Знешні выгляд не вырашае. Паверце мне, я -- мадэль
-
0:00 - 0:03Вітаю. Мяне завуць
Кэмеран Расэл. -
0:03 - 0:09І апошнім часам
я працую мадэллю. -
0:09 - 0:11Цягам 10 гадоў, насамрэч.
-
0:13 - 0:15Я адчуваю
-
0:15 - 0:18няёмкую напружаннасць у зале,
-
0:18 - 0:20не трэба было
апранаць гэтую сукенку. -
0:20 - 0:22(Смех)
-
0:22 - 0:24На шчасце, я прынесла вопратку на змену.
-
0:24 - 0:28Вось першая змена вопраткі
на сцэне TED. -
0:28 - 0:31Вам, спадарства, пашанцавала.
-
0:31 - 0:34І калі некаторыя жанчыны
жахнуліся, калі я выйшла... -
0:34 - 0:37Нічога мне зараз не кажыце --
я даведаюся пазней праз Twitter. -
0:37 - 0:40(Смех)
-
0:42 - 0:44Мне таксама пашанцавала
-
0:44 - 0:47пераўтварыцца з таго,
што вы пра мяне думаеце, -
0:47 - 0:50за ўсяго 10 секунд.
-
0:50 - 0:52Не ўсім даводзіцца такое.
-
0:53 - 0:57Абцасы вельмі нязручныя. Добра,
што я не павінна іх насіць. -
0:59 - 1:02І ўсё ж, найгоршае -- нацягнуць
швэдар праз галаву. -
1:02 - 1:04Вы будзеце з мяне смяяцца.
-
1:04 - 1:06Не рабіце нічога, пакуль швэдар
над маёй галавой. -
1:08 - 1:09Добра.
-
1:11 - 1:14Чаму я так зрабіла?
-
1:14 - 1:15Нязручная сітуацыя.
-
1:15 - 1:17(Смех)
-
1:17 - 1:18Ну...
-
1:18 - 1:20(Смех)
-
1:20 - 1:24Спадзяюся, менш
нязручная за гэты здымак. -
1:25 - 1:28Вобраз мае сілу,
-
1:28 - 1:31але ён таксама павярхоўны.
-
1:33 - 1:37Я цалкам змяніла свой
вобраз за 6 секунд. -
1:37 - 1:39Вось на гэтым здымку
-
1:39 - 1:42ў мяне яшчэ ніколі не было хлопца.
-
1:43 - 1:44Мне было вельмі нязручна.
-
1:44 - 1:47Фатограф казаў мне выгнуць спіну,
-
1:47 - 1:49пакласці руку на валасы хлопца.
-
1:51 - 1:53Ня кажучы аб маленькай
аперацыі, -
1:53 - 1:56ці штучным загары за 2 дні да працы.
-
1:56 - 2:00Можна крыху змяніць наш выгляд
-
2:00 - 2:04і тое, як мы выглядаем, хаця ж яно
павярхова і нязменна, -
2:04 - 2:06мае вялізны ўплыў на нашае жыццё.
-
2:08 - 2:13Для мяне быць бясстрашнай
азначае быць шчырай. -
2:13 - 2:16Я на гэтай сцэне, таму
што я мадэль. -
2:16 - 2:19І таму, што я -- прыгожая,
белая жанчына. -
2:19 - 2:22У маёй індустрыі
кажуць ''сэксуальная дзеўка''. -
2:22 - 2:25Я адкажу на пытанні, якія мне
часта задаюць, -
2:25 - 2:26але буду шчырай.
-
2:26 - 2:29Першае пытанне: ''Як ты стала мадэллю?''
-
2:29 - 2:31Заўсёды кажу: ''Мяне завербавалі''.
-
2:31 - 2:33Але ж гэта нічога не азначае.
-
2:33 - 2:35На самой справе я стала мадэллю,
-
2:35 - 2:39бо выйграла ў генетычнай латэрэі.
Я -- вынік спадчыны. -
2:39 - 2:41Мабыць, вы не ведаеце, што
такое спадчына. -
2:41 - 2:44Цягам апошніх стагоддзяў
-
2:44 - 2:49мы зразумелі прыгажосць
не толькі праз здароўе, маладосць, -
2:49 - 2:53сіметрыю, якой захапляемся,
бо так запраграмаваны, -
2:53 - 2:57але і праз высокія, зграбныя фігуры,
-
2:57 - 3:00жаноцкасць і белую скуру.
