Сіла інтравертаў
-
0:00 - 0:02Калі мне было 9 гадоў,
-
0:02 - 0:04я ўпершыню паехала ў летнік.
-
0:04 - 0:08Мама спакавала мне цэлую валізу кніг.
-
0:08 - 0:11Для мяне гэта было цалкам натуральна.
-
0:11 - 0:15Групавой дзейнасцю ў нашай сям'і
лічылася чытанне. -
0:15 - 0:17Некаторым гэта можа падацца дзіўным,
-
0:17 - 0:20але гэтак мы бавілі разам час.
-
0:20 - 0:24Адчуваючы цеплыню прысутнасці блізкіх,
-
0:24 - 0:27мы маглі ў той жа час свабодна вандраваць
-
0:27 - 0:28унутры ўласнага розуму.
-
0:28 - 0:30І я сабе ўявіла,
-
0:30 - 0:33нібы ў летніку будзе так жа, толькі лепш.
-
0:33 - 0:35(Смех)
-
0:35 - 0:38Мне так думалася: 10 дзяўчат у хацінцы
-
0:38 - 0:40ціха чытаюць сабе ў аднолькавых піжамах.
-
0:40 - 0:42(Смех)
-
0:42 - 0:45Летнік быў як піўны пір без алкаголю.
-
0:45 - 0:48І ў першы ж дзень
-
0:48 - 0:50нас усіх сабрала важатая,
-
0:50 - 0:53навучыла нас дэвізу і сказала, што мы
-
0:53 - 0:56будзем скандаваць яго ўсё лета для гумору.
-
0:56 - 0:58Гучаў дэвіз так:
-
0:58 - 1:00"Б-О-М-Б-І-З-Ы
-
1:00 - 1:02не бамбізы мы - бОмбізы.
-
1:02 - 1:05БОмбізы, бОмбізы -- забамбім".
-
1:05 - 1:06(Смех)
-
1:07 - 1:09Так.
-
1:09 - 1:11Я не магла зразумець хоць забі,
-
1:11 - 1:13чаму мы мусілі быць бамбізамі
-
1:13 - 1:16або няправільна вымаўляць гэта слова.
-
1:16 - 1:22(Смех)
-
1:22 - 1:25Але я старанна скандавала. Разам з усімі.
-
1:25 - 1:27Старалася як мага.
-
1:27 - 1:31У чаканні, што хутка змагу пайсці чытаць.
-
1:33 - 1:35Але як толькі я выцягнула кнігу з валізы,
-
1:35 - 1:37да мяне падышла самая крутая дзяўчына
-
1:37 - 1:40і спытала: "Чаго ты такая амёба?"
-
1:40 - 1:42Амёба, вядома, тут з'яўлялася антонімам
-
1:42 - 1:43да Б-О-М-Б-І-З-Ы.
-
1:44 - 1:46А другім разам
-
1:46 - 1:49мая важатая, з заклапочаным выразам твару,
-
1:49 - 1:51нагадала мне пра гумор і пра тое,
-
1:51 - 1:54што трэба імкнуцца быць кампанейскімі.
-
1:54 - 1:57Такім чынам, я склала кнігі
-
1:57 - 2:00назад у валізу,
-
2:00 - 2:04паставіўшы яе пад ложак.
-
2:04 - 2:06І яны праляжалі там усё лета.
-
2:06 - 2:08А я пачувалася быццам вінаватай.
-
2:08 - 2:10Мне здавалася, што я патрэбная кнігам,
-
2:10 - 2:13што яны клічуць мяне, занядбаныя.
-
2:13 - 2:16Але я занядбала іх і не кранала валізы,
-
2:16 - 2:19пакуль не вярнулася ў канцы лета дадому.
-
2:19 - 2:22Гэта мая гісторыя пра летнік.
-
2:22 - 2:25Я б магла расказаць яшчэ 50 такіх самых --
-
2:25 - 2:27дзе галоўны пасыл у тым,
-
2:27 - 2:31што мой ціхмяны інтравертны лад жыцця
-
2:31 - 2:33лічыўся не зусім правільным,
-
2:33 - 2:36і я мусіла ўдаваць з сябе экстраверта.
-
2:36 - 2:39Я заўсёды адчувала, што гэта памылка,
-
2:39 - 2:42што інтраверты самі па сабе выдатныя.
