< Return to Video

Я сын тэрарыста. Вось чаму я абіраю мір

  • 0:02 - 0:04
    5 кастрычніка 1990-га
  • 0:04 - 0:07
    чалавек па імені Эль-Саід Насар увайшоў
  • 0:07 - 0:10
    у гатэль на Манхэтане
  • 0:10 - 0:12
    і забіў рабіна Мэіра Каханэ,
  • 0:12 - 0:16
    лідара Лігі абароны габрэяў.
  • 0:16 - 0:19
    Спачатку Насара прызналі
    невінаватым у забойстве,
  • 0:19 - 0:23
    але, адбываючы пакаранне
    за іншыя злачынствы,
  • 0:23 - 0:25
    ён і яго саўдзельнікі
    пачалі планаваць атакі
  • 0:25 - 0:27
    на шэраг славутасцяў Нью-Ёрку,
  • 0:27 - 0:29
    уключаючы танэлі, сінагогі
  • 0:29 - 0:32
    і штаб-кватэру
    Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
  • 0:32 - 0:34
    На шчасце, гэтыя планы былі сарваныя
  • 0:34 - 0:37
    інфарматарам ФБР.
  • 0:37 - 0:39
    Але на жаль, выбухам у 1993-м
  • 0:39 - 0:43
    у Сусветным гандлёвым цэнтры
    перашкодзіць не ўдалося.
  • 0:43 - 0:44
    У выніку Насара асудзілі
  • 0:44 - 0:48
    за ўдзел у змове.
  • 0:48 - 0:52
    Эль-Саід Насар -- мой бацька.
  • 0:52 - 0:54
    Я нарадзіўся ў Пітсбургу, Пенсільванія,
  • 0:54 - 0:58
    у 1983-м у сям'і егіпецкага інжынера
  • 0:58 - 1:01
    і клапатлівай маці-амерыканкі,
    настаўніцы пачатковых класаў.
  • 1:01 - 1:02
    Бацькі разам імкнуліся
  • 1:02 - 1:05
    зрабіць маё дзяцінства шчаслівым.
  • 1:05 - 1:07
    Але калі мне споўнілася сем год,
  • 1:07 - 1:10
    зносіны ў нашай сям'і пачалі змяняцца.
  • 1:10 - 1:13
    Мой бацька паказаў мне той бок ісламу,
  • 1:13 - 1:16
    які мала каму даводзіцца бачыць,
  • 1:16 - 1:19
    уключаючы нават большасць мусульман.
  • 1:19 - 1:21
    Мой вопыт паказвае,
  • 1:21 - 1:23
    што калі людзі пазнаюць адзін аднаго,
  • 1:23 - 1:26
    ім непатрэбна шмат часу, каб зразумець,
  • 1:26 - 1:29
    што ў прынцыпе ўсе мы
    хочам аднаго і таго ж.
  • 1:29 - 1:32
    Аднак ў кожнай рэлігіі, у кожным народзе
  • 1:32 - 1:34
    знойдзецца невялікі працэнт людзей,
  • 1:34 - 1:37
    якія так фанатычна прытрымліваюцца
    сваіх вераванняў,
  • 1:37 - 1:40
    што адчуваюць патрэбу выкарыстоўваць
    любыя сродкі,
  • 1:40 - 1:44
    каб прымусіць іншых жыць па іх правілах.
  • 1:44 - 1:46
    За некалькі месяцаў да арышту
  • 1:46 - 1:48
    бацька пасадзіў мяне і распавёў,
  • 1:48 - 1:51
    што некалькі апошніх выходных ён з сябрамі
  • 1:51 - 1:53
    хадзілі на стрэльбішча Лонг Айлэнда
  • 1:53 - 1:55
    для трэніровак.
  • 1:55 - 1:59
    Ён сказаў, што наступнай раніцай
    я пайду з ім.
  • 1:59 - 2:00
    Мы прыехалі на стрэльбішча Калвертон,
  • 2:00 - 2:03
    за якім ўтойліва сачыла
  • 2:03 - 2:06
    ФБР.
  • 2:06 - 2:07
    Калі надыйшла мая чарга страляць,
  • 2:07 - 2:10
    мой бацька дапамог мне прыкласці
    стрэльбу да пляча
  • 2:10 - 2:11
    і растлумачыў, як цэліць у мішэнь,
  • 2:11 - 2:14
    якая была 30 метраў наводдаль.
