Невядомая моц усмешкі
-
0:01 - 0:03У дзяцінстве я марыў стаць супергероем.
-
0:03 - 0:05Я хацеў выратаваць свет
-
0:05 - 0:07і зрабіць усіх шчаслівымі.
-
0:07 - 0:09Але я ведаў, што для здзяйснення
сваіх мрояў -
0:09 - 0:11мне будзе патрэбна незвычайная моц.
-
0:11 - 0:13У той час ў сваіх летуценнях
-
0:13 - 0:15я стаў выпраўляцца
ў розныя вандроўкі -
0:15 - 0:15ў пошуках
-
0:15 - 0:17міжгалактычных рэчаў
з планеты Крыптон. -
0:17 - 0:19І гэта было вельмі вельмі весела,
-
0:19 - 0:20але амаль безвынікова.
-
0:20 - 0:22Калі я стаў дарослым, то зразумеў,
-
0:22 - 0:25што навуковая фантастыка не зробіць
-
0:25 - 0:26мяне надзвычайна моцным.
-
0:26 - 0:29Таму я вырашыў выправіцца ў падарожжа
па сапраўднай навуцы, -
0:29 - 0:30каб знайсці больш карысныя рэчы.
-
0:30 - 0:32Я распачаў сваю вандроўку ў Каліфорніі
-
0:32 - 0:36з даследвання фотаздымкаў студэнтаў
з выпускных альбомаў -
0:36 - 0:40універсітэта Бэрклі за апошнія трыццаць год.
-
0:40 - 0:42У ім спрабавалася ацаніць
поспех і дабрабыт -
0:42 - 0:43кожнага са студэнтаў
-
0:43 - 0:45на працягу ўсяго іхняга жыцця.
-
0:45 - 0:47Шляхам ацэньвання іх усмешак
-
0:47 - 0:48даследчыкі былі здольныя прадказаць
-
0:48 - 0:50паспяховаць і працягласць шлюбаў
-
0:50 - 0:52кожнага са студэнтаў,
-
0:52 - 0:54якіх вынікаў
-
0:54 - 0:58яны дасягнуць на агульным тэсце дабрабыту,
-
0:58 - 1:01і як яны будуць уздзейнічаць
на іншых людзей. -
1:01 - 1:04У другім альбоме я спыніўся
на фотаздымку Барака Абамы. -
1:04 - 1:06Калі я ўпершыню убачыў яго фота,
-
1:06 - 1:10я быў упэўнены, што яго звышмоц
зыходзіць з яго прышпільнага каўняра. -
1:10 - 1:14Але зараз я ведаю,
што гэта ўсё праз яго ўсмешку. -
1:14 - 1:15Іншы эўрыка-момант
-
1:15 - 1:18адбыўся ў 2010 з прычыны даследвання
дзяржаўнага ўніверсітэта Уэйн, -
1:18 - 1:22у якім разглядаліся карткі
гульцоў вышэйшай лігі -
1:22 - 1:24папярэдніх 1950 году часоў.
-
1:24 - 1:25Даследчыкі прыйшлі да высновы,
-
1:25 - 1:26што велічыня ўсмешкі
-
1:26 - 1:30можа прадказаць працягласць жыцця.
-
1:30 - 1:33Напрыклад, гульцы, якія не ўсміхаліся
на фотаздымках, -
1:33 - 1:36пражылі ў сярэднім каля 72,9 год.
-
1:36 - 1:38Для параўнання, гульцы
з шырокай усмешкай -
1:38 - 1:41пражылі ў сярэднім амаль 80 год.
-
1:41 - 1:43(Смех)
-
1:43 - 1:47Выдатнай навіною з'яўляецца тое,
што мы нараджаемся з усмешкай. -
1:47 - 1:48Выкарыстанне 3D тэхналогій
-
1:48 - 1:50надало нам магчымасць убачыць,
-
1:50 - 1:52што дзіця нават у працэссе
-
1:52 - 1:54развіцця ў матцы
здольнае ўсміхацца. -
1:54 - 1:55Пасля нараджэння
-
1:55 - 1:57немаўляты працягваюць усміхацца.
-
1:57 - 1:59Спачатку, галоўным чынам, калі спяць.
-
1:59 - 2:01І нават сляпыя дзеткі ўсміхаюцца,
-
2:01 - 2:05калі пачуюць гук чалавечага голасу.
-
2:05 - 2:09Усмешка з'яўляецца одной з асноўных,
біялагічна сталых форм выразаў -
2:09 - 2:10усіх людзей.
