0:00:22.067,0:00:24.134 Шаноўнае спадарства, 0:00:24.134,0:00:29.513 я прадстаўляю тут Зямлю[br]і латышскасць. 0:00:29.991,0:00:33.480 Тым не менш тая, хто стаіць перад вамі, 0:00:33.481,0:00:39.174 пакінула родную Рыгу ва ўзросце 6 год, 0:00:39.175,0:00:43.031 каб вярнуцца туды ва ўзросце 60 0:00:43.546,0:00:47.591 і быць абранай прэзідэнтам [br]8-мю месяцамі пазней. 0:00:47.592,0:00:52.633 Прэзідэнтам краіны, ніколі раней [br]не належаўшы да палітычных партый, 0:00:53.496,0:00:57.865 без аніякай перадвыбарнай кампаніі, 0:00:57.866,0:01:01.735 якую мы ўяўляем часткай [br]дэмакратычнага працэсу, 0:01:02.104,0:01:06.488 не выдаткаваўшы ні капейкі[br]на выбары, 0:01:06.489,0:01:10.116 не самая звычайная палітычная кар'ера. 0:01:10.873,0:01:16.027 Аднак шлях, які я прайшла, 0:01:16.028,0:01:20.583 падарыў мне надзвычайны досвед і адкрыцці. 0:01:21.026,0:01:24.414 Імі я і хацела падзяліцца з вамі, 0:01:24.415,0:01:28.565 нягледзячы на тое, што зямля, [br]на якой я нарадзілася, 0:01:28.566,0:01:33.196 глеба, якая была пад маімі нагамі[br]асноўную частку майго жыцця, 0:01:33.198,0:01:36.248 не была глебай маёй радзімы, 0:01:36.249,0:01:41.609 але была раскідана па шасці[br]розных краінах 0:01:41.610,0:01:44.070 на трох розных кантынентах, 0:01:44.071,0:01:45.960 дзе цягам гэтага часу 0:01:45.961,0:01:49.830 мне давялося авалодаць [br]пяццю рознымі мовамі 0:01:49.831,0:01:53.213 і па дарозе адкінуць тыя, [br]якія мне так і не ўдалася засвоіць. 0:01:54.432,0:01:58.581 Як зрэшты рэшт такі дзіўны абразец 0:01:58.582,0:02:02.399 здолеў стаць прэзідэнтам краіны 0:02:02.400,0:02:05.483 і экспертам па яе ідэнтычнасці? 0:02:05.484,0:02:08.477 Здавалася б парадоксам, 0:02:08.478,0:02:13.451 але, на жаль, гэта адна з трох [br]галоўных рысаў ідэнтычансці, 0:02:13.452,0:02:17.998 якую развілі латышы 0:02:17.999,0:02:20.452 праз гістарычныя падзеі 0:02:20.453,0:02:24.776 ў выніку Другой сусветнай вайны. 0:02:24.777,0:02:29.918 Пасля першай акупацыі [br]і захопу Савецкім саюзам, 0:02:29.919,0:02:32.289 наступнай нацысцкай акупацыі, 0:02:32.290,0:02:36.569 латышы апынуліся па абодва бакі[br]канфліктуючых партый 0:02:36.570,0:02:39.395 супраць міжнародных канвенцый, 0:02:39.396,0:02:42.476 і вось тады і развіліся тры рысы. 0:02:42.477,0:02:45.846 Некаторыя, як мае бацькі [br]або бацькі майго мужа, 0:02:45.847,0:02:50.658 з'ехалі ў выгнанне разам з дзецьмі, [br]спадзеючыся вярнуцца, 0:02:50.659,0:02:55.539 калі сусветная супольнасць дапаможа [br]зноўку забяспечыць незалежнасць Латвіі, 0:02:55.540,0:02:57.491 чаго, як вядома, не здарылася. 0:02:57.492,0:03:00.111 Бедныя, яны нават не чулі 0:03:00.112,0:03:04.261 пра пратаколы[br]Пакта Молатава-Рыбентропа, 0:03:04.262,0:03:08.422 і тым болей пра Ялту і Тэгеран, [br]у якіх былі задзейнічаны саюзнікі. 