастайныя блізкія вераванні 20 00:00:44,933 --> 00:00:46,858 і духоўныя веравызнанні. 21 00:00:46,858 --> 00:00:48,907 Індуізм налічвае пяць тысячагоддзяў 22 00:00:48,907 --> 00:00:50,373 і сягае ў часы Крышны, 23 00:00:50,373 --> 00:00:51,850 чалавека гэтакай святасці, 24 00:00:51,850 --> 00:00:54,441 што ён стаўся вядомы ў якасці аватара бога Вішну, 25 00:00:54,441 --> 00:00:57,402 інкарнацыя бога ў абліччы чалавека. 26 00:00:57,402 --> 00:00:59,637 Ён вучыў, што ўсё жыццё адпавядае карме, 27 00:00:59,637 --> 00:01:01,337 або закону прычыны і выніка, 28 00:01:01,337 --> 00:01:04,561 а наша задача — выконваць нашы абавязкі ці дхарму 29 00:01:04,561 --> 00:01:06,653 ў адпаведнасці з нашым месцам у грамадстве, 30 00:01:06,653 --> 00:01:09,048 зневажаючы на тое, як могуць павярнуцца рэчы. 31 00:01:09,048 --> 00:01:12,190 Калі мы памрэм, то рэінкарнуем у новае цела. 32 00:01:12,190 --> 00:01:13,655 Калі мы выконвалі дхарму 33 00:01:13,655 --> 00:01:15,814 і свае абавязкі ў мінулым жыцці, 34 00:01:15,814 --> 00:01:17,185 то атрымаем добрую карму, 35 00:01:17,185 --> 00:01:20,352 што прасуне душу вышэй па сацыяльнай лесвіцы. 36 00:01:20,352 --> 00:01:22,144 Нашае перараджэнне ў наступным жыцці 37 00:01:22,144 --> 00:01:24,888 такім чынам вызнаначаецца тым, што мы робім у гэтым. 38 00:01:24,888 --> 00:01:28,253 Кола перараджэнняў называецца сансара. 39 00:01:28,253 --> 00:01:30,199 Вельмі святому чалавеку 40 00:01:30,199 --> 00:01:32,611 дастаткова весці жыццё з добрай кармай, 41 00:01:32,611 --> 00:01:34,409 каб вырвацца з кола. 42 00:01:34,409 --> 00:01:36,869 Гэта выратаванне завецца мокша. 43 00:01:36,869 --> 00:01:39,817 Індуізм вучыць, што ўсё ў свеце адзінае. 44 00:01:39,817 --> 00:01:40,765 Увесь сусвет — 45 00:01:40,765 --> 00:01:43,856 гэта адзіная трансцэндэнтная рэальнасць, што завецца Брахман, 46 00:01:43,856 --> 00:01:45,717 і ёсць толькі адзін Брахман, 47 00:01:45,717 --> 00:01:47,260 унутры якога жывуць шмат багоў, 48 00:01:47,260 --> 00:01:50,179 а іх ролі, прыкметы і формы адрозніваюцца 49 00:01:50,179 --> 00:01:52,470 ў залежнасці ад розных традыцый. 50 00:01:52,470 --> 00:01:54,387 Брахман — творца, 51 00:01:54,387 --> 00:01:56,089 Вішну — падтрымацель, 52 00:01:56,089 --> 00:01:58,624 які падчас прымае аблічча чалавека, 53 00:01:58,624 --> 00:02:00,910 а Шыва — пераўтваральнік 54 00:02:00,910 --> 00:02:02,572 ці Цар танца. 55 00:02:02,572 --> 00:02:06,069 Дурга — лютая, ваяўнічая багіня-маці. 56 00:02:06,069 --> 00:02:07,939 Ганеша з галавой слана — 57 00:02:07,939 --> 00:02:11,486 мудры заступнік поспеху. 58 00:02:11,486 --> 00:02:14,717 Індуізм — трэцяя рэлігія ў свеце. 