1 00:00:01,167 --> 00:00:02,625 Здагадаецеся, што гэта? 2 00:00:04,083 --> 00:00:08,226 А калі б я сказала, што існуе месца, дзе істоты зроблены са шкла? 3 00:00:08,250 --> 00:00:11,268 Ці што ёсць такія формы жыцця, якія мы не можам пабачыць, 4 00:00:11,268 --> 00:00:14,309 але касманаўты бачаць іх пастаянна? 5 00:00:14,333 --> 00:00:18,559 Гэтыя нябачныя шкляныя істоты ‒ зусім не іншапланяцяне. 6 00:00:18,583 --> 00:00:20,226 Гэта дыятомы: 7 00:00:20,250 --> 00:00:22,297 фотасінтэтычныя, аднаклеткавыя водарасці, 8 00:00:22,297 --> 00:00:26,407 якія вырабляюць кісларод і спрыяюць засейванню хмар у планетарным маштабе. 9 00:00:26,407 --> 00:00:30,358 Яны маюць незвычайна сканструяваны экзашкілет зроблены з... 10 00:00:30,358 --> 00:00:32,677 ‒ правільна, шкла. 11 00:00:32,677 --> 00:00:36,904 Іх можна пабачыць з космасу ў разнакаляровых вірах акіяну. 12 00:00:36,904 --> 00:00:37,988 А калі яны паміраюць, 13 00:00:37,988 --> 00:00:40,880 іх шкляныя панцыры ідуць глыбока на самае дно акіянаў, 14 00:00:40,880 --> 00:00:42,275 забіраючы вуглярод з паветра 15 00:00:42,275 --> 00:00:43,225 з сабой у магілу. 16 00:00:43,225 --> 00:00:47,450 Што вядзе да значнага змяншэння колькасці вугляроду ў акіянах. 17 00:00:47,450 --> 00:00:49,890 Мы жывем на планеце, поўнай чужакоў. 18 00:00:49,890 --> 00:00:52,732 Існуе столькі дзіўных формаў жыцця, і трэба іх вывучаць. 19 00:00:52,732 --> 00:00:55,622 Звычайна яны жывуць на краі свету. 20 00:00:55,622 --> 00:00:58,937 Мы іх не заўважаем і не разумеем. 21 00:00:58,937 --> 00:01:01,878 Адзін з такіх краёў свету ‒ Антарктыда. 22 00:01:01,878 --> 00:01:03,753 Калі мы звычайна думаем пра Антарктыду, 23 00:01:03,753 --> 00:01:06,014 то ўяўляем штосьці мёртвае і бясплоднае, 24 00:01:06,014 --> 00:01:08,172 акрамя некалькіх пінгвінаў. 25 00:01:08,172 --> 00:01:12,118 Але Антарктыда заслугоўвае тытулу палярнага аазісу жыцця, 26 00:01:12,118 --> 00:01:16,372 дзе жыве безлік проста неверагодных істотаў. 27 00:01:16,372 --> 00:01:19,555 Але чаму іх не было ў апошняй перадачы пра прыроду? 28 00:01:19,555 --> 00:01:22,516 Нуу, таму што яны ціха чакаюць пад снегам і льдом, 29 00:01:22,516 --> 00:01:24,699 зусім намі не заўважаныя. 30 00:01:24,699 --> 00:01:25,988 Гэта мікробы ‒ 31 00:01:25,988 --> 00:01:28,902 маленькія расліны і жывёлы, што жывуць унутры ледавікоў, 32 00:01:28,902 --> 00:01:30,840 пад акеанічным ільдом, 33 00:01:30,840 --> 00:01:32,623 і плаваюць у падледніковых прудах. 34 00:01:32,623 --> 00:01:35,698 І яны не менш харызматычныя, чым уся вядомая мегафаўна, 35 00:01:35,698 --> 00:01:39,328 якую мы звычайна бачым у прыродазнаўчых праграмах. 36 00:01:39,328 --> 00:01:43,713 Але як можна прымусіць людзей вывучаць тое, што яны не могуць убачыць? 37 00:01:43,713 --> 00:01:46,738 Нядаўна я цягам пяці тыдняў кіравала экспедыцыяй у Антарктыду, 38 00:01:46,738 --> 00:01:51,080 каб нарэшце зняць дзікую прыроду ў мікробным маштабе. 39 00:01:51,080 --> 00:01:53,153 Я ўзяла з сабой 185 кілаграмаў абсталявання 40 00:01:53,153 --> 00:01:54,829 і загрузілася ў ваенны самалёт. 