Сіла ўразлівасці
-
0:00 - 0:02Я пачну вось з чаго:
-
0:02 - 0:04некалькі гадоў таму мне патэлефанавала арганізатар мерапрыемства,
-
0:04 - 0:06на якім я збіралася выступаць з прамовай.
-
0:06 - 0:08Яна патэлефанавала і сказала:
-
0:08 - 0:10"Я сапраўды не ведаю,
-
0:10 - 0:12як запісаць цябе на гэтай маленькай улётцы".
-
0:12 - 0:14Я падумала: "Добра, у чым праблема?"
-
0:14 - 0:16Яна адказала, "Я бачыла выступленне,
-
0:16 - 0:19і я збіраюся назваць цябе даследчыцай,
-
0:19 - 0:21але я баюся, што ніхто не прыйдзе, калі я назаву цябе даследчыцай,
-
0:21 - 0:23таму што яны падумаюць, што ты нудная і неактуальная".
-
0:23 - 0:25(Смех)
-
0:25 - 0:27І я такая: "Добра".
-
0:27 - 0:29А яна кажа: "Але што мне падабаецца ў тваім выступленні -
-
0:29 - 0:31гэта тое, што ты казачніца.
-
0:31 - 0:34Таму я думаю, што проста назаву цябе казачніцай".
-
0:34 - 0:37І зразумела, што акадэмічная, няўпэўненая частка мяне
-
0:37 - 0:39ўсклікнула: "Ты збіраешся назваць мяне кім?"
-
0:39 - 0:42І яна сказала: "Я збіраюся назваць цябе казачніцай".
-
0:42 - 0:45І я такая: "Чаму ж тады не чароўнай феяй?"
-
0:45 - 0:48(Смех)
-
0:48 - 0:51І я такая кажу: "Дай-ка секундачку падумаць."
-
0:51 - 0:54Я паспрабавала выклікаць сваю мужнасць.
-
0:54 - 0:57І падумала, ведаеце, я і ёсць казачніца.
-
0:57 - 0:59Я колькасная даследчыца.
-
0:59 - 1:01Я збіраю гісторыі; гэта тое, што я раблю.
-
1:01 - 1:04І магчыма, гісторыі - гэта проста дадзеныя з душой.
-
1:04 - 1:06І магчыма, я проста казачніца.
-
1:06 - 1:08І таму я адказала: "Ведаеш што?
-
1:08 - 1:11Чаму проста не назваць мяне даследчыцай-казачніцай".
-
1:11 - 1:14А яна: "Хаха. Такога не існуе".
-
1:14 - 1:16(Смех)
-
1:16 - 1:18Такім чынам, я даследчыца-казачніца,
-
1:18 - 1:20і сёння я буду выступаць перад вамі.
-
1:20 - 1:22Мы гаворым пра пашыранае ўспрыманне.
-
1:22 - 1:24І я хачу распавесці вам некалькі гісторый
-
1:24 - 1:27пра частку майго даследаванная,
-
1:27 - 1:30якое фундаментальна пашырыла маё ўспрыманне
-
1:30 - 1:33і сапраўды змяніла склад майго жыцця, тое, як я кахаю,
-
1:33 - 1:35працую і выхоўваю дзяцей.
-
1:35 - 1:37І вось тут пачынаецца мая гісторыя.
-
1:37 - 1:40Калі я была маладой даследчыцай, дактаранткай,
-
1:40 - 1:42у першы год у мяне быў прафесар,
-
1:42 - 1:44які казаў нам:
-
1:44 - 1:46"Справа ў тым, што,
-
1:46 - 1:49калі вы не можаце гэта вымярыць, - гэта не існуе".
-
1:49 - 1:52І я думала, што ён проста заляцаецца да мяне.
-
1:52 - 1:55І я такая: "Сапраўды?", а ён: "Абсалютна".
-
1:55 - 1:57І таму вам неабходна зразумець,
-
1:57 - 1:59што ў мяне ёсць ступень бакалаўра ў сацыяльнай працы і ступень магістра ў сацыяльнай працы,
-
1:59 - 2:01і я працавала над атрыманнем ступені доктара ў сацыяльнай працы,
-
2:01 - 2:03таму ўся мая навуковая кар'ера
-
2:03 - 2:05была акружаная людзьмі,
-
2:05 - 2:07якія верылі
-
2:07 - 2:10ў тое, што жыццё - гэта бязладдзе, любі яго такім, якое яно ёсць.
-
2:10 - 2:12Але я больш за тое, што жыццё - гэта бязладдзе,
-
2:12 - 2:15прыбярыся ў ім, арганізуй
-
2:15 - 2:17і складзі ў скрыначку.
