Латышскасць | Вайра Віке-Фрэйберга | TEDxRiga
-
0:22 - 0:24Шаноўнае спадарства,
-
0:24 - 0:30я прадстаўляю тут Зямлю
і латышскасць. -
0:30 - 0:33Тым не менш тая, хто стаіць перад вамі,
-
0:33 - 0:39пакінула родную Рыгу ва ўзросце 6 год,
-
0:39 - 0:43каб вярнуцца туды ва ўзросце 60
-
0:44 - 0:48і быць абранай прэзідэнтам
8-мю месяцамі пазней. -
0:48 - 0:53Прэзідэнтам краіны, ніколі раней
не належаўшы да палітычных партый, -
0:53 - 0:58без аніякай перадвыбарнай кампаніі,
-
0:58 - 1:02якую мы ўяўляем часткай
дэмакратычнага працэсу, -
1:02 - 1:06не выдаткаваўшы ні капейкі
на выбары, -
1:06 - 1:10не самая звычайная палітычная кар'ера.
-
1:11 - 1:16Аднак шлях, які я прайшла,
-
1:16 - 1:21падарыў мне надзвычайны досвед і адкрыцці.
-
1:21 - 1:24Імі я і хацела падзяліцца з вамі,
-
1:24 - 1:29нягледзячы на тое, што зямля,
на якой я нарадзілася, -
1:29 - 1:33глеба, якая была пад маімі нагамі
асноўную частку майго жыцця, -
1:33 - 1:36не была глебай маёй радзімы,
-
1:36 - 1:42але была раскідана па шасці
розных краінах -
1:42 - 1:44на трох розных кантынентах,
-
1:44 - 1:46дзе цягам гэтага часу
-
1:46 - 1:50мне давялося авалодаць
пяццю рознымі мовамі -
1:50 - 1:53і па дарозе адкінуць тыя,
якія мне так і не ўдалася засвоіць. -
1:54 - 1:59Як зрэшты рэшт такі дзіўны абразец
-
1:59 - 2:02здолеў стаць прэзідэнтам краіны
-
2:02 - 2:05і экспертам па яе ідэнтычнасці?
-
2:05 - 2:08Здавалася б парадоксам,
-
2:08 - 2:13але, на жаль, гэта адна з трох
галоўных рысаў ідэнтычансці, -
2:13 - 2:18якую развілі латышы
-
2:18 - 2:20праз гістарычныя падзеі
-
2:20 - 2:25ў выніку Другой сусветнай вайны.
-
2:25 - 2:30Пасля першай акупацыі
і захопу Савецкім саюзам, -
2:30 - 2:32наступнай нацысцкай акупацыі,
-
2:32 - 2:37латышы апынуліся па абодва бакі
канфліктуючых партый -
2:37 - 2:39супраць міжнародных канвенцый,
-
2:39 - 2:42і вось тады і развіліся тры рысы.
-
2:42 - 2:46Некаторыя, як мае бацькі
або бацькі майго мужа, -
2:46 - 2:51з'ехалі ў выгнанне разам з дзецьмі,
спадзеючыся вярнуцца, -
2:51 - 2:56калі сусветная супольнасць дапаможа
зноўку забяспечыць незалежнасць Латвіі, -
2:56 - 2:57чаго, як вядома, не здарылася.