41 00:01:54,829 --> 00:01:56,433 Я прывезла мікраскопы, 42 00:01:56,433 --> 00:02:00,160 каб вывучыць і засняць гэтых мікраскапічных экстрэмафілаў. 43 00:02:00,160 --> 00:02:03,567 Усё гэта, каб малазразумелая экасістэма, у якой мы жывем, 44 00:02:03,567 --> 00:02:06,180 стала для нас больш яснай. 45 00:02:06,180 --> 00:02:08,287 Каб засняць гэтых нябачных істот у руху, 46 00:02:08,287 --> 00:02:09,953 мне трэба было дабрацца да іх дому. 47 00:02:09,953 --> 00:02:14,108 Я рызыкнула пагрузіцца глыбей пад лёд. 48 00:02:14,108 --> 00:02:18,495 Штогод акеанічны лёд амаль падвойвае велічыню Антарктыды. 49 00:02:18,495 --> 00:02:21,230 Каб паглядзець, што там, за трыма метрамі льда, 50 00:02:21,230 --> 00:02:24,952 я спусцілася па доўгай, металічнай трубе, устаўленай ў акеанічны лёд, 51 00:02:24,952 --> 00:02:28,243 бо хацела паназіраць за схаванай, але поўнай жыцця экасістэмай. 52 00:02:28,477 --> 00:02:34,546 Я была наўпрост паміж акеанічным дном і зіхоткай столяй з ільду. 53 00:02:34,546 --> 00:02:36,651 Вось як гэта выглядала звонку. 54 00:02:36,651 --> 00:02:39,660 Гэта было проста магічна. 55 00:02:39,660 --> 00:02:43,077 Некаторыя знаходкі, як ракушкавыя, аказаліся проста цудоўнымі, 56 00:02:43,077 --> 00:02:46,473 а яшчэ там была безліч прыгожых, геаметрычных дыятомаў. 57 00:02:46,473 --> 00:02:49,559 Затым я выправілася ў даследчую вандроўку у рэгіён Сухіх Далінаў 58 00:02:49,559 --> 00:02:50,925 на пару тыдняў. 59 00:02:50,925 --> 00:02:54,242 98 працэнтаў Антарктыды пакрытыя льдом, 60 00:02:54,242 --> 00:02:58,111 а Сухія Даліны ‒ найбуйнейшы абшар Антарктыды, дзе можна пабачыць, 61 00:02:58,111 --> 00:03:01,936 як сам кантынент выглядае пад ільдом. 62 00:03:01,936 --> 00:03:04,167 Я ўзяла пробу бактэрый з Крывавых Вадаспадаў ‒ 63 00:03:04,167 --> 00:03:07,482 прыроднай з'явы, калі з падлёдных вадаёмаў выдзяляецца аксід жалеза. 64 00:03:07,482 --> 00:03:12,065 Яшчэ крыху больш за дзесяцігоддзе таму гэта месца лічылася безжыццёвым. 65 00:03:12,065 --> 00:03:15,252 Я залезла на ледавік, каб прасвідраваць дзіру ў яго нетрах, 66 00:03:15,252 --> 00:03:18,750 і ўбачыць безліч крэпкіх істотаў, што там жывуць 67 00:03:18,750 --> 00:03:21,390 на розных слаях ільда. 68 00:03:21,390 --> 00:03:23,293 Гэтыя так званыя "крыяканітавыя дзіры" 69 00:03:23,293 --> 00:03:25,797 фармуюцца, калі маленькія кавалкі цёмнага пылу 70 00:03:25,797 --> 00:03:27,615 трапляюць на ледавік, пачынаюць таяць 71 00:03:27,615 --> 00:03:31,478 і становяцца вадкімі дзіркамі, якія потым зверху замярзаюць. 72 00:03:31,478 --> 00:03:34,418 Яны захоўваюць сотні кавалкаў пылу ўнутры ледавіка, 73 00:03:34,418 --> 00:03:36,327 як невялікія выспы-сусветы, 74 00:03:36,327 --> 00:03:38,543 кожная з якіх мае сваю экасістэму. 75 00:03:38,543 --> 00:03:41,257 Некаторых істотаў, што яна знайшла, вы, магчыма, пазнáеце. 76 00:03:41,257 --> 00:03:42,930 Напрыклад, чароўныя ціхаходкі ‒ 77 00:03:42,930 --> 00:03:44,426 я іх абажаю! 78 00:03:44,426 --> 00:03:46,957 Нібыта маленькія мядзведзі-мармеладкі з кіпцюрамі. 79 00:03:46,957 --> 00:03:48,978 Іх яшчэ называюць вадзянымі мядзведзікамі. 