WEBVTT 00:00:06.830 --> 00:00:10.424 Вы калі-небудзь заўважалі, як нешта быццам плавае ў полі вашага зроку? 00:00:10.448 --> 00:00:14.061 Гэта падобна да малога чарвяка або празрыстай кроплі, 00:00:14.085 --> 00:00:18.052 але калі вы пачынаеце пільна ўглядацца, яно прападае, 00:00:18.076 --> 00:00:21.633 а потым раптам зноў узнікае, калі пераводзіце позірк. 00:00:21.793 --> 00:00:23.792 Але вочы мыць не трэба! 00:00:23.816 --> 00:00:26.393 Тое, што вы бачыце, даволі распаўсюджаная з'ява, 00:00:26.417 --> 00:00:28.269 якая атрымала назву лятаючыя мушкі. 00:00:28.451 --> 00:00:32.593 Навуковая назва гэтых «істот» — muscae volintates, 00:00:32.616 --> 00:00:34.755 што на латыні значыць «лятаючыя мухі», 00:00:34.779 --> 00:00:37.909 і ў адпаведнаці з іх назвай яны могуць быць дакучлівымі. 00:00:37.933 --> 00:00:42.045 Але сапраўды гэта не насякомыя і нават навогул не аб'екты звонку. 00:00:42.069 --> 00:00:44.771 На самой справе яны існуюць унутры вочнага яблыка. 00:00:45.209 --> 00:00:48.872 Падаецца, быццам мушкі жывыя, таму што яны варушацца і змяняюць форму, 00:00:48.872 --> 00:00:50.363 але насамрэч гэта не так. 00:00:50.832 --> 00:00:54.649 Лятаючыя мушкі — гэта маленькія часціцы, што кідаюць цень на сятчатку, 00:00:54.673 --> 00:00:57.598 святлоадчувальную тканку на ўнутранай паверхні вока. 00:00:58.077 --> 00:00:59.590 Гэта могуць быць рэшткі тканак, 00:00:59.614 --> 00:01:00.872 чырвоныя крывяныя клеткі, 00:01:00.872 --> 00:01:02.681 або згусткі бялкоў. 00:01:02.705 --> 00:01:06.206 Яны трапляюць ў шклопадобнае цела, 00:01:06.230 --> 00:01:09.277 падобную на гель вадкасць, што змешчана ўнутры вока, 00:01:09.301 --> 00:01:11.580 і таму мушкі «плаваюць», калі вочы рухаюцца, 00:01:11.604 --> 00:01:14.621 а калі зрок прыпыніць, то здаецца, што мушкі «падскокваюць». 00:01:15.291 --> 00:01:18.532 Большасць часу лятаючых мушак цяжка заўважыць. 00:01:19.460 --> 00:01:22.711 Яны робяцца больш прыкметнымі, калі набліжаюцца да сятчаткі, 00:01:22.735 --> 00:01:26.217 гэта тое самае, як калі паднесці руку бліжэй да святла, 00:01:26.241 --> 00:01:29.497 то ў выніку цень будзе больш прыкметным. 00:01:29.555 --> 00:01:31.580 А мушак лепш заўважыць, 00:01:31.604 --> 00:01:34.582 калі глядзець на паверхню, што аднолькава ярка асвечана, 00:01:34.606 --> 00:01:36.219 напрыклад, белы экран манітору, 00:01:36.243 --> 00:01:37.446 снег 00:01:37.470 --> 00:01:38.814 або чыстае неба, 00:01:38.838 --> 00:01:43.083 на іх аднолькавым фоне лёгка ўбачыць мушак. 00:01:43.107 --> 00:01:46.761 Чым ярчэй святло, тым больш звужаецца зрэнка. 00:01:46.785 --> 00:01:49.202 Тут такі ж эфект, калі замяніць вялікую лямпачку, 00:01:49.202 --> 00:01:50.722 што свеціць рассеяным святлом, 00:01:50.722 --> 00:01:53.018 на адну звычайную лямпачку, 00:01:53.042 --> 00:01:55.323 тады цень таксама стане ярчэй. 