1 00:00:17,602 --> 00:00:19,239 Прывітанне, я Крысціян Радэр, 2 00:00:19,239 --> 00:00:21,875 я адзін з заснавальнікаў OkCupid. 3 00:00:21,875 --> 00:00:24,502 Зараз гэта адзін з найбуйнейшых сайтаў знаёмстваў у ЗША. 4 00:00:24,502 --> 00:00:25,749 Як і многія на гэтым сайце, 5 00:00:25,749 --> 00:00:27,296 я матэматык, і лагічна, 6 00:00:27,296 --> 00:00:29,904 што мы аналітычна падыходзім да любві. 7 00:00:29,904 --> 00:00:31,717 Мы называем гэта алгарытмам сумяшчэння. 8 00:00:31,717 --> 00:00:33,218 Увогуле, алгарытм OkCupid 9 00:00:33,218 --> 00:00:36,481 дапамагае нам вызначыць, ці варта пары людзей пайсці на спатканне. 10 00:00:36,481 --> 00:00:38,765 Мы пабудавалі на гэтым увесь наш бізнес. 11 00:00:38,765 --> 00:00:40,572 Алгарытм — разумнае слоўца, 12 00:00:40,572 --> 00:00:43,047 і людзі больш любяць кідацца ім як чымсьці складаным, 13 00:00:43,047 --> 00:00:45,148 але насамрэч гэта проста ўпарадкаваная 14 00:00:45,148 --> 00:00:47,817 пакрокавая інструкцыя для вырашэння праблемы. 15 00:00:47,817 --> 00:00:49,949 Ёй зусім не трэба быць складанай. 16 00:00:49,949 --> 00:00:51,802 На гэтым уроку я растлумачу, 17 00:00:51,802 --> 00:00:53,657 як мы прыйшлі да такога алгарытму, 18 00:00:53,657 --> 00:00:55,660 і вы ўбачыце, як усё працуе. 19 00:00:55,660 --> 00:00:57,576 А чаму ўвогуле алгарытмы важныя? 20 00:00:57,576 --> 00:00:59,045 Навошта наогул гэты ўрок? 21 00:00:59,045 --> 00:01:02,457 Звярніце ўвагу на фразу, сказаную мной раней: 22 00:01:02,457 --> 00:01:05,029 пакрокавыя інструкцыі для вырашэння праблем, 23 00:01:05,031 --> 00:01:08,470 і, як вядома, кампутары цудоўна з гэтым спраўляюцца. 24 00:01:08,470 --> 00:01:10,068 Кампутар без алгарытма — 25 00:01:10,068 --> 00:01:12,933 па сутнасці, дарагое прэс-пап'е. 26 00:01:12,933 --> 00:01:15,430 А раз кампутары сустракаюцца на кожным кроку, 27 00:01:15,430 --> 00:01:17,223 алгарытмы таксама паўсюль. 28 00:01:18,515 --> 00:01:21,847 Матэматыка алгарытма OkCupid на здзіўленне простая. 29 00:01:21,847 --> 00:01:25,339 Трошку складання, множання і ледзь-ледзь квадратных каранёў. 30 00:01:25,340 --> 00:01:27,611 Хаця пры яго распрацоўцы была складанасць 31 00:01:27,611 --> 00:01:30,235 у разуменні таго, як узяць нешта загадкавае — 32 00:01:30,235 --> 00:01:31,212 прывабнасць — 33 00:01:31,212 --> 00:01:33,810 і разбіць на часткі, з якімі можа працаваць кампутар. 34 00:01:33,810 --> 00:01:36,440 Спачатку для сумяшчэння людзей спатрэбіліся іх дадзеныя, 35 00:01:36,440 --> 00:01:38,382 нешта, з чым мог бы працаваць алгарытм. 36 00:01:38,382 --> 00:01:41,632 Лепшы спосаб хутка іх атрымаць — проста запытаць. 37 00:01:41,632 --> 00:01:44,396 І мы вырашылі, што OkCupid будзе задаваць пытанні накшталт: 38 00:01:44,396 --> 00:01:46,834 «Ці хочаце вы калі-небудзь завесці дзяцей?», 39 00:01:46,834 --> 00:01:48,754 «Як часта вы чысціце зубы?», 40 00:01:48,754 --> 00:01:50,407 «Вам падабаюцца фільмы жахаў?» 41 00:01:50,407 --> 00:01:53,514 А таксама важныя рэчы накшталт: «Ці верыце вы ў Бога?» 42 00:01:53,514 --> 00:01:56,388 Многія пытанні добрыя для пошуку супадзенняў, 43 00:01:56,388 --> 00:01:59,052 інакш кажучы, калі абодва чалавекі адказваюць аднолькава. 