Нябачнае жыццё, схаванае пад ільдом Антарктыды
-
0:01 - 0:03Здагадаецеся, што гэта?
-
0:04 - 0:08А калі б я сказала, што існуе месца,
дзе істоты зроблены са шкла? -
0:08 - 0:11Ці што ёсць такія формы жыцця,
якія мы не можам пабачыць, -
0:11 - 0:14але касманаўты бачаць іх пастаянна?
-
0:14 - 0:19Гэтыя нябачныя шкляныя істоты ‒
зусім не іншапланяцяне. -
0:19 - 0:20Гэта дыятомы:
-
0:20 - 0:22фотасінтэтычныя, аднаклеткавыя
водарасці, -
0:22 - 0:26якія вырабляюць кісларод і спрыяюць
засейванню хмар у планетарным маштабе. -
0:26 - 0:30Яны маюць незвычайна сканструяваны
экзашкілет зроблены з... -
0:30 - 0:33‒ правільна, шкла.
-
0:33 - 0:37Іх можна пабачыць з космасу
ў разнакаляровых вірах акіяну. -
0:37 - 0:38А калі яны паміраюць,
-
0:38 - 0:41іх шкляныя панцыры ідуць
глыбока на самае дно акіянаў, -
0:41 - 0:42забіраючы вуглярод з паветра
-
0:42 - 0:43з сабой у магілу.
-
0:43 - 0:47Што вядзе да значнага змяншэння
колькасці вугляроду ў акіянах. -
0:47 - 0:50Мы жывем на планеце, поўнай чужакоў.
-
0:50 - 0:53Існуе столькі дзіўных формаў жыцця,
і трэба іх вывучаць. -
0:53 - 0:56Звычайна яны жывуць на краі свету.
-
0:56 - 0:59Мы іх не заўважаем і не разумеем.
-
0:59 - 1:02Адзін з такіх краёў свету ‒ Антарктыда.
-
1:02 - 1:04Калі мы звычайна
думаем пра Антарктыду, -
1:04 - 1:06то ўяўляем штосьці
мёртвае і бясплоднае, -
1:06 - 1:08акрамя некалькіх пінгвінаў.
-
1:08 - 1:12Але Антарктыда заслугоўвае
тытулу палярнага аазісу жыцця, -
1:12 - 1:16дзе жыве безлік
проста неверагодных істотаў. -
1:16 - 1:20Але чаму іх не было
ў апошняй перадачы пра прыроду? -
1:20 - 1:23Нуу, таму што яны ціха чакаюць
пад снегам і льдом, -
1:23 - 1:25зусім намі не заўважаныя.
-
1:25 - 1:26Гэта мікробы ‒
-
1:26 - 1:29маленькія расліны і жывёлы,
што жывуць унутры ледавікоў, -
1:29 - 1:31пад акеанічным ільдом,
-
1:31 - 1:33і плаваюць у падледніковых
прудах. -
1:33 - 1:36І яны не менш харызматычныя,
чым уся вядомая мегафаўна, -
1:36 - 1:39якую мы звычайна бачым
у прыродазнаўчых праграмах. -
1:39 - 1:44Але як можна прымусіць людзей
вывучаць тое, што яны не могуць убачыць? -
1:44 - 1:47Нядаўна я цягам пяці тыдняў
кіравала экспедыцыяй у Антарктыду, -
1:47 - 1:51каб нарэшце зняць дзікую прыроду
ў мікробным маштабе. -
1:51 - 1:53Я ўзяла з сабой
185 кілаграмаў абсталявання -
1:53 - 1:55і загрузілася ў ваенны самалёт.
-
1:55 - 1:56Я прывезла мікраскопы,
-
1:56 - 2:00каб вывучыць і засняць
гэтых мікраскапічных экстрэмафілаў. -
2:00 - 2:04Усё гэта, каб малазразумелая экасістэма,
у якой мы жывем, -
2:04 - 2:06стала для нас больш яснай.
