Кароткая гісторыя шахмат — Алекс Гендлер
-
0:07 - 0:11Атакуючая пяхота няўхільна
прасоўваецца, -
0:11 - 0:15яе сланы ўжо прарваліся праз
абарончую лінію. -
0:15 - 0:20Кароль спрабуе адступіць, але варожая
кавалерыя акружае яго з тылу. -
0:20 - 0:23Збегчы немагчыма.
-
0:23 - 0:25Але гэта не сапраўдная вайна ‒
-
0:25 - 0:27але і не проста гульня.
-
0:27 - 0:32На працягу прыкладна паўтара
тысячагоддзя свайго існавання, -
0:32 - 0:36шахматы былі вядомыя як інструмент
ваеннай стратэгіі, -
0:36 - 0:41метафара чалавечых адносінаў
і паказчык геніяльнасці. -
0:41 - 0:45І хоць самыя раннія згадкі пра шахматы
адносяцца да VII стагоддзя нашай эры, -
0:45 - 0:50легенда абвяшчае, што вытокі гульні
знаходзяцца на стагоддзе раней. -
0:50 - 0:56Як мяркуецца, калі самы малады
правіцель імперыі Гупта быў забіты ў баі, -
0:56 - 1:01яго брат знайшоў спосаб узнавіць
для журботнай маці сцэну яго згубы. -
1:01 - 1:04Пасля яе прадстаўлення
на дошцы аштапада 8x8, -
1:04 - 1:07якая выкарыстоўвалася для іншых
папулярных гульняў, -
1:07 - 1:11з'явілася новая гульня з дзвюма
ключавымі асаблівасцямі: -
1:11 - 1:14для розных фігур ‒ розныя
правілы перамяшчэння, -
1:14 - 1:19і толькі лёс адной фігуры
караля вызначае зыход гульні. -
1:19 - 1:23Гульня першапачаткова была вядомая
пад назвай "чатуранга", -
1:23 - 1:26якая перакладаецца з санскрыта як
"чатыры дывізіі". -
1:26 - 1:29Але па меры распаўсюджання
па сасанідскай Персіі -
1:29 - 1:32гульня набыла сваё цяперашняе
імя і тэрміналогію ‒ -
1:32 - 1:36«шахматы» паходзяць ад слова «шах»,
якое азначае «кароль», -
1:36 - 1:42і «мат» — ад «паражэнне»,
«шахмат» азначае «уладар павержаны». -
1:42 - 1:46Пасля ісламскай заваёвы Персіі
ў VII стагоддзі -
1:46 - 1:48шахматы былі прадстаўлены
арабскаму свету. -
1:48 - 1:51Выйшаўшы за межы
толькі тактычнага сімулятара, -
1:51 - 1:55шахматы зрэшты сталі
багатай крыніцай паэтычных вобразаў. -
1:55 - 1:58Дыпламаты і прыдворныя выкарыстоўвалі
шахматныя тэрміны -
1:58 - 2:00для апісання палітычнай улады.
-
2:00 - 2:04Кіруючыя халіфы таксама сталі
заўзятымі гульцамі. -
2:04 - 2:08А гісторык Аль-Масудзі лічыў гульню
сведчаннем наяўнасці ў чалавека -
2:08 - 2:12свабоды волі ў адрозненне ад
гульняў на ўдачу. -
2:12 - 2:14Дзякуючы сярэднявечнаму гандлю
ўздоўж Шаўковага шляху -
2:14 - 2:17гульня распаўсюдзілася
ва Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі, -
2:17 - 2:20дзе з'явілася шмат яе
мясцовых варыяцый. -
2:20 - 2:24У Кітаі шахматныя фігуры былі
размешчаны на скрыжаваннях -
2:24 - 2:26квадратаў дошкі, а не ўнутры іх,
-
2:26 - 2:29таксама як і ў традыцыйнай
стратэгічнай настольнай гульні Го. -
2:29 - 2:33Падчас валадарання мангольскага
ўладара Тамерлана выкарыстоўвалася -
2:33 - 2:37дошка 11х10 з бяспечнымі квадратамі
пад назвай цытадэлі. -
2:37 - 2:43А ў японскай гульні сёгі супернік
мог гуляць захопленымі фігурамі. -
2:43 - 2:48Толькі ў Еўропе шахматы пачалі
прымаць сваю сучасную форму. -
2:48 - 2:53Да XI стагоддзя гульня стала часткай
прыдворнай адукацыі. -
2:53 - 2:55Шахматы выкарыстоўваліся ў
якасці алегорыі -
2:55 - 2:58розных сацыяльных класаў, якiя
выконваюць пэўныя ролі, -
2:58 - 3:02таму значэнне фігур было
інтэрпрэтавана па-іншаму. -
3:02 - 3:07У той жа час царква працягвала з
падазрэннем ставіцца да гульні. -
3:07 - 3:11Маралісты перасцерагалі не надаваць
ёй занадта шмат часу, -
3:11 - 3:15таму шахматы нават былі забароненыя
на кароткі час у Францыі. -
3:15 - 3:17Але гульня атрымала
шырокае распаўсюджанне -
3:17 - 3:22і ў XV стагоддзі набыла
вядомую нам сёння форму. -
3:22 - 3:26Адносна слабая фігура дарадцы
трансфармавалася ў моцную -
3:26 - 3:27каралеву —
-
3:27 - 3:32магчыма, пад уплывам росту колькасці
ўплывовых жанчын-лідарак. -
3:32 - 3:34Такое новаўвядзенне паскорыла
тэмп гульні, -
3:34 - 3:37і праз тое, што ўсе правілы
набылі аднастайны выгляд -
3:37 - 3:42з'явіліся трактаты, якія аналізавалі
традыцыйныя дэбюты і эндшпілі. -
3:42 - 3:45Так нарадзілася шахматная тэорыя.
