0:00:01.167,0:00:02.625 Здагадаецеся, што гэта? 0:00:04.083,0:00:08.226 А калі б я сказала, што існуе месца,[br]дзе істоты зроблены са шкла? 0:00:08.250,0:00:11.268 Ці што ёсць такія формы жыцця,[br]якія мы не можам пабачыць, 0:00:11.268,0:00:14.309 але касманаўты бачаць іх пастаянна? 0:00:14.333,0:00:18.559 Гэтыя нябачныя шкляныя істоты ‒ [br]зусім не іншапланяцяне. 0:00:18.583,0:00:20.226 Гэта дыятомы: 0:00:20.250,0:00:22.297 фотасінтэтычныя, аднаклеткавыя[br]водарасці, 0:00:22.297,0:00:26.407 якія вырабляюць кісларод і спрыяюць[br]засейванню хмар у планетарным маштабе. 0:00:26.407,0:00:30.358 Яны маюць незвычайна сканструяваны[br]экзашкілет зроблены з... 0:00:30.358,0:00:32.677 ‒ правільна, шкла. 0:00:32.677,0:00:36.904 Іх можна пабачыць з космасу[br]ў разнакаляровых вірах акіяну. 0:00:36.904,0:00:37.988 А калі яны паміраюць, 0:00:37.988,0:00:40.880 іх шкляныя панцыры ідуць[br]глыбока на самае дно акіянаў, 0:00:40.880,0:00:42.275 забіраючы вуглярод з паветра 0:00:42.275,0:00:43.225 з сабой у магілу. 0:00:43.225,0:00:47.450 Што вядзе да значнага змяншэння[br]колькасці вугляроду ў акіянах. 0:00:47.450,0:00:49.890 Мы жывем на планеце, поўнай чужакоў. 0:00:49.890,0:00:52.732 Існуе столькі дзіўных формаў жыцця,[br]і трэба іх вывучаць. 0:00:52.732,0:00:55.622 Звычайна яны жывуць на краі свету. 0:00:55.622,0:00:58.937 Мы іх не заўважаем і не разумеем. 0:00:58.937,0:01:01.878 Адзін з такіх краёў свету ‒ Антарктыда. 0:01:01.878,0:01:03.753 Калі мы звычайна [br]думаем пра Антарктыду, 0:01:03.753,0:01:06.014 то ўяўляем штосьці[br]мёртвае і бясплоднае, 0:01:06.014,0:01:08.172 акрамя некалькіх пінгвінаў. 0:01:08.172,0:01:12.118 Але Антарктыда заслугоўвае[br]тытулу палярнага аазісу жыцця, 0:01:12.118,0:01:16.372 дзе жыве безлік [br]проста неверагодных істотаў. 0:01:16.372,0:01:19.555 Але чаму іх не было [br]ў апошняй перадачы пра прыроду? 0:01:19.555,0:01:22.516 Нуу, таму што яны ціха чакаюць[br]пад снегам і льдом, 0:01:22.516,0:01:24.699 зусім намі не заўважаныя. 0:01:24.699,0:01:25.988 Гэта мікробы ‒ 0:01:25.988,0:01:28.902 маленькія расліны і жывёлы,[br]што жывуць унутры ледавікоў, 0:01:28.902,0:01:30.840 пад акеанічным ільдом, 0:01:30.840,0:01:32.623 і плаваюць у падледніковых[br]прудах. 0:01:32.623,0:01:35.698 І яны не менш харызматычныя,[br]чым уся вядомая мегафаўна, 0:01:35.698,0:01:39.328 якую мы звычайна бачым[br]у прыродазнаўчых праграмах. 0:01:39.328,0:01:43.713 Але як можна прымусіць людзей[br]вывучаць тое, што яны не могуць убачыць? 0:01:43.713,0:01:46.738 Нядаўна я цягам пяці тыдняў[br]кіравала экспедыцыяй у Антарктыду, 0:01:46.738,0:01:51.080 каб нарэшце зняць дзікую прыроду [br]ў мікробным маштабе. 