-
2:57 - 3:00Бедныя, яны нават не чулі
-
3:00 - 3:04пра пратаколы
Пакта Молатава-Рыбентропа, -
3:04 - 3:08і тым болей пра Ялту і Тэгеран,
у якіх былі задзейнічаны саюзнікі. -
3:09 - 3:15Другая рыса развілася ў тых,
каго выслалі ў Сібір. -
3:15 - 3:19Іх жыццё задакументавана
ў розных фільмах; -
3:21 - 3:24Калі вы застаняцеся ў Латвіі,
у вас будзе магчымасць іх убачыць -
3:24 - 3:29падчас нашага Фестывалю песняў,
які адбудзецца праз некалькі тыдняў. -
3:29 - 3:32І, зрэшты, большасць людзей
засталіся тут, у Латвіі, -
3:32 - 3:37але засталіся ў краіне, падначаленай
таталітарнаму рэжыму, -
3:37 - 3:40замежнай акупацыі
і ваеннай прысутнасці, -
3:40 - 3:44з навязанай ідэалогіяй
і эканамічнай сістэмай. -
3:45 - 3:48Я, вядома, збольшага кажу
з перспектывы: -
3:48 - 3:51найперш тых, хто выехаў,
-
3:51 - 3:56потым -- з погляду тых,
хто вярнуўся і намагаўся загаіць -
3:56 - 4:00тыя розныя адасобленыя часткі нашай нацыі,
-
4:00 - 4:03галінкі, якія былі адсечаны
ад агульнага дрэва, -
4:03 - 4:08каб нагадаць ім, што яны насамрэч
выраслі на адной гістарычнай глебе, -
4:08 - 4:11з адным мінулым,
з аднолькавымі культурнымі традыцыямі, -
4:11 - 4:16і што яны -- гэта і ёсць тое,
што стварае нашу асабістасць. -
4:16 - 4:21Але фармаванне маёй уласнай ідэнтычнасці
ніколі не было лёгкім, -
4:21 - 4:25таму большасць свайго вольнага часу
я правяла, -
4:25 - 4:28-- вядома, апроч маёй працы,
акадэмічнай кар'еры -
4:28 - 4:34ў якасці вернай, працавітай і дастаткова
паспяховай канадскай навукоўцы -- -
4:34 - 4:40шмат часу я правяла, намагаючыся
выхаваць сваіх дзяцей, -
4:40 - 4:44народжаных за мяжой,
на латышскі погляд, -
4:44 - 4:48народжаных у Монрэалі,
канадцаў у першым пакаленні, -
4:48 - 4:49ды іншых дзяцей:
-
4:49 - 4:53дзяцей многіх іншых латышоў
на розных кантынентах -- -
4:53 - 4:58у Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі,
Еўропе, ЗША, Канадзе -- -
4:58 - 5:00намагалася прывіваць ім
-
5:00 - 5:04пачуццё і разуменне таго,
што азначае быць латышамі і навошта. -
5:04 - 5:11Я прыйшла да высновы,
што самавызначэнне -- складаны працэс, -
5:11 - 5:13у якім адчуванне сябе латышкай,
-
5:13 - 5:19або немкай, або амерыканкай,
або кітайкай, або кім заўгодна -- -
5:19 - 5:24толькі адзін са слаёў чагосьці
кшталту цыбуліны вашай душы, -
5:24 - 5:29дзе кожны з нас
-
5:29 - 5:33з'яўляецца часткай многіх групаў,
-
5:33 - 5:38кангламерацый, асацыяцый, самасцяў.
-
5:38 - 5:41Мы належым да многіх і многіх людзей,
-
5:41 - 5:46з якімі можам сябе атаясамліваць
мноствам спосабаў. -
5:46 - 5:52Насамрэч, мы больш падобныя да бутона
ліліі, чым на цыбуліну. -
5:52 - 5:55У лілій ёсць некалькі розных узроўняў,
-
5:55 - 5:58якія адлюстроўваюць розныя аспекты
нашай асобы. -
5:58 - 6:03Але існуе некалькі важных элементаў
самасці, якія застаюцца нязменнымі. -
6:03 - 6:07Першы з іх -- тое, што я называю
аўтаматыкай. -
6:08 - 6:14Тая натуральная ідэнтычнасць,
з якой дзеці вырастаюць -
6:14 - 6:20і сацыялізуюцца ў сваёй сям'і,
у сваім асяроддзі, -
6:20 - 6:22у коле сваякоў, калі яны яго маюць,
-
6:22 - 6:25потым у дзіцячым садку, школе,
-
6:25 - 6:28з іншымі дзецьмі на вуліцы,
у грамадстве агулам, -
6:28 - 6:31і сёння ўсё болей
-
6:31 - 6:36праз электронныя сродкі
камунікацыі рознага кшталту. -
6:36 - 6:39У дзіцяці развіваецца адчуванне самасці.