0:03:09.462,0:03:14.701 Другая рыса развілася ў тых, [br]каго выслалі ў Сібір. 0:03:14.702,0:03:19.370 Іх жыццё задакументавана[br]ў розных фільмах; 0:03:21.010,0:03:24.239 Калі вы застаняцеся ў Латвіі, [br]у вас будзе магчымасць іх убачыць 0:03:24.240,0:03:28.669 падчас нашага Фестывалю песняў, [br]які адбудзецца праз некалькі тыдняў. 0:03:28.670,0:03:32.229 І, зрэшты, большасць людзей[br]засталіся тут, у Латвіі, 0:03:32.230,0:03:37.190 але засталіся ў краіне, падначаленай[br]таталітарнаму рэжыму, 0:03:37.200,0:03:40.319 замежнай акупацыі [br]і ваеннай прысутнасці, 0:03:40.320,0:03:44.300 з навязанай ідэалогіяй [br]і эканамічнай сістэмай. 0:03:45.275,0:03:48.494 Я, вядома, збольшага кажу[br]з перспектывы: 0:03:48.495,0:03:51.234 найперш тых, хто выехаў, 0:03:51.235,0:03:55.739 потым -- з погляду тых, [br]хто вярнуўся і намагаўся загаіць 0:03:55.740,0:03:59.699 тыя розныя адасобленыя часткі нашай нацыі, 0:03:59.700,0:04:03.030 галінкі, якія былі адсечаны [br]ад агульнага дрэва, 0:04:03.031,0:04:07.720 каб нагадаць ім, што яны насамрэч[br]выраслі на адной гістарычнай глебе, 0:04:07.721,0:04:11.010 з адным мінулым, [br]з аднолькавымі культурнымі традыцыямі, 0:04:11.011,0:04:15.550 і што яны -- гэта і ёсць тое, [br]што стварае нашу асабістасць. 0:04:15.551,0:04:20.958 Але фармаванне маёй уласнай ідэнтычнасці[br]ніколі не было лёгкім, 0:04:20.959,0:04:24.712 таму большасць свайго вольнага часу[br]я правяла, 0:04:24.713,0:04:28.012 -- вядома, апроч маёй працы, [br]акадэмічнай кар'еры 0:04:28.013,0:04:34.031 ў якасці вернай, працавітай і дастаткова[br]паспяховай канадскай навукоўцы -- 0:04:34.032,0:04:40.011 шмат часу я правяла, намагаючыся[br]выхаваць сваіх дзяцей, 0:04:40.012,0:04:43.561 народжаных за мяжой,[br]на латышскі погляд, 0:04:43.562,0:04:48.093 народжаных у Монрэалі, [br]канадцаў у першым пакаленні, 0:04:48.094,0:04:49.445 ды іншых дзяцей: 0:04:49.446,0:04:52.929 дзяцей многіх іншых латышоў[br]на розных кантынентах -- 0:04:52.930,0:04:58.009 у Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, [br]Еўропе, ЗША, Канадзе -- 0:04:58.010,0:05:00.265 намагалася прывіваць ім 0:05:00.266,0:05:04.431 пачуццё і разуменне таго, [br]што азначае быць латышамі і навошта. 0:05:04.432,0:05:10.831 Я прыйшла да высновы, [br]што самавызначэнне -- складаны працэс, 0:05:10.832,0:05:12.971 у якім адчуванне сябе латышкай, 0:05:12.972,0:05:18.517 або немкай, або амерыканкай, [br]або кітайкай, або кім заўгодна -- 0:05:18.518,0:05:23.811 толькі адзін са слаёў чагосьці[br]кшталту цыбуліны вашай душы, 0:05:23.812,0:05:28.556 дзе кожны з нас 0:05:28.557,0:05:33.356 з'яўляецца часткай многіх групаў, 0:05:33.357,0:05:38.496 кангламерацый, асацыяцый, самасцяў. 