Ці прыгнятаюць школы творчасць?
-
0:00 - 0:07Добры дзень! Як справы? Як вам канферэнцыя?
-
0:07 - 0:11Папярэднія выступы вельмі мяне ўразілі.
-
0:11 - 0:15Пасля іх мне няма чаго тут рабіць. (Смех)
-
0:15 - 0:19Цягам канфэренцыі вызначыліся
-
0:19 - 0:23тры тэмы,
-
0:23 - 0:25важныя і для майго выступу.
-
0:25 - 0:29Па-першае, кожная лекцыя і кожны выступоўца
-
0:29 - 0:32ўяўлялі сабой прыклад чалавечай здольнасці
-
0:32 - 0:35да творчасці — неверагодна шырокай
-
0:35 - 0:38і разнастайнай. Па-другое, менавіта дзякуючы творчасці
-
0:38 - 0:41мы зусім не можам уявіць сабе,
-
0:41 - 0:43як будзе выглядаць наша будучыня.
-
0:43 - 0:45Аніякіх абрысаў.
-
0:45 - 0:48Я цікаўлюся адукацыяй;
-
0:48 - 0:51шчыра кажучы, я зразумеў, што адукацыя цікавая ўсім.
-
0:51 - 0:53Гэта даволі займальна:
-
0:53 - 0:56вось вы на вечарыне, і вы згадваеце пра тое,
-
0:56 - 0:59што займаецеся педагогікай.
-
0:59 - 1:06Насамрэч педагогі не так часта бываюць на вечарынах,
-
1:06 - 1:09іх не запрашаюць. (Смех)
-
1:09 - 1:14Цікава яшчэ, што і назад не запрашаюць.
-
1:14 - 1:16Але ўсё ж такі на вечарыне,
-
1:16 - 1:18і хто-небудзь зацікавіўся вашай прафесіяй.
-
1:18 - 1:20Вы адказваеце, што вы педагог,
-
1:20 - 1:24і ў суразмоўца бялее на вачох.
-
1:24 - 1:30"Божа, - думаеце вы, - адзіны выходны за ўвесь тыдзень, а тут патрэбна будзе выратоўваць ад інфаркту!" (Смех)
-
1:30 - 1:32Аднак калі запытацца ў суразмоўцы пра яго ўласную адукацыю,
-
1:32 - 1:34рэакцыя будзе вельмі моцнай... Гэтае пытанне глыбока кранае людзей,
-
1:34 - 1:37ці не так?..
-
1:37 - 1:40Яно накштал пытанняў пра веравызнанне, заробак і да таго падобных.
-
1:40 - 1:44Я вельмі цікаўлюся адукацыяй, як, мяркую, мы ўсе;
-
1:44 - 1:46гэтая тэма такая блізкая нам збольшага таму,
-
1:46 - 1:49што менавіта адукацыя павінна стаць для нас
-
1:49 - 1:52дзвярыма ў тую будучыню, якую мы не здольныя ўявіць.
-
1:52 - 1:55Калі ўдумацца, то дзеці, што ў гэтым годзе пайшлі ў школу,
-
1:55 - 2:01пойдуць на пенсію ў 2065 годзе. Нягледзячы на ўсё тое,
-
2:01 - 2:04што мы пачулі за гэтыя чатыры дні, ніхто не мае аніякага ўяўлення пра тое,
-
2:04 - 2:06якім будзе свет
-
2:06 - 2:08хаця б праз пяць год. І, тым не менш,
-
2:08 - 2:11мы павінны даваць дзецям адпаведныя для будучыні веды.
-
2:11 - 2:13Тут жа нічагусенька нельга спрагназаваць.
-
2:13 - 2:15І па-трэцяе, мы ўсе, мяркую, пагадзіліся,
-
2:15 - 2:20што дзеці здольныя на абсалютна неверагодныя рэчы —
-
2:20 - 2:23яны здольныя ствараць новае.
-
2:23 - 2:25Учора мы бачылі Сірыну - ейныя здольнасці
-
2:25 - 2:28надзвычайныя. Яна - выключэнне з правілаў,
-
2:28 - 2:33але ў пэўным сэнсе яна звычайная - калі можна так сказаць,
-
2:33 - 2:36у маштабе ўсіх дзяцей свету.