  • 2:14 - 2:17
    У той дзень мой апошні выстрал
  • 2:17 - 2:20
    трапіў ў маленькую аранжавую лямпачку
    наверсе мішэні,
  • 2:20 - 2:23
    і, да ўсеагульнага здзіўлення,
    а асабліва майго,
  • 2:23 - 2:27
    ўсю мішэнь паглынула полымя.
  • 2:27 - 2:29
    Мой дзядзька павярнуўся да сяброў
  • 2:29 - 2:32
    і сказаў на арабскім: "Ібн абу".
  • 2:32 - 2:36
    Які бацька, такі і сын.
  • 2:36 - 2:38
    Іх усіх вельмі моцна развесляліла
    гэта заўвага,
  • 2:38 - 2:40
    але толькі праз некалькі год
  • 2:40 - 2:44
    я зразумеў яе сэнс цалкам.
  • 2:44 - 2:46
    Яны бачылі ўва мне такога ж знішчальніка,
  • 2:46 - 2:50
    якім быў мой бацька.
  • 2:50 - 2:52
    У выніку тых людзей асудзілі
  • 2:52 - 2:56
    за падрыў фургона, які быў нагружаны
    сямюстамі кілаграмамі выбухоўкі
  • 2:56 - 3:00
    у падземнай паркоўцы паўночнай вежы
    Сусветнага гандлёвага цэнтру.
  • 3:00 - 3:03
    Гэты выбух прывёў да смерці шасці чалавек,
  • 3:03 - 3:06
    раненні атрымалі больш за тысячу.
  • 3:06 - 3:09
    Гэта былі мужчыны, на якіх я раўняўся.
  • 3:09 - 3:13
    Гэтых людзей я называў "аму",
    што азначае "дзядзька".
  • 3:13 - 3:15
    Да моманту, калі мне споўнілся 19 год,
  • 3:15 - 3:18
    я змяніў месца жыхарства 20 разоў.
  • 3:18 - 3:20
    І гэта нестабільнасць у маім дзяцінстве
  • 3:20 - 3:21
    пазбавіла мяне магчымасці
  • 3:21 - 3:23
    завесці сяброў.
  • 3:23 - 3:26
    Кожны раз, калі я пачынаў адчуваць сябе
    зручна ў адным месцы,
  • 3:26 - 3:30
    надыходзіў час пакаваць рэчы і
    пераязджаць у іншы горад.
  • 3:30 - 3:32
    Будучы заўсёды новым тварам у класе,
  • 3:32 - 3:34
    я часта быў мішэнню хуліганаў.
  • 3:34 - 3:37
    Я хаваў сваю асобу ў таямніцы ад
    аднакласнікаў,
  • 3:37 - 3:38
    каб не прыцягваць увагі,
  • 3:38 - 3:41
    але, як апынаецца, для новага дзіцяці
    ў класе
  • 3:41 - 3:44
    дастаткова быць проста
    паўнаватым маўчуном.
  • 3:44 - 3:46
    Такім чынам, я бавіў большую
    частку свайго часу дома,
  • 3:46 - 3:48
    чытаў кнігі, глядзеў тэлебачанне
  • 3:48 - 3:50
    і гуляў у кампутарныя гульні.
  • 3:50 - 3:53
    Нядзіўна, што мае сацыяльныя навыкі былі,
  • 3:53 - 3:55
    мякка кажучы, недастатковымі.
  • 3:55 - 3:56
    Ды і сталенне ў хаце з забабонамі
  • 3:56 - 3:59
    не лепшая падрыхтоўка да рэальнага жыцця.
  • 3:59 - 4:00
    Мяне вучылі асуджаць людзей
  • 4:00 - 4:02
    на аснове выпадковых абставінаў,
  • 4:02 - 4:06
    такіх як рэлігія ці раса.
  • 4:06 - 4:09
    Што ж адкрыла мне вочы?
  • 4:09 - 4:11
    Першая падзея,
  • 4:11 - 4:13
    якія кінула выклік гэтаму
    вобразу мыслення,
  • 4:13 - 4:16
    здарылася падчас прэзідэнцкіх выбараў
    2000-га году.
  • 4:16 - 4:18
    Праз падрыхтоўчую праграму
  • 4:18 - 4:19
    я змог паўдзельнічаць
  • 4:19 - 4:23
    у Нацыянальным з'ездзе моладзі
    ў Філадэльфіі.