0:05:38.497,0:05:41.470 Мы належым да многіх і многіх людзей, 0:05:41.471,0:05:45.730 з якімі можам сябе атаясамліваць[br]мноствам спосабаў. 0:05:45.731,0:05:52.199 Насамрэч, мы больш падобныя да бутона[br]ліліі, чым на цыбуліну. 0:05:52.200,0:05:54.509 У лілій ёсць некалькі розных узроўняў, 0:05:54.510,0:05:58.349 якія адлюстроўваюць розныя аспекты[br]нашай асобы. 0:05:58.350,0:06:03.100 Але існуе некалькі важных элементаў[br]самасці, якія застаюцца нязменнымі. 0:06:03.101,0:06:06.851 Першы з іх -- тое, што я называю [br]аўтаматыкай. 0:06:07.890,0:06:13.759 Тая натуральная ідэнтычнасць, [br]з якой дзеці вырастаюць 0:06:13.760,0:06:19.574 і сацыялізуюцца ў сваёй сям'і, [br]у сваім асяроддзі, 0:06:19.575,0:06:22.433 у коле сваякоў, калі яны яго маюць, 0:06:22.434,0:06:24.731 потым у дзіцячым садку, школе, 0:06:24.732,0:06:28.361 з іншымі дзецьмі на вуліцы,[br]у грамадстве агулам, 0:06:28.362,0:06:30.590 і сёння ўсё болей 0:06:30.591,0:06:35.679 праз электронныя сродкі[br]камунікацыі рознага кшталту. 0:06:35.680,0:06:38.781 У дзіцяці развіваецца адчуванне самасці. 0:06:39.435,0:06:43.516 Кожнае дзіця аднойчы зазірае ў люстэрка[br]і кажа: 0:06:43.517,0:06:50.206 "Вох, гэта ж маленькая Ганка!"[br]або Марыйка, або Янка. 0:06:50.207,0:06:53.740 Яны разумеюць, што пабачылі сябе, 0:06:53.741,0:06:56.915 і пачынаюць усведамляць, хто яны такія. 0:06:56.916,0:07:01.225 Але пачуццё прыналежнасці[br]прыходзіць значна пазней: 0:07:01.226,0:07:05.015 прыналежнасці матулі і тату, [br]або бабулі, дзядулі, 0:07:05.016,0:07:09.155 жыць на пэўнай вуліцы, [br]у пэўнай мясцовасці -- 0:07:09.156,0:07:11.591 развіваецца ў пачуццё прыналежнасці[br]да большых груп. 0:07:11.591,0:07:15.832 І гэта раней ці пазней здараецца, [br]у залежнасці ад абставінаў. 0:07:15.839,0:07:18.488 У маім пакаленні, сярод дзяцей уцекачоў, 0:07:18.489,0:07:23.748 калі мы ўпершыню сустрэлі дзяцей[br]іншых нацыянальнасцяў, 0:07:23.749,0:07:27.939 у нас развілася, як я яе называю[br]"рэакцыйная ідэнтычнасць". 0:07:28.419,0:07:30.719 Калі нехта паказвае на цябе пальцам 0:07:30.734,0:07:34.134 і называе цябе брудным чужынцам, [br]або брыдкім палякам, а ты кажаш: 0:07:34.135,0:07:36.900 "Гэй, я не полька, я латышка," 0:07:36.901,0:07:39.919 пачынаеш разумець, хто ты, [br]падабаецца гэта табе ці не. 0:07:40.789,0:07:42.014 Часам табе гэта прыемна, 0:07:42.015,0:07:45.128 таму што яны гатовы гуляць з табой[br]і яны вельмі сяброўскія, 0:07:45.129,0:07:46.708 а часам гэта непрыемна, 0:07:46.709,0:07:48.848 бо яны гатовыя закідаць цябе каменнем, 0:07:48.849,0:07:50.848 бегчы за табой і пабіць цябе наўздагон. 