Return to Video

Жыццёвы цыкл красовак — Энджал Чанг

  • 0:09 - 0:13
    Аўстралійцы называюць іх runners.
    Брытанцы ‒ trainers.
  • 0:13 - 0:17
    Амерыканцы называюць іх
    тэніснымі туфлямі або sneakers.
  • 0:17 - 0:21
    Як бы вы іх ні называлі,
    гэтыя паўсядзённыя боты на гумовай падэшве
  • 0:21 - 0:24
    носяць мільярды людзей па ўсім свеце.
  • 0:24 - 0:27
    Першапачаткова вынайдзеныя
    ў канцы 19-га стагоддзя,
  • 0:27 - 0:31
    гэтыя простыя вырабкі з тканіны і гумы
    моцна змяніліся
  • 0:31 - 0:33
    з таго часу як упершыню крочылі
    па паверхні зямлі.
  • 0:33 - 0:37
    Сёння спажыванне красовак знаходзіцца
    на рэкордна высокім узроўні.
  • 0:37 - 0:41
    Ні адна краіна не купляе больш красовак,
    чым ЗША,
  • 0:41 - 0:44
    дзе людзі ў сярэднім купляюць
    тры пары на год.
  • 0:44 - 0:49
    Каб задаволіць такі попыт,
    штогод вырабляецца каля 23 мільярды пар,
  • 0:49 - 0:53
    у асноўным на заводах па ўсім Кітаі
    і Паўднёва-Усходняй Азіі.
  • 0:53 - 0:57
    Але выраб абутку стаў больш складаным,
    больш працаёмкім,
  • 0:57 - 0:59
    і ў пэўным сэнсе, больш небяспечным
  • 0:59 - 1:03
    для рабочых і для нашай планеты.
  • 1:03 - 1:05
    Вытворчасць абутку складае
    прыкладна адну пятую
  • 1:05 - 1:09
    выкідаў вугляроду індустрыі моды.
  • 1:09 - 1:13
    Толькі адны красоўкі вырабляюць
    313 мільёнаў метрычных тон
  • 1:13 - 1:16
    вуглякіслага газу кожны год,
  • 1:16 - 1:21
    што эквівалентна гадавому
    выкіду 66 мільёнаў аўтамабіляў.
  • 1:21 - 1:24
    Каб лепш зразумець вугляродны след
    вашага абутку,
  • 1:24 - 1:27
    давайце пагрузімся ў анатомію красовак.
  • 1:27 - 1:32
    Па-першае, пятка, вусцілка,
    мiжпадэшва і верхні пласт
  • 1:32 - 1:36
    звычайна вырабляюцца з сінтэтычных
    матэрыялаў, такіх як поліэстэр, нейлон,
  • 1:36 - 1:39
    латэкс i паліурэтан.
  • 1:39 - 1:42
    Пры здабычы выкапнёвага паліва,
    з якога вырабляюцца гэтыя матэрыялы,
  • 1:42 - 1:44
    вылучаюцца тоны парніковых газаў.
  • 1:44 - 1:48
    А перапрацоўка гэтай сыравіны
    ў сінтэтычныя матэрыялы
  • 1:48 - 1:53
    таксама выкарыстоўвае шмат энергіі,
    яшчэ больш забруджваючы прыроду.
  • 1:53 - 1:56
    У некаторых красоўках верх зроблены
    з натуральных матэрыялаў, такіх як скура,
  • 1:56 - 1:59
    але для вырабу гэтага матэрыялу
    выкарыстоўваецца хром,
  • 1:59 - 2:04
    канцэрагенны хімікат, які можа
    пашкодзіць прэснаводным экасістэмам.
  • 2:04 - 2:07
    Падэшва большасці ботаў робіцца з гумы,
  • 2:07 - 2:10
    якая прайшла працэс, званы вулканізацыяй.
  • 2:10 - 2:15
    Пры гэтым метадзе ў падагрэты сыры каўчук
    дадаюць серу для стварэння матэрыялу,
  • 2:15 - 2:18
    які адначасова з'яўляецца
    эластычным і дужым.
  • 2:18 - 2:22
    Да нядаўняга часу для красовак у гэтым
    працэсе выкарыстоўваўся натуральны каўчук.
  • 2:22 - 2:27
    Але сёння большасць падэшваў вырабляецца
    з сінтэтычнай сумесі натуральнага каўчуку
  • 2:27 - 2:30
    і пабочных прадуктаў вуглю і нафты.
  • 2:30 - 2:35
    Выраб гэтых матэрыялаў складае
    20% вугляроднага следу красовак.
  • 2:35 - 2:39
    Але больш за дзве траціны выкідаў
    вугляроду адбываецца
  • 2:39 - 2:42
    падчас наступнага кроку: вытворчасці.
  • 2:42 - 2:46
    Як правіла, красовак складаецца
    з 65 асобных частак,
  • 2:46 - 2:49
    кожная з якіх вырабляецца
    спецыялізаванай тэхнікай.
  • 2:49 - 2:54
    Гэта азначае, што танней прадукаваць
    масава на заводах кожную дэталь асобна,
  • 2:54 - 2:57