-
2:36 - 2:39Мы бачым у ёй спалучэнне рэдкай самаадданасці
-
2:39 - 2:41з прыроджаным талентам. Я мяркую,
-
2:41 - 2:43што надзвычайныя таленты ёсць ва ўсіх дзяцей,
-
2:43 - 2:45а мы безадказна марнатравім іх.
-
2:45 - 2:48Я хацеў бы пагутарыць пра адукацыю
-
2:48 - 2:51і пра творчасць. Мне падаецца,
-
2:51 - 2:54што творчасць зараз настолькі ж важная, наколькі важная пісьменнасць,
-
2:54 - 2:58і мы павінны надаць творчасці адпаведны статус.
-
2:58 - 3:06(Воплескі) Дзякуй. Вось і ўсё, дарэчы.
-
3:06 - 3:10Дзякуй за ўвагу. (Смех). Так, засталося яшчэ 15 хвілін.
-
3:10 - 3:17Ну, я нарадзіўся... не. (Смех)
-
3:17 - 3:21Я вельмі люблю распавядаць адну гісторыю.
-
3:21 - 3:25Шасцігадовая дзяўчынка сядзела за апошняй партай
-
3:25 - 3:27на ўроку малявання і нешта малявала.
-
3:27 - 3:29Увогуле дзяўчынка звычайна не звяртала ўвагі на ўроке,
-
3:29 - 3:33але тады яна працавала з вялікім захапленнем.
-
3:33 - 3:35Настаўніцы гэта спадабалася, яна падышла да дзяўчынкі
-
3:35 - 3:38і спытала: "Што ты малюеш?"
-
3:38 - 3:41Дзяўчынка адказала: "Я малюю Бога".
-
3:41 - 3:44Настаўніца сказала: "Ніхто не ведае, як выглядае Бог."
-
3:44 - 3:51Дзяўчынка адказала: "Зараз даведаюцца."
-
3:51 - 3:52(Смех)
-
3:52 - 3:57Калі мы жылі ў Англіі і майму сыну было чатыры гады...
-
3:57 - 4:00шчыра кажучы, мы шмат дзе жылі, калі яму было чатыры гады. (Смех)
-
4:00 - 4:06Калі быць дакладным, у тым годзе, дзе б ён ні быў, яму заўжды было чатыры гады.
-
4:06 - 4:08Дык вось, ён граў у каляднай пастаноўцы.
-
4:08 - 4:11Вы помятаеце сюжэт? Гэта ж быў блакбастар!
-
4:11 - 4:14Мэл Гібсан зняў працяг,
-
4:14 - 4:19вы напэўна бачылі: "Каляды-2". Джэймс атрымаў ролю Іосіфа,
-
4:19 - 4:22чаму мы былі вельмі радыя.
-
4:22 - 4:24Натуральна, мы лічылі гэтую адной з галоўных роляў.
-
4:24 - 4:26Па ўсёй хаце сноўдаліся прадстаўнікі пастаноўкі ў цішотках
-
4:26 - 4:29"Джэймс Робінсан на ролю Іосіфа!" (Смех)
-
4:29 - 4:31Роля без словаў, але вы памятаеце частку,
-
4:31 - 4:34дзе з'яўляюцца тры вешчуны. Яны прыходзяць з дарамі,
-
4:34 - 4:36прыносяць золата, ладан і міру.
-
4:36 - 4:38Рэальны выпадак. Мы сядзелі ў актавай зале,
-
4:38 - 4:40і, як здалося, вешчуны папросту пераблыталі парадак дароў;
-
4:40 - 4:42прынамсі, пасля пастаноўкі мы спыталі ў аднаго з хлопчыкаў,
-
4:42 - 4:44ці ўсё прайшло добра, і яго вельмі здзівіла пытанне.
-
4:44 - 4:46Яны проста памяняліся адзін з адным месцамі.
-
4:46 - 4:47Дык вось, уваходзяць тры хлапчукі ,
-
4:47 - 4:49кожнаму па чатыры гады, з ручнікамі на галовах,
-
4:49 - 4:52ставяць на падлогу скрынкі,
-
4:52 - 4:54першы кажа: "Я прынёс табе золата",
-
4:54 - 4:57другі кажа: "Я прынёс табе мірры",
-
4:57 - 5:11а трэці кажа: "Дзяцька Ладан даслаў гэта". (Смех)
-
5:11 - 5:13У абедзвюх гісторыях ёсць нешта агульнае — дзеці ўмеюць рызыкаваць;
-
5:13 - 5:16нават калі яны не ўпэўненыя ў нечым, яны ўсё роўна спрабуюць,
-
5:16 - 5:19не баючыся памыліцца. Ці не так?
