Шаноўнае спадарства,
я прадстаўляю тут Зямлю
і латышскасць.
Тым не менш тая, хто стаіць перад вамі,
пакінула родную Рыгу ва ўзросце 6 год,
каб вярнуцца туды ва ўзросце 60
і быць абранай прэзідэнтам
8-мю месяцамі пазней.
Прэзідэнтам краіны, ніколі раней
не належаўшы да палітычных партый,
без аніякай перадвыбарнай кампаніі,
якую мы ўяўляем часткай
дэмакратычнага працэсу,
не выдаткаваўшы ні капейкі
на выбары,
не самая звычайная палітычная кар'ера.
Аднак шлях, які я прайшла,
падарыў мне надзвычайны досвед і адкрыцці.
Імі я і хацела падзяліцца з вамі,
нягледзячы на тое, што зямля,
на якой я нарадзілася,
глеба, якая была пад маімі нагамі
асноўную частку майго жыцця,
не была глебай маёй радзімы,
але была раскідана па шасці
розных краінах
на трох розных кантынентах,
дзе цягам гэтага часу
мне давялося авалодаць
пяццю рознымі мовамі
і па дарозе адкінуць тыя,
якія мне так і не ўдалася засвоіць.
Як зрэшты рэшт такі дзіўны абразец
здолеў стаць прэзідэнтам краіны
і экспертам па яе ідэнтычнасці?
Здавалася б парадоксам,
але, на жаль, гэта адна з трох
галоўных рысаў ідэнтычансці,
якую развілі латышы
праз гістарычныя падзеі
ў выніку Другой сусветнай вайны.
Пасля першай акупацыі
і захопу Савецкім саюзам,
наступнай нацысцкай акупацыі,
латышы апынуліся па абодва бакі
канфліктуючых партый
супраць міжнародных канвенцый,
і вось тады і развіліся тры рысы.
Некаторыя, як мае бацькі
або бацькі майго мужа,
з'ехалі ў выгнанне разам з дзецьмі,
спадзеючыся вярнуцца,
калі сусветная супольнасць дапаможа
зноўку забяспечыць незалежнасць Латвіі,
чаго, як вядома, не здарылася.
Бедныя, яны нават не чулі
пра пратаколы
Пакта Молатава-Рыбентропа,
і тым болей пра Ялту і Тэгеран,
у якіх былі задзейнічаны саюзнікі.
Другая рыса развілася ў тых,
каго выслалі ў Сібір.
Іх жыццё задакументавана
ў розных фільмах;
Калі вы застаняцеся ў Латвіі,
у вас будзе магчымасць іх убачыць
падчас нашага Фестывалю песняў,
які адбудзецца праз некалькі тыдняў.
І, зрэшты, большасць людзей
засталіся тут, у Латвіі,
але засталіся ў краіне, падначаленай
таталітарнаму рэжыму,
замежнай акупацыі
і ваеннай прысутнасці,
з навязанай ідэалогіяй
і эканамічнай сістэмай.
Я, вядома, збольшага кажу
з перспектывы:
найперш тых, хто выехаў,
потым -- з погляду тых,
хто вярнуўся і намагаўся загаіць
тыя розныя адасобленыя часткі нашай нацыі,
галінкі, якія былі адсечаны
ад агульнага дрэва,
каб нагадаць ім, што яны насамрэч
выраслі на адной гістарычнай глебе,
з адным мінулым,
з аднолькавымі культурнымі традыцыямі,
і што яны -- гэта і ёсць тое,
што стварае нашу асабістасць.
Але фармаванне маёй уласнай ідэнтычнасці
ніколі не было лёгкім,
таму большасць свайго вольнага часу
я правяла,
-- вядома, апроч маёй працы,
акадэмічнай кар'еры
ў якасці вернай, працавітай і дастаткова
паспяховай канадскай навукоўцы --
шмат часу я правяла, намагаючыся
выхаваць сваіх дзяцей,
народжаных за мяжой,
на латышскі погляд,
народжаных у Монрэалі,
канадцаў у першым пакаленні,
ды іншых дзяцей:
дзяцей многіх іншых латышоў
на розных кантынентах --
у Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі,
Еўропе, ЗША, Канадзе --
намагалася прывіваць ім
пачуццё і разуменне таго,
што азначае быць латышамі і навошта.
Я прыйшла да высновы,
што самавызначэнне -- складаны працэс,
у якім адчуванне сябе латышкай,
або немкай, або амерыканкай,
або кітайкай, або кім заўгодна --
толькі адзін са слаёў чагосьці
кшталту цыбуліны вашай душы,
дзе кожны з нас
з'яўляецца часткай многіх групаў,
кангламерацый, асацыяцый, самасцяў.