-
2:17 - 2:19(Смех)
-
2:19 - 2:22І здаецца, што я знайшла свой шлях,
-
2:22 - 2:25знайшла кар'еру, якая захапляе мяне.
-
2:25 - 2:28Сапраўды, адно з вялікіх выказванняў у сацыяльнай працы -
-
2:28 - 2:31"Пагрузіся ў працоўны дыскамфорт".
-
2:31 - 2:34Мой падыход: стукні дыскамфорт па галаве,
-
2:34 - 2:36адсунь яго ў бок і атрымай усе пяцёркі.
-
2:36 - 2:39Гэта была мая мантра.
-
2:39 - 2:41Я была ў вельмі радасным прадчуванні.
-
2:41 - 2:44І я думала, ведаеце што, - гэта кар'ера для мяне,
-
2:44 - 2:47таму што мяне цікавяць заблытаныя тэмы.
-
2:47 - 2:49І я хачу быць здольнай разблытваць іх.
-
2:49 - 2:51Я хачу разумець іх.
-
2:51 - 2:53Я хачу раскласці іх на часткі,
-
2:53 - 2:55таму што гэтыя тэмы важныя,
-
2:55 - 2:57і раскадзіраваць іх для ўсеагульнага агляду.
-
2:57 - 3:00Такім чынам, я пачала з адносін,
-
3:00 - 3:03таму што пасля дзесяці гадоў сацыяльнай працы,
-
3:03 - 3:05пачынаеш разумець,
-
3:05 - 3:08што адносіны - гэта тое, чаму мы тут.
-
3:08 - 3:11Яны надаюць мэту і сэнс нашаму жыццю.
-
3:11 - 3:13У гэтым ўся сутнасць.
-
3:13 - 3:15І не важна, ці ты размаўляеш з людзьмі,
-
3:15 - 3:18якія працуюць у галіне сацыяльнай справядлівасці, псіхічнага здароў'я, насілля і пагарды,
-
3:18 - 3:20мы ведаем, што адносіны,
-
3:20 - 3:23здольнасць адчуваць прыхільнасць -
-
3:23 - 3:26гэта тое, чым мы злучаныя на ўзроўні нейрабіялогіі,
-
3:26 - 3:28гэта тое, чаму мы тут.
-
3:28 - 3:31Таму я падумала, ведаеце што, - я пачну з адносінаў.
-
3:31 - 3:34Вам вядома такая сітуація,
-
3:34 - 3:36калі начальнік ацэньвае вашу працу
-
3:36 - 3:39і кажа, што вы выдатна спраўляецеся з 37 пунктамі,
-
3:39 - 3:41але існуе адзін, так званы "магчымасць для росту"?
-
3:41 - 3:43(Смех)
-
3:43 - 3:46І ўсё, пра што вы думаеце – гэта тая самая “магчымасць для росту”, так?
-
3:47 - 3:50Напэўна, мая праца пайшла такім жа шляхам,
-
3:50 - 3:53таму што, калі я пытаю люздей пра каханне,
-
3:53 - 3:55яны распавядаюць мне пра разбітае сэрца.
-
3:55 - 3:57Калі пытаеш людзей пра дачыненне,
-
3:57 - 4:00яны распавядаюць пра самыя пакутлівыя выпадкі
-
4:00 - 4:02адхіленасці.
-
4:02 - 4:04І калі пытаеш пра знаёмствы,
-
4:04 - 4:07яны распавядаюць гісторыі пра растанні.
-
4:07 - 4:10Такім чынам, вельмі хутка, праз паўтары месяцы пасля пачатку даследавання,
-
4:10 - 4:13я натрапіла на гэтуб безназоўную з'яву,
-
4:13 - 4:16якая раскрыла адносіны
-
4:16 - 4:19з таго боку, які я не разумела і ніколі не бачыла.
-
4:19 - 4:21І таму я адышла ад свайго даследавання
-
4:21 - 4:24і падумала, што мне трэба высветліць, што гэта такое.
-
4:24 - 4:27І апынулася, што гэта сорам.
-
4:27 - 4:29І сорам, насамрэч, вельмі лёгка зразумець,
-
4:29 - 4:31гэта страх страты адносін:
-
4:31 - 4:33Ці ёсць у мяне штосьці такое,
-
4:33 - 4:36што, калі людзі пра гэта пазнаюць альбо ўбачаць,
-
4:36 - 4:39то я не буду вартым для адносін з німі.
-
4:39 - 4:41Што я магу сказаць пра гэта, дык гэта тое,
-
4:41 - 4:43што гэтая з'ява глабальная і прысутнічае яна ва ўсіх.