59 00:02:14,717 --> 00:02:17,075 І хаця амаль усе індуісты жывуць у Індыі, 60 00:02:17,075 --> 00:02:19,123 сустрэць іх можна на кожным кантыненце, 61 00:02:19,123 --> 00:02:21,288 і за межамі Індыі іх амаль мільярд. 62 00:02:22,010 --> 00:02:23,366 Але перанесемся на захад 63 00:02:23,366 --> 00:02:24,978 праз пустыні і горы 64 00:02:24,978 --> 00:02:28,253 на ўрадлівы паўмесяц дзесьці 4 000 год таму. 65 00:02:28,253 --> 00:02:30,040 Іўдаізм пачынаецца з таго, 66 00:02:30,040 --> 00:02:32,842 што Бог заклікаў Аўрама і Сару пакінуць Месапатамію 67 00:02:32,842 --> 00:02:35,486 і пайсці ў зямлю Ханаанскую. 68 00:02:35,486 --> 00:02:38,481 Ва ўзнагароду за веру ў адзінага сапраўднага Бога — 69 00:02:38,481 --> 00:02:39,885 рэвалюцыйная ідэя 70 00:02:39,885 --> 00:02:42,436 ў шматбожным свеце таго часу — 71 00:02:42,436 --> 00:02:45,652 у іх будзе зямля і шмат нашчадкаў. 72 00:02:45,652 --> 00:02:47,736 Праз гэта абяцанне ўзніклі Зямля Ізраілю 73 00:02:47,736 --> 00:02:49,436 і выбраны народ. 74 00:02:49,436 --> 00:02:50,734 Але застацца на гэтай зямлі 75 00:02:50,734 --> 00:02:52,236 і утрымаць гэты народ адзіным 76 00:02:52,236 --> 00:02:54,356 будзе вельмі цяжка. 77 00:02:54,356 --> 00:02:56,947 Ізраільцян прыгняталі ў Егіпце, 78 00:02:56,947 --> 00:02:58,897 але Бог вызваліў іх 79 00:02:58,897 --> 00:03:00,456 з дапамогай Прарока Майсея, 80 00:03:00,456 --> 00:03:02,112 што атрымаў Дзесяць запаведзяў, 81 00:03:02,112 --> 00:03:04,532 а потым яшчэ сотні іх. 82 00:03:04,532 --> 00:03:06,296 Ізраільцяне заваююць Зямлю Абяцаную, 83 00:03:06,296 --> 00:03:09,376 але здолеюць утрымліваць яе толькі некалькі стагоддзяў. 84 00:03:09,376 --> 00:03:11,402 Ізраіль знаходзіцца на скрыжаваннях дарог, 85 00:03:11,402 --> 00:03:12,771 па якіх стагоддзямі рухалася 86 00:03:12,771 --> 00:03:14,309 шмат войскаў. 87 00:03:14,309 --> 00:03:15,509 І ў 70 годзе нашай эры 88 00:03:15,509 --> 00:03:16,912 рымляне разбурылі Храм 89 00:03:16,912 --> 00:03:19,277 у іх сталіцы — Іерусаліме. 90 00:03:19,277 --> 00:03:21,154 І рэлігія ператварылася 91 00:03:21,154 --> 00:03:22,487 з храмавай рэлігіі 92 00:03:22,487 --> 00:03:24,077 з ахвярапрынашэннямі і святарамі 93 00:03:24,077 --> 00:03:25,970 ў рэлігію кнігі. 94 00:03:25,970 --> 00:03:28,263 Таму іўдаізм — 95 00:03:28,263 --> 00:03:31,270 гэта рэлігія сімвалізму, ушанавання і глубокіх сэнсаў, 96 00:03:31,270 --> 00:03:33,901 што цесна пераплецены з літаратурай і гісторыяй. 97 00:03:33,901 --> 00:03:35,476 Са шматлікіх свяшчэнных тэкстаў 98 00:03:35,476 --> 00:03:37,358 складаецца Яўрэйская Біблія або Танах, 99 00:03:37,358 --> 00:03:39,572 а сотні пісьмовых абмеркаванняў і інтэрпрэтацый 100 00:03:39,572 --> 00:03:42,238 змешчаны ў вялікі збор 101 00:03:42,238 --> 00:03:43,458 істотных значэнняў, 102 00:03:43,458 --> 00:03:45,061 што мае назву Талмуд. 