-
6:39 - 6:44Кожнае дзіця аднойчы зазірае ў люстэрка
і кажа: -
6:44 - 6:50"Вох, гэта ж маленькая Ганка!"
або Марыйка, або Янка. -
6:50 - 6:54Яны разумеюць, што пабачылі сябе,
-
6:54 - 6:57і пачынаюць усведамляць, хто яны такія.
-
6:57 - 7:01Але пачуццё прыналежнасці
прыходзіць значна пазней: -
7:01 - 7:05прыналежнасці матулі і тату,
або бабулі, дзядулі, -
7:05 - 7:09жыць на пэўнай вуліцы,
у пэўнай мясцовасці -- -
7:09 - 7:12развіваецца ў пачуццё прыналежнасці
да большых груп. -
7:12 - 7:16І гэта раней ці пазней здараецца,
у залежнасці ад абставінаў. -
7:16 - 7:18У маім пакаленні, сярод дзяцей уцекачоў,
-
7:18 - 7:24калі мы ўпершыню сустрэлі дзяцей
іншых нацыянальнасцяў, -
7:24 - 7:28у нас развілася, як я яе называю
"рэакцыйная ідэнтычнасць". -
7:28 - 7:31Калі нехта паказвае на цябе пальцам
-
7:31 - 7:34і называе цябе брудным чужынцам,
або брыдкім палякам, а ты кажаш: -
7:34 - 7:37"Гэй, я не полька, я латышка,"
-
7:37 - 7:40пачынаеш разумець, хто ты,
падабаецца гэта табе ці не. -
7:41 - 7:42Часам табе гэта прыемна,
-
7:42 - 7:45таму што яны гатовы гуляць з табой
і яны вельмі сяброўскія, -
7:45 - 7:47а часам гэта непрыемна,
-
7:47 - 7:49бо яны гатовыя закідаць цябе каменнем,
-
7:49 - 7:51бегчы за табой і пабіць цябе наўздагон.
-
7:51 - 7:54І тады ты разумееш,
што не ўсе людзі роўныя, -
7:54 - 7:59і зусім як сярод сваіх людзей,
ёсць нехта, напрыклад, -
7:59 - 8:04-- калі я хадзіла ў латышскую школу
ў нямецкім лагеры для ўцекачоў -- -
8:04 - 8:08хто будзе больш прыязны за іншых,
таксама здараецца і з замежнікамі. -
8:08 - 8:11Але калі я пасябравала
з маленькай эстонскай дзяўчынкай, -
8:11 - 8:13у якой была цікавая вязаная шапачка
-
8:13 - 8:17з геаметрычным узорам і нечым
кшталту кароны наверсе, -
8:17 - 8:22-- нешта кшталту Анны Балейн
на ейных партрэтах -- -
8:22 - 8:24але вязаная шапачка
з геаметрычнымі ўзорамі, -
8:24 - 8:28я падумала, што гэта прыгожа, і спытала:
"Адкуль у цябе такая шапка, -
8:28 - 8:31ды ўсе іншыя эстонскія дзяўчынкі
носяць такія шапкі?" -
8:31 - 8:32Мне яны здаваліся прыгожымі.
-
8:32 - 8:35Яна сказала: "Ну, эстонцы, такія носяць."
