1 00:00:00,786 --> 00:00:04,781 Мне пяць гадоў. І мяне перапаўняе гордасць. 2 00:00:04,781 --> 00:00:08,340 Мой бацька пабудаваў нядаўна найлепшую прыбіральню 3 00:00:08,340 --> 00:00:10,930 у нашай маленькай вёсцы на Украіне. 4 00:00:10,930 --> 00:00:14,479 Унутры - гэта смярдзючая дзірка ў зямлі, 5 00:00:14,479 --> 00:00:18,485 а звонку -- жамчужна-белы пластык фармайка, 6 00:00:18,485 --> 00:00:22,113 які літаральна блішчыць на сонцы. 7 00:00:22,113 --> 00:00:25,670 З-за гэтага я ганаруся і адчуваю сабе самавітай, 8 00:00:25,670 --> 00:00:28,710 што нават прызначыла сябе лідарам сваей маленькай групы сяброў 9 00:00:28,710 --> 00:00:31,490 і распрацоўваю для нас заданні. 10 00:00:31,490 --> 00:00:33,803 Напрыклад, мы бадзяемся ад хаты да хаты 11 00:00:33,803 --> 00:00:37,170 ў пошуках мух, трапіўшых у павуцінне, 12 00:00:37,170 --> 00:00:39,557 і вызваляем іх. 13 00:00:39,557 --> 00:00:41,865 Чатыры гады таму, калі мне быў толькі год, 14 00:00:41,865 --> 00:00:43,310 пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 15 00:00:43,310 --> 00:00:45,641 ішоў чорны дождж, 16 00:00:45,641 --> 00:00:47,841 валасы маёй сястры выпадалі пасмамі, 17 00:00:47,841 --> 00:00:50,398 а я правяла дзевяць месяцаў у бальніцы. 18 00:00:50,398 --> 00:00:51,950 Нам забаранілі прымаць наведвальнікаў, 19 00:00:51,950 --> 00:00:55,962 таму мая маці падкупіла работніка бальніцы. 20 00:00:55,962 --> 00:00:58,693 Яна набыла форму медсястры, 21 00:00:58,693 --> 00:01:03,038 i прыходзіла кожную ноч употай, каб пасядзець са мной. 22 00:01:03,038 --> 00:01:06,098 Aле няма ліха без дабра, і праз пяць гадоў, 23 00:01:06,098 --> 00:01:10,200 дзякуючы Чарнобылю, мы атрымалі прытулак у ЗША. 24 00:01:10,200 --> 00:01:14,419 Мне шэсць гадоў і я не плачу, калі мы пакідаем родны дом 25 00:01:14,419 --> 00:01:15,470 і пераязджаем у Амерыку, 26 00:01:15,470 --> 00:01:19,218 таму што я мяркую, што гэта краіна будзе напоўнена 27 00:01:19,218 --> 00:01:23,398 рэдкімі і цудоунымі рэчамі, як бананы, шакалад, 28 00:01:23,398 --> 00:01:25,839 і жуйка «Базука», 29 00:01:25,839 --> 00:01:29,932 гэткая з маленькімі мульцяшнымі ўкладкамі ўнутры, 30 00:01:29,932 --> 00:01:33,049 тая самая, якую мы куплялі раз на год на Украіне, 31 00:01:33,049 --> 00:01:37,085 і нам даводзілася жаваць адзін кавалак на працягу ўсяго тыдню. 32 00:01:37,085 --> 00:01:38,891 У наш першы дзень у Нью-Йорку, 33 00:01:38,891 --> 00:01:41,124 бабуля і я знаходзім манетку пені 34 00:01:41,124 --> 00:01:44,867 на падлозе прытулка для бяздомных, дзе мы спыніліся. 35 00:01:44,867 --> 00:01:46,402 Толькі мы яшчэ не ведаем, што гэта прытулак для бяздомных. 36 00:01:46,402 --> 00:01:49,493 Мы думаем, што гэта гасцініца, з вялікай колькасцю пацукоў. 