-
2:42 - 2:44Але доўгі час я не верыла інтуіцыі,
-
2:44 - 2:47і ўрэшце зрабілася юрысткай замест таго,
-
2:47 - 2:50каб стаць пісьменніцай, як заўсёды марыла.
-
2:50 - 2:54Можа, каб пераканаць сябе,
што я смелая і настойлівая. -
2:54 - 2:56Я ўвесь час хадзіла ў шумныя бары,
-
2:56 - 3:00калі б лепш пасядзела з сябрамі ў кавярні.
-
3:00 - 3:04Я адмаўляла сваю сутнасць рэфлектыўна,
-
3:04 - 3:07нават не разумеючы гэтага.
-
3:07 - 3:09Так жывуць многія інтраверты,
-
3:09 - 3:11і гэтая праблема
-
3:11 - 3:13закранае ўсе
-
3:13 - 3:15часткі грамадства.
-
3:15 - 3:18Хай пампезна, але гэта сусветная праблема.
-
3:18 - 3:21Бо ў справе крэатыўнасці і лідарства
-
3:21 - 3:24інтраверты ведаюць, як яны зробяць лепш.
-
3:24 - 3:27Амаль палова насельніцтва -- інтраверты,
-
3:27 - 3:28амаль палова.
-
3:28 - 3:31Кожны другі-трэці з вашых знаёмых.
-
3:31 - 3:34Нават калі вы экстраверт,
-
3:34 - 3:36я кажу пра вашых калег,
-
3:36 - 3:38мужа, жонку, дзяцей
-
3:38 - 3:41і таго, хто сядзіць побач з вамі.
-
3:41 - 3:43Усе яны аб'екты дыскрымінацыі,
-
3:43 - 3:45якая ўкаранілася ў грамадстве.
-
3:45 - 3:48Мы засвойваем яе з дзяцінства,
-
3:48 - 3:51нават не могучы патлумачыць, што робім.
-
3:51 - 3:53Каб пабачыць дыскрымінацыю,
-
3:53 - 3:56трэба зразумець, што такое інтраверсія.
-
3:56 - 3:58Гэта не сарамлівасць.
-
3:58 - 4:00Сарамлівыя баяцца асуджэння.
-
4:00 - 4:02Інтраверсія датычыцца таго,
-
4:02 - 4:04як вы рэагуеце на стымуляцыю,
-
4:04 - 4:06таксама і сацыяльную.
-
4:06 - 4:09Экстраверты патрабуюць моцнай стымуляцыі,
-
4:09 - 4:11інтравертам больш камфортна
-
4:11 - 4:13ў ціхай і спакойнай абстаноўцы,
-
4:14 - 4:16у якой яны найбольш прадуктыўныя.
-
4:16 - 4:18Не ўвесь час, вядома,
-
4:18 - 4:20але збольшага.
-
4:20 - 4:24Дзеля максімальнага раскрыцця талентаў
-
4:24 - 4:26мы павінны знаходзіцца
-
4:26 - 4:29ў аптымальнай для нас зоне стымуляцыі.
-
4:29 - 4:31Тут і пачынаецца дыскрымінацыя.
-
4:31 - 4:33Найгалаўнейшыя інстытуцыі,
-
4:33 - 4:35як школа або месца працы,
-
4:35 - 4:37улічваюць толькі патрэбы
-
4:37 - 4:40экстравертаў у моцнай стымуляцыі.
-
4:40 - 4:44У дадатак з'явілася сістэма перакананняў,
-
4:44 - 4:46якую я называю "групамысленне",
-
4:46 - 4:49калі для крэатыўнасці і прадуктыўнасці
-
4:49 - 4:53з нейкай нагоды трэба гуртавацца.
-
4:54 - 4:56Таму тыповы клас у школе выглядае так.
-
4:56 - 5:00За маім часам мы сядзелі адно за адным.
-
5:00 - 5:02Былі шэрагі і парты,
-
5:02 - 5:04і пераважна мы працавалі самастойна.
-
5:04 - 5:08Але цяпер парты звычайна ставяць разам,
-
5:08 - 5:11і дзеці сядзяць насупраць адно аднога.
-
5:11 - 5:13Ім даюць безліч групавых заданняў.
-
5:14 - 5:16Нават на матэматыцы і падчас сачыненняў,
-
5:16 - 5:19якія залежаць ад уласнага ходу думак,
-
5:19 - 5:23дзецям загадваюць быць часткай суполкі.
