< Return to Video

Як манетка пені дазволіла мне адчуць сябе міліянерам

  • 0:01 - 0:05
    Мне пяць гадоў. І мяне перапаўняе гордасць.
  • 0:05 - 0:08
    Мой бацька пабудаваў нядаўна найлепшую прыбіральню
  • 0:08 - 0:11
    у нашай маленькай вёсцы на Украіне.
  • 0:11 - 0:14
    Унутры - гэта смярдзючая дзірка ў зямлі,
  • 0:14 - 0:18
    а звонку -- жамчужна-белы пластык фармайка,
  • 0:18 - 0:22
    які літаральна блішчыць на сонцы.
  • 0:22 - 0:26
    З-за гэтага я ганаруся і адчуваю сабе самавітай,
  • 0:26 - 0:29
    што нават прызначыла сябе лідарам сваей маленькай групы сяброў
  • 0:29 - 0:31
    і распрацоўваю для нас заданні.
  • 0:31 - 0:34
    Напрыклад, мы бадзяемся ад хаты да хаты
  • 0:34 - 0:37
    ў пошуках мух, трапіўшых у павуцінне,
  • 0:37 - 0:40
    і вызваляем іх.
  • 0:40 - 0:42
    Чатыры гады таму, калі мне быў толькі год,
  • 0:42 - 0:43
    пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС,
  • 0:43 - 0:46
    ішоў чорны дождж,
  • 0:46 - 0:48
    валасы маёй сястры выпадалі пасмамі,
  • 0:48 - 0:50
    а я правяла дзевяць месяцаў у бальніцы.
  • 0:50 - 0:52
    Нам забаранілі прымаць наведвальнікаў,
  • 0:52 - 0:56
    таму мая маці падкупіла работніка бальніцы.
  • 0:56 - 0:59
    Яна набыла форму медсястры,
  • 0:59 - 1:03
    i прыходзіла кожную ноч употай, каб пасядзець са мной.
  • 1:03 - 1:06
    Aле няма ліха без дабра, і праз пяць гадоў,
  • 1:06 - 1:10
    дзякуючы Чарнобылю, мы атрымалі прытулак у ЗША.
  • 1:10 - 1:14
    Мне шэсць гадоў і я не плачу, калі мы пакідаем родны дом
  • 1:14 - 1:15
    і пераязджаем у Амерыку,
  • 1:15 - 1:19
    таму што я мяркую, што гэта краіна будзе напоўнена
  • 1:19 - 1:23
    рэдкімі і цудоунымі рэчамі, як бананы, шакалад,
  • 1:23 - 1:26
    і жуйка «Базука»,
  • 1:26 - 1:30
    гэткая з маленькімі мульцяшнымі ўкладкамі ўнутры,
  • 1:30 - 1:33
    тая самая, якую мы куплялі раз на год на Украіне,
  • 1:33 - 1:37
    і нам даводзілася жаваць адзін кавалак на працягу ўсяго тыдню.
  • 1:37 - 1:39
    У наш першы дзень у Нью-Йорку,
  • 1:39 - 1:41
    бабуля і я знаходзім манетку пені
  • 1:41 - 1:45
    на падлозе прытулка для бяздомных, дзе мы спыніліся.
  • 1:45 - 1:46
    Толькі мы яшчэ не ведаем, што гэта прытулак для бяздомных.
  • 1:46 - 1:49
    Мы думаем, што гэта гасцініца, з вялікай колькасцю пацукоў.
  • 1:49 - 1:54
    Дык вось, мы знаходзім гэтае пені, амаль скамянелае,
  • 1:54 - 1:57
    і думаем, што толькі вельмі багаты чалавек мог яго згубіць,
  • 1:57 - 2:00
    таму што звычайныя людзі не губляюць грошы проста так.
  • 2:00 - 2:02
    Я трымаю гэтае пені ў маёй далоні,
  • 2:02 - 2:05
    ліпкае і іржавае,
  • 2:05 - 2:08
    але такое пачуццё, што я трымаю скарб.
  • 2:08 - 2:10
    Я вырашаю, што набуду мой уласны кавалачак
  • 2:10 - 2:12
    жуйкі «Базука».
  • 2:12 - 2:16
    І ў гэты момант я адчуваю сябе мільянерам.
  • 2:16 - 2:18
    Прыкладна годам пазней, мне давялося адчуць гэта зноў,
  • 2:18 - 2:21
    калі мы знаходзім поўны пакет мяккіх цацак у смецці,
  • 2:21 - 2:23
    і раптам у мяне больш цацак,
  • 2:23 - 2:25
    чым калісь ў маім жыцці.
  • 2:25 - 2:28
    І зноў тое ж самае пачуцце вяртаецца, калі стукаюць
  • 2:28 - 2:30
    у дзверы нашай кватэры ў Брукліне,
  • 2:30 - 2:32
    i мы з сястрой знаходзім дастаўшчыка
  • 2:32 - 2:35
    з кардонкай піцы, якую мы не заказвалі.
  • 2:35 - 2:38
    Мы бяром гэту піцу - нашу першую,
  • 2:38 - 2:41
    і паглынаем кавалак за кавалкам,
  • 2:41 - 2:44
    пакуль дастаўшчык стаіць і глядзіць на нас з парога.
  • 2:44 - 2:47
    І ён кажа нам плаціць, але мы не гаворым па-англійску.
  • 2:47 - 2:50
    Выходзіць маці, і ён просіць у яе грошы,
  • 2:50 - 2:51
    але ў яе не хапае.
  • 2:51 - 2:54
    Яна ідзе пешшу 50 кварталаў на працу і з працы кожны дзень,
  • 2:54 - 2:57
    толькі каб не марнаваць грошы на праезд у аўтобусе.
  • 2:57 - 2:59
    Тады выглядвае наша суседка,
  • 2:59 - 3:01
    і становіцца чырвонай ад злосці, калі разумее,
  • 3:01 - 3:04
    што гэтыя імігранты знізу
  • 3:04 - 3:08
    якімсьці чынам атрымалі яе піцу.
  • 3:08 - 3:09
    Усе засмучаны.
  • 3:09 - 3:13
    Але піца вельмі смачная.
  • 3:13 - 3:19
    Толькі праз гады я зразумела, як мала у нас было.
  • 3:19 - 3:21
    На наш дзесяцігадовы юбілей знаходжання ў ЗША,
  • 3:21 - 3:24
    мы вырашылі святкаваць, забраніраваўшы нумар
  • 3:24 - 3:26
    у гасцініцы, дзе мы спыніліся, калі толькі прыехалі ў ЗША.
  • 3:26 - 3:29
    Мужчына за стойкай рэгістрацыі смяецца і кажа:
  • 3:29 - 3:32
    "Вы не можаце забраніраваць тут нумар . Гэта прытулак для бяздомных".
  • 3:32 - 3:34
    Мы былі шакіраваны.
  • 3:34 - 3:38
    Мой муж Браян быў таксама бяздомны ў дзяцінстве.
  • 3:38 - 3:41
    Яго сям'я страціла ўсе, і калі яму было 11,
  • 3:41 - 3:44
    яму прывялося жыць у матэлях са сваім бацькам,
  • 3:44 - 3:47
    дзе ўсю іх ежу адбіралі
  • 3:47 - 3:50
    і не вярталі, пакуль рахунак не быў аплочаны.
  • 3:50 - 3:52
    А аднойчы, калі ён, нарэшце, атрымаў сваю скрынку
  • 3:52 - 3:56
    з сухім сняданкам "Фростэд Флэйкс" назад, у ёй поўзалі прусакі.
  • 3:56 - 3:58
    Але ў яго было нешта асобае.
  • 3:58 - 4:00
    У яго была абутковая скрынка, якую ён паўсюль з сабой цягаў
  • 4:00 - 4:03
    з дзевяццю коміксамі ўнутры,
  • 4:03 - 4:06
    два пра салдаціка G.I.Joe,
    размаляваных пад Чалавека-Павука
  • 4:06 - 4:09
    і пяць трансформераў Gobot.
    Гэта была яго скарбніца.
  • 4:09 - 4:12
    Гэта быў яго асабісты сход герояў,
  • 4:12 - 4:15
    якi ратаваў яго ад наркотыкаў i
    банд,
  • 4:15 - 4:17
    а таксама ад таго каб не здрадзіць сваіх мараў.
  • 4:17 - 4:18
    Я хачу вам расказаць пра яшчэ аднаго,
  • 4:18 - 4:21
    раней бяздомнага, члена нашай сям'і.
  • 4:21 - 4:23
    Гэта Скарлет.
  • 4:23 - 4:26
    Калісьці даўно, Скарлет выкарыстоўвалі ў якасці прынады ў сабачых баях.
  • 4:26 - 4:28
    Яе звязвалі і кідалі на рынг
  • 4:28 - 4:32
    для іншых сабак, каб атакуючы, яны рабіліся агрэсіўней перад боем.
  • 4:32 - 4:37
    Цяпер яна есць біалагічна чыстыя прадукты
  • 4:37 - 4:39
    і спіць на артапедычным матраце са сваім імем,
  • 4:39 - 4:44
    але, калі мы наліваем ваду ў яе міску,
  • 4:44 - 4:48
    яна па-ранейшаму глядзіць на нас і віляе хвастом у знак падзякі.
  • 4:48 - 4:51
    Часам Браян і я гуляем у парку са Скарлет,
  • 4:51 - 4:53
    і яна качаецца па траве,
  • 4:53 - 4:56
    а мы папросту глядзім на яе,
  • 4:56 - 4:57
    а пасля адзін на аднаго
  • 4:57 - 5:01
    і адчуваем падзяку.
  • 5:01 - 5:05
    Мы забываем аб усіх нашых скаргах і расчараваннях
  • 5:05 - 5:07
    з жыцця сярэдняга класу,
  • 5:07 - 5:10
    і адчуваем сябе мільянерамі.
  • 5:10 - 5:11
    Дзякуй.
  • 5:11 - 5:15
    (Апладысменты)
Title:
Як манетка пені дазволіла мне адчуць сябе міліянерам
Speaker:
Таня Луна
Description:

У малым узросце Таня Луна пакінула паслячарнобыльскую Украіну, каб прыняць прыстанішча ў ЗША. І аднойчы, на падлозе ў прытулку для бяздомных у Нью-Йорку, дзе жыла яе сям'я, яна знайшла пені. Ніколі пасля гэтага яна не адчувала сябе такой багатай. Разважанне пра горка-салодкія радасці дзяцінства і пра тое, як утрымаць іх у памяці.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
05:31

Belarusian subtitles

Revisions