0:07:50.849,0:07:54.208 І тады ты разумееш, [br]што не ўсе людзі роўныя, 0:07:54.209,0:07:59.248 і зусім як сярод сваіх людзей, [br]ёсць нехта, напрыклад, 0:07:59.249,0:08:04.078 -- калі я хадзіла ў латышскую школу [br]ў нямецкім лагеры для ўцекачоў -- 0:08:04.079,0:08:07.758 хто будзе больш прыязны за іншых, [br]таксама здараецца і з замежнікамі. 0:08:07.759,0:08:10.508 Але калі я пасябравала[br]з маленькай эстонскай дзяўчынкай, 0:08:10.509,0:08:12.953 у якой была цікавая вязаная шапачка 0:08:12.954,0:08:17.123 з геаметрычным узорам і нечым[br]кшталту кароны наверсе, 0:08:17.124,0:08:21.558 -- нешта кшталту Анны Балейн[br]на ейных партрэтах -- 0:08:21.559,0:08:24.428 але вязаная шапачка [br]з геаметрычнымі ўзорамі, 0:08:24.429,0:08:28.098 я падумала, што гэта прыгожа, і спытала:[br]"Адкуль у цябе такая шапка, 0:08:28.099,0:08:30.858 ды ўсе іншыя эстонскія дзяўчынкі[br]носяць такія шапкі?" 0:08:30.859,0:08:32.488 Мне яны здаваліся прыгожымі. 0:08:32.489,0:08:35.227 Яна сказала: "Ну, эстонцы, такія носяць." 0:08:35.229,0:08:38.801 І тады я спытала маці, [br]як бы мне атрымаць такую шапку, 0:08:38.802,0:08:43.058 маці мне сказала:[br]"Эстонцы такія носяць, а латышы -- не." 0:08:43.058,0:08:45.935 Вось так проста гэта было, [br]і як бы мне не падабалася шапка, 0:08:45.935,0:08:48.395 мне казалі: "Не, ты не эстонка, 0:08:48.396,0:08:52.455 гэта для эстонак, [br]латышкі такія не носяць." 0:08:52.456,0:08:56.005 Пазней, у падарожжах праз кантыненты, 0:08:56.006,0:08:59.385 бо лагеры ўцекачоў у Нямеччыне зачынілі, 0:08:59.386,0:09:03.826 здараліся амаль трагічныя гісторыі, [br]вельмі сумныя, 0:09:03.827,0:09:08.363 з маленькімі дзяўчынкамі, якія шлі[br]ў школу, скажам, у сярэдняй Амерыцы, 0:09:08.364,0:09:10.773 і якім іхныя мамы казалі, 0:09:10.774,0:09:13.303 што ўсе прыстойныя дзяўчынкі[br]мусяць хадзіць у школу 0:09:13.304,0:09:17.103 з даўгімі косамі з істужкамі, 0:09:17.104,0:09:19.913 у сукенках з белымі каўнерчыкамі[br]і манжэтамі. 0:09:19.914,0:09:22.892 Калі яны прыходзілі ў школу, [br]яны былі ў шоку ад таго, 0:09:22.893,0:09:24.972 як усе паказвалі на іх пальцам, 0:09:24.973,0:09:29.493 і наколькі адрознымі яны былі[br]ад усіх іншых дзяўчынак у школе. 0:09:29.503,0:09:33.542 Калі яны казалі сваім маці, што [br]амерыканскія дзяўчынкі так не апраналіся, 0:09:33.543,0:09:36.972 іх маці казалі: "Але ж ты не амерыканка, [br]ты латышка." 0:09:36.973,0:09:40.522 І тады беднае дзіця мусіла вырашаць, 0:09:40.523,0:09:44.012 ці быць ізгоем і слухацца маму, 0:09:44.013,0:09:46.902 і заставацца часткай [br]латышскай супольнасці, 0:09:46.903,0:09:50.992 або станавіцца змагаркай, [br]калі гэта дазваляў узрост, 0:09:50.993,0:09:54.301 адварочвацца ад латышскай супольнасці[br]і латышскасці, 0:09:54.302,0:09:56.961 і забывацца пра яе[br]як мага хутчэй. 