-
3:45 - 3:50У эпоху Асветы гульня перамясцілася
з каралеўскіх двароў у кавярні. -
3:50 - 3:54Шахматы сталі разглядацца
як выраз творчагу патэнцыялу, -
3:54 - 3:57які спрыяе адважным хадам
і эфектным гульням. -
3:57 - 4:04Такі «рамантычны» стыль дасягнуў свайго
апагею ў «Несмяротнай партыі» 1851 года, -
4:04 - 4:07калі Адольф Андэрсан паставіў мат,
-
4:07 - 4:11ахвяраваўшы ферзём і
абедзвюма ладдзямі. -
4:11 - 4:16Але са з'яўленнем афіцыйных шахматных
спаборніцтваў у канцы 19-га стагоддзя -
4:16 - 4:21стратэгічны разлік у канчатковым выніку
ўзяў верх над тэатральнасцю. -
4:21 - 4:24З узмацненнем міжнароднай
канкурэнцыі -
4:24 - 4:27шахматы набылі новае
геапалітычнае значэнне. -
4:27 - 4:29У часы халоднай вайны
-
4:29 - 4:32Савецкі Саюз вылучаў велізарныя
рэсурсы на ўзрошчванне -
4:32 - 4:34таленавітых шахматыстаў,
-
4:34 - 4:37якія перамагалі ў чэмпіянатах
да канца XX стагоддзя. -
4:37 - 4:41Але гульцом, які сапраўды перашкодзіў
рускаму дамінаванню ў шахматах, -
4:41 - 4:43стаў не грамадзянін іншай краіны,
-
4:43 - 4:48а кампутар IBM пад назвай Deep Blue.
-
4:48 - 4:51Шахматныя кампутары ўдасканальваліся
на працягу дзесяцігоддзяў, -
4:51 - 4:55але трыумф Deep Blue над
Гары Каспаравым у 1997 годзе -
4:55 - 5:00стаў першым разам, калі машына
перамагла дзеючага чэмпіёна. -
5:00 - 5:05Сёння шахматныя праграмы здольныя
сістэматычна атрымліваць перамогу -
5:05 - 5:07над найлепшымі шахматыстамі.
-
5:07 - 5:09Але гэтак як і гульня,
якую яны засвоілі, -
5:09 - 5:12гэтыя машыны з'яўляюцца прадуктам
чалавечай вынаходлівасці. -
5:12 - 5:16І, магчыма, тая ж вынаходлівасць
аднойчы зберажэ нас -
5:16 - 5:18ад відавочнага шаха і мата.
- Title:
- Кароткая гісторыя шахмат — Алекс Гендлер
- Speaker:
- Алекс Гендлер
- Description:
-
Прагледзець поўны ўрок: https://ed.ted.com/lessons/a-brief-history-of-chess-alex-gendler
Атакуючая пяхота няўхільна прасоўваецца, яе сланы ужо прарваліся праз абарончую лінію. Кароль спрабуе адступіць, але варожая кавалерыя акружае яго з тылу. Збегчы немагчыма. Але гэта не сапраўдная вайна — але і не проста гульня. За паўтара тысячагоддзя свайго існавання, шахматы былі вядомыя як інструмент ваеннай стратэгіі, метафара чалавечых адносінаў і паказчык геніяльнасці. Алекс Гендлер дзеліцца гісторыяй шахмат.
Урок - Alex Gendler, пад кіраўніцтвам Remus & Kiki.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 05:20
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for A brief history of chess | |
![]() |
Valeria Varkulevich edited Belarusian subtitles for A brief history of chess |