-
5:23 - 5:27І той, хто звык працаваць сам-насам,
-
5:27 - 5:29лічыцца дзіваком,
-
5:29 - 5:31або, яшчэ горш, праблемным дзіцем.
-
5:34 - 5:36Пераважная частка настаўнікаў,
-
5:36 - 5:38як выявілася, лічыць, што ідэальны вучань
-
5:38 - 5:40гэта экстраверт,
-
5:40 - 5:42хоць інтраверты маюць лепшыя адзнакі
-
5:42 - 5:44і больш дасведчаныя,
-
5:44 - 5:46паводле даследавання.
-
5:46 - 5:48(Смех)
-
5:48 - 5:51Тое самае адбываецца і на працы.
-
5:51 - 5:54Сённяшнія офісы адкрытай планіроўкі,
-
5:54 - 5:56без сцен,
-
5:56 - 6:00дзе пастаянна шумна і на вас глядзяць.
-
6:00 - 6:02І ў пытаннях лідарства
-
6:02 - 6:05інтравертам не давяраюць кіруючыя пасады,
-
6:05 - 6:07хоць інтраверты вылучаюцца абачлівасцю,
-
6:07 - 6:09не рызыкуюць дарэмна --
-
6:09 - 6:12і гэта немалаважна ў сучасным свеце.
-
6:12 - 6:15Адам Грант з Уортанскай школы даказаў,
-
6:15 - 6:17што лідары-інтраверты часта
-
6:17 - 6:19дасягаюць лепшых вынікаў за экстравертаў,
-
6:19 - 6:22бо, маючы справу з актыўнымі працаўнікамі,
-
6:22 - 6:25яны дазваляюць ім вольна ажыццяўляць ідэі,
-
6:25 - 6:27калі экстраверты, ненаўмысна,
-
6:27 - 6:29так уцягваюцца ў працэс,
-
6:29 - 6:31што пачынаюць занадта на яго ўплываць,
-
6:31 - 6:36і астатнім бывае цяжка рэалізаваць задумы.
-
6:36 - 6:40Насамрэч, гісторыя ведае
лідараў-інтравертаў, -
6:40 - 6:41якія змянілі свет.
-
6:41 - 6:44Элеанора Рузвельт, Роза Паркс, Гандзі --
-
6:44 - 6:49лічылі сябе ціхмянымі і нават сціплымі.
-
6:49 - 6:51І ўсе сталі цэнтрам увагі,
-
6:51 - 6:55хоць кожная клетка іх цела супраціўлялася.
-
6:56 - 6:59Асаблівая сіла вынікае з адчування людзей,
-
6:59 - 7:02што гэтыя лідары ва ўладзе не для таго,
-
7:02 - 7:04каб з асалодай усіх кантраляваць
-
7:04 - 7:06або звярнуць на сябе ўвагу.
-
7:06 - 7:08Прага ажыццяўлення ідэй
-
7:08 - 7:11не пакідала ім выбару.
-
7:11 - 7:14Думаю, цяпер самы час сказаць,
-
7:14 - 7:17што насамрэч я люблю экстравертаў.
-
7:17 - 7:20Некаторыя мае лепшыя сябры экстраверты,
-
7:20 - 7:22а таксама мой каханы муж.
-
7:24 - 7:26І ўсе мы маем у сабе неаднолькавую
-
7:26 - 7:29колькасць экстравертна-інтравертных рысаў.
-
7:29 - 7:32Нават Карл Юнг, які ўвёў гэтыя тэрміны,
-
7:32 - 7:35прызнаваўся, што ў чыстым выглядзе
-
7:35 - 7:36іх не бывае.
-
7:36 - 7:39Такі чалавек быў бы шаленцам,
-
7:39 - 7:41казаў ён.
-
7:41 - 7:45Некаторыя знаходзяцца ўсярэдзіне спектра,
-
7:45 - 7:47іх называюць амбівертамі.
-
7:47 - 7:50Яны могуць насалоджвацца абодвума светамі.
-
7:51 - 7:54Але большасць вызначае ў сабе пэўны тып.
-
7:54 - 7:57Таму нашай культуры патрэбны баланс.
-
7:57 - 8:01Дасягнуць "інь і ян" паміж двума тыпамі.