Мы належым да многіх і многіх людзей,
з якімі можам сябе атаясамліваць
мноствам спосабаў.
Насамрэч, мы больш падобныя да бутона
ліліі, чым на цыбуліну.
У лілій ёсць некалькі розных узроўняў,
якія адлюстроўваюць розныя аспекты
нашай асобы.
Але існуе некалькі важных элементаў
самасці, якія застаюцца нязменнымі.
Першы з іх -- тое, што я называю
аўтаматыкай.
Тая натуральная ідэнтычнасць,
з якой дзеці вырастаюць
і сацыялізуюцца ў сваёй сям'і,
у сваім асяроддзі,
у коле сваякоў, калі яны яго маюць,
потым у дзіцячым садку, школе,
з іншымі дзецьмі на вуліцы,
у грамадстве агулам,
і сёння ўсё болей
праз электронныя сродкі
камунікацыі рознага кшталту.
У дзіцяці развіваецца адчуванне самасці.
Кожнае дзіця аднойчы зазірае ў люстэрка
і кажа:
"Вох, гэта ж маленькая Ганка!"
або Марыйка, або Янка.
Яны разумеюць, што пабачылі сябе,
і пачынаюць усведамляць, хто яны такія.
Але пачуццё прыналежнасці
прыходзіць значна пазней:
прыналежнасці матулі і тату,
або бабулі, дзядулі,
жыць на пэўнай вуліцы,
у пэўнай мясцовасці --
развіваецца ў пачуццё прыналежнасці
да большых груп.
І гэта раней ці пазней здараецца,
у залежнасці ад абставінаў.
У маім пакаленні, сярод дзяцей уцекачоў,
калі мы ўпершыню сустрэлі дзяцей
іншых нацыянальнасцяў,
у нас развілася, як я яе называю
"рэакцыйная ідэнтычнасць".
Калі нехта паказвае на цябе пальцам
і называе цябе брудным чужынцам,
або брыдкім палякам, а ты кажаш:
"Гэй, я не полька, я латышка,"
пачынаеш разумець, хто ты,
падабаецца гэта табе ці не.
Часам табе гэта прыемна,
таму што яны гатовы гуляць з табой
і яны вельмі сяброўскія,
а часам гэта непрыемна,
бо яны гатовыя закідаць цябе каменнем,
бегчы за табой і пабіць цябе наўздагон.
І тады ты разумееш,
што не ўсе людзі роўныя,
і зусім як сярод сваіх людзей,
ёсць нехта, напрыклад,
-- калі я хадзіла ў латышскую школу
ў нямецкім лагеры для ўцекачоў --
хто будзе больш прыязны за іншых,
таксама здараецца і з замежнікамі.
Але калі я пасябравала
з маленькай эстонскай дзяўчынкай,
у якой была цікавая вязаная шапачка
з геаметрычным узорам і нечым
кшталту кароны наверсе,
-- нешта кшталту Анны Балейн
на ейных партрэтах --
але вязаная шапачка
з геаметрычнымі ўзорамі,
я падумала, што гэта прыгожа, і спытала:
"Адкуль у цябе такая шапка,
ды ўсе іншыя эстонскія дзяўчынкі
носяць такія шапкі?"
Мне яны здаваліся прыгожымі.
Яна сказала: "Ну, эстонцы, такія носяць."
І тады я спытала маці,
як бы мне атрымаць такую шапку,
маці мне сказала:
"Эстонцы такія носяць, а латышы -- не."
Вось так проста гэта было,
і як бы мне не падабалася шапка,
мне казалі: "Не, ты не эстонка,
гэта для эстонак,
латышкі такія не носяць."
Пазней, у падарожжах праз кантыненты,
бо лагеры ўцекачоў у Нямеччыне зачынілі,
здараліся амаль трагічныя гісторыі,
вельмі сумныя,
з маленькімі дзяўчынкамі, якія шлі
ў школу, скажам, у сярэдняй Амерыцы,
і якім іхныя мамы казалі,
што ўсе прыстойныя дзяўчынкі
мусяць хадзіць у школу
з даўгімі косамі з істужкамі,
у сукенках з белымі каўнерчыкамі
і манжэтамі.
Калі яны прыходзілі ў школу,
яны былі ў шоку ад таго,
як усе паказвалі на іх пальцам,
і наколькі адрознымі яны былі
ад усіх іншых дзяўчынак у школе.
Калі яны казалі сваім маці, што
амерыканскія дзяўчынкі так не апраналіся,
іх маці казалі: "Але ж ты не амерыканка,
ты латышка."
І тады беднае дзіця мусіла вырашаць,
ці быць ізгоем і слухацца маму,
і заставацца часткай
латышскай супольнасці,
або станавіцца змагаркай,
калі гэта дазваляў узрост,
адварочвацца ад латышскай супольнасці
і латышскасці,
і забывацца пра яе
як мага хутчэй.
