Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця
-
0:01 - 0:03У наступным месяцы мне споўніцца 44,
-
0:03 - 0:08я адчуваю,
што гэта будзе добры год, -
0:08 - 0:11год ажыццяўлення планаў
і самарэалізацыі. -
0:12 - 0:13Я маю гэта пачуцце
-
0:13 - 0:16не таму, што мяне чакае нешта асаблівае,
-
0:16 - 0:19а таму, што я прачытаў аб гэтым
-
0:19 - 0:22у кнізе 1968 года,
якую напісаў Норман Мейлер. -
0:22 - 0:25«Ён адчуваў свае сорак чатыры гады...»,
-
0:25 - 0:28пісаў Мейлер у «Арміі ночы»,
-
0:28 - 0:31«...адчуваў, нібыта ён быў
трывалым увасабленнем -
0:31 - 0:35касцей, мускулаў, сэрца,
розуму, каб быць чалавекам, -
0:35 - 0:37нібы ён дасягнуў пункту прызначэння».
-
0:37 - 0:40Я ведаю, што Мейлер пісаў не пра мяне.
-
0:40 - 0:42У той жа час, гэта не так.
-
0:43 - 0:47Усе мы, як і герой яго кнігі,
-
0:47 - 0:49старымся больш-менш аднолькава,
-
0:49 - 0:52ад нараджэння ідучы
ў адзінай вялікай паслядоўнасці: -
0:53 - 0:56праз цуды ды абмежаванні дзяцінства;
-
0:56 - 1:00праз набытую свабоду і расчараванні
падлеткавага ўзросту; -
1:00 - 1:03праз паўнамоцтвы і знакавыя падзеі
дарослага свету; -
1:04 - 1:08праз прызнанні і пакору старасці.
-
1:08 - 1:10У жыцці ёсць мадэлі,
-
1:11 - 1:12агульныя для ўсіх.
-
1:12 - 1:17Томас Ман пісаў:
«Гэта здарыцца са мной, як з імі». -
1:18 - 1:20Мы не проста пражываем гэтыя мадэлі,
-
1:20 - 1:22Мы таксама занатоўваем іх.
-
1:22 - 1:25Мы запісваем іх у кнігі,
дзе яны становяцца гісторыямі, -
1:25 - 1:27якія мы можам спазнаваць, чытаючы.
-
1:28 - 1:30Кнігі распавядаюць аб тым, кім мы былі,
-
1:30 - 1:33кім мы з'яўляемся, і, таксама,
кім мы будзем. -
1:33 - 1:35Так адбываецца на працягу тысячагоддзяў.
-
1:36 - 1:38Як пісаў Джэймс Сальтэр:
-
1:38 - 1:42«Калі жыццё і сыходзіць куды-небудзь,
дык толькі на старонкі кніг». -
1:43 - 1:46Такім чынам, шэсць гадоў таму
ў мяне з'явілася думка: -
1:46 - 1:50калі жыццё сыходзіць на старонкі,
то дзе-небудзь -
1:50 - 1:53можна знайсці радкі пра ўсе ўзросты.
-
1:53 - 1:56Калі знайсці іх, то можа атрымацца
суцэльная гісторыя. -
1:56 - 1:58Я змог бы скласці цэлае жыццё,
-
1:58 - 2:01жыццё даўжынёй у сто гадоў,
-
2:01 - 2:03поўная працягласць
той вялікай паслядоўнасці, -
2:03 - 2:06праз якую праходзяць
самыя шчаслівыя з нас. -
2:07 - 2:10У той час мне было 37 гадоў,
-
2:11 - 2:13«узрост разважлівасці»,
як пісаў Уільям Трэвар. -
2:15 - 2:18Я быў схільны да разважанняў
аб часе і ўзросце. -
2:18 - 2:21Хвароба ў сям'і, а потым і траўма,
якую атрымаў я, -
2:21 - 2:24далі зразумець, што надыход старасці
нельга прымаць за дадзенасць. -
2:25 - 2:29Ды старэнне толькі адкладае непазбежнае.
-
2:29 - 2:31Час давядзе да канца тое,
што не здолелі абставіны. -
2:32 - 2:34Усё гэта трохі бянтэжыла.
-
2:34 - 2:37Насамрэч, у спіса больш шанцаў захавацца.
-
2:37 - 2:40Весці хроніку ўразлівых гадоў...
-
2:41 - 2:44Гэта значыць — схапіць мімалётнае,
-
2:44 - 2:47даць магчымасць зазірнуць у будучыню,
-
2:47 - 2:49незалежна ад таго, ці будзем мы там.
-
2:50 - 2:54Працэс складання спіса
хутка апанаваў мяне: -
2:54 - 2:57я гадзінамі шукаў патрэбныя старонкі.
-
2:58 - 3:02Вось яны, прыступкі першай сотні гадоў.