  • 4:23 - 4:26
    Тэмай маёй групы быў моладзевы гвалт,
  • 4:26 - 4:28
    і будучы ахвярай
    здзекаў на працягу ўсяго свайго жыцця,
  • 4:28 - 4:32
    яна была мне асабліва неабыякава.
  • 4:32 - 4:36
    Члены нашай групы прадстаўлялі
    самыя розныя пласты грамадства.
  • 4:36 - 4:38
    Аднойчы, бліжэй да канца з'езду,
  • 4:38 - 4:41
    я даведаўся, што адзін з маіх новых сяброў
  • 4:41 - 4:44
    быў габрэем.
  • 4:44 - 4:45
    Таму што гэта дэталь
  • 4:45 - 4:47
    некалькі дзён заставалася невядомай,
  • 4:47 - 4:50
    я заўважыў, што паміж намі не было
  • 4:50 - 4:53
    натуральнай варожасці.
  • 4:53 - 4:56
    У мяне ніколі не было сяброў габрэяў
    дагэтуль,
  • 4:56 - 4:58
    і, шчыра кажучы, я ганарыўся тым,
  • 4:58 - 5:00
    што пераадолеў бар'ер,
  • 5:00 - 5:03
    у непераадольнасць якога
  • 5:03 - 5:05
    я верыў амаль усё сваё жыццё.
  • 5:05 - 5:07
    Іншым пераломным момантам была
  • 5:07 - 5:10
    летняя падпрацоўка ў Bush Gardens.
  • 5:10 - 5:12
    Гэта быў парк атракцыёнаў.
  • 5:12 - 5:15
    Там я пабачыў людзей самых розных
    веравызнанняў і культур,
  • 5:15 - 5:17
    і гэты вопыт апынуўся фундаментальным
  • 5:17 - 5:21
    у станаўленні маёй асобы.
  • 5:21 - 5:23
    Большую частку майго жыцця мяне вучылі,
  • 5:23 - 5:26
    што гамасэксуальнасць -- гэта грэх,
    і больш за тое,
  • 5:26 - 5:30
    што ад гомасэксуалістаў нічога добрага
    не набярэшся.
  • 5:30 - 5:32
    Як знарок, мне выпала магчымасць
  • 5:32 - 5:34
    працаваць з некаторымі артыстамі-геямі
  • 5:34 - 5:35
    ў межах аднаго шоў,
  • 5:35 - 5:38
    і я хутка выявіў, што многія з іх былі
    самымі добрымі і
  • 5:38 - 5:42
    найменш прадузятымі людзьмі,
    якіх я толькі сустракаў.
  • 5:42 - 5:44
    Частыя крыўды, перажытыя ў дзяцінстве,
  • 5:44 - 5:46
    спарадзілі ўва мне пачуццё суперажывання
  • 5:46 - 5:48
    да пакут іншых,
  • 5:48 - 5:50
    і для мяне ненатуральна
  • 5:50 - 5:52
    ставіцца да іншых добрых людзей
  • 5:52 - 5:56
    не так, як я жадаў бы,
    каб ставіліся да мяне.
  • 5:56 - 5:58
    Гэта пачуццё дазволіла мне
  • 5:58 - 6:02
    параўноўваць стэрэатыпы,
    якім мяне навучылі ў дзяцінстве,
  • 6:02 - 6:05
    з жыццёвым вопытам.
  • 6:05 - 6:08
    Мне невядома,
    як гэта -- быць гомасэксуалістам,
  • 6:08 - 6:10
    але я добра знаёмы з тым, што значыць
    быць асуджаным
  • 6:10 - 6:13
    за тое, што табе непадуладна.
  • 6:13 - 6:17
    А затым было The Daily Show.
  • 6:17 - 6:19
    Кожны вечар Джон Сцюарт прымушаў мяне
  • 6:19 - 6:23
    быць шчырым з самім сабой наконт
    майго ўласнага фанатызму
  • 6:23 - 6:25
    і дапамагаў мне зразумець, што раса,
  • 6:25 - 6:28
    рэлігія ці сэксуальная арыентацыя
  • 6:28 - 6:33
    не маюць нічога агульнага з
    якасцямі характару асобы.
  • 6:33 - 6:36
    У многіх сэнсах ён замяніў мне бацьку,
  • 6:36 - 6:40
    у якім я тады так меў патрэбу.
  • 6:40 - 6:44
    Натхненне часта прыходзіць,
    адкуль яго зусім не чакаеш,
  • 6:44 - 6:46
    цяпер я добра разумею, што
  • 6:46 - 6:48
    габрэй-комік паўплываў на мой светапогляд
  • 6:48 - 6:50
    больш пазітыўна,
  • 6:50 - 6:54
    чым мой бацька-экстрэміст.
