Жыццёвы цыкл красовак — Энджал Чанг
-
0:09 - 0:13Аўстралійцы называюць іх runners.
Брытанцы ‒ trainers. -
0:13 - 0:17Амерыканцы называюць іх
тэніснымі туфлямі або sneakers. -
0:17 - 0:21Як бы вы іх ні называлі,
гэтыя паўсядзённыя боты на гумовай падэшве -
0:21 - 0:24носяць мільярды людзей па ўсім свеце.
-
0:24 - 0:27Першапачаткова вынайдзеныя
ў канцы 19-га стагоддзя, -
0:27 - 0:31гэтыя простыя вырабкі з тканіны і гумы
моцна змяніліся -
0:31 - 0:33з таго часу як упершыню крочылі
па паверхні зямлі. -
0:33 - 0:37Сёння спажыванне красовак знаходзіцца
на рэкордна высокім узроўні. -
0:37 - 0:41Ні адна краіна не купляе больш красовак,
чым ЗША, -
0:41 - 0:44дзе людзі ў сярэднім купляюць
тры пары на год. -
0:44 - 0:49Каб задаволіць такі попыт,
штогод вырабляецца каля 23 мільярды пар, -
0:49 - 0:53у асноўным на заводах па ўсім Кітаі
і Паўднёва-Усходняй Азіі. -
0:53 - 0:57Але выраб абутку стаў больш складаным,
больш працаёмкім, -
0:57 - 0:59і ў пэўным сэнсе, больш небяспечным
-
0:59 - 1:03для рабочых і для нашай планеты.
-
1:03 - 1:05Вытворчасць абутку складае
прыкладна адну пятую -
1:05 - 1:09выкідаў вугляроду індустрыі моды.
-
1:09 - 1:13Толькі адны красоўкі вырабляюць
313 мільёнаў метрычных тон -
1:13 - 1:16вуглякіслага газу кожны год,
-
1:16 - 1:21што эквівалентна гадавому
выкіду 66 мільёнаў аўтамабіляў. -
1:21 - 1:24Каб лепш зразумець вугляродны след
вашага абутку, -
1:24 - 1:27давайце пагрузімся ў анатомію красовак.
-
1:27 - 1:32Па-першае, пятка, вусцілка,
мiжпадэшва і верхні пласт -
1:32 - 1:36звычайна вырабляюцца з сінтэтычных
матэрыялаў, такіх як поліэстэр, нейлон, -
1:36 - 1:39латэкс i паліурэтан.
-
1:39 - 1:42Пры здабычы выкапнёвага паліва,
з якога вырабляюцца гэтыя матэрыялы, -
1:42 - 1:44вылучаюцца тоны парніковых газаў.
-
1:44 - 1:48А перапрацоўка гэтай сыравіны
ў сінтэтычныя матэрыялы -
1:48 - 1:53таксама выкарыстоўвае шмат энергіі,
яшчэ больш забруджваючы прыроду. -
1:53 - 1:56У некаторых красоўках верх зроблены
з натуральных матэрыялаў, такіх як скура, -
1:56 - 1:59але для вырабу гэтага матэрыялу
выкарыстоўваецца хром, -
1:59 - 2:04канцэрагенны хімікат, які можа
пашкодзіць прэснаводным экасістэмам. -
2:04 - 2:07Падэшва большасці ботаў робіцца з гумы,
-
2:07 - 2:10якая прайшла працэс, званы вулканізацыяй.
-
2:10 - 2:15Пры гэтым метадзе ў падагрэты сыры каўчук
дадаюць серу для стварэння матэрыялу, -
2:15 - 2:18які адначасова з'яўляецца
эластычным і дужым. -
2:18 - 2:22Да нядаўняга часу для красовак у гэтым
працэсе выкарыстоўваўся натуральны каўчук. -
2:22 - 2:27Але сёння большасць падэшваў вырабляецца
з сінтэтычнай сумесі натуральнага каўчуку -
2:27 - 2:30і пабочных прадуктаў вуглю і нафты.
-
2:30 - 2:35Выраб гэтых матэрыялаў складае
20% вугляроднага следу красовак. -
2:35 - 2:39Але больш за дзве траціны выкідаў
вугляроду адбываецца -
2:39 - 2:42падчас наступнага кроку: вытворчасці.