-
4:43 - 4:45Толькі тыя людзі не адчуваюць сораму,
-
4:45 - 4:47якія не здольныя спачуваць ці ўступаць у адносіны.
-
4:47 - 4:49Ніхто не жадае гаварыць пра гэта,
-
4:49 - 4:52і чым менш мы гаворым пра гэта, тым больш яно выяўляецца.
-
4:54 - 4:56Што падмацоўвае гэты сорам,
-
4:56 - 4:58дык гэта: “Я недастаткова добры”.
-
4:58 - 5:00Нам усім знаёмае гэта пачуццё:
-
5:00 - 5:02“Я недастаткова светлы. Я недастаткова худы,
-
5:02 - 5:04недастаткова багаты, прыгожы, разумны,
-
5:04 - 5:06прасунуты”.
-
5:06 - 5:08У аснове сораму ляжыць
-
5:08 - 5:11нясцерпная ўразлівасць,
-
5:11 - 5:13думка пра тое, што
-
5:13 - 5:15дзеля ўсталявання адносін
-
5:15 - 5:18мы павінны дазволіць людзям убачыць тое,
-
5:18 - 5:20якія мы есць.
-
5:20 - 5:23І вы ведаеце, як я ўспрымаю ўразлівасць. Я ненавіджу ўразлівасць.
-
5:23 - 5:25І таму я падумала: вось мой шанец
-
5:25 - 5:28напасці на яе з маёй вымяральнай лінейкай.
-
5:28 - 5:31Я пачынаю дзейнічаць, я збіраюся разабрацца з усім гэтым,
-
5:31 - 5:34я збіраюся выдаткаваць год і раскласці сорам па палічках,
-
5:34 - 5:36зразумець, як працуе ўразлівасць
-
5:36 - 5:39і абхітрыць яе.
-
5:39 - 5:42Я была гатовая і была ў радасным прадчуванні.
-
5:44 - 5:46Як вы ведаеце, з гэтага нічога добрага не выйдзе.
-
5:46 - 5:49(Смех)
-
5:49 - 5:51Вы ведаеце гэта.
-
5:51 - 5:53Я бы магла расказаць вам пра сорам шмат чаго,
-
5:53 - 5:55але тады мне прыйшлося б заняць час астатніх прамоўцаў.
-
5:55 - 5:58Але вось да чаго ўсё гэта зводзіцца,
-
5:58 - 6:01і гэта, мабыць, адна з самых важных рэчаў, якую я засвоіла
-
6:01 - 6:04за дзесяць гадоў гэтага даследавання.
-
6:04 - 6:06Мой адзін год
-
6:06 - 6:08ператварыўся ў шэсць гадоў,
-
6:08 - 6:10тысячы гісторый,
-
6:10 - 6:13сотні доўгіх інтэрв’ю і фокус-груп.
-
6:13 - 6:15Быў перыяд, калі людзі дасылалі мне старонкі часопісаў
-
6:15 - 6:18і асабістыя гісторыі,
-
6:18 - 6:21тысячы гісторый за шэсць гадоў.
-
6:21 - 6:23І здаецца, што я разабралася з гэтым.
-
6:23 - 6:25Я, здаецца, зразумела, што такое сорам
-
6:25 - 6:27і як ён працуе.
-
6:27 - 6:29Я напісала кнігу,
-
6:29 - 6:31апублікавала тэорыю,
-
6:31 - 6:34але штосьці было не так,
-
6:34 - 6:36і гэтае штосьці складалася ў наступным:
-
6:36 - 6:38калі прыблізна ўзяць апытаных мною людзей
-
6:38 - 6:41і падзяліць іх на людзей,
-
6:41 - 6:44у якіх насамрэч ёсць пачуццё ўласнай годнасці,
-
6:44 - 6:46вось да чаго гэта зводзіцца,
-
6:46 - 6:48пачуццё ўласнай годнасці
-
6:48 - 6:51яны маюць моцнае пачуццё любові і прыналежнасці,
-
6:51 - 6:53і на людзей, якія змагаюцца за гэта,
-
6:53 - 6:55якія сумняваюцца, наколькі яны вартыя.
-
6:55 - 6:57Была толькі адна пераменная,
-
6:57 - 6:59якая падзяляла людзей на тых, хто меў
-
6:59 - 7:01моцнае пачуццё любові і прыналежнасці,
-
7:01 - 7:03і тых, хто сапраўды змагаўся за іх.
-
7:03 - 7:05І менавіта людзі
-
7:05 - 7:07з моцным пачуццем любові і прыналежнасці
-
7:07 - 7:10вераць, што яны вартыя любові і прыналежнасці.
