Return to Video

Што гэта за рэчы «плаваюць» у вас у вачах? — Міхаэль Маўзер

  • 0:07 - 0:10
    Вы калі-небудзь заўважалі, як нешта быццам
    плавае ў полі вашага зроку?
  • 0:10 - 0:14
    Гэта падобна да малога чарвяка
    або празрыстай кроплі,
  • 0:14 - 0:18
    але калі вы пачынаеце
    пільна ўглядацца, яно прападае,
  • 0:18 - 0:22
    а потым раптам зноў узнікае,
    калі пераводзіце позірк.
  • 0:22 - 0:24
    Але вочы мыць не трэба!
  • 0:24 - 0:26
    Тое, што вы бачыце,
    даволі распаўсюджаная з'ява,
  • 0:26 - 0:28
    якая атрымала назву
    лятаючыя мушкі.
  • 0:28 - 0:33
    Навуковая назва гэтых «істот» —
    muscae volintates,
  • 0:33 - 0:35
    што на латыні значыць «лятаючыя мухі»,
  • 0:35 - 0:38
    і ў адпаведнаці з іх назвай
    яны могуць быць дакучлівымі.
  • 0:38 - 0:42
    Але сапраўды гэта не насякомыя
    і нават навогул не аб'екты звонку.
  • 0:42 - 0:45
    На самой справе яны існуюць
    унутры вочнага яблыка.
  • 0:45 - 0:49
    Падаецца, быццам мушкі жывыя,
    таму што яны варушацца і змяняюць форму,
  • 0:49 - 0:50
    але насамрэч гэта не так.
  • 0:51 - 0:55
    Лятаючыя мушкі — гэта маленькія часціцы,
    што кідаюць цень на сятчатку,
  • 0:55 - 0:58
    святлоадчувальную тканку
    на ўнутранай паверхні вока.
  • 0:58 - 1:00
    Гэта могуць быць рэшткі тканак,
  • 1:00 - 1:01
    чырвоныя крывяныя клеткі,
  • 1:01 - 1:03
    або згусткі бялкоў.
  • 1:03 - 1:06
    Яны трапляюць ў шклопадобнае цела,
  • 1:06 - 1:09
    падобную на гель вадкасць,
    што змешчана ўнутры вока,
  • 1:09 - 1:12
    і таму мушкі «плаваюць»,
    калі вочы рухаюцца,
  • 1:12 - 1:15
    а калі зрок прыпыніць,
    то здаецца, што мушкі «падскокваюць».
  • 1:15 - 1:19
    Большасць часу
    лятаючых мушак цяжка заўважыць.
  • 1:19 - 1:23
    Яны робяцца больш прыкметнымі,
    калі набліжаюцца да сятчаткі,
  • 1:23 - 1:26
    гэта тое самае, як
    калі паднесці руку бліжэй да святла,
  • 1:26 - 1:29
    то ў выніку цень будзе больш прыкметным.
  • 1:30 - 1:32
    А мушак лепш заўважыць,
  • 1:32 - 1:35
    калі глядзець на паверхню,
    што аднолькава ярка асвечана,
  • 1:35 - 1:36
    напрыклад, белы экран манітору,
  • 1:36 - 1:37
    снег
  • 1:37 - 1:39
    або чыстае неба,
  • 1:39 - 1:43
    на іх аднолькавым фоне
    лёгка ўбачыць мушак.
  • 1:43 - 1:47
    Чым ярчэй святло,
    тым больш звужаецца зрэнка.
  • 1:47 - 1:49
    Тут такі ж эфект,
    калі замяніць вялікую лямпачку,
  • 1:49 - 1:51
    што свеціць рассеяным святлом,
  • 1:51 - 1:53
    на адну звычайную лямпачку,
  • 1:53 - 1:55
    тады цень таксама стане ярчэй.
  • 1:56 - 2:00
    Ёсць яшчэ адна зрокавая з'ява,
    што нагадвае лятаючых мушак,
  • 2:00 - 2:02
    але яны не маюць дачынення
    адзін да аднаго.
  • 2:02 - 2:05
    Калі вы бачылі маленькія кропкі свету,
    што нібы раяцца,
  • 2:05 - 2:07
    калі вы глядзіце
    на яскравае блакітнае неба,
  • 2:07 - 2:12
    то сутыкаецеся з тым, што называюць
    энтапічны феномен сіняга поля.