-
3:00 - 3:02Гэта спадчына была
зроблена пад мяне. -
3:02 - 3:04На гэтай спадчыне я зарабляю грошы.
-
3:04 - 3:06Разумею, што сярод вас ёсць людзі,
-
3:06 - 3:08скептычныя да гэтай думкі.
-
3:08 - 3:11Ёсць і модніцы, якія скажуць:
-
3:11 - 3:13''Пачакайце. А Наомі? Тайра?
Джоан Смолз? Лю Вэн?'' -
3:13 - 3:16Я ўражана вашымі ведамі мадэляў.
-
3:16 - 3:18(Смех)
-
3:18 - 3:22І ўсё ж, вымушана
паведаміць, што ў 2007 -
3:22 - 3:24адзін вельмі натхнёны магістрант
Нью-Ёркскага ўніверсітэта -
3:24 - 3:28падлічыў усіх нанятых мадэляў.
-
3:28 - 3:31З 677 мадэляў, нанятых на працу,
-
3:31 - 3:34толькі 27, меньш за 4%, не былі белымі.
-
3:36 - 3:38Наступнае пытанне, якое
звычайна задаюць: -
3:38 - 3:40''Ці магу я стаць мадэллю, калі вырасту?''
-
3:40 - 3:43Першы адказ: ''Не ведаю, бо не
адказваю за гэта.'' -
3:43 - 3:44Другі адказ, і тое, што я
-
3:44 - 3:47хачу сказаць дзяўчатам:
-
3:47 - 3:49''Навошта? Ты можаш быць кім заўгодна:
-
3:49 - 3:51Прэзідэнткай ЗША,
-
3:51 - 3:53вынаходніцай новай версіі Інтэрнэту,
-
3:53 - 3:55ніндзя-кардыяхірургам-паэткай,
-
3:55 - 3:58што было б неверагодна.
Ты стала б першай.'' -
3:58 - 4:00(Смех)
-
4:00 - 4:02І калі пасля гэтага спісу
дзяўчына ўсё роўна кажа: -
4:02 - 4:04''Не-не, Кэмеран. Хачу быць мадэллю,''
-
4:04 - 4:06кажу: ''Будзь маёй начальніцай''.
-
4:06 - 4:08Бо я ні за што не адказваю,
-
4:08 - 4:10а ты магла б быць галоўнай
рэдактаркай American Vogue, -
4:10 - 4:13выканаўчай дырэктаркай H&M,
ці наступным Стывенам Мэйзелам. -
4:13 - 4:16Казаць, што хочаш быць мадэллю,
калі вырасцеш -- -
4:16 - 4:19быццам казаць, што хочаш выйграць
у Powerball, калі вырасцеш. -
4:19 - 4:22Ад цябе гэта не залежыць,
і гэта класна. -
4:22 - 4:24Але гэта не кар'ера.
-
4:24 - 4:28Я пакажу зараз свае 10 гадоў
мадэльнага досведу. -
4:28 - 4:30Бо ў адрозненні ад кардыяхірургаў,
-
4:30 - 4:33гэты досвед можа быць
паказаны. -
4:33 - 4:36Тут знаходзіцца фатограф,
-
4:36 - 4:38а вось тут -- святло, сапраўдны ЧМІ.
-
4:38 - 4:40Кліент кажа: ''Жадаем здымак крочання'',
-
4:40 - 4:44гэтая нага ўперадзе, прыгожая, даўгая;
гэтая рука ззаду, гэтая ўперадзе. -
4:44 - 4:47Галава на 3/4. Вы ідзяце ўзад і ўперад.
-
4:47 - 4:50А потым трэ глядзець на сваіх
неіснуючых сяброў -
4:50 - 4:52300, 400, 500 разоў.
-
4:52 - 4:53(Смех)
-
4:53 - 4:55Прыкладна так гэта і выглядае.
-
4:55 - 4:57(Смех)
-
4:57 - 5:00Спадзяюся, менш нязручна,
чым здымак пасярэдзіне. -
5:00 - 5:03Ён быццам кажа: ''Не ведаю,
што тут адбываецца.'' -
5:03 - 5:05Нажаль, пасля школы
-
5:05 - 5:07ў рэзюмэ, акрамя некалькіх
працоўных досведаў -
5:07 - 5:09вы больш нічога не можаце дадаць.
-
5:09 - 5:12Вы хацелі б стаць Прэзідэнтам ЗША,
-
5:12 - 5:14але рэзюмэ кажа: ''Мадэль
бялізны, 10 гадоў''. -
5:14 - 5:16З вас пачынаюць смяяцца.
-
5:16 - 5:19Наступнае пытанне: ''Ці заўсёды
рэтушуюцца фатаздымкі?'' -
5:19 - 5:21Так, амаль заўсёды.
-
5:21 - 5:24Але і гэта не ўсё.
-
5:24 - 5:27Вось мой першы фатаздымак.
-
5:27 - 5:30І першы раз, калі я апранула
бікіні. -
5:30 - 5:31У мяне тады і менструацый
яшчэ не было. -
5:31 - 5:35Ведаю, гэта асабістыя рэчы.
Я была маладой дзяўчынкай. -
5:35 - 5:38Вось як я выглядала некалькі
месяцаў да таго, з бабуляй. -
5:39 - 5:41А вось я ў дзень фотасесіі.
-
5:41 - 5:43Да мяне завітала сяброўка.
-
5:43 - 5:46Вось я на вечарыне за некалькі
дзён да здымкаў French Vogue. -
5:47 - 5:49Вось я ў футбольнай
камандзе і ў V Magazine. -
5:51 - 5:52Так я выглядаю сёння.
-
5:52 - 5:54Спадзяюся, вы разумееце,
-
5:54 - 5:56што гэта -- не здымкі мяне.
-
5:57 - 5:58Яны з'яўляюцца канструкцыямі,
-
5:58 - 6:01якія ствараюцца групай прафесіяналаў:
-
6:01 - 6:04цырульнікаў, грымёраў,
фатографаў, стылістаў, -
6:04 - 6:07іх памочнікаў перад-
і пост-прадакшану. -
6:07 - 6:08Яны ствараюць гэта.
-
6:08 - 6:09Гэта не я.
-
6:09 - 6:12Наступнае пытанне:
-
6:12 - 6:13''Табе дораць рэчы?''
-
6:13 - 6:14(Смех)
-
6:14 - 6:17У мяне ёсць мноства 12-сантыметровых
абцасаў, якія я не нашу. -
6:17 - 6:19За выключэннем сённяшніх.
-
6:19 - 6:23Бескаштоўна я атрымліваю рэчы
і ў звычайным жыцці. -
6:23 - 6:25Пра такое мы казаць не любім.
-
6:25 - 6:26Я вырасла ў Кэмбрыджы.
-
6:26 - 6:29Аднойчы я пайшла ў краму, але
забыла ўзяць грошы. -
6:29 - 6:31Тую сукенку мне падарылі бясплатна.
-
6:31 - 6:33Я была падлеткам і каталася на
машыне з сяброўкай. -
6:33 - 6:36Кіравала яна кепска, праехала
на чырвоны. -
6:36 - 6:37Нас спыніла паліцыя.
-
6:37 - 6:41Мы толькі сказалі: ''Прабачце, спадар'',
як ўжо ехалі далей. -
6:42 - 6:46Бескаштоўна рэчы я атрымліваю таму,
што так выглядаю, -
6:46 - 6:48а не таму, якая я ёсць на самой справе.
І ёсць людзі, -
6:48 - 6:51якія пакутуюць за свой знешні,
а не ўнутраны выгляд. -
6:51 - 6:53Я жыву ў Нью-Ёрку.
У мінулым годзе -
6:53 - 6:56са 140 000 падлеткаў,
якіх спынілі і абшукалі, -
6:56 - 7:0086% былі чорнымі ці лацінасамі.
Большасць з іх -- хлопцы. -
7:00 - 7:05У Нью-Ёрку жывуць 177 000 чорных хлопцаў
ды лацінасаў. -
7:05 - 7:07Яны ўжо не думаюць, ці будуць спынены,
-
7:07 - 7:10хутчэй колькі разоў
гэта здарыцца, і калі. -
7:10 - 7:12Калі я рыхтавалася да прамовы,
-
7:12 - 7:15то вынайшла, што 53 адсоткам
13-гадовых дзяўчат -
7:15 - 7:18у ЗША не падабаецца сваё цела.