103 00:03:45,061 --> 00:03:47,977 Яўрэі заўважаюць багацце сімвалаў у штодзённым жыцці. 104 00:03:47,977 --> 00:03:49,110 Падчас вячэры на Песах 105 00:03:49,110 --> 00:03:50,946 кожная ежа на стале сімвалізуе 106 00:03:50,946 --> 00:03:53,696 пэўны аспект выратавання з няволі. 107 00:03:53,696 --> 00:03:55,016 Важнасць сталення 108 00:03:55,016 --> 00:03:56,867 падкрэсліваецца ў той момант, 109 00:03:56,867 --> 00:03:59,051 калі моладзь дасягае бар-міцвы або бат-міцвы, 110 00:03:59,051 --> 00:04:01,543 абрадаў, калі юнакі ці дзяўчаты пераймаюць адказнасць 111 00:04:01,543 --> 00:04:02,380 за свае ўчынкі, 112 00:04:02,380 --> 00:04:03,644 таксама святкуюць 113 00:04:03,644 --> 00:04:04,692 адданасць жыцця 114 00:04:04,692 --> 00:04:06,678 веры, гісторыі і тэкстам 115 00:04:06,678 --> 00:04:08,357 яўрэйскага народа. 116 00:04:08,357 --> 00:04:11,266 Зараз у свеце жыве каля 14 мільёнаў іўдзеяў, 117 00:04:11,266 --> 00:04:12,738 6 мільёнаў — у Ізраілі, 118 00:04:12,738 --> 00:04:14,359 краіне, што атрымала незалежнасць 119 00:04:14,369 --> 00:04:17,233 пасля кашмараў генацыду Другой сусветнай вайны, 120 00:04:17,233 --> 00:04:19,824 і 5 мільёнаў — у Злучаных Штатах Амерыкі. 121 00:04:20,408 --> 00:04:23,806 Але зараз вернемся зноў у Індыю на 2500 гадоў таму, 122 00:04:23,806 --> 00:04:25,116 калі пачаўся будызм. 123 00:04:25,116 --> 00:04:27,883 Пачаўся ён з прынца, імя якому Сідхартха. 124 00:04:27,883 --> 00:04:29,137 Кажуць, што ў ноч зачацця 125 00:04:29,137 --> 00:04:30,696 да яго маці, Каралевы Майі 126 00:04:30,696 --> 00:04:32,886 ўва сне з'явіўся белы слон, 127 00:04:32,886 --> 00:04:35,809 які ўвайшоў у яе ўлонне. 128 00:04:35,809 --> 00:04:38,066 Праз дзесяць месяцаў нарадзіўся Прынц Сідхартха, 129 00:04:38,066 --> 00:04:39,558 ён з'явіўся на свет у багацці. 130 00:04:39,558 --> 00:04:41,974 Неяк, ужо юнаком, ён асмеліўся выйсці па-за межы 131 00:04:41,974 --> 00:04:43,088 свайго заможнага жыцця, 132 00:04:43,088 --> 00:04:44,716 і тады стаў сведкам пакутаў людзей, 133 00:04:44,716 --> 00:04:45,926 якіх раней хавалі ад яго. 134 00:04:45,926 --> 00:04:49,310 І тады ён вырайшыў дазнацца, што ёсць прычынай пакутаў. 135 00:04:49,310 --> 00:04:51,502 Чаму людзі вымушаны цярпець пакуты? 136 00:04:51,502 --> 00:04:54,495 Чаму мы вымушаны рэінкарніраваць сотні разоў у новае жыццё? 137 00:04:54,495 --> 00:04:56,629 Спачатку ён думаў, што ўсе нашы праблемы — 138 00:04:56,629 --> 00:04:59,175 гэта вынік нашай прыхільнасці да матэрыяльных рэчаў, 139 00:04:59,175 --> 00:05:00,733 таму ён адмовіўся ад уласнасці, 140 00:05:00,733 --> 00:05:02,189 зрабіўся вандроўным жабраком, 141 00:05:02,189 --> 00:05:05,724 але ён таксама зрабіў адкрыццё, што праз гэта ён не стаўся шчаслівейшы. 