Я правяла сваё жыццё, намагаючыся
ўпэўніць моладзь латышскага паходжання,
пачынаючы з уласных дзяцей,
але і ўпэўніваючы сябе саму,
бо і сама я вырасла --
расла я за мяжой,
а не на Радзіме --
у тым, што ёсць трэцяя форма ідэнтычнасці,
вольна абраная.
Гэта калі ты разумееш,
што прыналежнасць да пэўнай групы --
няважна, да этнічнай, культурніцкай
спадчыны, лінгвістычнай групы --
можна азначаць яе рознымі шляхамі,
але што яна робіць, дык
адчыняе перад табой дзверы,
якія іначай былі б замкнёнымі.
Вывучэнне латышскай мовы --
на якой, можна сказаць, размаўляе
так мала людзей па свеце,
і выгодней было б вывучаць
кітайскую, напэўна --
але для вашай ідэнтычнасці,
для вашага дабрабыту,
для доступу да вашых каранёў,
для таго, каб адчуць гэтую прыналежнась,
якая зыходзіць ад вашай супольнасці,
у якой вы нарадзіліся,
-- вы належыце да яе па нараджэнні --
гэта нешта,
чаго нельга замяніць нечым іншым.
Вы можаце стаць яшчэ адным канадцам,
натуралізаваным грамадзянінам ЗША,
вандраваць у іншыя краіны
і добра зарабляць,
нават ажаніцца з некім мясцовым,
і ўліцца ў супольнасць.
І я сустрэла вельмі шмат латышоў,
якія казалі:
"Я ажаніўся з амерыканкай,
я ў яе закахаўся,
але ёй не падабалася, што
я хадзіў з іншымі латышамі,
на розныя латышскія падзеі,
яна хацела, каб я на іх забыўся,
але я задумаўся:
"Але ж яна адварочваецца
ад маёй ідэнтычнасці.
Яна не хоча ведаць, хто я ёсць."
Але хто я -- гэта не так лёгка вызначыць.
Адна з рэчаў, якія, на маю думку,
вызначаюць, хто я, у этнічным сэнсе --
гэта, вядома, культурніцкая спадчына,
веданне мовы,
веданне гісторыі,
у нашым выпадку,
веданне фальклору -
паколькі гэта вялікая частка
нашай спадчыны -
гэта тыя багацці, якія
даступныя тым,
хто адчыняе дзверы прыналежнасці
да латышскай нацыі
свабодна і без неабходнасці
рабіць змушаны выбар.
Нягледзячы на тое, што ты адрозніваешся
ад іншых, можна лёгка ўлівацца.
Калі ты латыш,
можна лёгка ўліцца
ў большасць іншых краінаў,
ніхто ніколі не вызначыць
па знешнім выглядзе,
што ты латыш ці паходзіш з Латвіі.
Але можна захоўваць -
і гэта я імкнулася давесці
моладзі з розных краінаў,
з якой кантактавала -
можна захоўваць гэта
быццам свой сакрэтны сад:
гэтую ўласную латышскасць.
І, вядома, мы былі б больш
чым шчаслівыя
падзяліцца ёю са светам,
калі мы маглі б дапамагчы людзям
пераадолець моўны бар'ер
і яны б змаглі даведацца,
што яна можа ім прапанаваць.
У маім выпадку, я гэта таксама зрабіла.
Я прыклала свае намаганні,
пішучы навуковыя артыкулы і кнігі
пра латышскую спадчыну,
пра латышскасць,
і асабліва пра тое, што
робіць латышскія народныя песні
такімі неверагоднымі, такімі асаблівымі,
і такімі вартымі таго, каб іх пачуць,
вартымі аналізу,
і вартымі ўваходжання ў той спіс
нематэрыяльных здабыткаў,
які вось ужо некалькі год
прызнае ЮНЭСКА.
Калі вы застаяцеся ў Латвіі
цягам наступных пару тыдняў,
я вельмі рэкамендую наведаць
Фестываль латышскай песні,
або паглядзець яго па тэлебачанні
ці хаця б на відэа.
Тое, што мы бачым на Фестывалі
латышскай песні,
аб'ядноўвае традыцыю спеваў,
якая была слупом латышскасці
цягам многіх стагоддзяў,
яшчэ да таго, як Латвія стала нацыяй.
У 19-ым стагоддзі,
калі латышы ўсё яшчэ адчувалі
вялікі ціск з боку грамадства,
яны пачалі спяваць у хорах.
Калі хоры збіраліся ў сваіх рэгіёнах
і арганізоўвалі спеўныя фэсты,
яны зразумелі,
што адна дачка нарадзілася ў Рызе,
а другая ў Валміеры,
але яны спявалі тую самую песню,
і задавалі пытанне, якое задае
адна з народных песень:
"Мо яны дочкі ад адной маці?"