    замест таго, каб вырабляць усе часткi
    ў адным месцы.
  • 2:57 - 3:01
    Але транспарт, неабходны
    для дастаўкі гэтых дэталяў
  • 3:01 - 3:05
    да аднаго зборачнага завода,
    выкідвае яшчэ больш СО2.
  • 3:05 - 3:08
    Як толькі кампаненты
    прыбываюць на канвеер,
  • 3:08 - 3:11
    яны падвяргаюцца рэзанню, заліванню,
    плаўленню, запяканню,
  • 3:11 - 3:13
    астуджванню і склейванню,
  • 3:13 - 3:16
    перш чым канчатковыя прадукты
    змогуць быць сшытыя разам.
  • 3:16 - 3:21
    Зборка звычайнага красоўка
    патрабуе больш за 360 крокаў,
  • 3:21 - 3:26
    і на яе прыпадаюць пакінутыя 20% уздзеяння
    красовак на навакольнае асяроддзе.
  • 3:26 - 3:31
    Размеркаванне заводаў таксама ўплывае
    на іншую праблему:
  • 3:31 - 3:33
    парушэнне працоўных правоў.
  • 3:33 - 3:36
    Большасць брэндаў не валодаюць
    або не кіруюць сваімі фабрыкамі,
  • 3:36 - 3:39
    таму заводы, з якімі яны працуюць,
    знаходзяцца ў краінах,
  • 3:39 - 3:42
    у якіх практычна няма
    законаў аб абароне правоў работнікаў.
  • 3:42 - 3:46
    У выніку, многія работнікі зарабляюць
    ніжэй пражытачнага мінімуму
  • 3:46 - 3:50
    і падвяргаюцца ўздзеянню шкодных хімічных
    рэчываў, такіх як таксічны пах клею.
  • 3:50 - 3:52
    Калі вытворчасць завершана,
  • 3:52 - 3:56
    абутак пакуецца і транспартуецца
    ў крамы па ўсім свеце.
  • 3:56 - 3:59
    Шмат хто будзе насіць гэты абутак гадамі.
  • 3:59 - 4:02
    Але ў тых, хто прабягае
    20 міль (32 км) за тыдзень,
  • 4:02 - 4:06
    пара красовак пачне зношвацца
    прыкладна праз 6 месяцаў.
  • 4:06 - 4:10
    Паколькi абутак вырабляецца з
    вялікай колькасці розных матэрыялаў,
  • 4:10 - 4:14
    яго амаль немагчыма разабраць на
    кампаненты, прыдатныя для перапрацоўкі.
  • 4:14 - 4:19
    20% абутку спальваецца,
    а астатні выкідваецца на звалкі,
  • 4:19 - 4:23
    дзе можа спатрэбіцца
    да 1000 гадоў для яго раскладання.
  • 4:23 - 4:26
    Як жа мы можам збалансаваць
    нашу любоў да красовак
  • 4:26 - 4:28
    з неабходнасцю забеспячэння ўстойлівасці?
  • 4:28 - 4:31
    Па-першае, дызайнеры павінны
    ўпарадкаваць элементы дызайну
  • 4:31 - 4:34
    і засяродзіцца
    на экалагічна чыстых матэрыялах.
  • 4:34 - 4:38
    Фабрыкі павінны распрацаваць
    энергаэфектыўныя вытворчыя працэсы,
  • 4:38 - 4:41
    якія аб'яднаюць стадыі збору
    і дэталі красовак.
  • 4:41 - 4:44
    А спажыўцы павінны падтрымліваць кампаніі,
    якія выкарыстоўваюць чыстую энергію
  • 4:44 - 4:47
    і выконваюць этычныя нормы ў вытворчасці.
  • 4:47 - 4:50
    Мы таксама можам купляць менш абутку,
    насіць яго даўжэй,
  • 4:50 - 4:53
    і раздаваць той, што нам не патрэбны.
  • 4:53 - 4:57
    Таму не важна, якi ў цябе стыль,
    кожны з нас можа зрабіць крок
  • 4:57 - 4:59
    да ўстойлівай будучыні.
Title:
Жыццёвы цыкл красовак — Энджал Чанг
Speaker:
Энджал Чанг
Description:

Паглядзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/the-life-cycle-of-a-sneaker-angel-chang

Аўстралійцы называюць іх runners, брытанцы ‒ trainers, амерыканцы называюць іх sneakers. Як бы вы іх ні называлі, гэтыя паўсядзённыя боты на гумовай падэшве носяць мільярды людзей па ўсім свеце. На сённяшні дзень, каля 23 мільярдаў абутку вырабляецца кожны год. Як жа мы можам збалансаваць нашу любоў да красовак з неабходнасцю забеспячэння ўстойлівасці? Энджал Чанг даследуе, як выраб абутку ўплывае на нашу планету.

Урок — Энджал Чанг, мультыплікацыя — Эла Добсан.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
05:03

Belarusian subtitles

Revisions