0:01:51.080,0:01:53.153 Я ўзяла з сабой [br]185 кілаграмаў абсталявання 0:01:53.153,0:01:54.829 і загрузілася ў ваенны самалёт. 0:01:54.829,0:01:56.433 Я прывезла мікраскопы, 0:01:56.433,0:02:00.160 каб вывучыць і засняць [br]гэтых мікраскапічных экстрэмафілаў. 0:02:00.160,0:02:03.567 Усё гэта, каб малазразумелая экасістэма,[br]у якой мы жывем, 0:02:03.567,0:02:06.180 стала для нас больш яснай. 0:02:06.180,0:02:08.287 Каб засняць гэтых нябачных істот у руху, 0:02:08.287,0:02:09.953 мне трэба было дабрацца да іх дому. 0:02:09.953,0:02:14.108 Я рызыкнула пагрузіцца глыбей пад лёд. 0:02:14.108,0:02:18.495 Штогод акеанічны лёд амаль падвойвае[br]велічыню Антарктыды. 0:02:18.495,0:02:21.230 Каб паглядзець, што там,[br]за трыма метрамі льда, 0:02:21.230,0:02:24.952 я спусцілася па доўгай, металічнай трубе,[br]устаўленай ў акеанічны лёд, 0:02:24.952,0:02:28.243 бо хацела паназіраць за[br]схаванай, але поўнай жыцця экасістэмай. 0:02:28.477,0:02:34.546 Я была наўпрост паміж акеанічным дном[br]і зіхоткай столяй з ільду. 0:02:34.546,0:02:36.651 Вось як гэта выглядала звонку. 0:02:36.651,0:02:39.660 Гэта было проста магічна. 0:02:39.660,0:02:43.077 Некаторыя знаходкі, як ракушкавыя, [br]аказаліся проста цудоўнымі, 0:02:43.077,0:02:46.473 а яшчэ там была безліч прыгожых, [br]геаметрычных дыятомаў. 0:02:46.473,0:02:49.559 Затым я выправілася ў даследчую вандроўку[br]у рэгіён Сухіх Далінаў 0:02:49.559,0:02:50.925 на пару тыдняў. 0:02:50.925,0:02:54.242 98 працэнтаў Антарктыды[br]пакрытыя льдом, 0:02:54.242,0:02:58.111 а Сухія Даліны ‒ найбуйнейшы[br]абшар Антарктыды, дзе можна пабачыць, 0:02:58.111,0:03:01.936 як сам кантынент выглядае пад ільдом. 0:03:01.936,0:03:04.167 Я ўзяла пробу бактэрый з[br]Крывавых Вадаспадаў ‒ 0:03:04.167,0:03:07.482 прыроднай з'явы, калі з падлёдных [br]вадаёмаў выдзяляецца аксід жалеза. 0:03:07.482,0:03:12.065 Яшчэ крыху больш за дзесяцігоддзе таму[br]гэта месца лічылася безжыццёвым. 0:03:12.065,0:03:15.252 Я залезла на ледавік,[br]каб прасвідраваць дзіру ў яго нетрах, 0:03:15.252,0:03:18.750 і ўбачыць безліч крэпкіх істотаў,[br]што там жывуць 0:03:18.750,0:03:21.390 на розных слаях ільда. 0:03:21.390,0:03:23.293 Гэтыя так званыя "крыяканітавыя дзіры" 0:03:23.293,0:03:25.797 фармуюцца, калі маленькія кавалкі[br]цёмнага пылу 0:03:25.797,0:03:27.615 трапляюць на ледавік, пачынаюць таяць 0:03:27.615,0:03:31.478 і становяцца вадкімі дзіркамі,[br]якія потым зверху замярзаюць. 0:03:31.478,0:03:34.418 Яны захоўваюць сотні кавалкаў пылу[br]ўнутры ледавіка, 0:03:34.418,0:03:36.327 як невялікія выспы-сусветы, 0:03:36.327,0:03:38.543 кожная з якіх мае сваю экасістэму. 