-
7:10 - 7:12Вось так.
-
7:12 - 7:14Яны вераць, што яны вартыя.
-
7:15 - 7:18І для мяне, найбольш складаная частка таго,
-
7:18 - 7:21што стрымлівае нас ад адносін -
-
7:21 - 7:24гэта наш страх таго, што мы не вартыя адносін,
-
7:24 - 7:26гэта тое, што я асабіста і прафесіянальна
-
7:26 - 7:29жадала зразумець лепш.
-
7:29 - 7:32Што я зрабіла:
-
7:32 - 7:34я ўзяла ўсе інтэрв'ю,
-
7:34 - 7:37дзе я ўбачыла наяўнасць годнасці, дзе я ўбачыла людзей, якія жывуць такім чынам,
-
7:37 - 7:40і пачала даследаваць толькі іх.
-
7:40 - 7:42Што агульнае маюць гэтыя людзі?
-
7:42 - 7:44Я трошкі апантаная канцтаварамі,
-
7:44 - 7:47але гэта ўжо іншая размова.
-
7:47 - 7:50Дык вось, у мяне была прыгожая тэчка і маркер,
-
7:50 - 7:52і я запытала сябе: "Як жа я назаву гэтае даследаванне?"
-
7:52 - 7:54І першае слова, якое прыйшло мне ў галаву,
-
7:54 - 7:56было "шчыры".
-
7:56 - 7:59Гэта шчырыя людзі, якія жывуць з глыбокім пачуццём годнасці.
-
7:59 - 8:02Так я і напісала ў верхняй частцы тэчкі,
-
8:02 - 8:04і пачала аналізаваць дадзеныя.
-
8:04 - 8:06Насамрэч, спачатку я зрабіла гэта
-
8:06 - 8:08за чатыры дні
-
8:08 - 8:11вельмі інтэнсіўнаў працы.
-
8:11 - 8:14Я вярталася назад, выцягвала гэтыя інтэрв'ю, выцягвала гісторыі і інцыдэнты.
-
8:14 - 8:17Што гэта за тэма? Якая заканамернасць?
-
8:17 - 8:20Мой муж з'ехаў з горада разам з дзяцьмі,
-
8:20 - 8:23таму што я заўседы пачынаю рабіць вар'яцкія рэчы ў стылі Джэксана Поллака,
-
8:23 - 8:25калі проста пішу
-
8:25 - 8:28і знаходжуся ў рэжыме даследчыка.
-
8:28 - 8:30І вось, што я высветліла.
-
8:32 - 8:34Гэтых людзей аб'ядноўвала
-
8:34 - 8:36пачуццё мужнасці.
-
8:36 - 8:39І я хачу размежаваць мужнасць і адвагу.
-
8:39 - 8:41Мужнасць, першапачатковае вызначэнне мужнасці,
-
8:41 - 8:43калі яно ўпершыню з'явілася ў англійскай мове,
-
8:43 - 8:46яно паходзіць з лацінскай мовы і азначае "сэрца".
-
8:46 - 8:48І першапачатковае вызначэнне -
-
8:48 - 8:51"распавесці гісторыю пра тое, хто ты есць, ад ўсяго сэрца".
-
8:51 - 8:53Такім чынам, гэтыя людзі
-
8:53 - 8:55мелі мужнасць
-
8:55 - 8:57быць неідэальнымі.
-
8:58 - 9:00У іх было спачуванне
-
9:00 - 9:03спачатку быць добрымі да сябе, а потым ужо да іншых,
-
9:03 - 9:06таму што, як высветлілася, мы не можам спачуваць іншым людзям,
-
9:06 - 9:09пакуль мы не ставімся добразычліва да сябе.
-
9:09 - 9:11І апошняе, яны мелі адносіны -
-
9:11 - 9:13і гэта была найбольш складаная частка -
-
9:13 - 9:16у выніку аўтэнтычнасці,
-
9:16 - 9:19яны жадалі адмовіцца ад таго, кім яны павінны стаць у сваім уяўленні
-
9:19 - 9:21для таго, каб быць тымі, хто яны ёсць на самой справе.
-
9:21 - 9:24І гэта абавязковая ўмова,
-
9:24 - 9:26каб усталяваць адносіны.
-
9:28 - 9:30Што яшчэ агульнага было
-
9:30 - 9:32паміж імі:
-
9:35 - 9:38Яны цалкам прызналі ўразлівасць.
-
9:40 - 9:43Яны лічылі,
-
9:43 - 9:46што тое, што зрабіла іх уразлівымі,
-
9:46 - 9:48зрабіла іх прыгожымі.