142 00:05:05,724 --> 00:05:08,393 Аднойчы ён падслухаў, як настаўнік музыкі казаў вучню: 143 00:05:08,393 --> 00:05:10,747 «Не сціскай струну вельмі моцна, таму што парвеш. 144 00:05:10,747 --> 00:05:12,067 Але і не пускай завольна, 145 00:05:12,067 --> 00:05:13,584 бо яна не будзе гучаць». 146 00:05:13,584 --> 00:05:15,262 У той момант азарэння ён зразумеў, 147 00:05:15,262 --> 00:05:17,316 што шукаць адказы, кідаючыся ў крайнасці, — 148 00:05:17,316 --> 00:05:18,343 гэта памылкова. 149 00:05:18,343 --> 00:05:20,847 Шлях па сярэдзіне багацця і беднасці 150 00:05:20,847 --> 00:05:22,133 здаваўся разумнейшым. 151 00:05:22,133 --> 00:05:24,419 А калі ён медытаваў пад дрэвам Бодхі, 152 00:05:24,419 --> 00:05:26,588 то атрымаў астатак адказу. 153 00:05:26,588 --> 00:05:29,344 Усё ў жыцці памнажае пакуты. 154 00:05:29,344 --> 00:05:31,209 Пакуты выкліканы эгаістычнымі жаданнямі 155 00:05:31,209 --> 00:05:34,556 задаволіць сябе за кошт іншых. 156 00:05:34,556 --> 00:05:36,628 Калі прытрымлівацца плана васьмі ступеняў, 157 00:05:36,628 --> 00:05:38,534 можна навучыцца паменшыць свой эгаізм 158 00:05:38,534 --> 00:05:40,641 і, такім чынам, паменшыць пакуты. 159 00:05:40,641 --> 00:05:43,799 У гэты дзень Сідхартха стаўся Буддай 160 00:05:43,799 --> 00:05:45,307 ці прасветленым. 161 00:05:45,307 --> 00:05:47,681 Не ён адзін, але ён першы. 162 00:05:47,681 --> 00:05:49,152 Праграма будзісцкага жыцця 163 00:05:49,152 --> 00:05:50,414 завецца Васьмёркавы Шлях, 164 00:05:50,414 --> 00:05:51,916 і хаця ісці ім не вельмі лёгка, 165 00:05:51,916 --> 00:05:53,461 ён паказвае шлях да прасвятлення 166 00:05:53,461 --> 00:05:55,060 мільёнам людзей, 167 00:05:55,060 --> 00:05:57,144 гэта і азачае быць Буддай: 168 00:05:57,144 --> 00:05:58,285 стан спачування, 169 00:05:58,285 --> 00:05:59,080 праніклівасці, 170 00:05:59,080 --> 00:05:59,934 міру 171 00:05:59,934 --> 00:06:01,807 і непахіснасці. 172 00:06:01,807 --> 00:06:03,989 Калі ён устаў з медытацыі пад тым дрэвам 173 00:06:03,989 --> 00:06:06,097 і да самай смерці ў сталым узросце, 174 00:06:06,097 --> 00:06:09,161 Будда вучыў людзей, што трэба рабіць, каб дасягнуць прасвятлення: 175 00:06:09,161 --> 00:06:09,938 правільная мова, 176 00:06:09,938 --> 00:06:10,835 правільныя мэты, 177 00:06:10,835 --> 00:06:13,169 розум, сканцэнтраваны на тым, што рэчаісна, 178 00:06:13,169 --> 00:06:15,188 а сэрца — на тым, каб любіць іншых людзей. 179 00:06:15,188 --> 00:06:17,331 Шмат хто з будыстаў верыць у Бога ці багоў, 180 00:06:17,331 --> 00:06:20,269 але ўчынкі значна важнейшыя за веру. 181 00:06:20,269 --> 00:06:21,808 У свеце сёння жыве 182 00:06:21,808 --> 00:06:23,117 каля мільярду будыстаў, 183 00:06:23,117 --> 00:06:27,057 большасць з іх ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй ці Паўднёвай Азіі. 184 00:06:27,948 --> 00:06:31,221 2 000 гадоў таму, на Іўдэйскай Зямлі Абяцанай 185 00:06:31,221 --> 00:06:33,237 нарадзілася хрысціянства. 