  • 6:54 - 6:56
    Аднойчы я размаўляў са сваёй маці аб тым,
  • 6:56 - 6:58
    як пачаў змяняцца мой светапогляд,
  • 6:58 - 7:01
    і яна сказала мне штосьці,
  • 7:01 - 7:02
    што я буду трымаць у сэрцы
  • 7:02 - 7:05
    ўсё сваё жыццё.
  • 7:05 - 7:07
    Яна паглядзела на мяне стомленымі вачыма
  • 7:07 - 7:09
    чалавека, які зведаў
  • 7:09 - 7:13
    больш чым дастаткова дагматызму і сказала:
  • 7:13 - 7:16
    "Я стамілася ненавідзець людзей".
  • 7:16 - 7:19
    У гэты момант я зразумеў,
    колькі негатыўнай энергіі
  • 7:19 - 7:23
    патрабуецца, каб утрымліваць гэтую
    нянавісць унутры сябе.
  • 7:24 - 7:27
    Зак Ібрагім -- гэта не маё сапраўднае імя.
  • 7:27 - 7:29
    Я ўзяў яго, калі мая сям'я вырашыла
  • 7:29 - 7:31
    разарваць адносіны з бацькам
  • 7:31 - 7:33
    і пачаць новае жыццё.
  • 7:33 - 7:35
    Дык навошта мне адкрываць сваю асобу
  • 7:35 - 7:38
    і патэнцыйна падвяргаць сябе небяспецы?
  • 7:38 - 7:40
    Што ж, гэта проста.
  • 7:40 - 7:44
    Я раблю гэта ў спадзевах,
    што хтосьці калісьці
  • 7:44 - 7:46
    пачуе маю гісторыю і зразумее,
  • 7:46 - 7:49
    што замест гвалту
  • 7:49 - 7:51
    ёсць лепшыя сродкі.
  • 7:51 - 7:53
    Што, нягледзячы на тое, што я зведаў
  • 7:53 - 7:55
    уплыў гэтай гвалтоўнай,
    нецярпімай ідэалогіі,
  • 7:55 - 7:58
    я не стаў фанатыкам.
  • 7:58 - 8:01
    Замест гэтага я выкарыстоўваю свой вопыт
  • 8:01 - 8:03
    у змаганні супраць тэрарызму,
  • 8:03 - 8:07
    у змаганні супраць фанатызму.
  • 8:07 - 8:10
    Я раблю гэта для ахвяраў тэрарызму
  • 8:10 - 8:12
    і для іх родных,
  • 8:12 - 8:14
    за страшны боль і страты,
  • 8:14 - 8:17
    якія выпалі на іх долю з-за тэрарызму.
  • 8:17 - 8:20
    У памяць аб ахвярах тэрарызму я выступаю
  • 8:20 - 8:22
    супраць гэтых бессэнсоўных дзеянняў
  • 8:22 - 8:26
    і асуджаю дзеянні майго бацькі.
  • 8:26 - 8:29
    Я стаю тут як доказ таго,
  • 8:29 - 8:34
    што гвалт не з'яўляецца неад'емнай
    часткай рэлігіі ці расы,
  • 8:34 - 8:36
    і што сын не абавязаны прытрымлівацца
  • 8:36 - 8:40
    шляху свайго бацькі.
  • 8:40 - 8:42
    Я не мой бацька.
  • 8:42 - 8:45
    Дзякуй. (Апладысменты)
  • 8:45 - 8:49
    Дзякуй кожнаму з вас. (Апладысменты)
  • 8:49 - 8:52
    Дзякуй усім. (Апладысменты)
  • 8:52 - 8:56
    Вялікі дзякуй. (Апладысменты)
Title:
Я сын тэрарыста. Вось чаму я абіраю мір
Speaker:
Зак Ібрагім
Description:

Калі вы выраслі ў атмасферы нянавісці і дагматычных вучэнняў, ці лёгка вам будзе выбраць для сябе іншы шлях у жыцці? Заку Ібрагіму было ўсяго сем гадоў, калі яго бацька дапамог спланаваць падрыў Сусветнага гандлёвага цэнтру ў 1993 годзе. Гісторыя Зака шакуе, ашаламляе і, безумоўна, натхняе.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
09:13

Belarusian subtitles

Revisions