44 00:01:59,052 --> 00:02:01,471 Напрыклад, два чалавекі, якія любяць фільмы жахаў, 45 00:02:01,471 --> 00:02:05,124 напэўна, больш сумясцімыя, чым тыя, у каго густы адрозніваюцца. 46 00:02:05,124 --> 00:02:06,480 Але што наконт пытання тыпу: 47 00:02:06,480 --> 00:02:08,189 «Ці любіце вы быць у цэнтры ўвагі?» 48 00:02:08,189 --> 00:02:10,729 Калі абодва партнёры адказваюць «так», 49 00:02:10,729 --> 00:02:13,068 у іх будуць вялізныя праблемы, 50 00:02:13,068 --> 00:02:15,617 Мы адразу зразумелі гэта і вырашылі, што нам патрэбна 51 00:02:15,617 --> 00:02:17,332 больш інфармацыі ў кожным пытанні. 52 00:02:17,332 --> 00:02:20,332 Трэба прасіць людзей не толькі выбраць свой адказ, 53 00:02:20,332 --> 00:02:23,038 але і адказ, які яны хацелі б атрымаць ад партнёра. 54 00:02:23,038 --> 00:02:26,307 Гэта спрацавала выдатна, але нам патрэбна было яшчэ адно вымярэнне. 55 00:02:26,307 --> 00:02:28,835 Некаторыя адказы кажуць пра чалавека больш, чым іншыя. 56 00:02:28,835 --> 00:02:31,795 Напрыклад, пытанне пра палітыку: 57 00:02:31,795 --> 00:02:34,589 «Што горш: спаліць кнігу ці сцяг?», 58 00:02:34,589 --> 00:02:37,207 мог бы сказаць больш, чым перавагі ў фільмах. 59 00:02:37,207 --> 00:02:39,547 І няправільна прыдаваць пытанням аднолькавую вагу, 60 00:02:39,547 --> 00:02:41,605 таму мы дадалі заключны пункт. 61 00:02:41,605 --> 00:02:43,490 У кожным пытанні на OkCupid, 62 00:02:43,490 --> 00:02:46,352 можна адзначыць, наколькі важны для вас той ці іншы аспект, — 63 00:02:46,352 --> 00:02:49,089 у дыяпазоне ад абыякавасці да абавязковасці. 64 00:02:49,089 --> 00:02:52,704 Зараз для кожнага пытання у нас ёсць тры рэчы ў алгарытме: 65 00:02:52,704 --> 00:02:54,068 першае — ваш адказ, 66 00:02:54,068 --> 00:02:58,792 другое — пераважны адказ патэнцыйнага партнёра, 67 00:02:58,792 --> 00:03:02,327 і трэцяе — важнасць гэтага пытання для вас. 68 00:03:02,327 --> 00:03:03,704 Пры дапамозе гэтай інфармацыі 69 00:03:03,704 --> 00:03:07,128 OkCupid можа зразумець, як складуцца адносіны паміж людзьмі. 70 00:03:07,128 --> 00:03:09,458 Алгарытм аперыруе лікамі і выдае вынік. 71 00:03:09,458 --> 00:03:11,262 У якасці прыклада 72 00:03:11,262 --> 00:03:13,712 паглядзім на вашу сумясцімасць з іншым чалавекам, 73 00:03:13,712 --> 00:03:15,581 назавём яго «Б». 74 00:03:15,581 --> 00:03:19,429 Працэнт сумясцімасці з «Б» грунтуецца на пытаннях, на якія вы абодва адказалі. 75 00:03:19,429 --> 00:03:21,978 Назавём набор агульных пытанняў «С». 76 00:03:21,978 --> 00:03:24,932 Для простасці мы возьмем маленькі набор «С», 77 00:03:24,932 --> 00:03:26,434 усяго з двух агульных пытанняў, 78 00:03:26,434 --> 00:03:28,310 і вылічым сумясцімасць на іх аснове. 79 00:03:28,310 --> 00:03:30,144 Вось нашыя два пытанні. 80 00:03:30,144 --> 00:03:32,349 Першае, скажам: «Наколькі вы мурза?» 81 00:03:32,349 --> 00:03:34,669 Магчымыя адказы: 82 00:03:34,669 --> 00:03:38,168 «мурза», «сярэдне» і «вельмі акуратны». 83 00:03:38,172 --> 00:03:39,755 Хай вы «вельмі акуратная» 84 00:03:39,755 --> 00:03:42,581 і хацелі б, каб ваш партнёр адказаў так жа, 85 00:03:42,581 --> 00:03:45,202 а пытанне для вас вельмі важнае. 