0:09:56.962,0:09:58.965 Я правяла сваё жыццё, намагаючыся 0:09:58.966,0:10:04.303 ўпэўніць моладзь латышскага паходжання, 0:10:04.304,0:10:06.394 пачынаючы з уласных дзяцей, 0:10:06.395,0:10:10.344 але і ўпэўніваючы сябе саму, [br]бо і сама я вырасла -- 0:10:10.345,0:10:15.014 расла я за мяжой, [br]а не на Радзіме -- 0:10:15.015,0:10:19.271 у тым, што ёсць трэцяя форма ідэнтычнасці,[br]вольна абраная. 0:10:19.272,0:10:23.459 Гэта калі ты разумееш, [br]што прыналежнасць да пэўнай групы -- 0:10:23.460,0:10:27.999 няважна, да этнічнай, культурніцкай[br]спадчыны, лінгвістычнай групы -- 0:10:28.000,0:10:32.208 можна азначаць яе рознымі шляхамі, [br]але што яна робіць, дык 0:10:32.209,0:10:36.408 адчыняе перад табой дзверы, [br]якія іначай былі б замкнёнымі. 0:10:36.409,0:10:38.688 Вывучэнне латышскай мовы -- 0:10:38.689,0:10:43.468 на якой, можна сказаць, размаўляе[br]так мала людзей па свеце, 0:10:43.469,0:10:46.843 і выгодней было б вывучаць[br]кітайскую, напэўна -- 0:10:46.844,0:10:50.803 але для вашай ідэнтычнасці, [br]для вашага дабрабыту, 0:10:50.804,0:10:55.283 для доступу да вашых каранёў, 0:10:55.284,0:11:00.101 для таго, каб адчуць гэтую прыналежнась, [br]якая зыходзіць ад вашай супольнасці, 0:11:00.102,0:11:04.151 у якой вы нарадзіліся, [br]-- вы належыце да яе па нараджэнні -- 0:11:04.152,0:11:08.501 гэта нешта, [br]чаго нельга замяніць нечым іншым. 0:11:08.502,0:11:11.301 Вы можаце стаць яшчэ адным канадцам, 0:11:11.302,0:11:14.861 натуралізаваным грамадзянінам ЗША, 0:11:14.862,0:11:17.932 вандраваць у іншыя краіны[br]і добра зарабляць, 0:11:17.932,0:11:20.621 нават ажаніцца з некім мясцовым, [br]і ўліцца ў супольнасць. 0:11:20.622,0:11:22.861 І я сустрэла вельмі шмат латышоў, [br]якія казалі: 0:11:22.861,0:11:25.771 "Я ажаніўся з амерыканкай, [br]я ў яе закахаўся, 0:11:25.772,0:11:30.253 але ёй не падабалася, што [br]я хадзіў з іншымі латышамі, 0:11:30.254,0:11:32.547 на розныя латышскія падзеі, 0:11:32.548,0:11:35.867 яна хацела, каб я на іх забыўся, [br]але я задумаўся: 0:11:35.868,0:11:39.177 "Але ж яна адварочваецца [br]ад маёй ідэнтычнасці. 0:11:39.178,0:11:41.745 Яна не хоча ведаць, хто я ёсць." 0:11:41.746,0:11:44.535 Але хто я -- гэта не так лёгка вызначыць. 0:11:44.536,0:11:49.355 Адна з рэчаў, якія, на маю думку, [br]вызначаюць, хто я, у этнічным сэнсе -- 0:11:49.356,0:11:51.662 гэта, вядома, культурніцкая спадчына, 0:11:51.663,0:11:55.733 веданне мовы, [br]веданне гісторыі, 0:11:55.733,0:11:57.572 у нашым выпадку, [br]веданне фальклору - 0:11:57.573,0:12:00.482 паколькі гэта вялікая частка [br]нашай спадчыны - 0:12:00.483,0:12:04.942 гэта тыя багацці, якія [br]даступныя тым, 0:12:04.943,0:12:08.602 хто адчыняе дзверы прыналежнасці[br]да латышскай нацыі 0:12:08.603,0:12:13.902 свабодна і без неабходнасці[br]рабіць змушаны выбар. 