Куды пашыраецца Сусвет? – Саджан Сайні
-
0:07 - 0:10Касмічнае жыццё Сусвету
пачалося з Вялікага выбуху -
0:10 - 0:13прыкладна 14 мільярдаў гадоў таму,
-
0:13 - 0:15з тых самых часоў Сусвет пашыраецца.
-
0:15 - 0:19Але куды ж ён пашыраецца?
-
0:19 - 0:21Гэта вельмі складанае пытанне.
-
0:21 - 0:23І вось чаму:
-
0:23 - 0:26паводле раўненняў Эйнштэйна
аб Агульнай тэорыі адноснасці -
0:26 - 0:29прастора і час апісваюцца
як пэўная ўзаемазвязаная -
0:29 - 0:31матэрыя Сусвету.
-
0:31 - 0:35Гэта азначае,
што вядомыя нам прастора і час -
0:35 - 0:39існуюць толькі ў рамках Сусвету
і не існуюць па-за яе межамі. -
0:39 - 0:42У нашым паўсядзённым жыцці,
калі целы пашыраюцца, -
0:42 - 0:44яны займаюць дадатковую прастору.
-
0:44 - 0:48Аднак што, калі прасторы,
куды можна пашырацца, не існуе, -
0:48 - 0:51і што ў такім выпадку
будзе азначаць «пашырацца»? -
0:51 - 0:55У 1929 годзе Эдвін Хабл,
грунтуючыся на астранамічных назіраннях, -
0:55 - 0:57змог даць пэўны адказ на гэтае пытанне.
-
0:57 - 1:01Даследуючы начное неба, ён выявіў,
што ўсе далёкія галактыкі -
1:01 - 1:04ўзаемна аддаляюцца ад Зямлі.
-
1:04 - 1:08Больш таго, чым далей галактыка,
тым хутчэй яна аддаляецца. -
1:08 - 1:11Як можна інтэрпрэтаваць гэта адкрыццё?
-
1:11 - 1:15Уявіце сабе, што ў печы ў вас
падымаецца пірог з разынкамі. -
1:15 - 1:16Пакуль цеста падымаецца,
-
1:16 - 1:19паміж разынкамі ўтвараецца
аднолькавая адлегласць. -
1:19 - 1:23Калі замест разынак
мы ўявім сабе галактыкі, -
1:23 - 1:25а замест цеста — прастору паміж імі,
-
1:25 - 1:28мы можам уявіць сабе,
што па меры пашырэння -
1:28 - 1:32міжгалактычнай прасторы,
галактыкі будуць аддаляцца адна ад адной, -
1:33 - 1:36і для любой галактыкі
яе далекія суседзі аддаляюцца -
1:36 - 1:39на большую адлегласць, чым бліжэйшыя,
-
1:39 - 1:42за адзін і той жа перыяд часу.
-
1:42 - 1:47Несумненна, у раўненнях
агульнай тэорыі адноснасці прадказваецца -
1:47 - 1:50"перацягванне каната" паміж гравітацыяй
і пашырэннем. -
1:50 - 1:54Пашырэнне адбываецца ў цёмным
касмічным вакууме паміж галактыкамі, -
1:54 - 1:56і прастора пашыраецца.
-
1:56 - 1:58Вось і адказ на пытанне.
-
1:58 - 2:01Сусвет пашыраецца сам па сабе.
-
2:01 - 2:06Нягледзячы на гэта, касмолагі пашыраюць
межы матэматычных мадэляў -
2:06 - 2:11і вылучаюць версіі аб тым,
што можа існаваць па-за прасторай-часам. -
2:11 - 2:15Гэта не здагадкі пальцам у неба,
а навуковыя гіпотэзы, -
2:15 - 2:19якія разглядаюць нестыкоўкі
ў навуковай тэорыі Вялікага выбуху. -
2:19 - 2:20Паводле тэорыі Вялікага выбуху,
-
2:20 - 2:24матэрыя аднолькава размеркавалася
ў Сусвеце -
2:24 - 2:25ў выглядзе газу малой шчыльнасці,
-
2:25 - 2:28але тады як сфармаваліся
галактыкі і зоркі? -
2:28 - 2:31Згодна з інфляцыйнай мадэллю,
-
2:31 - 2:34за нейкі кароткі час назіраўся
перыяд паскоранага пашырэння, -
2:34 - 2:38калі ў выніку квантавых ваганняў энергіі
на стадыі стварэння Сусвету -
2:38 - 2:43сфармаваліся навалы газу,
з якіх у выніку паўсталі галактыкі. -
2:43 - 2:47Калі мы прымем гэтую парадыгму,
то гэта можа азначаць, што наш Сусвет -
2:47 - 2:50у касмічных маштабах
уяўляе сабой адзінае цэлае -
2:50 - 2:54і падвяргаецца бясконцаму
хаатычнаму пашырэнню. -
2:54 - 2:57Нам нічога невядома аб гіпатэтычным
пашырэнні рэальнасці, -
2:57 - 3:00за выключэннем матэматычнай мадэлі,
у якой сцвярджаецца, -
3:00 - 3:05што гэтым бясконцым пашырэннем
рухае нестабільны квантавы стан энергіі. -
3:05 - 3:09Аднак у многіх частках Сусвету
энергія можа адвольна пераходзіць -
3:09 - 3:11у стабільны стан,
-
3:11 - 3:15інфляцыйнае пашырэнне спыняецца,
і фармуюцца сусветы-бурбалкі. -
3:15 - 3:18У кожным сусвеце-бурбалцы
— і наша не выключэнне — -
3:18 - 3:22дзейнічаюць свае законы фізікі
і Вялікага выбуху. -
3:22 - 3:25Наш Сусвет уваходзіць
у склад яшчэ большага Мультысусвету, -
3:25 - 3:28у якога па прычыне вечнага