-
5:19 - 5:24Я, вядома, не сцвярджаю, што ствараць і памыляцца —адно і тое ж,
-
5:24 - 5:25аднак нам вядома,
-
5:25 - 5:28што той, хто не гатовы памыляцца,
-
5:28 - 5:31няздольны ствараць нешта самабытнае.
-
5:31 - 5:34Трэба ўмець памыляцца; але калі дзеці вырастаюць,
-
5:34 - 5:36большасць губляе гэтую здольнасць,
-
5:36 - 5:39ім становіцца жахліва рабіць памылкі.
-
5:39 - 5:41Таксама ж працуюць нашы кампаніі —
-
5:41 - 5:44памылкі не даруюцца.
-
5:44 - 5:47Дый нашыя дзяржаўныя сістэмы адукацыі
-
5:47 - 5:50пабудаваны на недапушчальнасці памылак.
-
5:50 - 5:53У выніку мы адвучваем людзей ад здольнасці
-
5:53 - 5:56да творчасці. Аднойчы Пікаса сказаў,
-
5:56 - 5:59што ўсе дзеці нараджаюцца мастакамі;
-
5:59 - 6:03праблема ў тым, каб застацца мастаком, у працэсе сталення. Я ўпэўнены,
-
6:03 - 6:05што мы не ўзрошваем свае творчыя здольнасці,
-
6:05 - 6:08а, хутчэй, вырастаем з іх. Ці, нават, нас ад іх адвучваюць.
-
6:08 - 6:10Чаму так адбываецца?
-
6:10 - 6:14Да таго, як мы пераехалі ў Лас-Анджалес недзе пяць год таму,
-
6:14 - 6:16я жыў у Стрэтфардзе на Эйване ў Брытаніі,
-
6:16 - 6:20і, як вы можаце сабе ўявіць, па пераездзе мы адразу адчулі сябе як дома.
-
6:20 - 6:22(Смех) Дакладней,
-
6:22 - 6:24мы жылі ў мястэчку з назовам Снітэрфілд,
-
6:24 - 6:26побач са Стрэтфардам. Там нарадзіўся
-
6:26 - 6:31бацька Шэкспіра. Здзівіліся? Я здзівіўся.
-
6:31 - 6:33Вы ж ніколі не думалі пра тое, што ў Шэкспіра быў бацька, праўда?
-
6:33 - 6:35Бо вы ніколі не думалі пра тое,
-
6:35 - 6:37што Шэкспір некалі быў дзіцёнкам, так?
-
6:37 - 6:40Сямігадовы Шэкспір? Мне ніколі такое не прыходзіла на розум.
-
6:40 - 6:42Яму ж было некалі сем гадоў!
-
6:42 - 6:51Нехта навучай яго ангельскай мове! От некаму давялося!
-
6:51 - 7:05(Смех) "Дрэнна працаваў на ўроку". Бацька прымушаў яго своечасова класціся спаць,
-
7:05 - 7:08Шэкспіра! "Ну-ка хуценька ў ложак!" —
-
7:08 - 7:10казаў ён Вільяму Шэкспіру. "Пакладзі аловак
-
7:10 - 7:18і перастань так размаўляць. Цябе ніхто не разумее!"
-
7:18 - 7:23(Смех)
-
7:23 - 7:26Такім чынам, мы пераехалі са Стрэтфарду ў Лас-Анджалес,
-
7:26 - 7:30і я трошкі хачу распавесці пра пярэбары.
-
7:30 - 7:33Мой сын не хацеў ехаць з намі.
-
7:33 - 7:36У мяне двое дзяцей. Сыну зараз 21, дачцэ – 16.
-
7:36 - 7:38Ён не хацеў ехаць у Лас-Анджалес. Ему падабалася задума,
-
7:38 - 7:43але ў Англіі ў яго была дзяўчына. Каханне ўсяго ягонага жыцця, Сара,
-
7:43 - 7:45ён ведаў яе адзін месяц.