0:12:13.903,0:12:19.504 Нягледзячы на тое, што ты адрозніваешся[br]ад іншых, можна лёгка ўлівацца. 0:12:19.505,0:12:20.624 Калі ты латыш, 0:12:20.625,0:12:23.964 можна лёгка ўліцца[br]ў большасць іншых краінаў, 0:12:23.965,0:12:26.284 ніхто ніколі не вызначыць [br]па знешнім выглядзе, 0:12:26.284,0:12:28.484 што ты латыш ці паходзіш з Латвіі. 0:12:28.485,0:12:29.684 Але можна захоўваць - 0:12:29.685,0:12:32.684 і гэта я імкнулася давесці 0:12:32.685,0:12:38.108 моладзі з розных краінаў, [br]з якой кантактавала - 0:12:38.109,0:12:41.274 можна захоўваць гэта[br]быццам свой сакрэтны сад: 0:12:41.275,0:12:44.264 гэтую ўласную латышскасць. 0:12:44.265,0:12:47.334 І, вядома, мы былі б больш[br]чым шчаслівыя 0:12:47.335,0:12:49.874 падзяліцца ёю са светам, 0:12:49.875,0:12:54.224 калі мы маглі б дапамагчы людзям[br]пераадолець моўны бар'ер 0:12:54.225,0:12:57.838 і яны б змаглі даведацца, [br]што яна можа ім прапанаваць. 0:12:57.839,0:13:01.418 У маім выпадку, я гэта таксама зрабіла. 0:13:01.419,0:13:05.798 Я прыклала свае намаганні, 0:13:05.799,0:13:10.886 пішучы навуковыя артыкулы і кнігі 0:13:10.887,0:13:15.263 пра латышскую спадчыну, [br]пра латышскасць, 0:13:15.264,0:13:19.226 і асабліва пра тое, што [br]робіць латышскія народныя песні 0:13:19.227,0:13:24.026 такімі неверагоднымі, такімі асаблівымі, 0:13:24.027,0:13:28.878 і такімі вартымі таго, каб іх пачуць, [br]вартымі аналізу, 0:13:28.879,0:13:33.688 і вартымі ўваходжання ў той спіс[br]нематэрыяльных здабыткаў, 0:13:33.689,0:13:37.692 які вось ужо некалькі год [br]прызнае ЮНЭСКА. 0:13:39.249,0:13:42.848 Калі вы застаяцеся ў Латвіі[br]цягам наступных пару тыдняў, 0:13:42.849,0:13:48.694 я вельмі рэкамендую наведаць[br]Фестываль латышскай песні, 0:13:48.695,0:13:51.949 або паглядзець яго па тэлебачанні[br]ці хаця б на відэа. 0:13:51.950,0:13:54.279 Тое, што мы бачым на Фестывалі[br]латышскай песні, 0:13:54.280,0:13:59.719 аб'ядноўвае традыцыю спеваў, 0:13:59.720,0:14:03.532 якая была слупом латышскасці 0:14:03.533,0:14:06.032 цягам многіх стагоддзяў, 0:14:06.033,0:14:09.722 яшчэ да таго, як Латвія стала нацыяй. 0:14:09.723,0:14:11.751 У 19-ым стагоддзі, 0:14:11.752,0:14:17.832 калі латышы ўсё яшчэ адчувалі[br]вялікі ціск з боку грамадства, 0:14:17.833,0:14:21.855 яны пачалі спяваць у хорах. 