37 00:01:49,493 --> 00:01:54,075 Дык вось, мы знаходзім гэтае пені, амаль скамянелае, 38 00:01:54,075 --> 00:01:57,071 і думаем, што толькі вельмі багаты чалавек мог яго згубіць, 39 00:01:57,071 --> 00:01:59,565 таму што звычайныя людзі не губляюць грошы проста так. 40 00:01:59,565 --> 00:02:02,122 Я трымаю гэтае пені ў маёй далоні, 41 00:02:02,122 --> 00:02:04,784 ліпкае і іржавае, 42 00:02:04,784 --> 00:02:07,815 але такое пачуццё, што я трымаю скарб. 43 00:02:07,815 --> 00:02:09,873 Я вырашаю, што набуду мой уласны кавалачак 44 00:02:09,873 --> 00:02:11,940 жуйкі «Базука». 45 00:02:11,940 --> 00:02:15,925 І ў гэты момант я адчуваю сябе мільянерам. 46 00:02:15,925 --> 00:02:17,751 Прыкладна годам пазней, мне давялося адчуць гэта зноў, 47 00:02:17,751 --> 00:02:20,994 калі мы знаходзім поўны пакет мяккіх цацак у смецці, 48 00:02:20,994 --> 00:02:22,725 і раптам у мяне больш цацак, 49 00:02:22,725 --> 00:02:25,469 чым калісь ў маім жыцці. 50 00:02:25,469 --> 00:02:27,854 І зноў тое ж самае пачуцце вяртаецца, калі стукаюць 51 00:02:27,854 --> 00:02:29,651 у дзверы нашай кватэры ў Брукліне, 52 00:02:29,651 --> 00:02:32,140 i мы з сястрой знаходзім дастаўшчыка 53 00:02:32,140 --> 00:02:34,693 з кардонкай піцы, якую мы не заказвалі. 54 00:02:34,693 --> 00:02:37,882 Мы бяром гэту піцу - нашу першую, 55 00:02:37,882 --> 00:02:40,721 і паглынаем кавалак за кавалкам, 56 00:02:40,721 --> 00:02:44,110 пакуль дастаўшчык стаіць і глядзіць на нас з парога. 57 00:02:44,110 --> 00:02:47,110 І ён кажа нам плаціць, але мы не гаворым па-англійску. 58 00:02:47,110 --> 00:02:49,538 Выходзіць маці, і ён просіць у яе грошы, 59 00:02:49,538 --> 00:02:50,828 але ў яе не хапае. 60 00:02:50,828 --> 00:02:54,248 Яна ідзе пешшу 50 кварталаў на працу і з працы кожны дзень, 61 00:02:54,248 --> 00:02:56,917 толькі каб не марнаваць грошы на праезд у аўтобусе. 62 00:02:56,917 --> 00:02:58,783 Тады выглядвае наша суседка, 63 00:02:58,783 --> 00:03:01,373 і становіцца чырвонай ад злосці, калі разумее, 64 00:03:01,373 --> 00:03:03,719 што гэтыя імігранты знізу 65 00:03:03,719 --> 00:03:07,728 якімсьці чынам атрымалі яе піцу. 66 00:03:07,728 --> 00:03:09,284 Усе засмучаны. 67 00:03:09,284 --> 00:03:13,125 Але піца вельмі смачная. 68 00:03:13,125 --> 00:03:19,086 Толькі праз гады я зразумела, як мала у нас было. 69 00:03:19,086 --> 00:03:21,400 На наш дзесяцігадовы юбілей знаходжання ў ЗША, 70 00:03:21,400 --> 00:03:23,508 мы вырашылі святкаваць, забраніраваўшы нумар 71 00:03:23,508 --> 00:03:26,319 у гасцініцы, дзе мы спыніліся, калі толькі прыехалі ў ЗША. 72 00:03:26,319 --> 00:03:28,809 Мужчына за стойкай рэгістрацыі смяецца і кажа: 73 00:03:28,809 --> 00:03:31,606 "Вы не можаце забраніраваць тут нумар . Гэта прытулак для бяздомных". 