-
2:10 - 2:12Павал Экман, славуты
даследчык чалавечых мінаў -
2:12 - 2:13з Папуа Новай Гвінеі
-
2:13 - 2:16высветліў, што нават людзі
з племені Фораў, -
2:16 - 2:21якія не мелі ніякіх стасункаў
з заходняй культурай -
2:21 - 2:25і вядомыя сваімі незвычайнымі
абрадамі канібалізму, -
2:25 - 2:29усміхаліся пры розных абставінах
-
2:29 - 2:33дакладна як мы з вамі.
-
2:33 - 2:34Такім чынам, ад Папуа Новай Гвінеі
-
2:34 - 2:37да Галівуда
-
2:37 - 2:40і сучаснага мастацтва Пекіна,
-
2:40 - 2:41мы ўсе ўсміхаемся,
-
2:41 - 2:42как выказаць
-
2:42 - 2:44радасць
-
2:44 - 2:46і задавальненне.
-
2:46 - 2:47Хто з аўдыторыі
-
2:47 - 2:49ўсміхаецца больш за 20 разоў на дзень?
-
2:49 - 2:51Уздымеце рукі!
-
2:51 - 2:53Ого, нечакана!
-
2:53 - 2:54Па-за гэтым пакоем
-
2:54 - 2:58больш за траціну людзей усміхаецца
больш за 20 разоў на дзень. -
2:58 - 3:01У той час як менш за 14 адсоткаў
усміхаецца менш -
3:01 - 3:03за 5 разоў на дзень.
-
3:03 - 3:06Насамрэч, менавіта дзеці маюць
-
3:06 - 3:08цудоўную супермоц менавіта
-
3:08 - 3:11таму, что ўсміхаюцца
каля 400 разоў на дзень. -
3:11 - 3:14Ці думалі вы аб тым, чаму знаходжанне
ў коле дзяцей, -
3:14 - 3:16якія заўсёды ўсміхаюцца,
-
3:16 - 3:19прымушае Вас саміх усміхацца часцей?
-
3:19 - 3:21Нядаўнія даследванні ва ўніверсітэце
Упсала ў Швецыі -
3:21 - 3:24высветлілі, што часам вельмі
цяжка насуплівацца, -
3:24 - 3:27калі глядзець на некага, хто ўсміхаецца.
-
3:27 - 3:28Чаму?
-
3:28 - 3:31Таму что праз эвалюцыю ўсмешка
стала заразнай. -
3:31 - 3:33Усмешка заглушае той кантроль,
-
3:33 - 3:35які мы заўжды маем над мускуламі твару.
-
3:35 - 3:37Перайманне ўсмешкі
-
3:37 - 3:39і фізічнае яе адчуванне
-
3:39 - 3:43дапамагае нам размяжоўваць сапраўднасць
ці ілжывасць усмешкі. -
3:43 - 3:45Такім чынам, мы здольныя зразумець
эмацыйнае -
3:45 - 3:47становішча чалавека.
-
3:47 - 3:50У нядаўнім даследванні ўніверсітэта
Клермон-Ферранд у Францыі -
3:50 - 3:53людзям было дадзена заданне
-
3:53 - 3:54вызначыць сапраўднасць
-
3:54 - 3:56ці ілжывасць усмешкі
-
3:56 - 3:58падчас трымання алоўка ў роце
-
3:58 - 4:02для таго, каб паслабіць мускулы,
якія адказваюць за ўсмешку. -
4:02 - 4:04Без алоўка вызначыць тып усмешкі
было вельмі лёгка. -
4:04 - 4:06Але з алоўкам у роце,
-
4:06 - 4:07які перашкаджаў людзям
-
4:07 - 4:09у перайманні ўсмешкі,
якую яны бачылі, -
4:09 - 4:11вызначыць тып усмешкі было
значна складаней. -
4:11 - 4:12(Смех)
-
4:12 - 4:15У дадатак да тэарытычнай працы
"Паходжанне відаў", -
4:15 - 4:17Чарльз Дарвін апісаў
-
4:17 - 4:19тэорыю зваротнай мімічнай сувязі.
-
4:19 - 4:21У якой ён cцвярджае,
-
4:21 - 4:23што менавіта ўсмешка станоўча
-
4:23 - 4:25ўздзейнічае на самаадчуванне,
-
4:25 - 4:27а не добрае самаадчуванне з'яўляецца
-
4:27 - 4:29прычынай усмешкі.
-
4:29 - 4:31У сваім даследванні
-
4:31 - 4:33Дарвін цытуе французскага неўролага
Гіёма Дзюшэна, -
4:33 - 4:36які выкарыстоўваў электрычныя штуршкі
-
4:36 - 4:40для выклікання і стымулявання ўсмешкі.
-
4:40 - 4:41Калі ласка, не рабіце гэта самастойна.