86 00:03:45,202 --> 00:03:46,498 Увогуле, вы акуратыстка. 87 00:03:46,498 --> 00:03:49,402 Вы чысцёха і хочаце, каб ваш партнёр таксама быў чысцёхай. 88 00:03:49,402 --> 00:03:51,015 Дапусцім, «Б» трошкі іншы. 89 00:03:51,015 --> 00:03:53,399 Ён адказаў, што сам ён «вельмі акуратны», 90 00:03:53,399 --> 00:03:56,911 але «сярэдняя» акуратнасць яго задаволіць у якасці адказа ад партнёра, 91 00:03:56,911 --> 00:03:58,748 а само пытанне для яго не вельмі важнае. 92 00:03:58,748 --> 00:04:01,968 Паглядзім на другое пытанне, мы яго ўжо згадвалі: 93 00:04:01,968 --> 00:04:03,653 «Вам падабаецца быць у цэнтры ўвагі?» 94 00:04:03,653 --> 00:04:05,231 Адказы толькі «так» і «не». 95 00:04:05,231 --> 00:04:07,875 Вы адказалі «не», хочаце, каб партнёр адказаў «не», 96 00:04:07,875 --> 00:04:10,679 а пытанне не вельмі важнае. 97 00:04:10,679 --> 00:04:12,419 «Б» адказаў «так», 98 00:04:12,419 --> 00:04:14,087 і хоча, каб партнёр адказаў «не», 99 00:04:14,087 --> 00:04:16,332 таму што хоча быць у цэнтры ўвагі, 100 00:04:16,332 --> 00:04:19,335 а пытанне для яго дастаткова важнае. 101 00:04:19,335 --> 00:04:21,716 Давайце ўсё гэта вылічым. 102 00:04:21,716 --> 00:04:24,395 Першы крок, паколькі мы выкарыстоўваем кампутары, — 103 00:04:24,395 --> 00:04:26,162 надаць лікавыя значэнні 104 00:04:26,162 --> 00:04:29,041 паняццям накшталт «даволі важна» і «вельмі важна», 105 00:04:29,041 --> 00:04:31,335 таму што кампутары разумеюць толькі лікі. 106 00:04:31,335 --> 00:04:33,523 У OkCupid мы выкарыстоўваем такія велічыні: 107 00:04:33,523 --> 00:04:35,858 «абыякава» — гэта 0, 108 00:04:35,858 --> 00:04:38,307 «не вельмі важна» — гэта 1, 109 00:04:38,307 --> 00:04:40,302 «даволі важна» — гэта 10, 110 00:04:40,302 --> 00:04:42,426 «вельмі важна» — 50, 111 00:04:42,426 --> 00:04:46,353 і «абавязкова» — 250. 112 00:04:46,353 --> 00:04:48,852 Зараз алгарытм робіць два простыя вылічэнні. 113 00:04:48,852 --> 00:04:51,941 Першае: наколькі адказы «Б» задавальняюць вас, 114 00:04:51,941 --> 00:04:55,568 гэта значыць колькі з магчымых балаў «Б» атрымаў па вашых мерках? 115 00:04:55,568 --> 00:04:58,138 Такім чынам, вы пазначылі, што адказ «Б» 116 00:04:58,138 --> 00:04:59,947 на першае пытанне пра ахайнасць 117 00:04:59,947 --> 00:05:01,448 быў вельмі важным для вас. 118 00:05:01,448 --> 00:05:04,041 ЁН каштуе 50 балаў, і «Б» адказаў правільна. 119 00:05:04,041 --> 00:05:05,857 Другое пытанне каштуе толькі 1 бал, 120 00:05:05,857 --> 00:05:07,748 бо вы сказалі, што яно не вельмі важнае, 121 00:05:07,748 --> 00:05:09,036 а адказ «Б» не падышоў. 122 00:05:09,036 --> 00:05:12,392 Адказы «Б» набралі 50 з 51 магчымых балаў. 123 00:05:12,392 --> 00:05:15,213 Гэта на 98% здавальняюча. Дастаткова добра. 124 00:05:15,223 --> 00:05:18,932 Другі пункт у алгарытме высвятляе, наколькі вы падыходзіце «Б». 125 00:05:18,932 --> 00:05:22,358 «Б» даў 1 бал вашаму адказу пра ахайнасць 126 00:05:22,358 --> 00:05:24,745 і 10 адказу на другое пытанне. 127 00:05:24,745 --> 00:05:28,326 З гэтых 11 балаў, паколькі 1 плюс 10, вы зарабілі 10, 128 00:05:28,326 --> 00:05:30,617 вы задаволілі адзін аднаго па другім пытанні. 