-
3:03 - 3:06«Дваццаць сем ...
час раптоўных адкрыццяў», -
3:07 - 3:11«Шэсцьдзесят два ...
час няўлоўных абясцэньванняў». -
3:12 - 3:16Вядома, я разумеў,
што гэтыя знаходкі — адносныя. -
3:16 - 3:20Па-першае, зараз мы жывем даўжэй
і старымся не так хутка. -
3:21 - 3:24Крыстафер Ішырвуд выкарыстоўваў фразу
«жоўты ліст», -
3:24 - 3:26каб апісаць мужчыну 53 гадоў.
-
3:27 - 3:31Усяго стагоддзе да таго лорд Байран
апісваў такім чынам сябе ў 36 гадоў. -
3:31 - 3:33(Смех)
-
3:33 - 3:37Я таксама разумеў,
што жыццё можа непрадказальна змяніцца -
3:37 - 3:39ўсяго толькі за год,
-
3:39 - 3:41а людзі могуць адчуваць сябе па-рознаму
ў адным узросце. -
3:42 - 3:46Нават у такім выпадку, спіс зрастаўся,
-
3:46 - 3:49і на старонках, як ў люстэрку, было відаць
-
3:49 - 3:51жыццё, якое я пражыў:
-
3:52 - 3:55у 20 зразумеў, што
« ... усё менш ясна, хто ты»; -
3:56 - 4:01у 30 перайшоў з « ... пусткі падрыхтоўкі
да актыўнага жыцця»; -
4:01 - 4:05у 40 навучыўся «мякка зачыняць
дзверы ў пакоі, -
4:05 - 4:07куды больш не вярнуся».
-
4:09 - 4:10Я прайшоў праз гэта.
-
4:12 - 4:14Зразумела, як і ўсе мы.
-
4:15 - 4:17Выбітны графічны дызайнер Мільтан Глэйсер,
-
4:17 - 4:20які зрабіў прыгожую візуалізацыю,
што вы тут пабачылі, -
4:21 - 4:22мужчына 85 гадоў,
-
4:22 - 4:27гадоў «... выспявання і апафеозу»
па словах Набокава, -
4:27 - 4:31зазначыў мне, што разам з мастацтвам
і колерам, -
4:31 - 4:34літаратура дапамагае памятаць пра тое,
што мы перажылі. -
4:35 - 4:39Насамрэч, калі я паказаў спіс
свайму дзядулю, -
4:39 - 4:41ён выказаў сваю згоду.
-
4:41 - 4:45Яму было 95 тады,
і ён быў блізкі да смерці. -
4:45 - 4:47Быць у такім ўзросце,
пісаў Раберта Баланьё, -
4:47 - 4:50«... усё роўна, што быць бессмяротным».
-
4:52 - 4:54Азіраючыся назад, дзядуля пагадзіўся
з Прустам: -
4:55 - 5:00у 22 гады мы ўпэўненыя,
што ніколі не памрэм. -
5:02 - 5:05Таксама ён згадзіўся з танатолагам
Эдвінам Шнейдманам: -
5:05 - 5:08у 90 гадоў мы ўпэўненыя,
што абавязкова памрэм. -
5:09 - 5:11Гэта здарылася з ім,
-
5:11 - 5:12як і з іншымі людзьмі.
-
5:15 - 5:17Зараз спіс скончаны.
-
5:18 - 5:20У ім змешчаны сто гадоў.
-
5:21 - 5:23Праглядаючы гэты спіс,
-
5:24 - 5:26я ведаю, што я яшчэ не скончыў.
-
5:27 - 5:29Наперадзе ў мяне жыццё,
-
5:29 - 5:31мноства старонак, якія трэба пражыць.
-
5:33 - 5:34Памятаючы словы Мейлера,
-
5:34 - 5:36я чакаю свае 44 гады.
-
5:37 - 5:38Дзякуй.
-
5:38 - 5:48(Воплескі)
- Title:
- Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця
- Speaker:
- Джошуа Прагер
- Description:
-
Усе людзі розныя, але нас аб'ядноўвае вялікая паслядоўнасць старэння, а агульныя заканамернасці жыцця знаходзяць адлюстраванне на старонках нашых улюбёных кніг. У гэтай хвалюючай прамове журналіст Джош Прагер даследуе этапы жыцця праз цытаты Нормана Мейлера, Джойс Кэрал Оўтс, Уільяма Трэвара ды іншых значных пісьменнікаў. Графічны дызайнер Мільтан Глэйсер падрыхтаваў візуальную частку выступу. Па словах Прагера, «Кнігі кажуць, хто мы, кім былі і кім будзем».
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 06:01
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Anastasia Volosach edited Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Anastasia Volosach edited Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life | ||
Anastasia Volosach edited Belarusian subtitles for Wisdom from great writers on every year of life |