-
7:45 - 7:48Нагадаю, што яны адзначылі сваю чацвёртую гадавіну,
-
7:48 - 7:52бо месяц - гэта нямала, калі табе 16 год.
-
7:52 - 7:54Усю дарогу ён вельмі перажываў,
-
7:54 - 7:56казаў, што больш ніколі не адшукае сабе такую дзяўчыну, як Сара.
-
7:56 - 7:58Шчыра кажучы, мы былі хутчэй радыя гэтаму канцу адносінаў,
-
7:58 - 8:10бо мы вырашылі з'ехаць у першую чаргу з-за яе.
-
8:10 - 8:13(Смех)
-
8:13 - 8:16Але калі ты пераязджаеш у Амерыку,
-
8:16 - 8:18ці ўвогуле падарожнічаеш па розных краінах,
-
8:18 - 8:22з пункту гледжання іерархіі дысцыплінаў усе адукацыйныя сістэмы зроблены аднолькава.
-
8:22 - 8:24Усе без выключэння.
-
8:24 - 8:26Здаецца, што павінны быць адрозненні, але іх няма.
-
8:26 - 8:29Пануюць заўжды матэматыка і мовазнаўства,
-
8:29 - 8:31затым ідуць гуманітарныя навукі, а потым ужо мастацтвы,
-
8:31 - 8:33і так — паўсюль.
-
8:33 - 8:36Сярод творчых дысцыплінаў
-
8:36 - 8:38таксама ёсць свая іерархія.
-
8:38 - 8:40Выяўленчае мастацтва і музыка атрымліваюць прыярытэт
-
8:40 - 8:43перад тэатрам і харэаграфіяй. Няма такой адукацыйнай сістэмы,
-
8:43 - 8:45у якой танцавальнае мастацтва
-
8:45 - 8:48выкладалася б як матэматыка, штодзённа. Чаму?
-
8:48 - 8:50Чаму б і не? Мне здаецца, што вучыць танцу — важна.
-
8:50 - 8:53Важна вучыць матэматыцы, але важна вучыць і танчыць.
-
8:53 - 8:56Дзеці пачынаюць танчыць пры першай мажлівасці, як мы ўсе —
-
8:56 - 8:59у нас жа ўва ўсіх ёсць рукі і ногі, ці я недачуў, калі на сходзе іх адмянілі?
-
8:59 - 9:03(Смех) Вось што насамрэч адбываецца:
-
9:03 - 9:05мы паслядоўна пачынаем навучаць дзіця
-
9:05 - 9:08ад паясніцы ўгору, затым цэнтрам нашай увагі становіцца ягоная галава,
-
9:08 - 9:10у асноўным, левая яе частка.
-
9:10 - 9:14Калі зірнуць на нашу адукацыю з пункту гледжання іншапланецяніна
-
9:14 - 9:17і запытацца ў саміх сябе, навошта яна існуе,
-
9:17 - 9:19то, зірнуўшы на вынікі: на тых, хто мае поспех;
-
9:19 - 9:21на выдатнікаў; на дзяцей,
-
9:21 - 9:23якія выконваць усё, што ім скажуць —
-
9:23 - 9:26вы, як іншапланецянін, прыйшлі б да высновы,
-
9:26 - 9:29што мэтай дзяржаўных сістэм адукацыі па ўсім свеце
-
9:29 - 9:30з’яўляецца вытворчасць
-
9:30 - 9:34універсітэцкіх прафесараў. Згодзіцеся?
-
9:34 - 9:36Вось хто атрымліваецца ў выніку.
-
9:37 - 9:40А я калісь быў адзін з іх, ато ж! (Смех)
-
9:40 - 9:44Я нічога не маю супраць прафесуры,
-
9:44 - 9:48але не варта меркаваць, што гэты клас людзей —паказчык дасягненняў чалавецтва;
-
9:48 - 9:50яны проста асобны від,
-
9:50 - 9:52іншая форма жыцця, варта сказаць, дзіўнаватая.
-
9:52 - 9:54Я кажу гэта з любоўю.
-
9:54 - 9:57Большасць вядомых мне прафесараў —
-
9:57 - 10:00не ўсе, але большасць — жывуць унутры сваёй галавы.
-
10:00 - 10:02Там, наверсе, у асноўным у левай частцы.
