1000 TED-прамоў, 6 слоў
-
0:00 - 0:04Зараз існуе больш за тысячу TED-прамоваў
на сайце TED. -
0:04 - 0:07І большасць з Вас тут
-
0:07 - 0:09думае, што гэта крыху фантастычна,
-
0:09 - 0:11акрамя мяне. Я не згодны.
-
0:11 - 0:13Тут наступная сітуацыя.
-
0:13 - 0:16Уявіце 1000 TED-прамоў,
-
0:16 - 0:19гэта больш за 1000 ідэй,
вартых распаўсюду. -
0:19 - 0:21Якім чынам
-
0:21 - 0:23Вы збіраецеся распаўсюдзіць тысячу ідэй?
-
0:23 - 0:25Толькі каб перанесці ўсе гэтыя ідэі ў галаву,
-
0:25 - 0:27прагледзеўшы ўсю тысячу TED-відэа,
-
0:27 - 0:30гэта зойме ў Вас
-
0:30 - 0:32больш за 250 гадзін.
-
0:32 - 0:34Я правёў невялікі падлік.
-
0:34 - 0:37Страты для эканомікі кожнага,
хто гэта зробіць -
0:37 - 0:39складуць каля $15 000.
-
0:39 - 0:42Такі прагляд небяспечны для эканомікі,
-
0:42 - 0:45Я вырашыў знайсці рашэнне гэтай праблемы.
-
0:45 - 0:47Вось мой падыход.
-
0:47 - 0:49Разгледзім сучасную сітуацыю,
-
0:49 - 0:51Вы маеце тысячу TED-прамоў.
-
0:51 - 0:53Кожная з іх мае працягласць
-
0:53 - 0:55у сярэднім каля 2300 слоў.
-
0:55 - 0:57Збіраеце разам
-
0:57 - 1:00і маеце 2,3 мільёна слоў TED-прамоў,
-
1:00 - 1:03што варта трох зместаў Бібліі.
-
1:03 - 1:05Відавочнае пытанне тут,
-
1:05 - 1:08ці TED-прамова сапраўды
патрабуе 2300 слоў? -
1:08 - 1:10Ці магчыма яе неяк скараціць?
-
1:10 - 1:12Калі ты маеш ідэю, вартую распаўсюду,
-
1:12 - 1:14то абавязкова зможаш
распавесці карацей, -
1:14 - 1:16чым у 2300 словах.
-
1:16 - 1:18Застаецца пытанне, наколькі карацей?
-
1:18 - 1:20Якая мінімільная колькасць
-
1:20 - 1:22неабходна, каб зрабіць TED-прамову?
-
1:22 - 1:24Пакуль я абдумваў гэтае пытанне,
-
1:24 - 1:27Я напаткаў гарадскую легенду
пра Эрнэста Хэмінгуэя, -
1:27 - 1:30які нібыта сказаў, што гэтыя шэсць слоў:
-
1:30 - 1:33"Распродаж: дзіцячы абутак,
ні разу няношаны," -
1:33 - 1:36гэта лепшы напісаны ім раман.
-
1:36 - 1:38Таксама я сустрэў праект
"Шасціслоўныя мемуары," -
1:38 - 1:40дзе людзей прасілі,
-
1:40 - 1:43узяць ўсё жыццё і абагульніць
у шасці словах, напрыклад: -
1:43 - 1:45"Знайшоў сапраўднае каханне,
ажаніўся з іншай". -
1:45 - 1:48Ці "Жыццё ў экзістэнцыяльным вакууме,
гэта адстой." -
1:48 - 1:50Мне гэта падабаецца.
-
1:50 - 1:53Так калі раман можа змясціць у шэсць слоў
-
1:53 - 1:56і цэлыя мемуары могуць быць
змешчаны ў шасці словах, -
1:56 - 1:59то няма неабходнасці ў больш чым
шасці словах для TED-прамовы. -
1:59 - 2:01Мы маглі б справіцца да абеду тут.
-
2:01 - 2:04Такім чынам...
-
2:04 - 2:06Калі мы зробім падобнае
для тысячы TED-прамоў, -
2:06 - 2:09колькасць слоў знізіцца
з 2,3 мільёнаў да 6 000. -
2:09 - 2:11Я падумаў, што гэта дастаткова карысна.
-
2:11 - 2:13Я пачаў прасіць ўсіх маіх сяброў,
-
2:13 - 2:16выбраць любімыя TED-прамовы
і растлумачыць іх у 6 словах. -
2:16 - 2:18Тут некаторыя вынікі,
дастаткова мілыя. -
2:18 - 2:20Напрыклад, прамова Дэна Пінка
пра матывацыю. -
2:20 - 2:22даволі добрая, калі не глядзелі:
-
2:22 - 2:24"Кіньце моркву. Кіньце палку.