  • 2:12 - 2:16
    У некаторым сэнсе гэта супрацьлеглая з'ява
    ў адносінах да эфекту мушак.
  • 2:16 - 2:18
    Тут вы не бачыце цяней,
  • 2:18 - 2:22
    а ўзнікаюць маленькія рухлівыя вокны,
    што прапускаюць святло да сятчаткі.
  • 2:22 - 2:25
    Гэтыя вокны насамрэч узнікаюць
    праз белыя крывяныя клеткі,
  • 2:25 - 2:28
    што рухаюцца па капілярах,
    змешчаных на паверхні сятчаткі.
  • 2:29 - 2:33
    Лейкацыты могуць быць такімі вялікімі,
    што яны амаль запаўняюць сабой капіляр,
  • 2:33 - 2:36
    і ім спатрэбіцца
    больш прасторы за кошт плазмы.
  • 2:37 - 2:39
    Прастора капіляраў і белыя клеткі крыві
  • 2:39 - 2:42
    лепей прапускаюць блакітнае святло,
  • 2:42 - 2:45
    чым чырвоныя клеткі крыві,
    што таксама прысутнічаюць у капілярах,
  • 2:45 - 2:48
    таму там, дзе гэта здараецца,
    мы бачым кропку святла,
  • 2:48 - 2:52
    што рухаецца шляхам вашых капіляраў,
    а таксама — у такт з пульсам.
  • 2:53 - 2:55
    Пры лепшых умовах да назірання
  • 2:55 - 2:59
    вы можаце нават убачыць
    за кропкай чорны хвост.
  • 2:59 - 3:03
    Гэта менавіта чырвоныя клеткі крыві,
    што збіліся ў кучу за лейкацытам.
  • 3:03 - 3:05
    У некаторых музеях навукі ёсць стэнды,
  • 3:05 - 3:08
    на якіх можна ўбачыць
    экран з блакітным святлом,
  • 3:08 - 3:12
    што дазволіць вам лепей разгледзець
    чароўныя кропкі блакітнага неба.
  • 3:13 - 3:16
    Падобныя эфекты ўзнікаюць
    у вачах кожнага чалавека,
  • 3:16 - 3:19
    яны адрозніваюцца толькі памерамі і тыпам.
  • 3:19 - 3:20
    У выпадку з лятаючымі мушкамі
  • 3:20 - 3:24
    мы звычайна не заўважаем іх, таму што мозг
    вучыцца ігнараваць гэтыя сігналы.
  • 3:24 - 3:26
    Але надзвычайна вялікая колькасць
  • 3:26 - 3:29
    або вялікі памер мушак,
    што перашкаджаюць зроку,
  • 3:29 - 3:34
    могуць сведчыць пра сур'ёзнае захворванне,
    якое патрабуе неадкладнага лячэння.
  • 3:35 - 3:38
    Большасць часу такія з'явы,
  • 3:38 - 3:41
    як лятаючыя мушкі або кропкі,
    што рухаюцца на блакітным небе,
  • 3:41 - 3:44
    сведчаць пра тое, што не толькі
    ад знешняга міра,
  • 3:44 - 3:47
    але яшчэ і ад будовы нашага арганізму
    залежыць менавіта тое,
  • 3:47 - 3:49
    што нам здаецца, мы бачым.
Title:
Што гэта за рэчы «плаваюць» у вас у вачах? — Міхаэль Маўзер
Speaker:
Michael Mauser
Description:

Пабачыць урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/what-are-those-floaty-things-in-your-eye-michael-mauser

Іншы раз, калі глядзець на роўны, ярка падсвечаны фон, напрыклад, блакітнага неба або камп'ютарнага манітору, вы можаце заўважыць невялікія рэчы, што быццам рухаюцца ў полі вашага зроку. Што гэта за такія лятаючыя істоты, і якім чынам мы бачым іх? Міхаэль Маўзер растлумачыць зрокавую з'яву так званых лятаючых мушак.

Урок — Міхаэль Маўзер, мультыплікацыя — Reflective Films.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
04:05

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions