Унутры OkCupid: матэматыка анлайн-знаёмстваў — Крысціян Радэр
-
0:18 - 0:19Прывітанне, я Крысціян Радэр,
-
0:19 - 0:22я адзін з заснавальнікаў OkCupid.
-
0:22 - 0:25Зараз гэта адзін з найбуйнейшых
сайтаў знаёмстваў у ЗША. -
0:25 - 0:26Як і многія
на гэтым сайце, -
0:26 - 0:27я матэматык, і лагічна,
-
0:27 - 0:30што мы аналітычна падыходзім да любві.
-
0:30 - 0:32Мы называем гэта
алгарытмам сумяшчэння. -
0:32 - 0:33Увогуле, алгарытм OkCupid
-
0:33 - 0:36дапамагае нам вызначыць, ці варта
пары людзей пайсці на спатканне. -
0:36 - 0:39Мы пабудавалі на гэтым увесь наш бізнес.
-
0:39 - 0:41Алгарытм — разумнае слоўца,
-
0:41 - 0:43і людзі больш любяць кідацца ім
як чымсьці складаным, -
0:43 - 0:45але насамрэч
гэта проста ўпарадкаваная -
0:45 - 0:48пакрокавая інструкцыя
для вырашэння праблемы. -
0:48 - 0:50Ёй зусім не трэба быць складанай.
-
0:50 - 0:52На гэтым уроку я растлумачу,
-
0:52 - 0:54як мы прыйшлі да такога алгарытму,
-
0:54 - 0:56і вы ўбачыце, як усё працуе.
-
0:56 - 0:58А чаму ўвогуле алгарытмы важныя?
-
0:58 - 0:59Навошта наогул гэты ўрок?
-
0:59 - 1:02Звярніце ўвагу на фразу,
сказаную мной раней: -
1:02 - 1:05пакрокавыя інструкцыі
для вырашэння праблем, -
1:05 - 1:08і, як вядома, кампутары цудоўна
з гэтым спраўляюцца. -
1:08 - 1:10Кампутар без алгарытма —
-
1:10 - 1:13па сутнасці, дарагое прэс-пап'е.
-
1:13 - 1:15А раз кампутары сустракаюцца
на кожным кроку, -
1:15 - 1:17алгарытмы таксама паўсюль.
-
1:19 - 1:22Матэматыка алгарытма OkCupid
на здзіўленне простая. -
1:22 - 1:25Трошку складання, множання
і ледзь-ледзь квадратных каранёў. -
1:25 - 1:28Хаця пры яго распрацоўцы
была складанасць -
1:28 - 1:30у разуменні таго,
як узяць нешта загадкавае — -
1:30 - 1:31прывабнасць —
-
1:31 - 1:34і разбіць на часткі,
з якімі можа працаваць кампутар. -
1:34 - 1:36Спачатку для сумяшчэння людзей
спатрэбіліся іх дадзеныя, -
1:36 - 1:38нешта, з чым мог бы працаваць алгарытм.
-
1:38 - 1:42Лепшы спосаб хутка іх атрымаць —
проста запытаць. -
1:42 - 1:44І мы вырашылі, што OkCupid
будзе задаваць пытанні накшталт: -
1:44 - 1:47«Ці хочаце вы калі-небудзь
завесці дзяцей?», -
1:47 - 1:49«Як часта вы чысціце зубы?»,
-
1:49 - 1:50«Вам падабаюцца фільмы жахаў?»
-
1:50 - 1:54А таксама важныя рэчы накшталт:
«Ці верыце вы ў Бога?» -
1:54 - 1:56Многія пытанні добрыя
для пошуку супадзенняў, -
1:56 - 1:59інакш кажучы, калі абодва чалавекі
адказваюць аднолькава. -
1:59 - 2:01Напрыклад, два чалавекі,
якія любяць фільмы жахаў, -
2:01 - 2:05напэўна, больш сумясцімыя,
чым тыя, у каго густы адрозніваюцца. -
2:05 - 2:06Але што наконт пытання тыпу:
-
2:06 - 2:08«Ці любіце вы быць у цэнтры ўвагі?»
-
2:08 - 2:11Калі абодва партнёры адказваюць «так»,
-
2:11 - 2:13у іх будуць вялізныя праблемы,
-
2:13 - 2:16Мы адразу зразумелі гэта
і вырашылі, што нам патрэбна -
2:16 - 2:17больш інфармацыі ў кожным пытанні.
-
2:17 - 2:20Трэба прасіць людзей
не толькі выбраць свой адказ, -
2:20 - 2:23але і адказ, які яны хацелі б
атрымаць ад партнёра. -
2:23 - 2:26Гэта спрацавала выдатна,
але нам патрэбна было яшчэ адно вымярэнне. -
2:26 - 2:29Некаторыя адказы кажуць
пра чалавека больш, чым іншыя. -
2:29 - 2:32Напрыклад, пытанне пра палітыку:
-
2:32 - 2:35«Што горш: спаліць кнігу ці сцяг?»,
-
2:35 - 2:37мог бы сказаць больш,
чым перавагі ў фільмах. -
2:37 - 2:40І няправільна прыдаваць пытанням
аднолькавую вагу, -
2:40 - 2:42таму мы дадалі заключны пункт.
-
2:42 - 2:43У кожным пытанні на OkCupid,
-
2:43 - 2:46можна адзначыць, наколькі важны
для вас той ці іншы аспект, — -
2:46 - 2:49у дыяпазоне ад абыякавасці
да абавязковасці. -
2:49 - 2:53Зараз для кожнага пытання
у нас ёсць тры рэчы ў алгарытме: -
2:53 - 2:54першае — ваш адказ,
-
2:54 - 2:59другое — пераважны адказ
патэнцыйнага партнёра, -
2:59 - 3:02і трэцяе — важнасць
гэтага пытання для вас. -
3:02 - 3:04Пры дапамозе
гэтай інфармацыі -
3:04 - 3:07OkCupid можа зразумець, як складуцца
адносіны паміж людзьмі. -
3:07 - 3:09Алгарытм аперыруе лікамі
і выдае вынік. -
3:09 - 3:11У якасці прыклада
-
3:11 - 3:14паглядзім на вашу сумясцімасць
з іншым чалавекам, -
3:14 - 3:16назавём яго «Б».
-
3:16 - 3:19Працэнт сумясцімасці з «Б» грунтуецца
на пытаннях, на якія вы абодва адказалі. -
3:19 - 3:22Назавём набор агульных пытанняў «С».
-
3:22 - 3:25Для простасці мы возьмем
маленькі набор «С», -
3:25 - 3:26усяго з двух агульных пытанняў,
-
3:26 - 3:28і вылічым сумясцімасць на іх аснове.
-
3:28 - 3:30Вось нашыя два пытанні.
-
3:30 - 3:32Першае, скажам: «Наколькі вы мурза?»
-
3:32 - 3:35Магчымыя адказы:
-
3:35 - 3:38«мурза», «сярэдне» і «вельмі акуратны».
-
3:38 - 3:40Хай вы «вельмі акуратная»
-
3:40 - 3:43і хацелі б, каб ваш
партнёр адказаў так жа, -
3:43 - 3:45а пытанне для вас вельмі важнае.
-
3:45 - 3:46Увогуле, вы акуратыстка.
-
3:46 - 3:49Вы чысцёха і хочаце,
каб ваш партнёр таксама быў чысцёхай. -
3:49 - 3:51Дапусцім, «Б» трошкі іншы.