-
8:35 - 8:39І тады я спытала маці,
як бы мне атрымаць такую шапку, -
8:39 - 8:43маці мне сказала:
"Эстонцы такія носяць, а латышы -- не." -
8:43 - 8:46Вось так проста гэта было,
і як бы мне не падабалася шапка, -
8:46 - 8:48мне казалі: "Не, ты не эстонка,
-
8:48 - 8:52гэта для эстонак,
латышкі такія не носяць." -
8:52 - 8:56Пазней, у падарожжах праз кантыненты,
-
8:56 - 8:59бо лагеры ўцекачоў у Нямеччыне зачынілі,
-
8:59 - 9:04здараліся амаль трагічныя гісторыі,
вельмі сумныя, -
9:04 - 9:08з маленькімі дзяўчынкамі, якія шлі
ў школу, скажам, у сярэдняй Амерыцы, -
9:08 - 9:11і якім іхныя мамы казалі,
-
9:11 - 9:13што ўсе прыстойныя дзяўчынкі
мусяць хадзіць у школу -
9:13 - 9:17з даўгімі косамі з істужкамі,
-
9:17 - 9:20у сукенках з белымі каўнерчыкамі
і манжэтамі. -
9:20 - 9:23Калі яны прыходзілі ў школу,
яны былі ў шоку ад таго, -
9:23 - 9:25як усе паказвалі на іх пальцам,
-
9:25 - 9:29і наколькі адрознымі яны былі
ад усіх іншых дзяўчынак у школе. -
9:30 - 9:34Калі яны казалі сваім маці, што
амерыканскія дзяўчынкі так не апраналіся, -
9:34 - 9:37іх маці казалі: "Але ж ты не амерыканка,
ты латышка." -
9:37 - 9:41І тады беднае дзіця мусіла вырашаць,
-
9:41 - 9:44ці быць ізгоем і слухацца маму,
-
9:44 - 9:47і заставацца часткай
латышскай супольнасці, -
9:47 - 9:51або станавіцца змагаркай,
калі гэта дазваляў узрост, -
9:51 - 9:54адварочвацца ад латышскай супольнасці
і латышскасці, -
9:54 - 9:57і забывацца пра яе
як мага хутчэй. -
9:57 - 9:59Я правяла сваё жыццё, намагаючыся
-
9:59 - 10:04ўпэўніць моладзь латышскага паходжання,
-
10:04 - 10:06пачынаючы з уласных дзяцей,
-
10:06 - 10:10але і ўпэўніваючы сябе саму,
бо і сама я вырасла -- -
10:10 - 10:15расла я за мяжой,
а не на Радзіме -- -
10:15 - 10:19у тым, што ёсць трэцяя форма ідэнтычнасці,
вольна абраная. -
10:19 - 10:23Гэта калі ты разумееш,
што прыналежнасць да пэўнай групы -- -
10:23 - 10:28няважна, да этнічнай, культурніцкай
спадчыны, лінгвістычнай групы -- -
10:28 - 10:32можна азначаць яе рознымі шляхамі,
але што яна робіць, дык -
10:32 - 10:36адчыняе перад табой дзверы,
якія іначай былі б замкнёнымі. -
10:36 - 10:39Вывучэнне латышскай мовы --
-
10:39 - 10:43на якой, можна сказаць, размаўляе
так мала людзей па свеце, -
10:43 - 10:47і выгодней было б вывучаць
кітайскую, напэўна -- -
10:47 - 10:51але для вашай ідэнтычнасці,
для вашага дабрабыту, -
10:51 - 10:55для доступу да вашых каранёў,
-
10:55 - 11:00для таго, каб адчуць гэтую прыналежнась,
якая зыходзіць ад вашай супольнасці, -
11:00 - 11:04у якой вы нарадзіліся,
-- вы належыце да яе па нараджэнні -- -
11:04 - 11:09гэта нешта,
чаго нельга замяніць нечым іншым. -
11:09 - 11:11Вы можаце стаць яшчэ адным канадцам,
-
11:11 - 11:15натуралізаваным грамадзянінам ЗША,
-
11:15 - 11:18вандраваць у іншыя краіны
і добра зарабляць, -
11:18 - 11:21нават ажаніцца з некім мясцовым,
і ўліцца ў супольнасць. -
11:21 - 11:23І я сустрэла вельмі шмат латышоў,
якія казалі: -
11:23 - 11:26"Я ажаніўся з амерыканкай,
я ў яе закахаўся, -
11:26 - 11:30але ёй не падабалася, што
я хадзіў з іншымі латышамі, -
11:30 - 11:33на розныя латышскія падзеі,
-
11:33 - 11:36яна хацела, каб я на іх забыўся,
але я задумаўся: -
11:36 - 11:39"Але ж яна адварочваецца
ад маёй ідэнтычнасці. -
11:39 - 11:42Яна не хоча ведаць, хто я ёсць."
