Зараз існуе больш за тысячу TED-прамоваў
на сайце TED.
І большасць з Вас тут
думае, што гэта крыху фантастычна,
акрамя мяне. Я не згодны.
Тут наступная сітуацыя.
Уявіце 1000 TED-прамоў,
гэта больш за 1000 ідэй,
вартых распаўсюду.
Якім чынам
Вы збіраецеся распаўсюдзіць тысячу ідэй?
Толькі каб перанесці ўсе гэтыя ідэі ў галаву,
прагледзеўшы ўсю тысячу TED-відэа,
гэта зойме ў Вас
больш за 250 гадзін.
Я правёў невялікі падлік.
Страты для эканомікі кожнага,
хто гэта зробіць
складуць каля $15 000.
Такі прагляд небяспечны для эканомікі,
Я вырашыў знайсці рашэнне гэтай праблемы.
Вось мой падыход.
Разгледзім сучасную сітуацыю,
Вы маеце тысячу TED-прамоў.
Кожная з іх мае працягласць
у сярэднім каля 2300 слоў.
Збіраеце разам
і маеце 2,3 мільёна слоў TED-прамоў,
што варта трох зместаў Бібліі.
Відавочнае пытанне тут,
ці TED-прамова сапраўды
патрабуе 2300 слоў?
Ці магчыма яе неяк скараціць?
Калі ты маеш ідэю, вартую распаўсюду,
то абавязкова зможаш
распавесці карацей,
чым у 2300 словах.
Застаецца пытанне, наколькі карацей?
Якая мінімільная колькасць
неабходна, каб зрабіць TED-прамову?
Пакуль я абдумваў гэтае пытанне,
Я напаткаў гарадскую легенду
пра Эрнэста Хэмінгуэя,
які нібыта сказаў, што гэтыя шэсць слоў:
"Распродаж: дзіцячы абутак,
ні разу няношаны,"
гэта лепшы напісаны ім раман.
Таксама я сустрэў праект
"Шасціслоўныя мемуары,"
дзе людзей прасілі,
узяць ўсё жыццё і абагульніць
у шасці словах, напрыклад:
"Знайшоў сапраўднае каханне,
ажаніўся з іншай".
Ці "Жыццё ў экзістэнцыяльным вакууме,
гэта адстой."
Мне гэта падабаецца.
Так калі раман можа змясціць у шэсць слоў
і цэлыя мемуары могуць быць
змешчаны ў шасці словах,
то няма неабходнасці ў больш чым
шасці словах для TED-прамовы.
Мы маглі б справіцца да абеду тут.
Такім чынам...
Калі мы зробім падобнае
для тысячы TED-прамоў,
колькасць слоў знізіцца
з 2,3 мільёнаў да 6 000.
Я падумаў, што гэта дастаткова карысна.
Я пачаў прасіць ўсіх маіх сяброў,
выбраць любімыя TED-прамовы
і растлумачыць іх у 6 словах.
Тут некаторыя вынікі,
дастаткова мілыя.
Напрыклад, прамова Дэна Пінка
пра матывацыю.
даволі добрая, калі не глядзелі:
"Кіньце моркву. Кіньце палку.
Прынясіце сэнс."
Вось пра што ён казаў
цягам 18 з паловай хвілін.
Некаторыя ўключаюць
спасылкі на прамоўцаў,
напрыклад, стыль прамоваў
Нэйтана Мірвольда,
або Ціма Ферыса,
якога часам лічаць
крыху напружанным.
Справа ў тым, калі рабіць
гэта сістэматычна,
Я скончыў бы з мноствам абагульненняў,
і са жменькай сяброў напрыканцы.
Я павінен быў знайсці іншы метад,
пераважна з удзелам незнаёмцаў.
На шчасце, існуе вэб-сайт
з назвай Mechanical Turk,
дзе можна посціць заданні,
якія няма жадання рабіць самому,
напрыклад "Калі ласка, падсумуйце тэкст
мяне ў 6 словах".
Я абмежаваў удзел краінаў
з нізкім узроўнем прыбытку,
але вырашыў, што магу плаціць па 10 цэнтаў
за 6-слоўнае рэзюмэ,
што мне здаецца добрым коштам.
Але, нажаль, нават так
немагчыма падсумаваць
кожную TED-прамову паасобку.
Бо калі падлічыць,
атрымаецца тысяча TED-прамоў,
па 10 цэнтаў кожная;
і трэба зрабіць больш за адно рэзюмэ
для кожнай прамовы,
бо некаторыя, магчыма,
будуць сапраўды дрэннымі.
Гэта магло б выліцца мне ў сотні даляраў.
Я вынайшаў іншы шлях,
падумаўшы, прамовы
круцяцца вакол пэўных тэм.
Такім чынам, калі замест
асобных TED-прамоваў ў шасці словах
даць 10 TED-прамоў за раз і сказаць:
"Калі ласка, зрабіце 6-слоўнае
рэзюмэ да гэтага ўсяго."
