WEBVTT 00:00:00.774 --> 00:00:03.166 У наступным месяцы мне споўніцца 44, NOTE Paragraph 00:00:03.190 --> 00:00:07.670 я адчуваю, што гэта будзе добры год, NOTE Paragraph 00:00:07.804 --> 00:00:10.595 год ажыццяўлення планаў і самарэалізацыі. NOTE Paragraph 00:00:11.532 --> 00:00:12.895 Я маю гэта пачуцце NOTE Paragraph 00:00:12.919 --> 00:00:15.966 не таму, што мяне чакае нешта асаблівае, NOTE Paragraph 00:00:15.990 --> 00:00:18.750 а таму, што я прачытаў аб гэтым 00:00:18.774 --> 00:00:21.775 у кнізе 1968 года, якую напісаў Норман Мейлер. NOTE Paragraph 00:00:22.497 --> 00:00:25.449 «Ён адчуваў свае сорак чатыры гады...», 00:00:25.473 --> 00:00:28.391 пісаў Мейлер у «Арміі ночы», 00:00:28.415 --> 00:00:30.877 «...адчуваў, нібыта ён быў трывалым увасабленнем 00:00:30.901 --> 00:00:34.671 касцей, мускулаў, сэрца, розуму, каб быць чалавекам, 00:00:34.855 --> 00:00:36.754 нібы ён дасягнуў пункту прызначэння». NOTE Paragraph 00:00:37.207 --> 00:00:39.711 Я ведаю, што Мейлер пісаў не пра мяне. 00:00:40.295 --> 00:00:42.083 У той жа час, гэта не так. 00:00:42.617 --> 00:00:46.591 Усе мы, як і герой яго кнігі, 00:00:46.615 --> 00:00:48.825 старымся больш-менш аднолькава, NOTE Paragraph 00:00:48.849 --> 00:00:51.814 ад нараджэння ідучы ў адзінай вялікай паслядоўнасці: 00:00:53.224 --> 00:00:55.782 праз цуды ды абмежаванні дзяцінства; 00:00:56.425 --> 00:00:59.761 праз набытую свабоду і расчараванні падлеткавага ўзросту; 00:01:00.380 --> 00:01:03.499 праз паўнамоцтвы і знакавыя падзеі дарослага свету; 00:01:04.188 --> 00:01:07.714 праз прызнанні і пакору старасці. 00:01:08.391 --> 00:01:10.270 У жыцці ёсць мадэлі, 00:01:10.530 --> 00:01:11.960 агульныя для ўсіх. 00:01:12.160 --> 00:01:17.120 Томас Ман пісаў: «Гэта здарыцца са мной, як з імі». NOTE Paragraph 00:01:18.062 --> 00:01:19.929 Мы не проста пражываем гэтыя мадэлі, 00:01:20.013 --> 00:01:21.742 Мы таксама занатоўваем іх. 00:01:21.766 --> 00:01:24.973 Мы запісваем іх у кнігі, дзе яны становяцца гісторыямі, 00:01:24.997 --> 00:01:27.191 якія мы можам спазнаваць, чытаючы. 00:01:27.669 --> 00:01:29.960 Кнігі распавядаюць аб тым, кім мы былі, 00:01:29.984 --> 00:01:32.826 кім мы з'яўляемся, і, таксама, кім мы будзем. 00:01:33.492 --> 00:01:35.455 Так адбываецца на працягу тысячагоддзяў. 00:01:36.162 --> 00:01:37.805 Як пісаў Джэймс Сальтэр: 00:01:37.829 --> 00:01:41.756 «Калі жыццё і сыходзіць куды-небудзь, дык толькі на старонкі кніг». NOTE Paragraph 00:01:42.979 --> 00:01:46.348 Такім чынам, шэсць гадоў таму ў мяне з'явілася думка: 00:01:46.372 --> 00:01:50.303 калі жыццё сыходзіць на старонкі, то дзе-небудзь 00:01:50.327 --> 00:01:52.687 можна знайсці радкі пра ўсе ўзросты. 00:01:52.711 --> 00:01:56.291 Калі знайсці іх, то можа атрымацца суцэльная гісторыя. 00:01:56.315 --> 00:01:58.353 Я змог бы скласці цэлае жыццё, 00:01:58.377 --> 00:02:01.123 жыццё даўжынёй у сто гадоў, 00:02:01.147 --> 00:02:03.440 поўная працягласць той вялікай паслядоўнасці, 00:02:03.464 --> 00:02:06.028 праз якую праходзяць самыя шчаслівыя з нас. 00:02:07.321 --> 00:02:09.797 У той час мне было 37 гадоў, 00:02:10.613 --> 00:02:13.469 «узрост разважлівасці», як пісаў Уільям Трэвар. 00:02:15.074 --> 00:02:18.298 Я быў схільны да разважанняў аб часе і ўзросце. 00:02:18.322 --> 00:02:21.165 Хвароба ў сям'і, а потым і траўма, якую атрымаў я, 00:02:21.189 --> 00:02:24.474 далі зразумець, што надыход старасці нельга прымаць за дадзенасць. 00:02:25.056 --> 00:02:28.691 Ды старэнне толькі адкладае непазбежнае. 00:02:28.715 --> 00:02:31.392 Час давядзе да канца тое, што не здолелі абставіны. 00:02:31.947 --> 00:02:33.755 Усё гэта трохі бянтэжыла. NOTE Paragraph 00:02:34.413 --> 00:02:36.834 Насамрэч, у спіса больш шанцаў захавацца. 