80 00:03:48,978 --> 00:03:50,738 Яны вядомыя сваёй суперздольнасцю, 81 00:03:50,738 --> 00:03:53,210 якая дазваляе ім выжываць у экстрэмальных умовах, 82 00:03:53,210 --> 00:03:56,065 нават у вакууме космасу. 83 00:03:56,065 --> 00:03:59,375 Але не трэба быць касманаўтам ці ехаць на Антарктыду, каб іх знайсці. 84 00:03:59,375 --> 00:04:01,405 Яны жывуць у імху па ўсім свеце, 85 00:04:01,405 --> 00:04:04,252 ад расколін тратуару да паркаў. 86 00:04:04,252 --> 00:04:08,289 Хутчэй за ўсё, вы праходзіце між тонамі гэтых нябачных жывёлаў штодня. 87 00:04:08,289 --> 00:04:10,482 Іншыя істоты могуць толькі выглядаць знаёмымі, 88 00:04:10,482 --> 00:04:12,623 і пры гэтым быць дзівакамі, як круглыя чэрві. 89 00:04:12,623 --> 00:04:14,722 Не будучы ні змеямі, ні землянымі чарвякамі, 90 00:04:14,722 --> 00:04:16,625 круглыя чэрві ‒ істоты ўнікальныя. 91 00:04:16,625 --> 00:04:20,345 Яны не могуць ані аднаўляцца як звычайныя чэрві, ані паўзці як змеі. 92 00:04:20,345 --> 00:04:23,002 Але маюць маленькія кінжалы-іголкі ў роце, 93 00:04:23,002 --> 00:04:27,710 з дапамогай якіх яны ловяць здабычу і затым высмоктваюць яе вантробы. 94 00:04:27,710 --> 00:04:29,724 На кожнага чалавека на планеце 95 00:04:29,724 --> 00:04:33,873 існуе 57 мільярдаў круглых чарвякоў. 96 00:04:33,873 --> 00:04:36,495 Частку з іх вы можаце зусім не распазнаць. 97 00:04:36,495 --> 00:04:38,423 Але яны жывуць не менш цікавым жыццём. 98 00:04:38,423 --> 00:04:43,207 Як, напрыклад, калаўроткі з каронамі, якія ператавараюцца ў Румба-рты, 99 00:04:43,207 --> 00:04:45,560 альбо інфузорыі з такім празрыстым страваваннем, 100 00:04:45,560 --> 00:04:47,380 што пра яго часам не хочацца ведаць. 101 00:04:47,380 --> 00:04:52,090 Ці цыянабактэрыі, што выглядаюць як рассыпанае канфеці ў сподку Петры. 102 00:04:52,090 --> 00:04:55,747 Вельмі часта тое, што мы бачым у медыя, ‒ 103 00:04:55,747 --> 00:04:58,990 гэта насканаваныя электрамікраскопамі мікраарганізмы, 104 00:04:58,990 --> 00:05:01,210 што выглядаюць, як страшныя монстры. 105 00:05:01,210 --> 00:05:04,618 А без назірання іх рухаў, іх жыццё выглядае для нас ілюзорным, 106 00:05:04,618 --> 00:05:07,955 нават негледзячы на тое, што яны атачаюць нас паўсюль. 107 00:05:07,955 --> 00:05:09,708 Як яны жывуць? 108 00:05:09,708 --> 00:05:12,208 Як узаемадзейнічаюць з асяроддзем? 109 00:05:12,208 --> 00:05:15,998 Калі б вы толькі бачылі фота пінгвіна ў заапарку, 110 00:05:15,998 --> 00:05:19,540 але не бачылі б яго нажыва, калі ён брындае і слізгае па льдзе, 111 00:05:19,540 --> 00:05:22,250 вы не змаглі б цалкам зразумець іх існавання. 112 00:05:22,250 --> 00:05:24,038 Назіраючы за мікраістотамі ў дзеянні, 113 00:05:24,038 --> 00:05:28,132 мы атрымліваем лепшае разуменне жыцця, нябачнага ў штодзённасці. 114 00:05:28,132 --> 00:05:32,495 Без дакументавання незаўважных форм жыцця на Антарктыдзе і на нашых падворках, 115 00:05:32,495 --> 00:05:36,130 мы не можам зразумець, з якой колькасцю істотаў мы разам жывем у гэтым свеце. 116 00:05:36,130 --> 00:05:38,500 І гэта азначае, што мы яшчэ не маем поўнай карціны 117 00:05:38,500 --> 00:05:41,540 нашай дзіўнай, капрызнай, але цудоўнай планеты. 118 00:05:41,540 --> 00:05:43,508 Дзякуй.