-
3:51 - 3:53Ён адказаў, што сам ён «вельмі акуратны»,
-
3:53 - 3:57але «сярэдняя» акуратнасць яго задаволіць
у якасці адказа ад партнёра, -
3:57 - 3:59а само пытанне для яго
не вельмі важнае. -
3:59 - 4:02Паглядзім на другое пытанне,
мы яго ўжо згадвалі: -
4:02 - 4:04«Вам падабаецца быць у цэнтры ўвагі?»
-
4:04 - 4:05Адказы толькі «так» і «не».
-
4:05 - 4:08Вы адказалі «не»,
хочаце, каб партнёр адказаў «не», -
4:08 - 4:11а пытанне не вельмі важнае.
-
4:11 - 4:12«Б» адказаў «так»,
-
4:12 - 4:14і хоча, каб партнёр адказаў «не»,
-
4:14 - 4:16таму што хоча быць у цэнтры ўвагі,
-
4:16 - 4:19а пытанне для яго дастаткова важнае.
-
4:19 - 4:22Давайце ўсё гэта вылічым.
-
4:22 - 4:24Першы крок, паколькі мы
выкарыстоўваем кампутары, — -
4:24 - 4:26надаць лікавыя значэнні
-
4:26 - 4:29паняццям накшталт «даволі важна»
і «вельмі важна», -
4:29 - 4:31таму што кампутары разумеюць толькі лікі.
-
4:31 - 4:34У OkCupid мы выкарыстоўваем
такія велічыні: -
4:34 - 4:36«абыякава» — гэта 0,
-
4:36 - 4:38«не вельмі важна» — гэта 1,
-
4:38 - 4:40«даволі важна» — гэта 10,
-
4:40 - 4:42«вельмі важна» — 50,
-
4:42 - 4:46і «абавязкова» — 250.
-
4:46 - 4:49Зараз алгарытм робіць
два простыя вылічэнні. -
4:49 - 4:52Першае: наколькі адказы «Б»
задавальняюць вас, -
4:52 - 4:56гэта значыць колькі з магчымых балаў
«Б» атрымаў па вашых мерках? -
4:56 - 4:58Такім чынам, вы пазначылі, што адказ «Б»
-
4:58 - 5:00на першае пытанне пра ахайнасць
-
5:00 - 5:01быў вельмі важным для вас.
-
5:01 - 5:04ЁН каштуе 50 балаў,
і «Б» адказаў правільна. -
5:04 - 5:06Другое пытанне каштуе толькі 1 бал,
-
5:06 - 5:08бо вы сказалі, што
яно не вельмі важнае, -
5:08 - 5:09а адказ «Б» не падышоў.
-
5:09 - 5:12Адказы «Б» набралі
50 з 51 магчымых балаў. -
5:12 - 5:15Гэта на 98% здавальняюча.
Дастаткова добра. -
5:15 - 5:19Другі пункт у алгарытме высвятляе,
наколькі вы падыходзіце «Б». -
5:19 - 5:22«Б» даў 1 бал вашаму адказу
пра ахайнасць -
5:22 - 5:25і 10 адказу на другое пытанне.
-
5:25 - 5:28З гэтых 11 балаў, паколькі 1 плюс 10,
вы зарабілі 10, -
5:28 - 5:31вы задаволілі адзін аднаго
па другім пытанні. -
5:31 - 5:35Вашы адказы складаюць 10 з 11,
што на 91% падыходзіць «Б». -
5:35 - 5:36Гэта нядрэнна.
-
5:36 - 5:38Апошні крок:
узяць працэнты сумясцімасцяў -
5:38 - 5:40і атрымаць адзін лік для вас абаіх.
-
5:40 - 5:43Каб гэта зрабіць,
алгарытм перамножвае вашы балы -
5:43 - 5:44і здабывае N-ны корань,
-
5:44 - 5:47дзе N — колькасць пытанняў.
-
5:47 - 5:49Паколькі «С», колькасць пытанняў,
-
5:49 - 5:52у прыкладзе толькі 2,
-
5:52 - 5:54працэнт сумясцімасці раўны
-
5:54 - 5:58квадратнаму кораню ад 98%,
памножанаму на 91%. -
5:58 - 6:00гэта 94%.