-
8:01 - 8:03Гэта асабліва важна
-
8:03 - 8:05ў пытаннях крэатыўнасці і прадуктыўнасці,
-
8:05 - 8:09бо псіхолагі заўважылі, што таленавітыя
-
8:09 - 8:11людзі маюць здатнасць
-
8:11 - 8:13да абмену ідэямі, а таксама
-
8:13 - 8:15іх прасоўвання,
-
8:15 - 8:18але таксама вялікую долю інтравертнасці.
-
8:18 - 8:20Таму што самотнасць --
-
8:20 - 8:22найважнейшы складнік крэатыўнасці.
-
8:22 - 8:24Дарвін, напрыклад,
-
8:24 - 8:26любіў паблукаць адзін у лесе
-
8:26 - 8:29і адхіляў запрашэнні на вечарыны.
-
8:29 - 8:32Тэадор Гейзель, вядомы як Доктар Сьюз,
-
8:32 - 8:34прыдумаў большасць сваіх твораў
-
8:34 - 8:36у ціхім офісе, уладкаваным у званіцы
-
8:36 - 8:39на заднім двары свайго дома ў Каліфорніі.
-
8:39 - 8:43Ён баяўся сустрэч з юнымі чытачамі, бо яны
-
8:43 - 8:47мусілі ўяўляць яго вясёлым Санта Клаўсам.
-
8:47 - 8:51Ён не хацеў расчароўваць дзяцей.
-
8:51 - 8:53Стыў Возняк вынайшаў першы
-
8:53 - 8:56кампутар Apple, працуючы ў Hewlett-Packard
-
8:56 - 8:58у адгароджанай кабінцы.
-
8:58 - 9:02Ён прызнаваўся, што вырас у прафесіянала,
-
9:02 - 9:04бо быў занадта інтравертным,
-
9:04 - 9:05каб бадзяцца па-за домам.
-
9:06 - 9:08Вядома, гэта не значыць,
-
9:08 - 9:11што нам усім трэба адмовіцца ад супрацы --
-
9:11 - 9:15Возняк працаваў разам са Стывам Джобсам
-
9:15 - 9:17над запускам кампутара Apple --
-
9:17 - 9:20але самотнасць мае значэнне
-
9:20 - 9:24і некаторым яна патрэбная, як паветра.
-
9:24 - 9:30Насамрэч, значнасць самоты вядомая здаўна.
-
9:30 - 9:33З нядаўняга часу мы чамусь забываем яе.
-
9:33 - 9:36Калі зірнуць на ўсе сусветныя рэлігіі,
-
9:36 - 9:38то мы ўбачым шукальнікаў --
-
9:38 - 9:41Майсей, Езус, Буда, Мухамед --
-
9:41 - 9:45яны ўсе блукаюць самотныя ў пустэльні,
-
9:45 - 9:48дзе атрымліваюць прасвятленне і адкрыцці,
-
9:48 - 9:50якія пасля перадаюць людзям.
-
9:50 - 9:54Няма пустэльняў -- няма прасвятленняў.
-
9:54 - 9:56Тут няма чаму здзіўляцца,
-
9:56 - 9:59калі звярнуцца да сучаснай псіхалогіі.
-
9:59 - 10:02Знаходзячыся сярод людзей, мы інстынктыўна
-
10:02 - 10:05імітуем і паўтараем чужыя меркаванні.
-
10:05 - 10:07Нават датычна самых інтымных пытанняў,
-
10:07 - 10:09як хто нас прываблівае,
-
10:09 - 10:12мы пачынаем пераймаць думкі людзей побач,
-
10:12 - 10:15нават не ўсведамляючы гэтага.
-
10:15 - 10:17Група людзей звычайна прыслухоўваецца
-
10:17 - 10:20да найбольш харызматычных асоб,
-
10:20 - 10:21хоць не існуе ніякай сувязі
-
10:22 - 10:24паміж красамоўнасцю і вартымі ідэямі --
-
10:24 - 10:26Абсалютна ніякай.
-
10:26 - 10:28Таму --
-
10:28 - 10:30(Смех)
-
10:30 - 10:33Таму іх ідэі могуць быць вартымі,
-
10:33 - 10:35а могуць і не быць.
-
10:35 - 10:38Хіба разумна спадзявацца на шанцаванне?
