< Return to Video

Чароўнае вандраванне Ігара вугра — Джэймз Просек

  • 0:08 - 0:09
    Яны даўгія ды слізкія,
  • 0:09 - 0:11
    яны не вельмі яскравыя.
  • 0:11 - 0:14
    Але яны па-свойму надзіва прыгожыя.
  • 0:14 - 0:16
    Глядзець, як яны, нібы цёмныя хвалі,
  • 0:16 - 0:17
    рухаюцца па вадзе,
  • 0:17 - 0:19
    вельмі зачароўвае.
  • 0:19 - 0:21
    І хаця яны могуць нагадваць
    падводных змей,
  • 0:21 - 0:25
    вугры на самой справе
    вельмі цікавыя рыбы.
  • 0:25 - 0:27
    Некалькі асаблівасцей вугроў
  • 0:27 - 0:28
    робяць іх унікальнымі,
  • 0:28 - 0:31
    акром іх прадаўгаватай формы
    і не маючага канечнасцяў цела.
  • 0:31 - 0:32
    Пачнем з таго,
  • 0:32 - 0:35
    што вугры могуць дыхаць праз тонкую скуру.
  • 0:35 - 0:37
    Некаторыя могуць нават пакідаць ваду
  • 0:37 - 0:40
    і некаторы час рухацца па зямлі.
  • 0:40 - 0:42
    У адрозненні ад другіх мігруючых рыб,
  • 0:42 - 0:43
    напрыклад, ласося,
  • 0:43 - 0:45
    што нерастуе ў прэснай вадзе,
  • 0:45 - 0:47
    але дарослае жыццё праводзіць у салёнай,
  • 0:47 - 0:49
    вугры роду Anguilla
  • 0:49 - 0:51
    мігруюць у супрацьлеглым напрамку:
  • 0:51 - 0:53
    яны мечуць ікру і размножваюцца
    ў акіянах і марах,
  • 0:53 - 0:55
    але жывуць большасць свайго жыцця
  • 0:55 - 0:57
    ў прэснай вадзе.
  • 0:57 - 0:59
    Цікава было б узяць нейкага
    прэснаводнага вугра
  • 0:59 - 1:01
    і паназіраць за яго жыццём.
  • 1:01 - 1:02
    Хутчэй за ўсё ён нарадзіўся
  • 1:02 - 1:05
    дзесьці ў сярэдзіне паўночнай часткі
    Атлантычнага акіяна,
  • 1:05 - 1:08
    дзесьці больш за 1500 кіламетраў
    на ўсход ад Бермудаў.
  • 1:08 - 1:10
    Гэта мясцовасць завецца Саргасава мора
  • 1:10 - 1:11
    і адносіцца да заходняй часткі
  • 1:11 - 1:12
    субтрапічнага цыклу,
  • 1:12 - 1:15
    гіганцкай варонкі пасярэдзіне акіяну.
  • 1:15 - 1:18
    Наш вугор, няхай ён завецца Ігар,
  • 1:18 - 1:21
    пачынае свой шлях адной
    з 10 да 20 мільёнаў маленькіх ікрынак,
  • 1:21 - 1:23
    што выношваюць самкі вугра.
  • 1:23 - 1:26
    З ікрынкі вылупліваецца
    празрыстая істота, падобная да лістка,
  • 1:26 - 1:29
    яна зусім не падобна да дарослага вугра.
  • 1:29 - 1:31
    Ігар пачынае дрэйфаваць
    па акіянскіх плынях,
  • 1:31 - 1:33
    пераважна па Гальфстрыме,
  • 1:33 - 1:36
    кіруючыся ці да Еўропы,
    ці да Паўночнай Амерыкі,
  • 1:36 - 1:38
    гэта залежыць ад канкрэтнага віду.
  • 1:38 - 1:40
    Калі ён дасягне берагоў,
  • 1:40 - 1:42
    Ігар будзе мець даўжыню каля 5 см,
  • 1:42 - 1:45
    будзе выглядаць як вугор,
    але будзе яшчэ празрыстым,
  • 1:45 - 1:47
    на гэтым этапе ён завецца
    шкляны вугор.
  • 1:47 - 1:49
    Але праз некалькі дзён
    у прэснай вадзе
  • 1:49 - 1:52
    скура Ігара набудзе
    карычнева-чорную пігментацыю,
  • 1:52 - 1:55
    і ён будзе выглядаць
    больш як дарослы вугор.
  • 1:55 - 1:57
    Вы, вядома, заўважылі,
  • 1:57 - 1:58
    што мы яшчэ нічога не сказалі
  • 1:58 - 1:59
    пра пол Ігара.
  • 1:59 - 2:01
    Таму што ён вызначаецца
  • 2:01 - 2:04
    толькі ў той момант, калі вугор
    апынецца ў прэснай вадзе,
  • 2:04 - 2:07
    але ніхто не можа растлумачыць,
    як дакладна гэта адбываецца.
  • 2:07 - 2:09
    Большасць вугроў,
    што селіцца ў вусцях
  • 2:09 - 2:11
    ці ў салёнай вадзе,
    становяцца самцамі,
  • 2:11 - 2:14
    ты я ж, хто плыве ўверх па цячэнні,
    становяцца самкамі,
  • 2:14 - 2:15
    яны вырастаюць у два і нават у тры разы
  • 2:15 - 2:17
    большыя за іх будучых кавалераў.
  • 2:17 - 2:18
    У нашым выпадку
  • 2:18 - 2:22
    гэтак сталася, што наш Ігар
    на самой справе Ірына.
  • 2:22 - 2:23
    Як самка вугра,
  • 2:23 - 2:25
    Ірына большую частку жыцця
  • 2:25 - 2:27
    правядзе самотна ў рацэ,