-
9:50 - 9:52Яны не казалі, што быць у стане ўразлівасці
-
9:52 - 9:54зручна,
-
9:54 - 9:57але яны таксама не казалі, што ўразлівасць пакутлівая,
-
9:57 - 9:59як я гэта чула раней падчас інтэрв'ю пра сорам.
-
9:59 - 10:02Яны проста казалі пра яе, як пра нешта неабходнае.
-
10:03 - 10:05Яны казалі пра гатоўнасць
-
10:05 - 10:08першымі сказаць "Я цябе кахаю",
-
10:08 - 10:11гатоўнасць
-
10:11 - 10:13зрабіць штосьці,
-
10:13 - 10:16нават калі няма гарантый,
-
10:16 - 10:18гатоўнасць
-
10:18 - 10:20спакойна дачакацца званка ад урача
-
10:20 - 10:22пасля мамаграмы.
-
10:23 - 10:26Яны гатовы будаваць адносіны з чалавекам,
-
10:26 - 10:29якія, можа, складуцца, а мо і не.
-
10:29 - 10:32Яны лічылі, што гэта быў асноўны прынцып.
-
10:32 - 10:35Асабіста я лічыла, што гэта была здрада.
-
10:35 - 10:38Я не магла паверыць, што я дала клятву вернасці
-
10:38 - 10:40даследаванню, дзе наша праца...
-
10:40 - 10:42вы ведаеце, задача даследавання -
-
10:42 - 10:45кантраляваць, прадказваць і вывучаць з'явы
-
10:45 - 10:47з-за відавочнай прычыны,
-
10:47 - 10:49каб кантраляваць і прадказваць.
-
10:49 - 10:51І цяпер мая місія
-
10:51 - 10:53катраляваць і прадказваць
-
10:53 - 10:56атрымала адказ, што трэба жыць, не баючыся ўразлівасці
-
10:56 - 10:59і спыніцца кантраляваць і прадказваць.
-
10:59 - 11:02Гэта прывяло да невялікага зрыву,
-
11:02 - 11:06(Смех)
-
11:06 - 11:09які на самой справе выглядаў вось так.
-
11:09 - 11:11(Смех)
-
11:11 - 11:13Так і было.
-
11:13 - 11:16Я называю гэта зрывам, мой псіхатэрапеўт называе гэта духоўным абуджэннем.
-
11:17 - 11:19Духоўнае абуджэнне гучыць лепш, чым зрыў,
-
11:19 - 11:21але я ўпэўнена, гэта быў зрыў.
-
11:21 - 11:23І мне прыйшлося акдласці сваё даследаванне ў бок і знайсці псіхатэрапеўта.
-
11:23 - 11:26Дазвольце мне сказаць штосьці: вы пазнаяце, хто вы ёсць,
-
11:26 - 11:29калі тэлефануеце сваім сябрам і кажаце: ""Здаецца, мне патрэбна схадзіць на прыем да кагосьці.
-
11:29 - 11:32Можаш параіць каго-небудзь?
-
11:32 - 11:34Таму што каля пяці маіх сяброў адказалі:
-
11:34 - 11:36"Ваў, я бы не хацеў быць тваім псіхатэрапеўтам".
-
11:36 - 11:39(Смех)
-
11:39 - 11:41Я такая: "Што гэта значыць?"
-
11:41 - 11:44А яны: "Я проста так кажу, ты ж ведаеш.
-
11:44 - 11:46Толькі не бяры з сабой сваю вымяральную лінейку".
-
11:46 - 11:49"Добра".
-
11:51 - 11:53Значыць, я знайшла псіхатэрапеўта.
-
11:53 - 11:56На мою першую сустрэчу з ёй, Даянай,
-
11:56 - 11:58я прынесла свой спіс
-
11:58 - 12:01апісання таго, як жывуць шчырыя людзі. Я села і
-
12:01 - 12:03яна запытала: "Як справы?"
-
12:03 - 12:06Я адказала: "Выдатна, усё добра".
-
12:06 - 12:08"Што здарылася?" - яна пытае.
-
12:08 - 12:11І гэта той момант, калі псіхатэрапеўт наведвае псіхатэрапеўта,
-
12:11 - 12:13таму што мы таксама вымушаны хадзіць да іх,
-
12:13 - 12:16таму што іх вымяральныя прыборы добрыя.
-
12:16 - 12:18(Смех)
-
12:18 - 12:20І я адказала:
-
12:20 - 12:22"Вось у чым справа, у мяне ёсць праблема"
-
12:22 - 12:24"І ў чым жа праблема?"