-
10:02 - 10:06Яны бесцялесныя, практычна літаральна.
-
10:06 - 10:08Яны разглядаюць цела
-
10:08 - 10:17ў якасці сродку транспарціроўкі галавы. Ну не?
-
10:17 - 10:24(Смех) Цела для іх — спосаб дастаўкі галавы на паседжанні.
-
10:24 - 10:27Калі вам спатрэбіцца доказ таго, што магчыма існаваць
-
10:27 - 10:30па-за сваім целам, завітайце на канферэнцыю
-
10:30 - 10:32пажылых вучоных
-
10:32 - 10:35і схадзіце на танцы ў апошні вечар.
-
10:35 - 10:39(Смех) Вы ўбачыце, як дарослыя мужчыны і жанчыны
-
10:39 - 10:43карэчацца, не трапляючы ў рытм,
-
10:43 - 10:47як яны чакаюць заканчэння танцаў, каб прыйсці дадому і напісаць пра ўсё гэта артыкул.
-
10:47 - 10:53Ідэал нашай адукацыйнай сістэмы — вучоны,
-
10:53 - 10:56і на гэта ёсць нагода.
-
10:56 - 10:58Дзяржаўныя сістэмы адукацыі былі пабудаваныя
-
10:58 - 11:00ў дзевятнаццатым стагоддзі практычна на пустым месцы.
-
11:00 - 11:03Яны былі прыстасаваныя
-
11:03 - 11:04да патрэбаў індустрыяльнай рэвалюцыі.
-
11:04 - 11:07Іерархія дысцыплінаў пабудаваная на двух слупах.
-
11:07 - 11:11Па-першае, высокі прыярытэт атрымліваюць дысцыпліны,
-
11:11 - 11:13карысныя для набыцця працоўных навыкаў.
-
11:13 - 11:15У школе вас напэўна мякка адцягвалі ад цікавых вам урокаў,
-
11:15 - 11:17у якасці прычыны выкарыстоўваючы тое, што вы ніколі
-
11:17 - 11:20не можаце зрабіць іх сваёй прафесіяй:
-
11:20 - 11:22"Не займайся музыкай, ты ніколі не станеш музыкам,
-
11:22 - 11:24не малюй, ты ніколі не станеш мастаком."
-
11:25 - 11:29Неблагая парада, але абсалютна памылковая.
-
11:29 - 11:30Зараз такі стан рэчаў па ўсім свеце змяняецца.
-
11:30 - 11:33Па-другое, справа ў навуковай дзейнасці, якая стала для нас
-
11:33 - 11:34прыкладам інтэлектуальных здольнасцяў,
-
11:34 - 11:37бо ўніверсітэты распрацавалі сістэму адукацыі на свой капыл.
-
11:37 - 11:39Калі ўдумацца,
-
11:39 - 11:41дзяржаўная адукацыйная сістэма — гэта расцягнуты працэс
-
11:41 - 11:43паступлення ва ўніверсітэт.
-
11:43 - 11:46У выніку вельмі таленавітыя, здольныя і творчыя людзі
-
11:46 - 11:48не лічаць сябе такімі,
-
11:48 - 11:50бо ніхто ні кроплі не шанаваў тыя школьныя прадметы,
-
11:50 - 11:54якія ім лёгка даваліся. Некаторыя прадметы ўвогуле таўраваліся.
-
11:54 - 11:56Але, як мне падаецца, так пряцягвацца не можа.
-
11:56 - 11:58За наступныя 30 гадоў, калі верыць ЮНЕСКА,
-
11:58 - 12:01універсітэты выпусцяць больш людзей,
-
12:01 - 12:03чым за ўсю гісторыю чалавецтва.
-
12:03 - 12:05Усё гэта — сукупнасць фактараў,
-
12:05 - 12:07пра якія мы казалі раней:
-
12:07 - 12:10уплыў тэхналогіі на прафесійную дзейнасць, дэмаграфія
-
12:10 - 12:12і вялізарны прырост насельніцтва.
-
12:12 - 12:15І раптам дыплом зробіцца нічога не варты, так?
-
12:15 - 12:19У час майго студэнцтва, калі ў цябе быў дыплом, у цябе была праца,
-
12:19 - 12:22а калі працы не было, то толькі таму, што табе не хацелася працаваць.