0:14:21.856,0:14:28.665 Калі хоры збіраліся ў сваіх рэгіёнах[br]і арганізоўвалі спеўныя фэсты, 0:14:28.666,0:14:30.565 яны зразумелі, 0:14:30.566,0:14:36.015 што адна дачка нарадзілася ў Рызе, [br]а другая ў Валміеры, 0:14:36.016,0:14:38.045 але яны спявалі тую самую песню, 0:14:38.046,0:14:41.795 і задавалі пытанне, якое задае[br]адна з народных песень: 0:14:41.796,0:14:44.545 "Мо яны дочкі ад адной маці?" 0:14:44.546,0:14:46.755 Вядома, яны дзве дачкі[br]адной маці, 0:14:46.756,0:14:48.516 імя якой латышская нацыя. 0:14:48.986,0:14:53.675 Спевы і зборы былі тым элементам, [br]які дазволіў ім 0:14:53.676,0:14:57.226 усвядоміць сваю латышскасць. 0:14:57.700,0:15:00.789 Гэта дазволіла ім ўсвядоміць[br]багацці, 0:15:00.790,0:15:03.772 якімі адорвала іх уласная ідэнтычнасць, 0:15:03.773,0:15:07.356 зусім непадобныя да паблажлівасці 0:15:08.366,0:15:13.330 або ад ганьбы, [br]якую яны так часта адчувалі 0:15:13.331,0:15:17.990 з боку тых, каму ўдалася заняць[br]вышэйшыя ўзроўні ў грамадстве 0:15:17.991,0:15:21.261 ў розных акупацыйных сілах[br]цягам стагоддзяў. 0:15:21.571,0:15:27.170 Латышы аднавілі пачуццё[br]ўласнага гонару, 0:15:27.171,0:15:31.533 а не толькі ўсведамленне[br]ўласнай латышскасці. 0:15:32.797,0:15:35.856 І праз гэтае ўсведамленне яны зразумелі, 0:15:35.857,0:15:39.246 што, як нацыя, маюць такія ж правы, 0:15:39.247,0:15:42.955 якімі валодаюць ўсе іншыя нацыі ў свеце. 0:15:42.965,0:15:45.894 І шмат у чым гэтыя сходы [br]і калектыўныя спевы 0:15:45.895,0:15:48.534 прывялі іх да думкі [br]аб латышскай незалежнасці, 0:15:48.535,0:15:51.074 стварэнні суверэннай[br]латышскай нацыі, 0:15:51.075,0:15:57.114 і да традыцый, якія перажылі[br]розныя іншаземныя акупацыі, 0:15:57.115,0:16:00.754 розныя насаджаныя ідэалогіі, 0:16:00.755,0:16:06.884 якія выжылі ў Аўстраліі, [br]Амерыцы і ў розных частках Еўропы, 0:16:06.885,0:16:10.184 па два бакі Жалезнай завесы, 0:16:11.104,0:16:14.699 гэтыя традыцыі дапамаглі нам захаваць 0:16:14.700,0:16:19.209 сваё адчуванне каранёў, повязь з мінулым, 0:16:19.210,0:16:23.951 адчуванне спадчыннасці і правоў, 0:16:23.952,0:16:26.873 якія для нас вызначаліся латышскасцю. 0:16:26.874,0:16:31.848 І гэтае пачуццё праўнасці робіць нас [br]таксама сапраўднымі еўрапейцамі. 0:16:32.258,0:16:36.077 Вось чаму, будучы прэзідэнтам, [br]я зрабіла ўсё магчымае, 0:16:36.078,0:16:39.178 каб Латвія стала чальцом[br]Еўрапейскага Звязу. 0:16:39.688,0:16:43.584 Вось чаму пасля сыходу[br]з пасады прэзідэнта 0:16:43.585,0:16:47.414 я так зацята прасоўваю[br]еўрапейскае яднанне. 