00:02:37.334 --> 00:02:40.479 Весці хроніку ўразлівых гадоў... 00:02:40.503 --> 00:02:43.740 Гэта значыць — схапіць мімалётнае, 00:02:43.764 --> 00:02:47.107 даць магчымасць зазірнуць у будучыню, 00:02:47.131 --> 00:02:48.909 незалежна ад таго, ці будзем мы там. 00:02:49.574 --> 00:02:53.661 Працэс складання спіса хутка апанаваў мяне: 00:02:53.685 --> 00:02:56.878 я гадзінамі шукаў патрэбныя старонкі. 00:02:57.702 --> 00:03:01.937 Вось яны, прыступкі першай сотні гадоў. 00:03:02.624 --> 00:03:05.636 «Дваццаць сем ... час раптоўных адкрыццяў», 00:03:07.048 --> 00:03:10.616 «Шэсцьдзесят два ... час няўлоўных абясцэньванняў». NOTE Paragraph 00:03:11.784 --> 00:03:15.764 Вядома, я разумеў, што гэтыя знаходкі — адносныя. 00:03:16.405 --> 00:03:20.460 Па-першае, зараз мы жывем даўжэй і старымся не так хутка. 00:03:21.151 --> 00:03:24.311 Крыстафер Ішырвуд выкарыстоўваў фразу «жоўты ліст», 00:03:24.335 --> 00:03:26.486 каб апісаць мужчыну 53 гадоў. 00:03:26.510 --> 00:03:30.829 Усяго стагоддзе да таго лорд Байран апісваў такім чынам сябе ў 36 гадоў. NOTE Paragraph 00:03:30.853 --> 00:03:33.130 (Смех) NOTE Paragraph 00:03:33.154 --> 00:03:36.773 Я таксама разумеў, што жыццё можа непрадказальна змяніцца 00:03:36.797 --> 00:03:38.585 ўсяго толькі за год, 00:03:38.609 --> 00:03:41.384 а людзі могуць адчуваць сябе па-рознаму ў адным узросце. 00:03:42.045 --> 00:03:45.619 Нават у такім выпадку, спіс зрастаўся, 00:03:45.643 --> 00:03:49.032 і на старонках, як ў люстэрку, было відаць 00:03:49.056 --> 00:03:50.972 жыццё, якое я пражыў: 00:03:51.710 --> 00:03:55.129 у 20 зразумеў, што « ... усё менш ясна, хто ты»; 00:03:56.002 --> 00:04:00.517 у 30 перайшоў з « ... пусткі падрыхтоўкі да актыўнага жыцця»; 00:04:01.057 --> 00:04:05.173 у 40 навучыўся «мякка зачыняць дзверы ў пакоі, 00:04:05.197 --> 00:04:07.326 куды больш не вярнуся». 00:04:08.720 --> 00:04:10.315 Я прайшоў праз гэта. NOTE Paragraph 00:04:11.885 --> 00:04:14.143 Зразумела, як і ўсе мы. 00:04:14.762 --> 00:04:17.200 Выбітны графічны дызайнер Мільтан Глэйсер, 00:04:17.224 --> 00:04:20.035 які зрабіў прыгожую візуалізацыю, што вы тут пабачылі, 00:04:20.519 --> 00:04:22.379 мужчына 85 гадоў, 00:04:22.403 --> 00:04:26.503 гадоў «... выспявання і апафеозу» па словах Набокава, 00:04:27.211 --> 00:04:30.669 зазначыў мне, што разам з мастацтвам і колерам, 00:04:31.455 --> 00:04:34.307 літаратура дапамагае памятаць пра тое, што мы перажылі. NOTE Paragraph 00:04:35.095 --> 00:04:38.833 Насамрэч, калі я паказаў спіс свайму дзядулю, 00:04:38.857 --> 00:04:40.593 ён выказаў сваю згоду. 00:04:41.339 --> 00:04:44.581 Яму было 95 тады, і ён быў блізкі да смерці. 00:04:45.234 --> 00:04:47.355 Быць у такім ўзросце, пісаў Раберта Баланьё, 00:04:47.379 --> 00:04:49.700 «... усё роўна, што быць бессмяротным». 00:04:51.556 --> 00:04:54.196 Азіраючыся назад, дзядуля пагадзіўся з Прустам: 00:04:55.357 --> 00:04:59.849 у 22 гады мы ўпэўненыя, што ніколі не памрэм. 00:05:01.873 --> 00:05:04.654 Таксама ён згадзіўся з танатолагам Эдвінам Шнейдманам: 00:05:04.788 --> 00:05:07.623 у 90 гадоў мы ўпэўненыя, што абавязкова памрэм. 00:05:09.229 --> 00:05:10.621 Гэта здарылася з ім, 00:05:11.234 --> 00:05:12.439 як і з іншымі людзьмі. NOTE Paragraph 00:05:15.479 --> 00:05:16.932 Зараз спіс скончаны. 00:05:18.169 --> 00:05:20.189 У ім змешчаны сто гадоў. 00:05:21.443 --> 00:05:23.067 Праглядаючы гэты спіс, 00:05:24.298 --> 00:05:26.204 я ведаю, што я яшчэ не скончыў. 00:05:26.800 --> 00:05:28.895 Наперадзе ў мяне жыццё, 00:05:28.919 --> 00:05:31.419 мноства старонак, якія трэба пражыць. 00:05:32.546 --> 00:05:34.398 Памятаючы словы Мейлера, 00:05:34.422 --> 00:05:36.032 я чакаю свае 44 гады. NOTE Paragraph 00:05:36.746 --> 00:05:37.924 Дзякуй. 00:05:38.063 --> 00:05:47.513 (Воплескі)