186 00:06:33,237 --> 00:06:36,439 Падобна на індуістаў, якія звалі Крышну «Богам у чалавечым абліччы», 187 00:06:36,439 --> 00:06:38,609 хрысціяне гэтак гавораць пра Ісуса Хрыста, 188 00:06:38,609 --> 00:06:40,361 а хрысціянства пайшло з іўдаізму, 189 00:06:40,361 --> 00:06:43,463 падобна таму, як будызм пайшоў з індуізму. 190 00:06:43,463 --> 00:06:45,946 Бог Аўрама паслаў Анёла Габрыеля 191 00:06:45,946 --> 00:06:48,160 спытацца ў маладой жанчыны па імені Марыя, 192 00:06:48,160 --> 00:06:50,195 ці стане яна маці божага сына. 193 00:06:50,195 --> 00:06:51,694 Яна нарадзіла сына Ісуса, 194 00:06:51,694 --> 00:06:53,214 якога выхавалі цясляром 195 00:06:53,214 --> 00:06:55,136 Марыя і яе муж Іосіф, 196 00:06:55,136 --> 00:06:56,859 пакуль Ісусу не споўнілася 30 гадоў. 197 00:06:56,859 --> 00:06:58,644 Тады Ён распачаў грамадскую дзейнасць 198 00:06:58,644 --> 00:07:00,808 і пачаў распаўсюджваць Слова Божае. 199 00:07:00,808 --> 00:07:02,816 Яго менш цікавіла рэлігійнасць, 200 00:07:02,816 --> 00:07:04,860 а больш — справядлівасць і міласэрнасць. 201 00:07:04,860 --> 00:07:07,502 Хрыстос лячыў хворых, каб вакол яго збіраліся людзі, 202 00:07:07,502 --> 00:07:09,948 а потым Ён распавядаў ім пра свайго Нябеснага Айца, 203 00:07:09,948 --> 00:07:13,144 пра тое, што Бог любіць людзей, даруе ім і ўважліва ставіцца да іх. 204 00:07:13,144 --> 00:07:15,387 Ісус таксама запрашаў усіх да агульнага стала, 205 00:07:15,387 --> 00:07:17,689 каб растлумачыць, што такое Царства Нябеснае. 206 00:07:17,689 --> 00:07:21,576 Гэта там, дзе адкінутыя, грэшнікі і святыя будуць есці разам за адным сталом. 207 00:07:21,576 --> 00:07:22,852 Меў Ён усяго тры гады, 208 00:07:22,852 --> 00:07:24,681 а потым з-за яго незвычайнай мудрасці 209 00:07:24,681 --> 00:07:25,919 Ён апынуўся ў небяспецы. 210 00:07:25,919 --> 00:07:28,000 Яго ворагі здрадзілі, і Ісуса арыштавалі, 211 00:07:28,000 --> 00:07:29,395 а потым улады Рымскай Імперыі 212 00:07:29,395 --> 00:07:31,170 Яго пакаралі стандартным спосабам, 213 00:07:31,170 --> 00:07:32,511 якім каралі бунтаўшчыкоў, — 214 00:07:32,511 --> 00:07:34,114 распяццем на крыжы. 215 00:07:34,114 --> 00:07:36,197 Хутка пасля пахавання Ісуса Хрыста 216 00:07:36,197 --> 00:07:38,194 жанчыны, што прыйшлі да Яго на магілу, 217 00:07:38,194 --> 00:07:40,830 убачылі, што яна пустая, і шпарка абвясцілі астатнім, 218 00:07:40,830 --> 00:07:43,243 бо яны былі ўпэўнены, што Ён уваскрос з мёртвых. 219 00:07:43,243 --> 00:07:44,540 Першыя хрысціяне апісвалі, 220 00:07:44,540 --> 00:07:46,323 як Ісус выглядаў пасля ўваскрашэння, 221 00:07:46,323 --> 00:07:49,118 і гэта давала ўпэўненасці, што Яго вучэнне праўдзівае. 