-
11:42 - 11:45Але хто я -- гэта не так лёгка вызначыць.
-
11:45 - 11:49Адна з рэчаў, якія, на маю думку,
вызначаюць, хто я, у этнічным сэнсе -- -
11:49 - 11:52гэта, вядома, культурніцкая спадчына,
-
11:52 - 11:56веданне мовы,
веданне гісторыі, -
11:56 - 11:58у нашым выпадку,
веданне фальклору - -
11:58 - 12:00паколькі гэта вялікая частка
нашай спадчыны - -
12:00 - 12:05гэта тыя багацці, якія
даступныя тым, -
12:05 - 12:09хто адчыняе дзверы прыналежнасці
да латышскай нацыі -
12:09 - 12:14свабодна і без неабходнасці
рабіць змушаны выбар. -
12:14 - 12:20Нягледзячы на тое, што ты адрозніваешся
ад іншых, можна лёгка ўлівацца. -
12:20 - 12:21Калі ты латыш,
-
12:21 - 12:24можна лёгка ўліцца
ў большасць іншых краінаў, -
12:24 - 12:26ніхто ніколі не вызначыць
па знешнім выглядзе, -
12:26 - 12:28што ты латыш ці паходзіш з Латвіі.
-
12:28 - 12:30Але можна захоўваць -
-
12:30 - 12:33і гэта я імкнулася давесці
-
12:33 - 12:38моладзі з розных краінаў,
з якой кантактавала - -
12:38 - 12:41можна захоўваць гэта
быццам свой сакрэтны сад: -
12:41 - 12:44гэтую ўласную латышскасць.
-
12:44 - 12:47І, вядома, мы былі б больш
чым шчаслівыя -
12:47 - 12:50падзяліцца ёю са светам,
-
12:50 - 12:54калі мы маглі б дапамагчы людзям
пераадолець моўны бар'ер -
12:54 - 12:58і яны б змаглі даведацца,
што яна можа ім прапанаваць. -
12:58 - 13:01У маім выпадку, я гэта таксама зрабіла.
-
13:01 - 13:06Я прыклала свае намаганні,
-
13:06 - 13:11пішучы навуковыя артыкулы і кнігі
-
13:11 - 13:15пра латышскую спадчыну,
пра латышскасць, -
13:15 - 13:19і асабліва пра тое, што
робіць латышскія народныя песні -
13:19 - 13:24такімі неверагоднымі, такімі асаблівымі,
-
13:24 - 13:29і такімі вартымі таго, каб іх пачуць,
вартымі аналізу, -
13:29 - 13:34і вартымі ўваходжання ў той спіс
нематэрыяльных здабыткаў, -
13:34 - 13:38які вось ужо некалькі год
прызнае ЮНЭСКА. -
13:39 - 13:43Калі вы застаяцеся ў Латвіі
цягам наступных пару тыдняў, -
13:43 - 13:49я вельмі рэкамендую наведаць
Фестываль латышскай песні, -
13:49 - 13:52або паглядзець яго па тэлебачанні
ці хаця б на відэа. -
13:52 - 13:54Тое, што мы бачым на Фестывалі
латышскай песні, -
13:54 - 14:00аб'ядноўвае традыцыю спеваў,
-
14:00 - 14:04якая была слупом латышскасці
-
14:04 - 14:06цягам многіх стагоддзяў,
-
14:06 - 14:10яшчэ да таго, як Латвія стала нацыяй.
-
14:10 - 14:12У 19-ым стагоддзі,
-
14:12 - 14:18калі латышы ўсё яшчэ адчувалі
вялікі ціск з боку грамадства, -
14:18 - 14:22яны пачалі спяваць у хорах.