129 00:05:30,617 --> 00:05:35,251 Вашы адказы складаюць 10 з 11, што на 91% падыходзіць «Б». 130 00:05:35,251 --> 00:05:36,117 Гэта нядрэнна. 131 00:05:36,117 --> 00:05:38,286 Апошні крок: узяць працэнты сумясцімасцяў 132 00:05:38,286 --> 00:05:40,454 і атрымаць адзін лік для вас абаіх. 133 00:05:40,454 --> 00:05:42,747 Каб гэта зрабіць, алгарытм перамножвае вашы балы 134 00:05:42,747 --> 00:05:44,500 і здабывае N-ны корань, 135 00:05:44,500 --> 00:05:46,792 дзе N — колькасць пытанняў. 136 00:05:46,792 --> 00:05:49,401 Паколькі «С», колькасць пытанняў, 137 00:05:49,401 --> 00:05:51,507 у прыкладзе толькі 2, 138 00:05:51,507 --> 00:05:54,093 працэнт сумясцімасці раўны 139 00:05:54,093 --> 00:05:58,154 квадратнаму кораню ад 98%, памножанаму на 91%. 140 00:05:58,154 --> 00:06:00,304 гэта 94%. 141 00:06:00,304 --> 00:06:03,184 94% — ваша сумясцімасць з «Б». 142 00:06:03,184 --> 00:06:06,211 Гэта матэматычны выраз вашай імавернасці шчасця разам, 143 00:06:06,211 --> 00:06:07,959 які заснаваны на тым, што мы ведаем. 144 00:06:07,959 --> 00:06:10,601 Чаму алгарытм памнажае замест таго каб, напрыклад, 145 00:06:10,601 --> 00:06:12,284 выводзіць сярэдняе паміж баламі, 146 00:06:12,284 --> 00:06:14,530 і займаецца здабываннем каранёў? 147 00:06:14,530 --> 00:06:16,479 Гэта формула — сярэдняе арыфметычнае, 148 00:06:16,479 --> 00:06:19,311 гэта выдатны спосаб спалучаць значэнні з вялікіх дыяпазонаў 149 00:06:19,311 --> 00:06:20,591 з рознымі ўласцівасцямі. 150 00:06:20,591 --> 00:06:23,164 Гэта значыць яна ідэальная для рамантычных супадзенняў. 151 00:06:23,164 --> 00:06:25,948 Ёсць шырокія дыяпазоны і куча розных дадзеных — 152 00:06:25,948 --> 00:06:30,406 пра кіно, палітыку, рэлігію — пра ўсё. 153 00:06:30,406 --> 00:06:32,256 Гэта мае сэнс на ўзроўні інтуіцыі. 154 00:06:32,256 --> 00:06:34,918 Два чалавекі, якія задавальняюць адзін аднаго на 50%, 155 00:06:34,918 --> 00:06:38,832 больш сумясцімыя, чым два іншыя, чый вынік — 0 і 100, 156 00:06:38,832 --> 00:06:40,847 таму што сімпатыя павінна быць узаемнай. 157 00:06:40,847 --> 00:06:43,327 Пасля невялікай карэкціроўкі хібнасці, 158 00:06:43,327 --> 00:06:45,770 у выпадку, калі колькасць пытанняў невялікая, 159 00:06:45,770 --> 00:06:47,234 як у нашым прыкладзе, 160 00:06:47,234 --> 00:06:48,811 усё гатова. 161 00:06:48,811 --> 00:06:50,191 Калі OkCupid знаходзіць пары, 162 00:06:50,191 --> 00:06:52,234 ён праходзіць праз апісаныя вышэй крокі. 163 00:06:52,234 --> 00:06:54,484 Спачатку ён збірае дадзеныя аб вашых адказах, 164 00:06:54,484 --> 00:06:56,849 потым сумяшчае вашы варыянты і перавагі 165 00:06:56,849 --> 00:06:59,740 простымі, матэматычнымі спосабамі. 166 00:06:59,740 --> 00:07:02,453 Магчымасць браць з'явы рэальнага свету 167 00:07:02,453 --> 00:07:05,757 і рабіць іх зразумелымі мікрачыпу — 168 00:07:05,757 --> 00:07:08,565 самы важны навык у нашы дні. 169 00:07:08,565 --> 00:07:11,229 Вы карыстаецеся сказамі, каб расказаць гісторыю чалавеку, 170 00:07:11,229 --> 00:07:13,665 і алгарытмамі, каб расказаць гісторыю кампутару. 171 00:07:13,665 --> 00:07:16,491 Калі вы вывучыце мову, то зможаце распавесці свае гісторыі. 172 00:07:16,491 --> 00:07:18,768 Я спадзяюся, гэта будзе вам карысна.