222 00:07:49,118 --> 00:07:53,307 Вучэнне Хрыста — любіце адзін аднаго, як я любіў вас. 223 00:07:53,307 --> 00:07:55,350 Хрысціяне святкуюць нараджэнне Ісуса 224 00:07:55,350 --> 00:07:57,443 ў снежні, гэта свята завецца Каляды, 225 00:07:57,443 --> 00:07:59,706 а Яго пакуты, смерць і ўваскрашэнне 226 00:07:59,706 --> 00:08:01,915 падчас Святога Тыдню вясной. 227 00:08:01,915 --> 00:08:03,246 Праз таямніцу хрышчэння 228 00:08:03,246 --> 00:08:04,686 або абмывання ад граху 229 00:08:04,686 --> 00:08:06,961 чалавека запрашаюць у хрысціянскую суполку, 230 00:08:06,961 --> 00:08:09,377 прыпамінаючы, што Хрыстос таксама хрысціўся тады, 231 00:08:09,377 --> 00:08:10,958 калі скончыў сваё жыццё цясляра. 232 00:08:10,958 --> 00:08:12,430 Падчас таямніцы Еўхарыстыі 233 00:08:12,430 --> 00:08:14,461 хрысціяне ядуць хлеб і п'юць віно, 234 00:08:14,461 --> 00:08:17,127 што сімвалізуе плоць і кроў Хрыста, 235 00:08:17,127 --> 00:08:19,593 і прыпамінаюць апошнюю вячэру Хрыста. 236 00:08:19,593 --> 00:08:22,017 У свеце зараз два мільярды хрысціянаў, 237 00:08:22,017 --> 00:08:25,821 што адпавядае амаль трэцяй частцы насельніцтва нашай планеты. 238 00:08:27,081 --> 00:08:29,568 Іслам пачаўся 1400 гадоў таму 239 00:08:29,568 --> 00:08:31,359 з чалавека вельмі пабожнага, 240 00:08:31,359 --> 00:08:33,028 што медытаваў, жывучы ў пячоры 241 00:08:33,028 --> 00:08:34,743 Аравійскай пустыні. 242 00:08:34,743 --> 00:08:36,997 Звалі гэтага чалавека Магамет. 243 00:08:36,997 --> 00:08:39,249 Да Яго прыйшоў боскі пасланец, 244 00:08:39,249 --> 00:08:41,162 зноў Анёл Габрыэль — 245 00:08:41,162 --> 00:08:43,335 ці па-арабску Джабраіл, — 246 00:08:43,335 --> 00:08:46,002 каб перадаць Яму словы Алаха — 247 00:08:46,002 --> 00:08:48,028 Адзінага Бога Аўрамава. 248 00:08:48,028 --> 00:08:49,212 У наступныя гады 249 00:08:49,212 --> 00:08:51,239 Магамет атрымлівае ўсё больш пасланняў, 250 00:08:51,239 --> 00:08:53,338 Ён вывучае іх на памяць і вучыць другіх. 251 00:08:53,338 --> 00:08:55,814 У паэмах, што Ён вывучыў, было шмат мудрых выслоўяў, 252 00:08:55,814 --> 00:08:56,846 прыгожых вершаў, 253 00:08:56,846 --> 00:08:58,981 а таксама таямнічых метафар. 254 00:08:58,981 --> 00:09:01,764 Але Магамет быў гандляр, а не паэт. 255 00:09:01,764 --> 00:09:03,321 Шмат хто лічыў, што гэтыя паэмы 256 00:09:03,321 --> 00:09:05,015 былі сапраўднымі Словамі Бога, 257 00:09:05,015 --> 00:09:08,011 і гэтыя вернікі зрабіліся першымі мусульманамі. 