-
14:22 - 14:29Калі хоры збіраліся ў сваіх рэгіёнах
і арганізоўвалі спеўныя фэсты, -
14:29 - 14:31яны зразумелі,
-
14:31 - 14:36што адна дачка нарадзілася ў Рызе,
а другая ў Валміеры, -
14:36 - 14:38але яны спявалі тую самую песню,
-
14:38 - 14:42і задавалі пытанне, якое задае
адна з народных песень: -
14:42 - 14:45"Мо яны дочкі ад адной маці?"
-
14:45 - 14:47Вядома, яны дзве дачкі
адной маці, -
14:47 - 14:49імя якой латышская нацыя.
-
14:49 - 14:54Спевы і зборы былі тым элементам,
які дазволіў ім -
14:54 - 14:57усвядоміць сваю латышскасць.
-
14:58 - 15:01Гэта дазволіла ім ўсвядоміць
багацці, -
15:01 - 15:04якімі адорвала іх уласная ідэнтычнасць,
-
15:04 - 15:07зусім непадобныя да паблажлівасці
-
15:08 - 15:13або ад ганьбы,
якую яны так часта адчувалі -
15:13 - 15:18з боку тых, каму ўдалася заняць
вышэйшыя ўзроўні ў грамадстве -
15:18 - 15:21ў розных акупацыйных сілах
цягам стагоддзяў. -
15:22 - 15:27Латышы аднавілі пачуццё
ўласнага гонару, -
15:27 - 15:32а не толькі ўсведамленне
ўласнай латышскасці. -
15:33 - 15:36І праз гэтае ўсведамленне яны зразумелі,
-
15:36 - 15:39што, як нацыя, маюць такія ж правы,
-
15:39 - 15:43якімі валодаюць ўсе іншыя нацыі ў свеце.
-
15:43 - 15:46І шмат у чым гэтыя сходы
і калектыўныя спевы -
15:46 - 15:49прывялі іх да думкі
аб латышскай незалежнасці, -
15:49 - 15:51стварэнні суверэннай
латышскай нацыі, -
15:51 - 15:57і да традыцый, якія перажылі
розныя іншаземныя акупацыі, -
15:57 - 16:01розныя насаджаныя ідэалогіі,
-
16:01 - 16:07якія выжылі ў Аўстраліі,
Амерыцы і ў розных частках Еўропы, -
16:07 - 16:10па два бакі Жалезнай завесы,
-
16:11 - 16:15гэтыя традыцыі дапамаглі нам захаваць
-
16:15 - 16:19сваё адчуванне каранёў, повязь з мінулым,
-
16:19 - 16:24адчуванне спадчыннасці і правоў,
-
16:24 - 16:27якія для нас вызначаліся латышскасцю.
-
16:27 - 16:32І гэтае пачуццё праўнасці робіць нас
таксама сапраўднымі еўрапейцамі. -
16:32 - 16:36Вось чаму, будучы прэзідэнтам,
я зрабіла ўсё магчымае, -
16:36 - 16:39каб Латвія стала чальцом
Еўрапейскага Звязу. -
16:40 - 16:44Вось чаму пасля сыходу
з пасады прэзідэнта -
16:44 - 16:47я так зацята прасоўваю
еўрапейскае яднанне. -
16:47 - 16:51Але ў дадатак да таго, я хачу сказаць,
-
16:51 - 16:56што са свайго досведу прэзідэнцтва
нацыі, -
16:56 - 17:03мяне напаткалі ідэі,
якім будзе месца дзе заўгодна ў свеце, -
17:03 - 17:07я з'яўляюся часткай прынамсі 3
розных клубаў і шматлікіх арганізацый, -
17:07 - 17:10што маюць міжнародны статус,
-
17:10 - 17:13якія клапоцяцца пра стан жанчынаў,
-
17:13 - 17:17непакояцца пра пераход да дэмакратыі
ў розных краінах, -
17:17 - 17:21і я бачу сябе цяпер
са сваёй латышскасцю, -
17:22 - 17:25працуючы ў Боскіх вінаградніках,
-
17:25 - 17:29якія насамрэч належаць
грамадазяніну свету. -
17:29 - 17:34Вярнуўшыся на сваю радзіму,
як Уліс, -
17:34 - 17:39скарыстаўшыся магчымасцю цалкам
выказаць маю латышскасць, -
17:39 - 17:44так як мне было наканава тым,
што я тут нарадзілася, -
17:44 - 17:50я пабачыла сябе таксама
вельмі палкай еўрапейкай, -
17:50 - 17:55але найбольш зразумела,
што ўвесь гэты досвед, -
17:55 - 17:59досвед майго народа,
мой уласны, -
17:59 - 18:05досвед маіх суайчыннікаў, якія пакутавалі
ад дэпартацыі ці іншых рэпрэсій, -
18:05 - 18:07усе тыя пакуты,
-
18:07 - 18:11праз якія прайшлі ўсе іншыя народы
ў Еўропе і за яе межамі, -
18:11 - 18:15кожны раз рабілі ўнёсак
-
18:15 - 18:19у развіццё нашага пачуцця гуманнасці.