-
12:22 - 12:25А мне, шчыра кажучы, не хацелася працаваць. (Смех)
-
12:25 - 12:30Зараз жа студэнты адразу пасля выпуску
-
12:30 - 12:31вяртаюцца дамоў гуляць у відэагульні,
-
12:31 - 12:34бо там, дзе раней хапала 5 год ва ўніверсіцеце, цяпер патрабуюць 6-7,
-
12:34 - 12:37а дзе патрабавалі 6-7 — цяпер трэба быць кандыдатам навук.
-
12:37 - 12:39Інфляцыя адукацыі —
-
12:39 - 12:41прыкмета таго, што ўся адукацыйная структура
-
12:41 - 12:43трасецца ў нас пад нагамі. Мы павінны пераасэнсаваць
-
12:43 - 12:44сваё ўяўленне пра розум.
-
12:44 - 12:46Мы ведаем тры рэчы пра розум:
-
12:46 - 12:49па-першае, ён разнастайны. Мы думаем таксама,
-
12:49 - 12:51як і ўспрымаем, то бок зрокавымі вобразамі,
-
12:51 - 12:54гукамі і тактыльнымі адчуваннямі;
-
12:54 - 12:57мы разважаем абстрактна, разважаем праз рух.
-
12:57 - 12:59Па-другое, розум зменлівы.
-
12:59 - 13:02Як вы даведаліся ўчора з шэрагу прэзентацый,
-
13:02 - 13:05мяркуючы па абмене інфармацыяй унутры галаўных мазгоў,
-
13:05 - 13:07яны не падзелены на незалежныя скрыні ,
-
13:07 - 13:10розум узаемадзейнічае паміж усімі часткамі.
-
13:10 - 13:13Акты творчасці, якія я вызначаю
-
13:13 - 13:15як працэс узнікнення новых, вытворчых і карысных ідэй,
-
13:15 - 13:18узнікаюць у выніку ўзаемадзеяння
-
13:18 - 13:21прынцыпова розных спосабаў спазнання свету.
-
13:21 - 13:23Мозг наўмысна... Дарэчы,
-
13:23 - 13:26існуе нэрвовы вузел, які аб'ядноўвае два паўшар'і мозгу,
-
13:26 - 13:28ён называецца мазолістым целам. У жанчын ён таўсцейшы.
-
13:28 - 13:30Падхопліваючы сказанае Хэлен учора, рызыкну дапусціць,
-
13:30 - 13:34што менавіта таму жанчыны лепш спраўляюцца
-
13:34 - 13:36з некалькімі справамі адначасова.
-
13:36 - 13:39Існуе маса доследаў, але я ведаю па сабе:
-
13:39 - 13:41калі мая жонка дома нешта гатуе —
-
13:41 - 13:45на шчасце, гэта рэдкасць —(Смех)
-
13:45 - 13:48яна адначасова — не, з нечым яна цудоўна спраўляецца —
-
13:48 - 13:50дык вось яна адначасова
-
13:50 - 13:52размяўляе з некім па тэлефоне,
-
13:52 - 13:55размяўляе з дзецьмі, фарбуе столі,
-
13:55 - 13:58робіць аперацыю на адкрытым сэрцы...
-
13:58 - 14:01Калія я гатую, дзверы зачыненыя, дзяцей у пакоі няма,
-
14:01 - 14:04тэлефон маўчыць. Калі ўваходзіць жонка, я злуюся,
-
14:04 - 14:17кажу ёй: "Тэры, я, калі што, спрабую падсмажыць яйка, можа хопіць мне замінаць?" (Смех)
-
14:17 - 14:19Вы ж ведаеце гэта выказванне,
-
14:19 - 14:22пра дрэва, якое падае сярод пустога лесу.
-
14:22 - 14:25Калі ніхто не чуў гуку, ці ўпала дрэва насамрэч?
-
14:25 - 14:28Кагадзе я ўбачыў выдатную цішотку з надпісам: "Калі мужчына
-
14:28 - 14:31размаўляе ў лесе і яго не чуе ніводная жанчына,
-
14:31 - 14:40ён і тут неправы?" (Смех)
-
14:40 - 14:42І трэцяе, што я хачу сказаць пра розум,
-
14:43 - 14:45у кожнага ён свой. Я зараз працую над новай кніжкай
-
14:45 - 14:47пад назваю "Адкрыццё". Яна заснавана на серыі інтэрв'ю,
-
14:47 - 14:49прысвечаных таму, як людзі раскрывалі ў сабе талент.