258 00:09:08,011 --> 00:09:11,016 Слова «мусульманін» азначае той, які пакараецца, 259 00:09:11,016 --> 00:09:14,334 маецца на ўвазе той, хто пакараецца воле Бога. 260 00:09:14,334 --> 00:09:16,368 Пяць найважнейшых абавязкаў мусульман 261 00:09:16,368 --> 00:09:18,516 завуцца Пяць Слупоў Ісламу: 262 00:09:18,516 --> 00:09:21,626 Шахада — публічнае вызнанне, 263 00:09:21,626 --> 00:09:24,681 што не існуе іншага Бога акрамя Алаху, 264 00:09:24,681 --> 00:09:27,502 а Магамет — ёсць апошнім прарокам Яго. 265 00:09:27,502 --> 00:09:31,436 Салят — яны моляцца пяць разоў на дзень, у напрамку Меккі. 266 00:09:31,436 --> 00:09:34,050 Закят — абавязак кожнага мусульманіна 267 00:09:34,050 --> 00:09:37,852 аддаваць бедным 2 ці 3% чыстага прыбытку. 268 00:09:37,852 --> 00:09:41,163 Саўм — азначае пост падчас дзённых гадзін 269 00:09:41,163 --> 00:09:43,001 у месяцавы месяц Рамадан, 270 00:09:43,001 --> 00:09:44,551 каб умацаваць сілу волі 271 00:09:44,551 --> 00:09:46,598 і спадзяванне на Бога. 272 00:09:46,598 --> 00:09:49,280 А таксама Хадж — раз у жыцці 273 00:09:49,280 --> 00:09:52,125 кожны здольны на тое мусульманін павінен зрабіць Пілігрымку 274 00:09:52,125 --> 00:09:53,499 да Святога Горада Меккі, 275 00:09:53,499 --> 00:09:54,680 падчас якой паўтараць, 276 00:09:54,680 --> 00:09:56,291 што калі ён паўстане прад Богам, 277 00:09:56,291 --> 00:09:58,321 чалавек будзе прызнаны вартым ці невартым 278 00:09:58,321 --> 00:10:00,388 вечнага жыцця з Ім. 279 00:10:00,388 --> 00:10:01,522 Словы Божыя, 280 00:10:01,522 --> 00:10:04,340 што адкрыліся Прароку за 23 гады жыцця, 281 00:10:04,340 --> 00:10:06,161 сабраны разам у Каране, 282 00:10:06,161 --> 00:10:09,995 што літаральна азначае «чытанне ўслых». 283 00:10:09,995 --> 00:10:12,355 Мусульмане вераць, што гэта адзіная святая кніга, 284 00:10:12,355 --> 00:10:14,244 не кранутая чалавечай распустай. 285 00:10:14,244 --> 00:10:15,745 Шмат хто лічыць Каран 286 00:10:15,745 --> 00:10:17,157 выбітным творам літаратуры, 287 00:10:17,157 --> 00:10:19,315 напісаным на арабскай мове. 288 00:10:19,315 --> 00:10:21,952 Іслам — другая па колькасці вернікаў рэлігія ў свеце. 289 00:10:21,952 --> 00:10:25,714 Яе вызнаюць больш за адзін з паловаю мільярд мусульман. 290 00:10:26,850 --> 00:10:28,973 Рэлігія таксама была часткай культуры 291 00:10:28,973 --> 00:10:30,803 ўвесь час яе існавання. 292 00:10:30,803 --> 00:10:34,137 Таксама існуе шмат варыяцый рэлігій, і падлічыць іх вельмі цяжка. 293 00:10:34,137 --> 00:10:35,572 Але агульным да ўсіх рэлігій 294 00:10:35,572 --> 00:10:37,720 з'яўляецца покліч да пошуку сэнсу, 295 00:10:37,720 --> 00:10:39,541 што хаваецца па-за пустым летуценнем 296 00:10:39,541 --> 00:10:41,634 і прыземленымі рэаліямі рэчаіснасці, 297 00:10:41,634 --> 00:10:42,732 па-за грахом, 298 00:10:42,732 --> 00:10:43,564 пакутамі 299 00:10:43,564 --> 00:10:45,665 і смерцю, 300 00:10:45,665 --> 00:10:47,248 па-за страхам, 301 00:10:47,248 --> 00:10:49,376 і па-за самімі намі.