-
2:42 - 2:46Як правіла, красовак складаецца
з 65 асобных частак, -
2:46 - 2:49кожная з якіх вырабляецца
спецыялізаванай тэхнікай. -
2:49 - 2:54Гэта азначае, што танней прадукаваць
масава на заводах кожную дэталь асобна, -
2:54 - 2:57замест таго, каб вырабляць усе часткi
ў адным месцы. -
2:57 - 3:01Але транспарт, неабходны
для дастаўкі гэтых дэталяў -
3:01 - 3:05да аднаго зборачнага завода,
выкідвае яшчэ больш СО2. -
3:05 - 3:08Як толькі кампаненты
прыбываюць на канвеер, -
3:08 - 3:11яны падвяргаюцца рэзанню, заліванню,
плаўленню, запяканню, -
3:11 - 3:13астуджванню і склейванню,
-
3:13 - 3:16перш чым канчатковыя прадукты
змогуць быць сшытыя разам. -
3:16 - 3:21Зборка звычайнага красоўка
патрабуе больш за 360 крокаў, -
3:21 - 3:26і на яе прыпадаюць пакінутыя 20% уздзеяння
красовак на навакольнае асяроддзе. -
3:26 - 3:31Размеркаванне заводаў таксама ўплывае
на іншую праблему: -
3:31 - 3:33парушэнне працоўных правоў.
-
3:33 - 3:36Большасць брэндаў не валодаюць
або не кіруюць сваімі фабрыкамі, -
3:36 - 3:39таму заводы, з якімі яны працуюць,
знаходзяцца ў краінах, -
3:39 - 3:42у якіх практычна няма
законаў аб абароне правоў работнікаў. -
3:42 - 3:46У выніку, многія работнікі зарабляюць
ніжэй пражытачнага мінімуму -
3:46 - 3:50і падвяргаюцца ўздзеянню шкодных хімічных
рэчываў, такіх як таксічны пах клею. -
3:50 - 3:52Калі вытворчасць завершана,
-
3:52 - 3:56абутак пакуецца і транспартуецца
ў крамы па ўсім свеце. -
3:56 - 3:59Шмат хто будзе насіць гэты абутак гадамі.
-
3:59 - 4:02Але ў тых, хто прабягае
20 міль (32 км) за тыдзень, -
4:02 - 4:06пара красовак пачне зношвацца
прыкладна праз 6 месяцаў. -
4:06 - 4:10Паколькi абутак вырабляецца з
вялікай колькасці розных матэрыялаў, -
4:10 - 4:14яго амаль немагчыма разабраць на
кампаненты, прыдатныя для перапрацоўкі. -
4:14 - 4:1920% абутку спальваецца,
а астатні выкідваецца на звалкі, -
4:19 - 4:23дзе можа спатрэбіцца
да 1000 гадоў для яго раскладання. -
4:23 - 4:26Як жа мы можам збалансаваць
нашу любоў да красовак -
4:26 - 4:28з неабходнасцю забеспячэння ўстойлівасці?
-
4:28 - 4:31Па-першае, дызайнеры павінны
ўпарадкаваць элементы дызайну -
4:31 - 4:34і засяродзіцца
на экалагічна чыстых матэрыялах. -
4:34 - 4:38Фабрыкі павінны распрацаваць
энергаэфектыўныя вытворчыя працэсы, -
4:38 - 4:41якія аб'яднаюць стадыі збору
і дэталі красовак. -
4:41 - 4:44А спажыўцы павінны падтрымліваць кампаніі,
якія выкарыстоўваюць чыстую энергію -
4:44 - 4:47і выконваюць этычныя нормы ў вытворчасці.
-
4:47 - 4:50Мы таксама можам купляць менш абутку,
насіць яго даўжэй, -
4:50 - 4:53і раздаваць той, што нам не патрэбны.
-
4:53 - 4:57Таму не важна, якi ў цябе стыль,
кожны з нас можа зрабіць крок -
4:57 - 4:59да ўстойлівай будучыні.
- Title:
- Жыццёвы цыкл красовак — Энджал Чанг
- Speaker:
- Энджал Чанг
- Description:
-
Паглядзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/the-life-cycle-of-a-sneaker-angel-chang
Аўстралійцы называюць іх runners, брытанцы ‒ trainers, амерыканцы называюць іх sneakers. Як бы вы іх ні называлі, гэтыя паўсядзённыя боты на гумовай падэшве носяць мільярды людзей па ўсім свеце. На сённяшні дзень, каля 23 мільярдаў абутку вырабляецца кожны год. Як жа мы можам збалансаваць нашу любоў да красовак з неабходнасцю забеспячэння ўстойлівасці? Энджал Чанг даследуе, як выраб абутку ўплывае на нашу планету.
Урок — Энджал Чанг, мультыплікацыя — Эла Добсан.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 05:03
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for The wildly complex anatomy of a sneaker |