-
14:49 - 14:51Я ўражаны тым, як людзі праходзяць гэты шлях.
-
14:51 - 14:54Да кнігі мяне падштурхнула размова
-
14:54 - 14:56з цудоўнай жанчынай, пра якую большасць людзей
-
14:56 - 14:58ніколі не чула, яе завуць Джыліян Лін.
-
14:58 - 15:00Нехта з вас яе ведае. Яна харэограф,
-
15:00 - 15:02і кожны ведае тое, што яна паставіла.
-
15:02 - 15:04Гэта мюзіклы "Каты" і "Здань оперы".
-
15:04 - 15:08Яна цудоўная. У Англіі я быў у радзе праўлення Каралеўскага балету,
-
15:08 - 15:10што, здаецца, відавочна.
-
15:10 - 15:12Аднойчы за абедам я спытаў у Джыліян,
-
15:12 - 15:14як яна стала танцоркай. Яна распавяла,
-
15:14 - 15:16што ў школе яе лічылі безнадзейнай.
-
15:16 - 15:19Гэта было ў 30-х. Настаўнікі са школы напісалі яе бацькам
-
15:19 - 15:21цэдулку, у якой казалася,
-
15:21 - 15:23што ў дзяўчынкі парушэнні працэсу навучання. Яна не магла засяродзіцца,
-
15:23 - 15:25пастаянна ёрзала. Зараз бы сказалі,
-
15:25 - 15:29што ў яе сіндром дэфіцыту ўвагі. Але ў 1930-ыя гады
-
15:29 - 15:32ніхто не ведаў пра такі сіндром,
-
15:32 - 15:35такім дыягназам нельга было прыкрыцца. (Смех)
-
15:35 - 15:39Ніхто не ведаў, што такі від разладжання нават існуе.
-
15:39 - 15:43Дык вось, яе адвялі да лекара. Пакой, аздоблены дубовымі панэлямі,
-
15:43 - 15:46яна прыйшла туды з маці,
-
15:46 - 15:49яе пасадзілі ў фатэль у дальні кут пакою,
-
15:49 - 15:51дзе яна праседзела, падклаўшы далоні пад ногі
-
15:51 - 15:53цэлых дваццаць хвілін, пакуль доктар размаўляў
-
15:53 - 15:57пра яе праблемы ў школе.
-
15:57 - 15:59Яна ўсім замінала,
-
15:59 - 16:01несвоечасова здавала хатняе заданне,
-
16:01 - 16:04і гэтак далей. 8-гадовае дзіця. У рэшце рэшт доктар сеў побач з Джыліян
-
16:04 - 16:06і сказаў ёй, што выслухаў яе маці,
-
16:06 - 16:08асэнсаваў усе праблемы Джыліян,
-
16:08 - 16:10але цяпер хацеў бы пагутарыць з яе маці сам-насам.
-
16:10 - 16:13Ён папрасіў Джыліян пачакаць трошачкі,
-
16:13 - 16:15і выйшаў разам з маці з пакою.
-
16:15 - 16:17Перад тым, як пайсці, ён уключыў радыё,
-
16:17 - 16:19якое стаяла на стале. Як толькі дарослыя пайшлі,
-
16:19 - 16:21доктар папрасіў маці Джыліян
-
16:21 - 16:24зірнуць на тое, чым займаецца дачка.
-
16:24 - 16:28Тая адразу ж ускочыла на ногі і пачала рухацца ў такт з музыкай.
-
16:28 - 16:30Доктар і маці Джыліян паглядзелі на гэта некалькі хвілінаў,
-
16:30 - 16:33потым доктар павярнуўся і сказаў:
-
16:33 - 16:37"Місіз Лін, Джыліян не хворая. Яна танцоўшчыца.
-
16:37 - 16:39Аддайце яе ў харэаграфічную школу."
-
16:39 - 16:41Я спытаў, што было далей.
-
16:41 - 16:44Яна распавяла, што мама паслухалася парады лекара
-
16:44 - 16:46і што гэта было цудоўна. Яны ўвайшлі ў пакой,
-
16:46 - 16:49дзе былі людзі, падобныя да Джыліян, круцёлкі,
-
16:49 - 16:52людзі, якім, каб думаць, трэба было рухацца.