-
12:24 - 12:27"У мяне праблема з уразлівасцю, - адказала я. -
-
12:27 - 12:30І я ведаю, што ўразлівасць з'яўляецца
-
12:30 - 12:32сутнасцю сараму, страху,
-
12:32 - 12:34і нашага змагання за годнасць,
-
12:34 - 12:37але, здаецца, яна таксама з'яўляецца крыніцай
-
12:37 - 12:40радасці, творчасці,
-
12:40 - 12:42прыязнасці і любові.
-
12:42 - 12:44І я лічу, што ў мяне праблема,
-
12:44 - 12:47і мне патрэбна нейкая дапамога".
-
12:47 - 12:49"Але вось яшчэ што:
-
12:49 - 12:51ніякіх размоў пра сям'ю,
-
12:51 - 12:53ніякіх глупстваў пра дзяцінства".
-
12:53 - 12:55(Смех)
-
12:55 - 12:58"Мне проста патрэбныя некалькі стратэгій".
-
12:58 - 13:02(Смех)
-
13:02 - 13:05(Апладысменты)
-
13:05 - 13:07Дзякуй
-
13:09 - 13:12Тады яна пайшла вось такім чынам.
-
13:12 - 13:14(Смех)
-
13:14 - 13:17І я запатыла: "Усё дрэнна, так?"
-
13:17 - 13:20"Ні добра, ні дрэнна", - адказала яна.
-
13:20 - 13:22(Смех)
-
13:22 - 13:24"Гэта проста тое, што ёсць".
-
13:24 - 13:27Я адказала: "Божа мой, гэта будзе невыносным".
-
13:27 - 13:30(Смех)
-
13:30 - 13:32З аднаго боку, так і было, з другога, не.
-
13:32 - 13:35І ўсё гэта заняло каля года.
-
13:35 - 13:37Вы ведаеце, ёсць людзі,
-
13:37 - 13:40якія разумеюць важнасць уразлівасці і пяшчоты,
-
13:40 - 13:43і яны здаюцца і пачынаюць так жыць.
-
13:43 - 13:45а) гэта не пра мяне,
-
13:45 - 13:48і б) я нават не тусуюся з такімі людзьмі.
-
13:48 - 13:51(Смех)
-
13:51 - 13:54Для мяне гэта была вулічная бойка цягам у адзін год.
-
13:54 - 13:56Вельмі жорсткая бойка.
-
13:56 - 13:58Уразлівасць нападала, я нападала ў адказ.
-
13:58 - 14:01Я прайграла бойку,
-
14:01 - 14:03але, магчыма, вярнула сабе сваё жыццё.
-
14:03 - 14:05Потым я зноў вярнулася да свайго даследавання
-
14:05 - 14:07і правяла наступныя некалькі гадоў,
-
14:07 - 14:10спрабуючы зразумець, як гэтыя шчырыя людзі
-
14:10 - 14:12робяць выбар
-
14:12 - 14:14і што мы робім
-
14:14 - 14:16з уразлівасцю.
-
14:16 - 14:18Чаму мы так моцна з ёю змагаемся?
-
14:18 - 14:21Ці я адна, хто з ёю змагаецца?
-
14:21 - 14:23Не.
-
14:23 - 14:25Дык вось, што я вынесла для сябе.
-
14:26 - 14:29Мы заглушаем уразлівасць,
-
14:29 - 14:31калі чакаем званка.
-
14:31 - 14:33Было смешна, калі я даслала ў Твітар і Фэйсбук пытанне:
-
14:33 - 14:35"Якое азначэнне вы дасцё ўразлівасці?
-
14:35 - 14:37Што робіць вас уразлівымі?"
-
14:37 - 14:40І праз паўтары гадзіны я атрымала 150 адказаў.
-
14:40 - 14:42Я хацела зразумець,
-
14:42 - 14:44разабрацца ў гэтым. Адказы былі наступнымі:
-
14:45 - 14:47Прасіць мужа аб дапамозе,
-
14:47 - 14:50таму што я хворая, а мы нядаўна ажаніліся;
-
14:50 - 14:53браць на сябе ініцыятыву ў сэксе з мужам;
-
14:53 - 14:55браць на сябе ініцыятыву ў сэксе з жонкай;
-
14:55 - 14:58быць адхіленным; запрашаць кагосьці на сустрэчу;
-
14:58 - 15:00чакаць званка ўрача;
-
15:00 - 15:03быць звольненым ці звальняць;
-
15:03 - 15:05гэта свет, у якім мы жывем.
-
15:05 - 15:08Мы жывем у гэтым уразлівым свеце.
-
15:08 - 15:10І адзін з спосабаў, якім мы зносімся з ім,
-
15:10 - 15:12гэта як мы прыглушаем уразлівасць.