-
2:06 - 2:08Каб засняць гэтых нябачных істот у руху,
-
2:08 - 2:10мне трэба было дабрацца да іх дому.
-
2:10 - 2:14Я рызыкнула пагрузіцца глыбей пад лёд.
-
2:14 - 2:18Штогод акеанічны лёд амаль падвойвае
велічыню Антарктыды. -
2:18 - 2:21Каб паглядзець, што там,
за трыма метрамі льда, -
2:21 - 2:25я спусцілася па доўгай, металічнай трубе,
устаўленай ў акеанічны лёд, -
2:25 - 2:28бо хацела паназіраць за
схаванай, але поўнай жыцця экасістэмай. -
2:28 - 2:35Я была наўпрост паміж акеанічным дном
і зіхоткай столяй з ільду. -
2:35 - 2:37Вось як гэта выглядала звонку.
-
2:37 - 2:40Гэта было проста магічна.
-
2:40 - 2:43Некаторыя знаходкі, як ракушкавыя,
аказаліся проста цудоўнымі, -
2:43 - 2:46а яшчэ там была безліч прыгожых,
геаметрычных дыятомаў. -
2:46 - 2:50Затым я выправілася ў даследчую вандроўку
у рэгіён Сухіх Далінаў -
2:50 - 2:51на пару тыдняў.
-
2:51 - 2:5498 працэнтаў Антарктыды
пакрытыя льдом, -
2:54 - 2:58а Сухія Даліны ‒ найбуйнейшы
абшар Антарктыды, дзе можна пабачыць, -
2:58 - 3:02як сам кантынент выглядае пад ільдом.
-
3:02 - 3:04Я ўзяла пробу бактэрый з
Крывавых Вадаспадаў ‒ -
3:04 - 3:07прыроднай з'явы, калі з падлёдных
вадаёмаў выдзяляецца аксід жалеза. -
3:07 - 3:12Яшчэ крыху больш за дзесяцігоддзе таму
гэта месца лічылася безжыццёвым. -
3:12 - 3:15Я залезла на ледавік,
каб прасвідраваць дзіру ў яго нетрах, -
3:15 - 3:19і ўбачыць безліч крэпкіх істотаў,
што там жывуць -
3:19 - 3:21на розных слаях ільда.
-
3:21 - 3:23Гэтыя так званыя "крыяканітавыя дзіры"
-
3:23 - 3:26фармуюцца, калі маленькія кавалкі
цёмнага пылу -
3:26 - 3:28трапляюць на ледавік, пачынаюць таяць
-
3:28 - 3:31і становяцца вадкімі дзіркамі,
якія потым зверху замярзаюць. -
3:31 - 3:34Яны захоўваюць сотні кавалкаў пылу
ўнутры ледавіка, -
3:34 - 3:36як невялікія выспы-сусветы,
-
3:36 - 3:39кожная з якіх мае сваю экасістэму.
-
3:39 - 3:41Некаторых істотаў, што яна знайшла,
вы, магчыма, пазнáеце. -
3:41 - 3:43Напрыклад, чароўныя ціхаходкі ‒
-
3:43 - 3:44я іх абажаю!
-
3:44 - 3:47Нібыта маленькія
мядзведзі-мармеладкі з кіпцюрамі. -
3:47 - 3:49Іх яшчэ называюць вадзянымі мядзведзікамі.
-
3:49 - 3:51Яны вядомыя сваёй суперздольнасцю,
-
3:51 - 3:53якая дазваляе ім выжываць
у экстрэмальных умовах, -
3:53 - 3:56нават у вакууме космасу.
-
3:56 - 3:59Але не трэба быць касманаўтам
ці ехаць на Антарктыду, каб іх знайсці. -
3:59 - 4:01Яны жывуць у імху па ўсім свеце,
-
4:01 - 4:04ад расколін тратуару да паркаў.