  • 2:27 - 2:29
    дзе будзе харчавацца ўсім,
    што ўпадзе ў ваду:
  • 2:29 - 2:31
    конікамі, цвыркунамі, маленькімі рыбкамі,
  • 2:31 - 2:34
    лічынкамі насякомых, жабкамі
    ды нават птушанятамі —
  • 2:34 - 2:37
    амаль усім, што ўлезе ў рот.
  • 2:37 - 2:39
    Яна вырасце даволі вялікай,
  • 2:39 - 2:40
    амаль 120 сантыметраў у даўжыню,
  • 2:40 - 2:43
    і будзе важыць амаль 6 кілаграмаў.
  • 2:43 - 2:45
    Мы не ведаем дакладна,
  • 2:45 - 2:47
    калі для прэснаводных вугроў
    надыходзіць час
  • 2:47 - 2:48
    вяртацца ў акіян,
  • 2:48 - 2:50
    але іх нібы нешта кліча туды.
  • 2:50 - 2:51
    Восеньская міграцыя вугроў —
  • 2:51 - 2:53
    гэта адна з вялікшых
    нябачных міграцый
  • 2:53 - 2:55
    жывёлаў на зямлі.
  • 2:55 - 2:57
    Калі Ірына пакіне прэсную ваду
    і апынецца ў акіяне,
  • 2:57 - 3:00
    з ёй адбудуцца
    надзвычайнейшыя ператварэнні:
  • 3:00 - 3:02
    вочы яе пабольшацца ў дзесяць разоў,
  • 3:02 - 3:04
    скура стане таўсцейшая,
  • 3:04 - 3:06
    а плаўнікі — большымі.
  • 3:06 - 3:08
    Гэта найбольш верагодныя
    прыстасаванні
  • 3:08 - 3:10
    да надыходзячай вандроўкі па акіяне,
  • 3:10 - 3:12
    і Ірына бязбольна пройдзе шлях
  • 3:12 - 3:14
    з прэснае вады да салёнай,
  • 3:14 - 3:17
    што для іншых рыб было б фатальным.
  • 3:17 - 3:19
    Калі Ірына пакіне вусце прэснаводных рэк,
  • 3:19 - 3:22
    яна назаўсёды згіне з поля зроку чалавека.
  • 3:22 - 3:24
    Яшчэ нікому не даводзілася
  • 3:24 - 3:27
    прасачыць за мігруючым дарослым вугром.
  • 3:27 - 3:30
    Мы таксама не ведаем, на якой глыбіні
    яны нерастуюць.
  • 3:30 - 3:33
    Лічыцца, што яны могуць
    рухацца па некаторых знаках,
  • 3:33 - 3:34
    якія яны могуць выяўляць,
  • 3:34 - 3:37
    напрыклад, тэмпературны бар'ер
    паміж акіянскімі плынямі
  • 3:37 - 3:38
    або фронт салёнасці,
  • 3:38 - 3:40
    гэта дапамагае ім вяртацца да тых мясцін,
  • 3:40 - 3:42
    дзе яны нарадзіліся.
  • 3:42 - 3:44
    Мы не ведаем дакладна,
  • 3:44 - 3:46
    што адбываецца падчас міграцыі вугроў,
  • 3:46 - 3:49
    мы можам толькі ўявіць сабе,
    як нерасцяцца вугры.
  • 3:49 - 3:51
    Згодна з агульнай гіпотэзай,
  • 3:51 - 3:52
    Ірына і тысячы,
  • 3:52 - 3:54
    сотні тысяч
  • 3:54 - 3:55
    іншых вугроў
  • 3:55 - 3:57
    збіраюцца ў вялікія пераплеценыя масы
  • 3:57 - 3:59
    і вылучаюць ікру і сперму
  • 3:59 - 4:02
    падчас гіганцкай оргіі,
    што завецца панміксія.
  • 4:02 - 4:04
    Праз некалькі дзён,
    калі ікра адкладзена,
  • 4:04 - 4:05
    малькі вылупліваюцца,
  • 4:05 - 4:07
    і кола жыцця пачынаецца зноў.
  • 4:07 - 4:08
    І паколькі мы ніколі не бачылі,
  • 4:08 - 4:11
    як дарослыя вугры вяртаюцца
    да сваіх прэсных рэк,
  • 4:11 - 4:12
    мы лічым,
  • 4:12 - 4:15
    што, калі яны скончылі сваё доўгае
    вандраванне вакол свету,
  • 4:15 - 4:17
    гэтыя чароўныя і загадкавыя істоты
  • 4:17 - 4:18
    нарэшце паміраюць
  • 4:18 - 4:21
    у тым самым месцы, дзе яны нарадзіліся.
  • 4:21 - 4:22
    Бывай, Ірынка!
  • 4:22 - 4:24
    Было вельмі прыемна пазнаёміцца з табой.
Title:
Чароўнае вандраванне Ігара вугра — Джэймз Просек
Description:

Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/eli-the-eel-a-mysterious-migration-james-prosek

Яны слізкія. Яны вёрткія. І хаця яны вельмі падобныя да падводных змей, вугры на самой справе вельмі ўнікальныя рыбы і могуць дыхаць праз скуру і нават выжыць па-за межамі вады. Джэймз Просек прасачыў за вандраваннем Ігара, вугра роду Anguilla, як рыба паплыве ў загадкавую міграцыю з мора да прэснага вадаёму і зноў у акіян.

Урок — Джэймз Просек, мультыплікацыя — Cinematic.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
04:39

Belarusian subtitles

Revisions