хаатычнага пашырэння -
3:28 - 3:29на велізарных хуткасцях
-
3:29 - 3:32нашыя шанцы выявіць суседнія Сусветы
вельмі малыя. -
3:32 - 3:36Паводле тэорыі Вялікага выбуху,
у самым пачатку гарачага Сусвету -
3:36 - 3:41ўсе асноўныя сілы, магчыма,
зліліся ў адну суперсілу. -
3:41 - 3:45Матэматычныя тэорыі струн згаджаюцца
са сцвярджэннем аб складанні сіл, -
3:45 - 3:49у дачыненні да пачатковай структуры
субатамных кваркаў і электронаў. -
3:49 - 3:51Згодна з гэтымі мадэлямі,
-
3:51 - 3:55вібруючыя струны з'яўляюцца матэрыяй,
з якіх складаецца Сусвет. -
3:55 - 4:00Нядаўна ўдалося ўпарадкаваць
супярэчлівыя тэорыі струн -
4:00 - 4:03і распрацаваць адзінае ўяўленне
аб узаемадзеянні гэтых структур -
4:03 - 4:06з буйнымі, шматмернымі
паверхнямі пад назвай браны. -
4:06 - 4:10У адной такой бране
можа змясціцца наш Сусвет, -
4:10 - 4:13брана дрэйфуе ў нязведанай
шматмернай прасторы -
4:13 - 4:17пад назвай гіперпрастора.
-
4:17 - 4:20У гіперпрасторы могуць
існаваць іншыя браны, -
4:20 - 4:22у якіх знаходзяцца іншыя тыпы сусветаў,
-
4:22 - 4:24а ў некаторых суседніх бранах
-
4:24 - 4:27могуць дзейнічаць аднолькавыя
асноўныя сілы, напрыклад гравітацыі. -
4:27 - 4:31І хаатычнае пашырэнне, і браны
апісваюць мультыпрасторы, -
4:31 - 4:35і хоць Сусветы ў хаатычным пашырэнні
знаходзяцца ў ізаляцыі, -
4:35 - 4:38бранаўскія Сусветы могуць
сутыкацца адзін з адным. -
4:38 - 4:40Рэха ад такіх сутыкненняў, хутчэй за ўсё,
-
4:40 - 4:42распаўсюджваецца ў выглядзе мікрахваляў
у касмічнай прасторы, -
4:42 - 4:45утвараючы струмень выпраменьвання
ў нашым Сусвеце, -
4:45 - 4:47які існуе яшчэ з моманту Вялікага выбуху.
-
4:47 - 4:51Аднак да цяперашняга часу
не ўдалося выявіць такое касмічнае рэха. -
4:51 - 4:56Некаторыя навукоўцы мяркуюць,
што гіпотэзы мультысусвету можна прывесці -
4:56 - 5:00да агульнага апісання
або замяніць новай тэорыяй. -
5:00 - 5:02На сённяшні дзень гэтыя здагадкі —
-
5:02 - 5:04усяго толькі гіпотэзы,
заснаваныя на матэматычных мадэлях. -
5:04 - 5:09І хоць усе гэтыя мадэлі былі прапанаваны
паводле шматлікіх навуковых эксперыментаў, -
5:09 - 5:12праведзена было занадта мала
практычных доследаў, -
5:12 - 5:14падчас якіх можна было
праверыць усе гэтыя тэорыі. -
5:14 - 5:16І пакуль не з'явіцца новы Эдвін Хабл,
-
5:16 - 5:19навукоўцам застаецца толькі
спрачацца пра тое, -
5:19 - 5:21чыя гіпотэза найбольш
наглядная і простая, -
5:21 - 5:23і будаваць здагадкі адносна таго,
-
5:23 - 5:27што ж можа існаваць
за межамі нашага Сусвету.
- Title:
- Куды пашыраецца Сусвет? – Саджан Сайні
- Speaker:
- Саджан Сайні
- Description:
-
more » « less
Паглядзець урок цалкам: https://ed.ted.com/lessons/what-is-the-universe-expanding-into-sajan-saini
Пачатак Сусвету паклаў Вялікі выбух прыкладна 14 мільярдаў гадоў таму, з тых самых часоў ён пашыраецца. Аднак як менавіта пашыраецца Сусвет і ў якім кірунку? Саджан Сайні зробіць агляд існуючых тэорый Вялікага выбуху і пастараецца растлумачыць, што ж можа наогул існаваць за межамі нашага Сусвету. [Пераклаў на беларускую мову Піліп Аслюк у межах сацыяльна-адукацыйнага праекта для школьнікаў velcom YOUTH].
Урок — Саджан Сайні, мультыплікацыя — Wooden Plande Productions.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 05:44
| Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | ||
| Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | ||
|
Ростислав Голод accepted Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | |
|
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | |
|
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | |
|
Ростислав Голод declined Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | |
|
velcom YOUTH edited Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini | |
|
velcom YOUTH edited Belarusian subtitles for What is the universe expanding into? - Sajan Saini |