Я змагу скараціць
кошт на 90 адсоткаў.
Такім чынам, за 60$
я змагу падсумаваць тысячу TED-прамоў
толькі ў 600 рэзюмэ,
што даволі крута.
Некаторыя з вас могуць зараз думаць,
гэта вар'яцва -- 10 TED-прамоваў,
абагульненых ў шасці словах.
Але гэта не так,
бо ёсць прыклад прафесара статыстыкі,
Ханса Рослінга.
Я спадзяюся, большасць з вас
бачылі яго выступы.
Ён мае 8 прамоў анлайн,
усе гэтыя прамовы могуць быць
падсумаваны ў 4 словах,
бо збольшага усё,
што ён дэманструе нам,
гэта тое, што наша інтуіцыя дрэнная.
Ён заўсёды даказвае, што мы не маем рацыі.
Некаторыя незнаёмцы ў інтэрнэце
не вельмі добра справіліся.
Я пра тых, каго прасіў абагульніць
10 TED-прамоў за раз.
Яны абралі лёгкі шлях.
Яны проста зрабілі каментар.
"Цудоўныя думкі пра разнастайнасць,
цікавая тэма."
Былі і іншыя, даволі дзёрзкія.
Яны выкарысталі 6 слоў
у звароце да мяне,
з запытам, ці не зашмат я быў
у Google у апошні час.
І апошняе, я ніколі гэта не разумеў,
некаторыя прасоўвалі
сваю ўласную праўду.
"Ebay і Amazon
не прададуць свядомасць."
Я не ведаю такіх TED-прамоваў.
Але, зрэшты рэшт,
гэта сапраўды крута.
Для кожнага з 10 вызначаных
кластэраў TED-прамоў
я атрымаў напоўненыя зместам рэзюмэ.
Вось некаторыя з маіх любімых.
Напрыклад, усе TED-прамовы пра ежу
нехта падсумаваў:
"Ежа фармуе цела, мазгі
і наваколле",
што мне здалося даволі добрым.
Або шчасце: "Імкненне да шчасця =
рух да няшчасця".
Такім чынам,
я пачаў з тысячы TED-прамоваў
і меў 600 шасціслоўных рэзюмэ.
Гэта сапраўды гучала нядрэнна спачатку,
але калі я ўбачыў 600 рэзюмэ,
гэта было шмат.
Гэта вялікі спіс.
Я падумаў, што мне неабходна
зрабіць крок наперад
і стварыць рэзюмэ гэтых рэзюмэ
-- гэта я і зрабіў.
Я згрупаваў 600 рэзюмэ, якія меў,
у 9 груп
згодна з арыгінальнымі рэйтынгамі
з сайта TED.com
і папрасіў людзей зрабіць абагульненне.
І зноў я сустрэў некаторыя непаразуменні.
Напрыклад, для ўсіх прыгожых прамоў,
нехта вырашыў, што я проста шукаю
ідэальную фразу для пікапу.
Але зрэшты,
зноў, людзі здолелі зрабіць гэта.
Напрыклад, усе смелыя TED-прамовы:
"Людзі паміраюць" ці "Людзі ў пакутах",
быў таксама:
"з простымі рашэннямі навокал"
Або рэзюме адной з самых
шакуючых TED-прамоваў:
"Фатаграфіі міжгалактычнага класічнага
кампазітара на Flickr."
Гэта ж і ёсць сутнасць усяго.
Цяпер я меў 9 груп,
але гэта ўжо зусім скарачэнне.
Вядома, як толькі заходзіш так далёка,
так ці інакш будзеш незадаволены.
Тады я вырашыў
прайсці ўвесь шлях да канца,
пачынаючы з тысячы TED-прамоў.
Я хацеў мець тысячу TED -прамоў,
падсумаваных у шасці словах,
што было б скарачэннем зместу
на 99,9997 працэнтаў.
І я заплаціў бы ўсяго $99,50 --
патраціў менш за сто даляраў.
У мяне было 50 зробленых рэзюмэ.
Гэтым разам я плаціў па 25 цэнтаў,
бо заданне мне падалося больш складаным.
Нажаль, калі я атрымаў першыя адказы --
тут вы ўбачыце шэсць з іх --
я быў расчараваны.
Бо я думаю, вы пагодзіцеся, што яны
абагульняюць некаторыя аспекты TED,
але мне здаліся крыху прэснымі,
бо раскрывалі толькі пэўны аспект TED.
Я ўжо быў гатовы здацца,
калі аднойчы, гуляючы з гэтымі сказамі,
я знайшоў нарэшце прыгожае рашэнне.
Вось яно,
краўдсорснае шасціслоўнае рэзюмэ
тысячы TED-прамоў
коштам $99.50:
"Нашто нам турбавацца?
Давайце лепш здзіўляцца."
Вялікі дзякуй.
Воплескі