-
[Што новага ў Firefox] З апошнім Firefox’ам трапіць на патрэбную старонку стала прасьцей і хутчэй.
-
Пераробленая стартавая старонка дае хуткі доступ да папулярных пунктаў мэню.
-
Такіх як загрузкі, закладкі, гісторыя, дадаткі, сынхранізацыя і налады.
-
[Старонка новай укладкі] Удасканалена і старонка новай укладкі.
-
На старонцы новай укладкі можна хутка перайсці да нядаўна прагледжаных і найчасьцей наведваных сайтаў.
-
Старонка новай укладкі адкрываецца значком «+», што ўверсе браўзэра.
-
На старонцы новай укладкі паказваюцца выявы нядаўна прагляданых і найчасьцей наведваных сайтаў.
-
Мініятуры можна перацягваць, каб упарадкаваць на свой густ.
-
Каб замацаваць выяву сайту, трэба пстрыкнуць па значку цьвічка, каб выдаліць — па значку «Х».
-
Каб новая ўкладка паказвалася ў выглядзе пустой старонкі, трэба націснуць на значок шэрай сеткі ў верхнім правым куце.
-
Загрузі найноўшы Firefox зараз і пачні карыстацца новымі магчымасьцямі ўжо сёньня.