-
10:38 - 10:40Нашмат лепш, калі кожны думае сам,
-
10:40 - 10:42развівае ўласныя ідэі
-
10:42 - 10:44без умяшальніцтва групавой дынамікі,
-
10:44 - 10:46а пасля ствараюцца каманды,
-
10:46 - 10:49каб абмеркаваць іх найлепшым чынам
-
10:49 - 10:51у добра арганізаваным
для гэтага асяроддзі. -
10:51 - 10:53Усім зразумела, што так лепш,
-
10:53 - 10:56чаму ж мы працягваем рабіць няправільна?
-
10:56 - 10:59Навошта нам такія школы і праца?
-
10:59 - 11:02Чаму прымушаем інтравертаў адчуваць віну,
-
11:02 - 11:04калі яны часам хочуць самастойнасці?
-
11:04 - 11:07Адзін адказ знаходзіцца ў нашай гісторыі.
-
11:07 - 11:09Заходняе грамадства,
-
11:09 - 11:11асабліва ў ЗША,
-
11:11 - 11:17заўсёды больш цаніла дзеянне, чым развагі.
-
11:19 - 11:22На пачатку гісторыі Амерыкі
-
11:22 - 11:25існавала так званая культура характару,
-
11:25 - 11:27дзе чалавек цаніўся паводле
-
11:27 - 11:30ўнутранай самасці і ступені маральнасці.
-
11:30 - 11:33Назвы матывацыйных кніг тых часоў
-
11:33 - 11:34былі прыкладна такія:
-
11:34 - 11:37"Характар: найвялікшая рэч у свеце".
-
11:37 - 11:40Узорам былі асобы, як Аўраам Лінкальн,
-
11:40 - 11:42слаўны сціпласцю і непрэтэнцыйнасцю.
-
11:42 - 11:44Ральф Уолда Эмерсан назваў яго
-
11:44 - 11:47"Чалавек, не сапсаваны перавагай".
-
11:47 - 11:50Але пасля надышло 20 стагоддзе,
-
11:50 - 11:52разам з новай культурай, якую гісторыкі
-
11:52 - 11:54называюць "культурай індывідуальнасці".
-
11:54 - 11:57Паступова сельскагаспадарчая эканоміка
-
11:57 - 11:58замянілася вялікім бізнэсам.
-
11:58 - 12:02Людзі пачалі з'язджаць з вёсак у гарады.
-
12:02 - 12:05Працаваўшы поплеч з знаёмымі з дзяцінства,
-
12:05 - 12:09цяпер яны мусілі займець давер незнаёмцаў.
-
12:09 - 12:11Натуральна, важнымі ў гэтай справе
-
12:11 - 12:15робяцца якасці, як магнетызм і харызма.
-
12:15 - 12:18Матывацыйныя кнігі адпаведна змяняюцца,
-
12:18 - 12:20і ім пачынаюць даваць назвы
-
12:20 - 12:22"Як заваяваць сяброў і ўплываць на людзей"
-
12:22 - 12:27Героі новых кніг -- паспяховыя гандляры.
-
12:27 - 12:29Цяпер гэта наша рэальнасць.
-
12:29 - 12:33Наша культурная спадчына.
-
12:33 - 12:38Я не кажу, што сацыяльныя навыкі не важныя
-
12:38 - 12:43або што камандную працу трэба скасаваць.
-
12:43 - 12:46Пасылаючы сваіх мудрацоў на вяршыні гор,
-
12:46 - 12:49рэлігіі таксама вучаць любові і даверу.
-
12:49 - 12:51Праблемы, якія паўсталі сёння
-
12:51 - 12:53ў навуцы і эканоміцы,
-
12:53 - 12:55настолькі маштабныя і складаныя,
-
12:55 - 12:58што чалавецтва мусіць стаць адным легіёнам
-
12:58 - 12:59для іх сумеснага вырашэння.
-
12:59 - 13:03Але даючы інтравертам свабоду быць сабой,
-
13:03 - 13:05мы дазволім ім
-
13:05 - 13:08знайсці ўнікальныя шляхі выхаду з праблем.
-
13:09 - 13:14Цяпер я хачу раскрыць, што ў маёй валізе.
-
13:18 - 13:20Угадайце што.
-
13:20 - 13:22Кнігі.
-
13:22 - 13:24Мая валіза поўная кніг.
-
13:24 - 13:26Гэта Маргарэт Этвуд "Кацінае вока"
-
13:26 - 13:29Раман Мілана Кундэры.