-
4:04 - 4:08Хутчэй за ўсё, вы праходзіце між тонамі
гэтых нябачных жывёлаў штодня. -
4:08 - 4:10Іншыя істоты могуць
толькі выглядаць знаёмымі, -
4:10 - 4:13і пры гэтым быць дзівакамі,
як круглыя чэрві. -
4:13 - 4:15Не будучы ні змеямі,
ні землянымі чарвякамі, -
4:15 - 4:17круглыя чэрві ‒ істоты ўнікальныя.
-
4:17 - 4:20Яны не могуць ані аднаўляцца
як звычайныя чэрві, ані паўзці як змеі. -
4:20 - 4:23Але маюць маленькія кінжалы-іголкі ў роце,
-
4:23 - 4:28з дапамогай якіх яны ловяць здабычу
і затым высмоктваюць яе вантробы. -
4:28 - 4:30На кожнага чалавека на планеце
-
4:30 - 4:34існуе 57 мільярдаў круглых чарвякоў.
-
4:34 - 4:36Частку з іх вы можаце зусім не распазнаць.
-
4:36 - 4:38Але яны жывуць не менш цікавым жыццём.
-
4:38 - 4:43Як, напрыклад, калаўроткі з каронамі,
якія ператавараюцца ў Румба-рты, -
4:43 - 4:46альбо інфузорыі
з такім празрыстым страваваннем, -
4:46 - 4:47што пра яго часам не хочацца ведаць.
-
4:47 - 4:52Ці цыянабактэрыі, што выглядаюць
як рассыпанае канфеці ў сподку Петры. -
4:52 - 4:56Вельмі часта тое, што мы бачым у медыя, ‒
-
4:56 - 4:59гэта насканаваныя электрамікраскопамі
мікраарганізмы, -
4:59 - 5:01што выглядаюць, як страшныя монстры.
-
5:01 - 5:05А без назірання іх рухаў,
іх жыццё выглядае для нас ілюзорным, -
5:05 - 5:08нават негледзячы на тое,
што яны атачаюць нас паўсюль. -
5:08 - 5:10Як яны жывуць?
-
5:10 - 5:12Як узаемадзейнічаюць з асяроддзем?
-
5:12 - 5:16Калі б вы толькі бачылі фота пінгвіна
ў заапарку, -
5:16 - 5:20але не бачылі б яго нажыва,
калі ён брындае і слізгае па льдзе, -
5:20 - 5:22вы не змаглі б цалкам зразумець
іх існавання. -
5:22 - 5:24Назіраючы за мікраістотамі ў дзеянні,
-
5:24 - 5:28мы атрымліваем лепшае разуменне
жыцця, нябачнага ў штодзённасці. -
5:28 - 5:32Без дакументавання незаўважных форм жыцця
на Антарктыдзе і на нашых падворках, -
5:32 - 5:36мы не можам зразумець, з якой колькасцю
істотаў мы разам жывем у гэтым свеце. -
5:36 - 5:38І гэта азначае, што мы яшчэ
не маем поўнай карціны -
5:38 - 5:42нашай дзіўнай, капрызнай,
але цудоўнай планеты. -
5:42 - 5:44Дзякуй.
- Title:
- Нябачнае жыццё, схаванае пад ільдом Антарктыды
- Speaker:
- Арыэль Ўолдман
- Description:
-
У гэтым падарожжы па мікраскапічным свеце даследчыца і мастачка Арыэль Ўолдман знаёміць нас з харызматычнымі істотамі, якія хаваюцца пад масіўным ледніковым покрывам Антарктыды, самым вялікім у свеце. Ад "мілых" водных мядзведзяў да геаметрычных водарасцяў са шкла, Ўолдман паказвае, як гэтая, здавалася б, бясплодная суша на самай справе з'яўляецца палярным аазісам жыцця ‒ калі толькі ведаць, дзе шукаць.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TEDTalks
- Duration:
- 05:56
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice | ||
Artur Tatsianin edited Belarusian subtitles for The invisible life hidden beneath Antarctica's ice |