00:01:56.189 --> 00:01:59.744 Ёсць яшчэ адна зрокавая з'ява, што нагадвае лятаючых мушак, 00:01:59.768 --> 00:02:02.009 але яны не маюць дачынення адзін да аднаго. 00:02:02.382 --> 00:02:05.000 Калі вы бачылі маленькія кропкі свету, што нібы раяцца, 00:02:05.000 --> 00:02:07.117 калі вы глядзіце на яскравае блакітнае неба, 00:02:07.117 --> 00:02:11.628 то сутыкаецеся з тым, што называюць энтапічны феномен сіняга поля. 00:02:12.273 --> 00:02:15.800 У некаторым сэнсе гэта супрацьлеглая з'ява ў адносінах да эфекту мушак. 00:02:15.947 --> 00:02:17.578 Тут вы не бачыце цяней, 00:02:17.602 --> 00:02:21.508 а ўзнікаюць маленькія рухлівыя вокны, што прапускаюць святло да сятчаткі. 00:02:21.982 --> 00:02:24.796 Гэтыя вокны насамрэч узнікаюць праз белыя крывяныя клеткі, 00:02:24.820 --> 00:02:27.886 што рухаюцца па капілярах, змешчаных на паверхні сятчаткі. 00:02:28.696 --> 00:02:32.753 Лейкацыты могуць быць такімі вялікімі, што яны амаль запаўняюць сабой капіляр, 00:02:32.777 --> 00:02:35.907 і ім спатрэбіцца больш прасторы за кошт плазмы. 00:02:37.132 --> 00:02:39.097 Прастора капіляраў і белыя клеткі крыві 00:02:39.166 --> 00:02:41.696 лепей прапускаюць блакітнае святло, 00:02:41.720 --> 00:02:44.961 чым чырвоныя клеткі крыві, што таксама прысутнічаюць у капілярах, 00:02:44.985 --> 00:02:48.041 таму там, дзе гэта здараецца, мы бачым кропку святла, 00:02:48.065 --> 00:02:51.924 што рухаецца шляхам вашых капіляраў, а таксама — у такт з пульсам. 00:02:52.829 --> 00:02:54.786 Пры лепшых умовах да назірання 00:02:54.810 --> 00:02:58.512 вы можаце нават убачыць за кропкай чорны хвост. 00:02:58.512 --> 00:03:02.578 Гэта менавіта чырвоныя клеткі крыві, што збіліся ў кучу за лейкацытам. 00:03:03.428 --> 00:03:05.333 У некаторых музеях навукі ёсць стэнды, 00:03:05.333 --> 00:03:07.703 на якіх можна ўбачыць экран з блакітным святлом, 00:03:07.703 --> 00:03:12.242 што дазволіць вам лепей разгледзець чароўныя кропкі блакітнага неба. 00:03:13.195 --> 00:03:16.195 Падобныя эфекты ўзнікаюць у вачах кожнага чалавека, 00:03:16.219 --> 00:03:18.799 яны адрозніваюцца толькі памерамі і тыпам. 00:03:18.823 --> 00:03:20.315 У выпадку з лятаючымі мушкамі 00:03:20.339 --> 00:03:24.047 мы звычайна не заўважаем іх, таму што мозг вучыцца ігнараваць гэтыя сігналы. 00:03:24.311 --> 00:03:26.335 Але надзвычайна вялікая колькасць 00:03:26.359 --> 00:03:29.045 або вялікі памер мушак, што перашкаджаюць зроку, 00:03:29.069 --> 00:03:33.664 могуць сведчыць пра сур'ёзнае захворванне, якое патрабуе неадкладнага лячэння. 00:03:34.569 --> 00:03:37.597 Большасць часу такія з'явы, 00:03:37.621 --> 00:03:40.570 як лятаючыя мушкі або кропкі, што рухаюцца на блакітным небе, 00:03:40.570 --> 00:03:43.623 сведчаць пра тое, што не толькі ад знешняга міра, 00:03:43.647 --> 00:03:46.766 але яшчэ і ад будовы нашага арганізму залежыць менавіта тое, 00:03:46.790 --> 00:03:49.044 што нам здаецца, мы бачым.