-
13:29 - 13:34І "Праваднік заблукалых" Майманіда.
-
13:34 - 13:37Але гэта не зусім мае кнігі.
-
13:37 - 13:39Я ўзяла іх, бо яны напісаныя
-
13:39 - 13:43ўлюбёнымі аўтарамі майго дзядулі.
-
13:43 - 13:45Мой дзед быў рабінам
-
13:45 - 13:47і ўдаўцом.
-
13:47 - 13:50Ён жыў сам у бруклінскай кватэрцы,
-
13:50 - 13:53дзе я любіла бавіць час больш, чым дзе,
-
13:53 - 13:56бо ўсё было прасякнута яго выкшталцонасцю
-
13:56 - 13:59і таксама там была процьма кніг.
-
13:59 - 14:02То бок усе сталы і крэслы ў кватэры
-
14:02 - 14:04замест сваёй асноўнай функцыі
-
14:04 - 14:07выконвалі ролю кніжных паліц.
-
14:07 - 14:09Як і ўсе мае сваякі,
-
14:09 - 14:12дзед больш за ўсё на свеце любіў чытаць.
-
14:12 - 14:15Але ён таксама любіў сваіх прыхаджанаў,
-
14:15 - 14:18і гэтая любоў адчувалася ў пропаведзях,
-
14:18 - 14:22якія ён казаў 62 гады, будучы рабінам.
-
14:22 - 14:25Штодзень ён збіраў мудрасці з кніг,
-
14:25 - 14:26і аддаваў іх, ствараючы
-
14:26 - 14:29дзіўнае палатно з гуманістычных ідэй.
-
14:29 - 14:32Людзі прыязджалі адусюль на прамову.
-
14:33 - 14:35Але была адна акалічнасць.
-
14:36 - 14:38Выконваючы цырыманіяльную ролю,
-
14:38 - 14:40мой дзед быў сціплым і інтравертным
-
14:40 - 14:43настолькі, што падчас пропаведзі
-
14:43 - 14:45саромеўся наладжваць зрокавы кантакт
-
14:45 - 14:49з прыхаджанамі, якіх ведаў багата часу.
-
14:49 - 14:51Калі ён пакідаў подыюм,
-
14:51 - 14:53і хтосьці вітаўся з ім,
-
14:53 - 14:55дзед імкнуўся не зацягваць размову,
-
14:55 - 14:59каб нікому задужа не замінаць.
-
14:59 - 15:02Калі ж ён памёр ва ўзросце 94 гадоў,
-
15:02 - 15:05паліцыі давялося перакрыць рух на вуліцы,
-
15:05 - 15:09каб натоўп людзей мог развітацца з ім.
-
15:12 - 15:15Цяпер я імкнуся вучыцца па дзедавым узоры
-
15:15 - 15:16самастойна.
-
15:16 - 15:19Я толькі выдала кнігу пра інтравертнасць,
-
15:19 - 15:21якую пісала сем год.
-
15:21 - 15:24Гэтыя сем год былі проста добраславеннем,
-
15:24 - 15:27бо я чытала, і пісала,
-
15:27 - 15:29разважала, і даследавала.
-
15:29 - 15:31Гэта была мая версія часу,
-
15:31 - 15:34прабаўленага дзедам у сваёй бібліятэцы.
-
15:34 - 15:37Але раптам мае абавязкі змяніліся,
-
15:37 - 15:40і мая праца -- выступаць перад публікай,
-
15:40 - 15:43гаворачы пра інтравертнасць.
-
15:43 - 15:47(Смех)
-
15:47 - 15:49І гэта мне даецца цяжка,
-
15:49 - 15:53бо хоць я і дужа рада быць сёння з вамі,
-
15:53 - 15:56такая сітуацыя мне нязвыклая.
-
15:56 - 16:00То я падрыхтавалася як мага да гэтых змен.
-
16:00 - 16:02Увесь мінулы год я практыкавала выступы,
-
16:02 - 16:04калі толькі выпадаў шанец.
-
16:04 - 16:07Я называю гэты год "Прамовы на выжыванне".
-
16:07 - 16:09(Смех)
-
16:09 - 16:11Такая тактыка была дужа карыснай.
-
16:11 - 16:13Але што дапамагло мне найбольш,
-
16:13 - 16:18дык гэта адчуванне і вера,
што наша стаўленне -
16:18 - 16:20да інтравертнасці, спакою і адзіноты
-
16:20 - 16:23прымушае нас балансаваць на мяжы перамен.