Прынясіце сэнс." -
2:24 - 2:27Вось пра што ён казаў
цягам 18 з паловай хвілін. -
2:27 - 2:29Некаторыя ўключаюць
спасылкі на прамоўцаў, -
2:29 - 2:31напрыклад, стыль прамоваў
Нэйтана Мірвольда, -
2:31 - 2:33або Ціма Ферыса,
-
2:33 - 2:36якога часам лічаць
крыху напружанным. -
2:36 - 2:39Справа ў тым, калі рабіць
гэта сістэматычна, -
2:39 - 2:41Я скончыў бы з мноствам абагульненняў,
-
2:41 - 2:43і са жменькай сяброў напрыканцы.
-
2:43 - 2:45Я павінен быў знайсці іншы метад,
-
2:45 - 2:47пераважна з удзелам незнаёмцаў.
-
2:47 - 2:50На шчасце, існуе вэб-сайт
з назвай Mechanical Turk, -
2:50 - 2:52дзе можна посціць заданні,
-
2:52 - 2:54якія няма жадання рабіць самому,
-
2:54 - 2:57напрыклад "Калі ласка, падсумуйце тэкст
мяне ў 6 словах". -
2:57 - 3:00Я абмежаваў удзел краінаў
з нізкім узроўнем прыбытку, -
3:00 - 3:04але вырашыў, што магу плаціць па 10 цэнтаў
за 6-слоўнае рэзюмэ, -
3:04 - 3:06што мне здаецца добрым коштам.
-
3:06 - 3:08Але, нажаль, нават так
-
3:08 - 3:11немагчыма падсумаваць
кожную TED-прамову паасобку. -
3:11 - 3:13Бо калі падлічыць,
атрымаецца тысяча TED-прамоў, -
3:13 - 3:15па 10 цэнтаў кожная;
-
3:15 - 3:18і трэба зрабіць больш за адно рэзюмэ
для кожнай прамовы, -
3:18 - 3:21бо некаторыя, магчыма,
будуць сапраўды дрэннымі. -
3:21 - 3:24Гэта магло б выліцца мне ў сотні даляраў.
-
3:24 - 3:26Я вынайшаў іншы шлях,
-
3:26 - 3:29падумаўшы, прамовы
круцяцца вакол пэўных тэм. -
3:29 - 3:31Такім чынам, калі замест
-
3:31 - 3:33асобных TED-прамоваў ў шасці словах
-
3:33 - 3:35даць 10 TED-прамоў за раз і сказаць:
-
3:35 - 3:38"Калі ласка, зрабіце 6-слоўнае
рэзюмэ да гэтага ўсяго." -
3:38 - 3:40Я змагу скараціць
кошт на 90 адсоткаў. -
3:40 - 3:43Такім чынам, за 60$
-
3:43 - 3:45я змагу падсумаваць тысячу TED-прамоў
-
3:45 - 3:47толькі ў 600 рэзюмэ,
-
3:47 - 3:49што даволі крута.
-
3:49 - 3:51Некаторыя з вас могуць зараз думаць,
-
3:51 - 3:54гэта вар'яцва -- 10 TED-прамоваў,
абагульненых ў шасці словах. -
3:54 - 3:56Але гэта не так,
-
3:56 - 3:59бо ёсць прыклад прафесара статыстыкі,
Ханса Рослінга. -
3:59 - 4:01Я спадзяюся, большасць з вас
бачылі яго выступы. -
4:01 - 4:03Ён мае 8 прамоў анлайн,
-
4:03 - 4:06усе гэтыя прамовы могуць быць
падсумаваны ў 4 словах, -
4:06 - 4:08бо збольшага усё,
што ён дэманструе нам, -
4:08 - 4:10гэта тое, што наша інтуіцыя дрэнная.
-
4:10 - 4:12Ён заўсёды даказвае, што мы не маем рацыі.
-
4:12 - 4:15Некаторыя незнаёмцы ў інтэрнэце
не вельмі добра справіліся. -
4:15 - 4:18Я пра тых, каго прасіў абагульніць
10 TED-прамоў за раз. -
4:18 - 4:19Яны абралі лёгкі шлях.
-
4:19 - 4:20Яны проста зрабілі каментар.
-
4:20 - 4:22"Цудоўныя думкі пра разнастайнасць,
цікавая тэма." -
4:22 - 4:25Былі і іншыя, даволі дзёрзкія.
-
4:25 - 4:27Яны выкарысталі 6 слоў
у звароце да мяне, -
4:27 - 4:31з запытам, ці не зашмат я быў
у Google у апошні час. -
4:31 - 4:33І апошняе, я ніколі гэта не разумеў,
-
4:33 - 4:35некаторыя прасоўвалі
сваю ўласную праўду. -
4:35 - 4:37"Ebay і Amazon
не прададуць свядомасць." -
4:37 - 4:40Я не ведаю такіх TED-прамоваў.
-
4:40 - 4:42Але, зрэшты рэшт,
-
4:42 - 4:44гэта сапраўды крута.
-
4:44 - 4:46Для кожнага з 10 вызначаных
кластэраў TED-прамоў -
4:46 - 4:48я атрымаў напоўненыя зместам рэзюмэ.
-
4:48 - 4:50Вось некаторыя з маіх любімых.
-
4:50 - 4:52Напрыклад, усе TED-прамовы пра ежу
нехта падсумаваў: -
4:52 - 4:54"Ежа фармуе цела, мазгі
і наваколле", -
4:54 - 4:56што мне здалося даволі добрым.
-
4:56 - 4:58Або шчасце: "Імкненне да шчасця =
-
4:58 - 5:00рух да няшчасця".
-
5:00 - 5:02Такім чынам,
-
5:02 - 5:04я пачаў з тысячы TED-прамоваў
-
5:04 - 5:07і меў 600 шасціслоўных рэзюмэ.
-
5:07 - 5:09Гэта сапраўды гучала нядрэнна спачатку,
-
5:09 - 5:11але калі я ўбачыў 600 рэзюмэ,
гэта было шмат. -
5:11 - 5:13Гэта вялікі спіс.
-
5:13 - 5:17Я падумаў, што мне неабходна
зрабіць крок наперад -
5:17 - 5:20і стварыць рэзюмэ гэтых рэзюмэ
-- гэта я і зрабіў. -
5:20 - 5:22Я згрупаваў 600 рэзюмэ, якія меў,
-
5:22 - 5:24у 9 груп
-
5:24 - 5:28згодна з арыгінальнымі рэйтынгамі
з сайта TED.com -
5:28 - 5:31і папрасіў людзей зрабіць абагульненне.
-
5:31 - 5:33І зноў я сустрэў некаторыя непаразуменні.
-
5:33 - 5:35Напрыклад, для ўсіх прыгожых прамоў,
-
5:35 - 5:38нехта вырашыў, што я проста шукаю
ідэальную фразу для пікапу. -
5:38 - 5:41Але зрэшты,
-
5:41 - 5:43зноў, людзі здолелі зрабіць гэта.
-
5:43 - 5:45Напрыклад, усе смелыя TED-прамовы:
-
5:45 - 5:47"Людзі паміраюць" ці "Людзі ў пакутах",
быў таксама: -
5:47 - 5:49"з простымі рашэннямі навокал"
-
5:49 - 5:51Або рэзюме адной з самых
шакуючых TED-прамоваў: -
5:51 - 5:54"Фатаграфіі міжгалактычнага класічнага
кампазітара на Flickr." -
5:54 - 5:57Гэта ж і ёсць сутнасць усяго.
-
5:57 - 5:59Цяпер я меў 9 груп,
-
5:59 - 6:02але гэта ўжо зусім скарачэнне.
-
6:02 - 6:05Вядома, як толькі заходзіш так далёка,
так ці інакш будзеш незадаволены. -
6:05 - 6:08Тады я вырашыў
прайсці ўвесь шлях да канца, -
6:08 - 6:10пачынаючы з тысячы TED-прамоў.
-
6:10 - 6:13Я хацеў мець тысячу TED -прамоў,
падсумаваных у шасці словах, -
6:13 - 6:17што было б скарачэннем зместу
на 99,9997 працэнтаў. -
6:17 - 6:20І я заплаціў бы ўсяго $99,50 --
-
6:20 - 6:23патраціў менш за сто даляраў.
-
6:23 - 6:25У мяне было 50 зробленых рэзюмэ.
-
6:25 - 6:27Гэтым разам я плаціў па 25 цэнтаў,
-
6:27 - 6:30бо заданне мне падалося больш складаным.
-
6:30 - 6:32Нажаль, калі я атрымаў першыя адказы --
-
6:32 - 6:34тут вы ўбачыце шэсць з іх --
-
6:34 - 6:36я быў расчараваны.
-
6:36 - 6:39Бо я думаю, вы пагодзіцеся, што яны
абагульняюць некаторыя аспекты TED, -
6:39 - 6:41але мне здаліся крыху прэснымі,
-
6:41 - 6:44бо раскрывалі толькі пэўны аспект TED.
-
6:44 - 6:47Я ўжо быў гатовы здацца,
-
6:47 - 6:49калі аднойчы, гуляючы з гэтымі сказамі,
-
6:49 - 6:53я знайшоў нарэшце прыгожае рашэнне.
-
6:53 - 6:56Вось яно,
-
6:56 - 7:00краўдсорснае шасціслоўнае рэзюмэ
тысячы TED-прамоў -
7:00 - 7:03коштам $99.50:
-
7:03 - 7:05"Нашто нам турбавацца?
Давайце лепш здзіўляцца." -
7:05 - 7:07Вялікі дзякуй.
-
7:07 - 7:12Воплескі
- Title:
- 1000 TED-прамоў, 6 слоў
- Speaker:
- Себасціян Верніке
- Description:
-
Себасціян Верніке сцвярджае, што кожная TED-прамова можа быць абагульнена ў 6 словах. На TEDxZurich ён дэманструе, як зрабіць гэтак -- і нават менш.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 07:13
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words | |
![]() |
Alena Liushtyk edited Belarusian subtitles for 1,000 TED Talks in six words |