-
16:52 - 16:54Яны вучыліся балету, стэпу, джазаваму стылю,
-
16:54 - 16:56займаліся мадэрнам і сучасным танцам.
-
16:56 - 16:59З цягам часу яе прынялі ў Каралеўскую балетную школу,
-
16:59 - 17:01яна стала салісткай, зрабіла выдатную кар'еру
-
17:01 - 17:03у Каралеўскай балетнай трупе. З цягам часу яна скончыла
-
17:03 - 17:05Каралеўскую балетную школу
-
17:05 - 17:08і заснавала ўласную трупу
-
17:08 - 17:11пад назвайТанцавальная кампанія Джыліян Лін,
-
17:11 - 17:13і сустрэла Эндру Лойда Вэбера. Джыліян зрабіла
-
17:13 - 17:18адны з самых вядомых музычных
-
17:18 - 17:21пастановак у гісторыі, прынесла радасць мільёнам людзей,
-
17:21 - 17:25і стала мульціміліянеркай. А іншы лекар
-
17:25 - 17:27мог бы пасадзіць яе на таблеткі і прымусіць супакоіцца.
-
17:27 - 17:30Цяпер я думаю... (Воплескі) Я думаю, усё зводзіцца да аднаго:
-
17:30 - 17:32Эл Гор нядаўна чытаў лекцыю
-
17:32 - 17:35пра экалогію і рэвалюцыю, якая пачалася з кнігі Рэйчал Карсан.
-
17:35 - 17:39Я мяркую, што наша адзіная надзея на будучыню —
-
17:39 - 17:42прыняць новую канцэпцыю экалогіі чалавека,
-
17:42 - 17:46такую, унутры якой мы пачалі б пераасэнсаванне
-
17:46 - 17:48багацця чалавечых здольнасцяў.
-
17:48 - 17:52Наша адукацыйная сістэма спустошыла нашы розумы,
-
17:52 - 17:54як мы спусташаем нетры Зямлі, пераследуючы мэты ўзбагачэння.
-
17:54 - 17:57Але мы не можам карыстацца такой сістэмай і надалей.
-
17:57 - 18:00Мы павінны пераасэнсаваць асноўныя прынцыпы
-
18:00 - 18:02навучання нашых дзяцей.
-
18:02 - 18:06Ёнас Салк аднойчы сказаў: "Калі б ўсе казюркі зніклі
-
18:06 - 18:09з твару Зямлі,
-
18:09 - 18:12праз 50 гадоў планета стала б нежывой.
-
18:12 - 18:15Калі б ўсе людзі зніклі з твару Зямлі,
-
18:15 - 18:19праз 50 гадоў усе другія формы жыцця паспяхова развіліся б."
-
18:19 - 18:21Ягоная праўда.
-
18:21 - 18:24TED — гэта даніна павагі чалавечаму ўяўленню.
-
18:24 - 18:28Мы павінны імкнуцца разумна карыстацца
-
18:28 - 18:31гэтым дарам, каб пазбегнуць негатыўнага развіцця падзей,
-
18:31 - 18:34пра які шла гутарка. Адзінае выйсце для нас —
-
18:35 - 18:38шанаваць разнастайнасць нашых творчых здольнасцяў,
-
18:38 - 18:40і шанаваць нашых дзяцей, бо
-
18:40 - 18:43яны — наша надзея. Мы павінны вучыць іх цэласна,
-
18:43 - 18:46толькі так у іх атрымаецца існаваць у будучыні,
-
18:46 - 18:49якую, заўважу, мы можам і не заспець,
-
18:49 - 18:52але яны ўбачаць абавязкова. А мы павінны
-
18:52 - 18:54дапамагчы ім сфарміраваць яе. Дзякуй за ўвагу.
- Title:
- Ці прыгнятаюць школы творчасць?
- Speaker:
- Кен Робінсан
- Description:
-
Сэр Кен Робінсан прапаноўвае ствараць адукацыйныя сістэмы, накіраваныя на развіццё, а не прыгняценне творчых здольнасцяў.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 19:00
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Alena Zhaliazniak accepted Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Alena Zhaliazniak edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Do schools kill creativity? | ||
Hanna Baradzina added a translation |