-
16:23 - 16:24Сапраўды.
-
16:24 - 16:26Напрыканцы я хачу заклікаць усіх,
-
16:26 - 16:30хто згодны са мной, да трох крокаў.
-
16:30 - 16:32Першы:
-
16:32 - 16:34Спыніце вар'яцтва каманднай працы.
-
16:34 - 16:36Проста спыніце.
-
16:36 - 16:39(Смех)
-
16:39 - 16:41Дзякую.
-
16:41 - 16:43(Апладысменты)
-
16:43 - 16:45Я пераканана, што будзе выдатна,
-
16:45 - 16:47калі ў офісах завядзёнкай будуць
-
16:47 - 16:51разняволеныя размовы за кубачкам гарбаты,
-
16:51 - 16:53калі ўсе збіраюцца разам
-
16:53 - 16:55і нязмушана абменьваюцца думкамі.
-
16:55 - 16:57Гэта цудоўна.
-
16:57 - 17:00Цудоўна для інтравертаў і экстравертаў.
-
17:00 - 17:02Але падчас працы трэба больш прыватнасці,
-
17:02 - 17:04свабоды і аўтаномнасці.
-
17:04 - 17:05Тое самае ў школах.
-
17:05 - 17:08Мы павінны вучыць дзяцей працаваць разам,
-
17:08 - 17:11але таксама як працаваць самастойна.
-
17:11 - 17:14Гэта важна і для дзяцей-экстравертаў.
-
17:14 - 17:15Яны мусяць працаваць самі,
-
17:15 - 17:18бо тады з'яўляюцца глыбокія думкі.
-
17:18 - 17:20Добры, другі крок: бывайце на самоце.
-
17:20 - 17:23Будзьце як Буда, шукайце свае адкрыцці.
-
17:23 - 17:25Я не кажу,
-
17:25 - 17:28што нам трэба ўсім жыць у лясных хацінах
-
17:28 - 17:31і не мець ніякіх стасункаў,
-
17:31 - 17:33але нам варта часцей "адлучацца ад сеткі"
-
17:33 - 17:38і падлучацца да ўласнага розуму.
-
17:39 - 17:42Трэці крок:
-
17:42 - 17:44Паглядзіце, што ляжыць у вашай валізе,
-
17:44 - 17:46і чаму вы паклалі гэта ў яе.
-
17:46 - 17:48Экстраверты, можа быць,
-
17:48 - 17:50вашы валізы таксама поўныя кніг.
-
17:50 - 17:55Можа, у іх прыгожыя шклянкі або парашуты.
-
17:55 - 17:59Так ці інакш, адорвайце нас гэтымі рэчамі,
-
17:59 - 18:02а таксама энергіяй і жыццярадаснасцю.
-
18:02 - 18:05Інтраверты, вы па сваёй натуры
-
18:05 - 18:08вельмі ашчадліва ставіцеся да рэчаў
-
18:08 - 18:09у вашых валізах.
-
18:09 - 18:11І гэта нармальна.
-
18:11 - 18:13Але часам, толькі часам,
-
18:13 - 18:16адкрывайце свае валізы іншым людзям,
-
18:16 - 18:19бо вы і вашы рэчы патрэбныя свету.
-
18:21 - 18:23Я жадаю вам найдзівоснейшых шляхоў
-
18:23 - 18:26і смеласці прамаўляць ціха.
-
18:26 - 18:28Дзякуй вам вялікі.
-
18:28 - 18:32(Апладысменты)
-
18:32 - 18:35Дзякую. Дзякую.
-
18:35 - 18:42(Апладысменты)
- Title:
- Сіла інтравертаў
- Speaker:
- Сьюзан Кейн
- Description:
-
Быць інтравертам у той час, калі камунікатыўныя здольнасці праслаўляюцца найперш, можа быць даволі цяжка, і нават сорамна. Тым не менш, у сваёй палымянай прамове Сьюзан Кейн даводзіць, што інтраверты маюць унікальныя таленты і здольнасці, патрэбныя свету, і павінны гэтым ганарыцца.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 18:43
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Artur Tatsianin accepted Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Marjana Vitera edited Belarusian subtitles for The power of introverts | |
![]() |
Marjana Vitera edited Belarusian subtitles for The power of introverts |