-
15:12 - 15:14І я лічу, што ёсць доказы -
-
15:14 - 15:16і гэта не адзіная прычына, чаму яны існуюць -
-
15:16 - 15:18аде я лічу гэта вялізнай прычынай -
-
15:18 - 15:22мы ўвязлі ў даўгах,
-
15:22 - 15:25пакутуем ад празмернай вагі,
-
15:25 - 15:28залежым ад лекаў,
-
15:28 - 15:30як ні адно папярэдняе дарослае пакаленне ў ЗША.
-
15:33 - 15:36Праблема ў тым, - і я даведалася пра гэта з даследавання -
-
15:36 - 15:39што мы не можам прыглушаць эмоцыі выбарачна.
-
15:40 - 15:43Нельга сказаць, вось дрэнныя эмоцыі,
-
15:43 - 15:45вось уразлівасць, вось гора, вось сорам,
-
15:45 - 15:47вось страх, вось расчараванне.
-
15:47 - 15:49Я не хачу адчуваць гэта.
-
15:49 - 15:52Лепей я вып'ю куфель-другі піва і з'ем бананава-арэхавы кекс
-
15:52 - 15:54(Смех)
-
15:54 - 15:56Я не хачу ўсё гэта.
-
15:56 - 15:58І мне вядом гэты смех паразумення.
-
15:58 - 16:01Я зарабляю грошы тым, што капаюся ў вашым жыцці.
-
16:01 - 16:03Божа.
-
16:03 - 16:05(Смех)
-
16:05 - 16:08Вы не можаце прыглушыць гэтыя цяжкія пачуцці,
-
16:08 - 16:10не прыглушаючы іншыя ўздзеянні, нашы эмоцыі.
-
16:10 - 16:12Вы не можаце прыглушаць іх выбарачна.
-
16:12 - 16:15Калі мы заглушаем дрэнныя эмоцыі,
-
16:15 - 16:17мы заглушаем радасць,
-
16:17 - 16:19падзяку,
-
16:19 - 16:21шчасце.
-
16:21 - 16:24І тады мы адчуваем сябе нешчаслівымі,
-
16:24 - 16:26мы шукаем мэту і сэнс,
-
16:26 - 16:28тады мы адчуваем уразлівасць,
-
16:28 - 16:31і тады мы звяртаемся да куфалю піва і бананава-арэхавага кексу.
-
16:31 - 16:34І гэта становіцца небяспечным колам.
-
16:36 - 16:39Нам неабходна задумацца пра тое,
-
16:39 - 16:41чаму і як мы прыглушаем.
-
16:41 - 16:44І неабавязкова гэта павінна быць залежнасць.
-
16:44 - 16:46Наступнае, што мы робім, -
-
16:46 - 16:49усё невыразнае мы робім пэўным.
-
16:50 - 16:53Рэлігія перайшла ад веры і таямніцы
-
16:53 - 16:55да вызначанасці.
-
16:55 - 16:58Я маю рацыю, а ты памыляешся, так што змоўкні.
-
16:58 - 17:00Вось і ўсё.
-
17:00 - 17:02Проста пэўнасць.
-
17:02 - 17:04Чым больш мы баімося, ты больш уразлівымі мы стаем,
-
17:04 - 17:06тым яшчэ больш мы баімося.
-
17:06 - 17:08Вось так сёння выглядае палітыка.
-
17:08 - 17:10Больш няма дыскусій.
-
17:10 - 17:12Няма размовы.
-
17:12 - 17:14Толькі абвінавачанні.
-
17:14 - 17:17Вы ведаеце, як абвінавачанні апісваюцца ў даследаванні?
-
17:17 - 17:20Спосаб вызваліцца ад болю і дыскамфорту.
-
17:21 - 17:23Мы ўдасканальваемся.
-
17:23 - 17:26Калі існуе хтосьці, хто хоча, каб яго жыццё выглядала такім чынам, дык гэта я,
-
17:26 - 17:28яле гэта не працуе.
-
17:28 - 17:30Таму што ўсё, што мы робім, - гэта бярэм тлучш з нашых задніц,
-
17:30 - 17:32і запампоўваем у нашы шчокі.
-
17:32 - 17:35(Смех)
-
17:35 - 17:37Я спадзяюся, што праз 100 гадоў
-
17:37 - 17:39людзі паглядзяць назад і скажуць "Ваў".
-
17:39 - 17:41(Смех)
-
17:41 - 17:43І самае небяспечнае тое, што мы ўдасканальваем
-
17:43 - 17:45нашых дзяцей.
-
17:45 - 17:47Дазвольце расказаць вам, што мы думаем пра нашых дзяцей.