-
6:00 - 6:0394% — ваша сумясцімасць з «Б».
-
6:03 - 6:06Гэта матэматычны выраз
вашай імавернасці шчасця разам, -
6:06 - 6:08які заснаваны на тым, што мы ведаем.
-
6:08 - 6:11Чаму алгарытм памнажае
замест таго каб, напрыклад, -
6:11 - 6:12выводзіць сярэдняе паміж баламі,
-
6:12 - 6:15і займаецца здабываннем каранёў?
-
6:15 - 6:16Гэта формула — сярэдняе арыфметычнае,
-
6:16 - 6:19гэта выдатны спосаб спалучаць значэнні
з вялікіх дыяпазонаў -
6:19 - 6:21з рознымі ўласцівасцямі.
-
6:21 - 6:23Гэта значыць яна ідэальная
для рамантычных супадзенняў. -
6:23 - 6:26Ёсць шырокія дыяпазоны
і куча розных дадзеных — -
6:26 - 6:30пра кіно, палітыку, рэлігію — пра ўсё.
-
6:30 - 6:32Гэта мае сэнс на ўзроўні інтуіцыі.
-
6:32 - 6:35Два чалавекі,
якія задавальняюць адзін аднаго на 50%, -
6:35 - 6:39больш сумясцімыя, чым два іншыя,
чый вынік — 0 і 100, -
6:39 - 6:41таму што сімпатыя
павінна быць узаемнай. -
6:41 - 6:43Пасля невялікай карэкціроўкі
хібнасці, -
6:43 - 6:46у выпадку, калі колькасць пытанняў
невялікая, -
6:46 - 6:47як у нашым прыкладзе,
-
6:47 - 6:49усё гатова.
-
6:49 - 6:50Калі OkCupid
знаходзіць пары, -
6:50 - 6:52ён праходзіць праз апісаныя вышэй крокі.
-
6:52 - 6:54Спачатку ён збірае дадзеныя
аб вашых адказах, -
6:54 - 6:57потым сумяшчае вашы варыянты
і перавагі -
6:57 - 7:00простымі, матэматычнымі спосабамі.
-
7:00 - 7:02Магчымасць браць з'явы рэальнага свету
-
7:02 - 7:06і рабіць іх зразумелымі мікрачыпу —
-
7:06 - 7:09самы важны навык у нашы дні.
-
7:09 - 7:11Вы карыстаецеся сказамі,
каб расказаць гісторыю чалавеку, -
7:11 - 7:14і алгарытмамі, каб расказаць
гісторыю кампутару. -
7:14 - 7:16Калі вы вывучыце мову,
то зможаце распавесці свае гісторыі. -
7:16 - 7:19Я спадзяюся, гэта будзе вам карысна.
- Title:
- Унутры OkCupid: матэматыка анлайн-знаёмстваў — Крысціян Радэр
- Speaker:
- Крысціян Радэр
- Description:
-
Глядзіце поўны урок: http://ed.ted.com/lessons/inside-okcupid-the-math-of-online-dating-christian-rudder
Калі двое рэгіструюцца на сайце знаёмстваў, яну супастаўляюцца па агульных інтарэсах і адказах на асабістыя пытанні. Але як сайты вылічваюць імавернасць паспяховых адносінаў? Крысціян Радэр, адзін з заснавальнікаў папулярнага сайта знаёмстваў OkCupid, расказвае аб алгарытме, які стаіць за паспяховымі адносінамі.
Урок — Крысціян Радэр, анімацыя — TED-Ed.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 07:31
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Inside OKCupid: The math of online dating | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Inside OKCupid: The math of online dating | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Inside OKCupid: The math of online dating | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Inside OKCupid: The math of online dating | |
![]() |
Dasha Sizova edited Belarusian subtitles for Inside OKCupid: The math of online dating |