-
4:41 - 4:43(Смех)
-
4:43 - 4:45У падобным даследванні ў Германіі
-
4:45 - 4:47навукоўцы выкарыстоўвалі
тэхналогію МРТ -
4:47 - 4:50для вымярэння дзейснасці мозгу
-
4:50 - 4:52перад і пасля ўпырсквання ботакса,
-
4:52 - 4:54які паслабляе мускулы,
якія адказваюць за ўмешку. -
4:54 - 4:57Вынікі гэтага даследвання
-
4:57 - 4:59супалі з тэорыяй Дарвіна:
-
4:59 - 5:01зваротная міміка твару змяняе
работу нейронаў, -
5:01 - 5:04што станоўча ўздзейнічае на наш
эмацыйны стан і -
5:04 - 5:07мы адчуваем сябе лепш, калі ўсміхаемся.
-
5:07 - 5:09Усмешка стымулюе
сістэму ўзнагароджвання -
5:09 - 5:11мозга больш эффектыўна ў параўнанні з
-
5:11 - 5:13такім усеагульна прынятым стымулятарам
-
5:13 - 5:16задавальнення як шакалад.
-
5:16 - 5:18Брытанскія даследчыкі сцвярджаюць,
-
5:18 - 5:21што усяго адна ўсмешка стымулюе мозг
-
5:21 - 5:25такім жа чынам як 2 000 шакаладак.
-
5:25 - 5:28(Смех)
-
5:28 - 5:29Яшчэ цікавы факт.
-
5:29 - 5:31Гэтае ж даследванне выявіла,
што ўсмешка -
5:31 - 5:33мае такі самы эфект,
як атрыманне -
5:33 - 5:3716 тысяч фунтаў стэрлінгаў
наяўнымі. -
5:37 - 5:4025 тысяч даляраў за ўсмешку - няблага.
-
5:40 - 5:43Давайце падлічым:
-
5:43 - 5:4625 тысяч даляраў памножыць на 400 усмешак...
-
5:46 - 5:47Некаторыя дзеці адчуваюць сябе
-
5:47 - 5:49як Марк Цукерберг кожны дзень!
-
5:49 - 5:52І ў адрозненні ад шакалада,
-
5:52 - 5:55усмешка зробіць вас толькі
больш здаровымі. -
5:55 - 5:56Усмешка дапамагае знізіць
-
5:56 - 5:59узровень такіх гармонаў, як
-
5:59 - 6:01картызол, адрэналін і дапамін,
-
6:01 - 6:04якія павышаюць узровень стрэса.
-
6:04 - 6:05І адначасова павышае
узровень гармонаў, -
6:05 - 6:08якія станоўча ўздзейнічаюць
на настрой, -
6:08 - 6:11напрыклад, эндарфіна,
а таксама ўсмешка зніжае кравяны ціск. -
6:11 - 6:13І калі гэтага не дастаткова,
вось яшчэ факт - -
6:13 - 6:16калі вы усміхаецеся, людзі бачаць вас
прыгажэйшымі. -
6:16 - 6:18Даследванне дзяржаўнага
ўніверсітэта Пэн -
6:18 - 6:19сведчыць, што ўсмешка
-
6:19 - 6:21дазваляе вам не толькі выглядаць
-
6:21 - 6:25больш прывабна і ветліва,
але і больш кампетэнтна. -
6:25 - 6:28Такім чынам, калі ў вас узнікне жаданне
выглядаць выдатна і кампетэнтна, -
6:28 - 6:30знізіць узровень стрэса,
-
6:30 - 6:31палепшыць нешта ў шлюбе,
-
6:31 - 6:34адчуць, што вы з'елі цэлы
пачак высокаякаснага -
6:34 - 6:36шакаладу без павелічэння вагі,
-
6:36 - 6:39ці адчуць, што вы знайшлі
25 тысяч даляраў у кішэні -
6:39 - 6:42старога пінжака, які вы даўно не апраналі
-
6:42 - 6:45або адчуць надзвычайную моц,
-
6:45 - 6:49якая дапаможа вам і людзям вакол
-
6:49 - 6:51жыць даўжэй, быць здаровымі
-
6:51 - 6:55і шчаслівымі - проста ўсміхайцеся!
-
6:55 - 7:04(Воплескі)
- Title:
- Невядомая моц усмешкі
- Speaker:
- Рон Гутман
- Description:
-
Рон Гутман абагульняе розныя даследванні пра ўсмешку і распявядае аб некаторых нечаканых выніках. Ці ведалі вы, што па вашай усмешцы можна прадказаць працягласць вашага жыцця? А таксама, што велічіня ўсмешкі уздзейнічае на агульны ўзровень вашага дабрабыту? Падрыхтуйце свае мускулы твару, каб даведацца больш пра гэту эвалюцыйна заразную форму чалавечых паводзінаў.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 07:06
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The hidden power of smiling | |
![]() |
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The hidden power of smiling |