-
18:20 - 18:22І я вас пакіну з гэтай думкай:
-
18:22 - 18:27якой бы ні была ваша ідэнтычнасць,
-
18:27 - 18:31яна мусіць пачынацца з пачуцця
ўнутранай годнасці, -
18:31 - 18:35як чалавека, як асобы,
-
18:35 - 18:38як грамадзяніна свету,
-
18:38 - 18:40як прадстаўніка чалавечай расы.
-
18:40 - 18:45Гэтая прыналежнасць, гэтае пачуццё
братэрства ці сястрынства -
18:45 - 18:49з людзьмі, якія могуць выглядаць
абсалютна не так, як вы, -
18:49 - 18:52у якіх часам зусім іншыя каштоўнасці,
-
18:52 - 18:54вядома, розны жыццёвы досвед,
-
18:54 - 19:01але зрэшты ва ўсіх іх такі ж самы
жыццёвы шлях, як у любога чалавека. -
19:01 - 19:05Ад нараджэння праз развіццё,
-
19:05 - 19:10рост, кар'еру, досвед,
радасці і пакуты, -
19:10 - 19:13і потым, вядома, мы пакідаем сцэну,
як кажа Шэкспір, -
19:13 - 19:16пабыўшы ўсяго толькі акторамі на
гэтай сцэне. -
19:16 - 19:20Я хачу пажадаць, каб вы пражылі
сваё жыццё -
19:20 - 19:23ў пошуках той трывалай глебы
пад нагамі, -
19:23 - 19:26якую дае вам вашая ідэнтычнасць.
-
19:26 - 19:31І памятайце, яна ў вас не адна,
іх мноства, -
19:31 - 19:35таму цягам усяго жыцця
вы мусіце рабіць выбар. -
19:35 - 19:39Вы можаце сканструяваць сябе тымі,
кім хочаце быць. -
19:39 - 19:42Блаславі вас Бог.
-
19:43 - 19:44(Плясканні)
- Title:
- Латышскасць | Вайра Віке-Фрэйберга | TEDxRiga
- Description:
-
Гэта прамова была зроблена падчас лакальнай TEDx-падзеі, арганізаванай незалежна ад TED-канферэнцый.
Вайра Віке-Фрэйберга - латышская сацыяльная і палітычная актывістка, навукоўца, прафесарка і ганаровы доктар у некалькіх універсітэтах. Пасля вяртання з выгнання ў Канадзе, Вайра Віке-Фрэйберга ачолела Латышскі інстытут, у якім працавала да таго, як стаць прэзідэнтам Латвіі. Яе прамова - пра тое, як латышскасць правяла яе праз шэсць розных краінаў на трох кантынентах з пяццю рознымі мовамі, пакуль яна не вярнулася і не стала прэзідэнтам Латвіі, нягледзячы на тое, што пакінула краіну ва ўзросце 6 год, а вярнулася толькі ў 60. - Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDxTalks
- Duration:
- 19:54
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Artur Tatsianin accepted Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The Latvian identity | Vaira Vīķe-Freiberga | TEDxRiga |