Вядома, яны дзве дачкі
адной маці,
імя якой латышская нацыя.
Спевы і зборы былі тым элементам,
які дазволіў ім
усвядоміць сваю латышскасць.
Гэта дазволіла ім ўсвядоміць
багацці,
якімі адорвала іх уласная ідэнтычнасць,
зусім непадобныя да паблажлівасці
або ад ганьбы,
якую яны так часта адчувалі
з боку тых, каму ўдалася заняць
вышэйшыя ўзроўні ў грамадстве
ў розных акупацыйных сілах
цягам стагоддзяў.
Латышы аднавілі пачуццё
ўласнага гонару,
а не толькі ўсведамленне
ўласнай латышскасці.
І праз гэтае ўсведамленне яны зразумелі,
што, як нацыя, маюць такія ж правы,
якімі валодаюць ўсе іншыя нацыі ў свеце.
І шмат у чым гэтыя сходы
і калектыўныя спевы
прывялі іх да думкі
аб латышскай незалежнасці,
стварэнні суверэннай
латышскай нацыі,
і да традыцый, якія перажылі
розныя іншаземныя акупацыі,
розныя насаджаныя ідэалогіі,
якія выжылі ў Аўстраліі,
Амерыцы і ў розных частках Еўропы,
па два бакі Жалезнай завесы,
гэтыя традыцыі дапамаглі нам захаваць
сваё адчуванне каранёў, повязь з мінулым,
адчуванне спадчыннасці і правоў,
якія для нас вызначаліся латышскасцю.
І гэтае пачуццё праўнасці робіць нас
таксама сапраўднымі еўрапейцамі.
Вось чаму, будучы прэзідэнтам,
я зрабіла ўсё магчымае,
каб Латвія стала чальцом
Еўрапейскага Звязу.
Вось чаму пасля сыходу
з пасады прэзідэнта
я так зацята прасоўваю
еўрапейскае яднанне.
Але ў дадатак да таго, я хачу сказаць,
што са свайго досведу прэзідэнцтва
нацыі,
мяне напаткалі ідэі,
якім будзе месца дзе заўгодна ў свеце,
я з'яўляюся часткай прынамсі 3
розных клубаў і шматлікіх арганізацый,
што маюць міжнародны статус,
якія клапоцяцца пра стан жанчынаў,
непакояцца пра пераход да дэмакратыі
ў розных краінах,
і я бачу сябе цяпер
са сваёй латышскасцю,
працуючы ў Боскіх вінаградніках,
якія насамрэч належаць
грамадазяніну свету.
Вярнуўшыся на сваю радзіму,
як Уліс,
скарыстаўшыся магчымасцю цалкам
выказаць маю латышскасць,
так як мне было наканава тым,
што я тут нарадзілася,
я пабачыла сябе таксама
вельмі палкай еўрапейкай,
але найбольш зразумела,
што ўвесь гэты досвед,
досвед майго народа,
мой уласны,
досвед маіх суайчыннікаў, якія пакутавалі
ад дэпартацыі ці іншых рэпрэсій,
усе тыя пакуты,
праз якія прайшлі ўсе іншыя народы
ў Еўропе і за яе межамі,
кожны раз рабілі ўнёсак
у развіццё нашага пачуцця гуманнасці.
І я вас пакіну з гэтай думкай:
якой бы ні была ваша ідэнтычнасць,
яна мусіць пачынацца з пачуцця
ўнутранай годнасці,
як чалавека, як асобы,
як грамадзяніна свету,
як прадстаўніка чалавечай расы.
Гэтая прыналежнасць, гэтае пачуццё
братэрства ці сястрынства
з людзьмі, якія могуць выглядаць
абсалютна не так, як вы,
у якіх часам зусім іншыя каштоўнасці,
вядома, розны жыццёвы досвед,
але зрэшты ва ўсіх іх такі ж самы
жыццёвы шлях, як у любога чалавека.
Ад нараджэння праз развіццё,
рост, кар'еру, досвед,
радасці і пакуты,
і потым, вядома, мы пакідаем сцэну,
як кажа Шэкспір,
пабыўшы ўсяго толькі акторамі на
гэтай сцэне.
Я хачу пажадаць, каб вы пражылі
сваё жыццё
ў пошуках той трывалай глебы
пад нагамі,
якую дае вам вашая ідэнтычнасць.
І памятайце, яна ў вас не адна,
іх мноства,
таму цягам усяго жыцця
вы мусіце рабіць выбар.
Вы можаце сканструяваць сябе тымі,
кім хочаце быць.
Блаславі вас Бог.
(Плясканні)