-
17:47 - 17:50Яны запраграміраваныя на барацьбу, калі з'яўляюцца на свет.
-
17:50 - 17:53І калі мы трымаем гэтых дасканалых маленькіх дзетак на руках,
-
17:53 - 17:55наша задача не казаць: "Паглядзі на яе, яна ідэальная.
-
17:55 - 17:57Мая задача - захаваць яе дасканаласць і
-
17:57 - 18:00забяспечыць, каб у пятым класе яна іграла ў тэніснай камандзе, а ў сёмым паступіла ў Ельскі ўніверсітэт".
-
18:00 - 18:02Гэта не тое, што мы павінны рабіць.
-
18:02 - 18:04Наша задача паглядзець і сказаць:
-
18:04 - 18:07"Ведаеш што? Ты неідэальная, і табе прыйдзецца змагацца,
-
18:07 - 18:09але ты вартая любові і прыязнасці".
-
18:09 - 18:11Вось наша задача.
-
18:11 - 18:13Пакажыце мне пакаленне дзяцей, якія былі выхаваныя такім чынам,
-
18:13 - 18:16і мы скончым з праблемамі, якія мы бачым сёння.
-
18:16 - 18:20Мы прыкідваемся, што тое, што мы робім,
-
18:20 - 18:23не ўплывае на людзей.
-
18:23 - 18:25Мы робім так у нашым асабістым жыцці.
-
18:25 - 18:27Мы робім гэта і ў карпарацыях -
-
18:27 - 18:29ці то субсідыя, ці то разліў нафты,
-
18:29 - 18:31зняцце з рынку,
-
18:31 - 18:33мы прыкідваемся, што нашы дзеянні
-
18:33 - 18:36не маюць вялізнага ўплыву на іншых людзей.
-
18:36 - 18:39Я бы сказала кампаніям: "Народ, мы ўжо траплялі ў пераплёт".
-
18:40 - 18:42Нам толькі трэба, каб вы былі аўтэнтычнымі і сапраўднымі
-
18:42 - 18:44і казалі: "Прабачце,
-
18:44 - 18:47мы ўсё выправім".
-
18:50 - 18:52Але ёсць іншы шлях, і я на гэтым я скончу.
-
18:52 - 18:54Гэта тое, што я выявіла:
-
18:54 - 18:56дазволіць іншым бачыць сябе,
-
18:56 - 18:58да глыбіні душы,
-
18:58 - 19:01усе вашыя слабасці;
-
19:01 - 19:03любіць усім сэрцам,
-
19:03 - 19:05нават калі няма гарантыі -
-
19:05 - 19:07і гэта сапраўды цяжка,
-
19:07 - 19:10і я магу сказаць як маці, што гэта нясцерпна складана,
-
19:12 - 19:15выказваць паздяку і радасць
-
19:15 - 19:17у тыя пакутлівыя моманты,
-
19:17 - 19:19калі ты цікавішся: "Ці магу я любіць цябе так моцна?"
-
19:19 - 19:21Ці здольная я верыць у гэта так горача?
-
19:21 - 19:24Ці магу я быць такім жорсткім?
-
19:24 - 19:26Каб проста быць здольным спыніцца, замест таго, каб страціць розум ад таго, што можа здарыцца,
-
19:26 - 19:29проста сказаць: "Я ўдзячны таму,"
-
19:29 - 19:32што пачуццё ўразлівасці азначае, што я жывы".
-
19:33 - 19:36І апошняе, што я лічу менавіта найбольш важным, -
-
19:36 - 19:39гэта вера ў тое, што мы паўнацэнныя,
-
19:39 - 19:41таму што, калі дзейнічаем, зыходзячы з пераканання,
-
19:41 - 19:44што "я паўнацэнны",
-
19:45 - 19:48тады мы сціхаем і пачынаем слухаць,
-
19:49 - 19:51мы становімся больш добрымі і мяккімі ў нашых адносінах да людзей вакол нас,
-
19:51 - 19:54і больш добрымі і мяккімі да сябе.
-
19:54 - 19:56Гэта ўсё. Дзякуй.
-
19:56 - 19:59(Апладысменты)
- Title:
- Сіла ўразлівасці
- Speaker:
- Брэнэ Браун
- Description:
-
Брэнэ Браун вывучае адносіны паміж людзьмі - нашу здольнасць суперажываць, адчуваць прыязнасць і кахаць. У вострай і смешнай гутарцы на TEDxHouston яна дзеліцца глыбокімі вынікамі свайго даследавання, дзякуючы якому яна стала на шлях самапазнання і разумення чалавецтва. Прамова, якой варта падзяліцца з іншымі.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 19:59
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of vulnerability | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of vulnerability |