74 00:03:31,606 --> 00:03:33,828 Мы былі шакіраваны. 75 00:03:33,828 --> 00:03:37,834 Мой муж Браян быў таксама бяздомны ў дзяцінстве. 76 00:03:37,834 --> 00:03:40,924 Яго сям'я страціла ўсе, і калі яму было 11, 77 00:03:40,924 --> 00:03:43,677 яму прывялося жыць у матэлях са сваім бацькам, 78 00:03:43,677 --> 00:03:46,610 дзе ўсю іх ежу адбіралі 79 00:03:46,610 --> 00:03:50,290 і не вярталі, пакуль рахунак не быў аплочаны. 80 00:03:50,290 --> 00:03:52,495 А аднойчы, калі ён, нарэшце, атрымаў сваю скрынку 81 00:03:52,495 --> 00:03:56,091 з сухім сняданкам "Фростэд Флэйкс" назад, у ёй поўзалі прусакі. 82 00:03:56,091 --> 00:03:58,007 Але ў яго было нешта асобае. 83 00:03:58,007 --> 00:04:00,468 У яго была абутковая скрынка, якую ён паўсюль з сабой цягаў 84 00:04:00,468 --> 00:04:03,114 з дзевяццю коміксамі ўнутры, 85 00:04:03,114 --> 00:04:06,260 два пра салдаціка G.I.Joe, размаляваных пад Чалавека-Павука 86 00:04:06,260 --> 00:04:09,323 і пяць трансформераў Gobot. Гэта была яго скарбніца. 87 00:04:09,323 --> 00:04:12,318 Гэта быў яго асабісты сход герояў, 88 00:04:12,318 --> 00:04:14,521 якi ратаваў яго ад наркотыкаў i банд, 89 00:04:14,521 --> 00:04:17,317 а таксама ад таго каб не здрадзіць сваіх мараў. 90 00:04:17,317 --> 00:04:18,365 Я хачу вам расказаць пра яшчэ аднаго, 91 00:04:18,365 --> 00:04:21,157 раней бяздомнага, члена нашай сям'і. 92 00:04:21,157 --> 00:04:22,855 Гэта Скарлет. 93 00:04:22,855 --> 00:04:25,924 Калісьці даўно, Скарлет выкарыстоўвалі ў якасці прынады ў сабачых баях. 94 00:04:25,924 --> 00:04:28,340 Яе звязвалі і кідалі на рынг 95 00:04:28,340 --> 00:04:32,376 для іншых сабак, каб атакуючы, яны рабіліся агрэсіўней перад боем. 96 00:04:32,376 --> 00:04:36,616 Цяпер яна есць біалагічна чыстыя прадукты 97 00:04:36,616 --> 00:04:39,143 і спіць на артапедычным матраце са сваім імем, 98 00:04:39,143 --> 00:04:43,559 але, калі мы наліваем ваду ў яе міску, 99 00:04:43,559 --> 00:04:47,548 яна па-ранейшаму глядзіць на нас і віляе хвастом у знак падзякі. 100 00:04:47,548 --> 00:04:50,766 Часам Браян і я гуляем у парку са Скарлет, 101 00:04:50,766 --> 00:04:53,185 і яна качаецца па траве, 102 00:04:53,185 --> 00:04:55,586 а мы папросту глядзім на яе, 103 00:04:55,586 --> 00:04:57,406 а пасля адзін на аднаго 104 00:04:57,406 --> 00:05:01,413 і адчуваем падзяку. 105 00:05:01,413 --> 00:05:05,044 Мы забываем аб усіх нашых скаргах і расчараваннях 106 00:05:05,044 --> 00:05:06,919 з жыцця сярэдняга класу, 107 00:05:06,919 --> 00:05:09,603 і адчуваем сябе мільянерамі. 108 00:05:09,603 --> 00:05:10,753 Дзякуй. 109 00:05:10,753 --> 00:05:14,746 (Апладысменты)