0:16:47.415,0:16:50.804 Але ў дадатак да таго, я хачу сказаць, 0:16:50.805,0:16:56.414 што са свайго досведу прэзідэнцтва[br]нацыі, 0:16:56.415,0:17:02.634 мяне напаткалі ідэі, [br]якім будзе месца дзе заўгодна ў свеце, 0:17:02.635,0:17:07.334 я з'яўляюся часткай прынамсі 3 [br]розных клубаў і шматлікіх арганізацый, 0:17:07.335,0:17:09.634 што маюць міжнародны статус, 0:17:09.635,0:17:12.714 якія клапоцяцца пра стан жанчынаў, 0:17:12.714,0:17:17.074 непакояцца пра пераход да дэмакратыі[br]ў розных краінах, 0:17:17.075,0:17:21.284 і я бачу сябе цяпер[br]са сваёй латышскасцю, 0:17:22.294,0:17:25.357 працуючы ў Боскіх вінаградніках, 0:17:25.358,0:17:28.837 якія насамрэч належаць[br]грамадазяніну свету. 0:17:28.838,0:17:34.127 Вярнуўшыся на сваю радзіму, [br]як Уліс, 0:17:34.128,0:17:39.297 скарыстаўшыся магчымасцю цалкам[br]выказаць маю латышскасць, 0:17:39.298,0:17:44.497 так як мне было наканава тым, [br]што я тут нарадзілася, 0:17:44.498,0:17:49.667 я пабачыла сябе таксама[br]вельмі палкай еўрапейкай, 0:17:49.668,0:17:54.706 але найбольш зразумела, [br]што ўвесь гэты досвед, 0:17:54.707,0:17:58.956 досвед майго народа, [br]мой уласны, 0:17:58.957,0:18:04.866 досвед маіх суайчыннікаў, якія пакутавалі[br]ад дэпартацыі ці іншых рэпрэсій, 0:18:04.867,0:18:06.636 усе тыя пакуты, 0:18:06.637,0:18:11.176 праз якія прайшлі ўсе іншыя народы[br]ў Еўропе і за яе межамі, 0:18:11.177,0:18:14.776 кожны раз рабілі ўнёсак 0:18:14.777,0:18:19.141 у развіццё нашага пачуцця гуманнасці. 0:18:19.752,0:18:22.491 І я вас пакіну з гэтай думкай: 0:18:22.492,0:18:27.081 якой бы ні была ваша ідэнтычнасць, 0:18:27.082,0:18:30.792 яна мусіць пачынацца з пачуцця[br]ўнутранай годнасці, 0:18:31.432,0:18:34.611 як чалавека, як асобы, 0:18:34.612,0:18:37.799 як грамадзяніна свету, 0:18:37.800,0:18:40.269 як прадстаўніка чалавечай расы. 0:18:40.270,0:18:44.875 Гэтая прыналежнасць, гэтае пачуццё[br]братэрства ці сястрынства 0:18:44.876,0:18:48.839 з людзьмі, якія могуць выглядаць[br]абсалютна не так, як вы, 0:18:48.840,0:18:51.799 у якіх часам зусім іншыя каштоўнасці, 0:18:51.800,0:18:54.449 вядома, розны жыццёвы досвед, 0:18:54.450,0:19:00.772 але зрэшты ва ўсіх іх такі ж самы [br]жыццёвы шлях, як у любога чалавека. 0:19:01.492,0:19:04.990 Ад нараджэння праз развіццё, 0:19:04.991,0:19:10.040 рост, кар'еру, досвед, [br]радасці і пакуты, 0:19:10.041,0:19:13.490 і потым, вядома, мы пакідаем сцэну, [br]як кажа Шэкспір, 0:19:13.491,0:19:15.990 пабыўшы ўсяго толькі акторамі на [br]гэтай сцэне. 0:19:15.991,0:19:20.098 Я хачу пажадаць, каб вы пражылі[br]сваё жыццё 0:19:20.099,0:19:23.458 ў пошуках той трывалай глебы[br]пад нагамі, 0:19:23.459,0:19:26.188 якую дае вам вашая ідэнтычнасць. 0:19:26.189,0:19:30.628 І памятайце, яна ў вас не адна, [br]іх мноства, 0:19:30.629,0:19:35.332 таму цягам усяго жыцця[br]вы мусіце рабіць выбар. 0:19:35.333,0:19:39.487 Вы можаце сканструяваць сябе тымі, [br]кім хочаце быць. 0:19:39.488,0:19:41.518 Блаславі вас Бог. 0:19:42.675,0:19:44.405 (Плясканні)