-
7:18 - 7:21У 17-гадовым узросце такіх
дзяўчат ужо 78%. -
7:22 - 7:25Апошняе пытанне, якое мне задаюць:
-
7:25 - 7:27''Як гэта -- быць мадэллю?''
-
7:27 - 7:29Адказ, які спадзяюцца атрымаць:
-
7:29 - 7:32''Калі б ты была трохі худзейшая,
з больш прамяністымі валасамі, -
7:32 - 7:35то была б такая шчаслівая і цудоўная.''
-
7:35 - 7:36Па-за кулісамі мы адказваем
-
7:36 - 7:39менавіта такім чынам.
-
7:39 - 7:42Мы кажам: ''Цікава падарожнічаць,
працаваць -
7:42 - 7:45з крэатыўнымі, натхнёнымі
і адданымі людзьмі''. -
7:45 - 7:48Усё гэта праўда, але толькі напалову.
-
7:48 - 7:51Тое, што мы ніколі не кажам
на відэакамеру... -
7:51 - 7:53Тое, што я ніколі не казала на камеру:
-
7:53 - 7:54''Я няўпэўнена''.
-
7:55 - 7:59Няўпэўнена, таму што думаю пра тое,
як выглядаю, кожны дзень. -
8:01 - 8:04І калі вы задаяцеся пытаннем:
-
8:04 - 8:08''Каб б у мяне былі танчэйшыя сцёгны,
ярчэйшыя валасы, была б я шчаслівей?'' -
8:08 - 8:10Вам проста трэба пазнаёміцца
з групай мадэляў. -
8:10 - 8:13У іх самыя тонкія сцёгны, яркія валасы
і найлепшая вопратка. -
8:13 - 8:17І ўсё ж яны -- амаль самыя фізічна
няўпэўненныя жанчыны на свеце. -
8:17 - 8:18Калі я пісала прамову,
-
8:18 - 8:21мне было цяжка знайсці
аб'ектыўную раўнавагу. -
8:21 - 8:23З аднаго боку
-
8:23 - 8:25нязручна выйсці і сказаць:
-
8:25 - 8:29''Я атрымала ўсе гэтыя прывілеі
на сваю карысць''. -
8:29 - 8:32Нязручна ж казаць, што ўсё ж яны
-
8:32 - 8:35''не заўжды дазваляюць мне
адчуваць сябе шчаслівай''. -
8:35 - 8:40І яшчэ цяжка казаць
пра спадчыну пола і расісцкую апрэсію, -
8:40 - 8:42у якіх я -- адзін з найпершых
выграючых. -
8:44 - 8:46Але я радая і ганаруся тым,
што выйшла зараз, -
8:46 - 8:51а не праз 10, 20 ці 30 гадоў,
-
8:51 - 8:53калі б у мяне было нашмат больш
досведу ў кар'еры. -
8:53 - 8:57Мабыць тады я б ужо не распавяла
пра тое, як атрымала першую працу, -
8:57 - 9:00і як аплочвала ўніверсітэт.
-
9:00 - 9:02Сёння ж гэта такое
кранальнае пытанне. -
9:02 - 9:04Калі ў гэтай прамовы будзе працяг,
-
9:04 - 9:08спадзяюся, ён у тым, што мы
адчуем сябе зручна, -
9:08 - 9:12адчуем вагу вобраза ў нашым
усведамленні поспеху -
9:12 - 9:13і няўдач.
-
9:13 - 9:15Дзякуй.
-
9:15 - 9:17(Апладысменты)
- Title:
- Знешні выгляд не вырашае. Паверце мне, я -- мадэль
- Speaker:
- Кэмеран Расэл
- Description:
-
Кэмеран Расэл прызнае, што выйграла ў ''генетычнай латэрэі'': яна высокая, прыгожая і працуе мадэллю бялізны. Але не судзіце яе па знешнім выглядзе. У сваёй бясстрашнай прамове Кэмеран па-новаму глядзіць на індустрыю, якая стварыла з яе сэксуальную дзяўчыну ў 16 гадоў.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 09:37
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Maryia Anishchankava edited Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Maryia Anishchankava edited Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Maryia Anishchankava edited Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. | ||
Maryia Anishchankava edited Belarusian subtitles for Looks aren't everything. Believe me, I'm a model. |