0:03:38.543,0:03:41.257 Некаторых істотаў, што яна знайшла,[br]вы, магчыма, пазнáеце. 0:03:41.257,0:03:42.930 Напрыклад, чароўныя ціхаходкі ‒ 0:03:42.930,0:03:44.426 я іх абажаю! 0:03:44.426,0:03:46.957 Нібыта маленькія[br]мядзведзі-мармеладкі з кіпцюрамі. 0:03:46.957,0:03:48.978 Іх яшчэ называюць вадзянымі мядзведзікамі. 0:03:48.978,0:03:50.738 Яны вядомыя сваёй суперздольнасцю, 0:03:50.738,0:03:53.210 якая дазваляе ім выжываць[br]у экстрэмальных умовах, 0:03:53.210,0:03:56.065 нават у вакууме космасу. 0:03:56.065,0:03:59.375 Але не трэба быць касманаўтам[br]ці ехаць на Антарктыду, каб іх знайсці. 0:03:59.375,0:04:01.405 Яны жывуць у імху па ўсім свеце, 0:04:01.405,0:04:04.252 ад расколін тратуару да паркаў. 0:04:04.252,0:04:08.289 Хутчэй за ўсё, вы праходзіце між тонамі [br]гэтых нябачных жывёлаў штодня. 0:04:08.289,0:04:10.482 Іншыя істоты могуць[br]толькі выглядаць знаёмымі, 0:04:10.482,0:04:12.623 і пры гэтым быць дзівакамі, [br]як круглыя чэрві. 0:04:12.623,0:04:14.722 Не будучы ні змеямі, [br]ні землянымі чарвякамі, 0:04:14.722,0:04:16.625 круглыя чэрві ‒ істоты ўнікальныя. 0:04:16.625,0:04:20.345 Яны не могуць ані аднаўляцца[br]як звычайныя чэрві, ані паўзці як змеі. 0:04:20.345,0:04:23.002 Але маюць маленькія кінжалы-іголкі ў роце, 0:04:23.002,0:04:27.710 з дапамогай якіх яны ловяць здабычу[br]і затым высмоктваюць яе вантробы. 0:04:27.710,0:04:29.724 На кожнага чалавека на планеце 0:04:29.724,0:04:33.873 існуе 57 мільярдаў круглых чарвякоў. 0:04:33.873,0:04:36.495 Частку з іх вы можаце зусім не распазнаць. 0:04:36.495,0:04:38.423 Але яны жывуць не менш цікавым жыццём. 0:04:38.423,0:04:43.207 Як, напрыклад, калаўроткі з каронамі, [br]якія ператавараюцца ў Румба-рты, 0:04:43.207,0:04:45.560 альбо інфузорыі [br]з такім празрыстым страваваннем, 0:04:45.560,0:04:47.380 што пра яго часам не хочацца ведаць. 0:04:47.380,0:04:52.090 Ці цыянабактэрыі, што выглядаюць[br]як рассыпанае канфеці ў сподку Петры. 0:04:52.090,0:04:55.747 Вельмі часта тое, што мы бачым у медыя, ‒ 0:04:55.747,0:04:58.990 гэта насканаваныя электрамікраскопамі[br]мікраарганізмы, 0:04:58.990,0:05:01.210 што выглядаюць, як страшныя монстры. 0:05:01.210,0:05:04.618 А без назірання іх рухаў,[br]іх жыццё выглядае для нас ілюзорным, 0:05:04.618,0:05:07.955 нават негледзячы на тое, [br]што яны атачаюць нас паўсюль. 0:05:07.955,0:05:09.708 Як яны жывуць? 0:05:09.708,0:05:12.208 Як узаемадзейнічаюць з асяроддзем? 0:05:12.208,0:05:15.998 Калі б вы толькі бачылі фота пінгвіна[br]ў заапарку, 0:05:15.998,0:05:19.540 але не бачылі б яго нажыва, [br]калі ён брындае і слізгае па льдзе, 0:05:19.540,0:05:22.250 вы не змаглі б цалкам зразумець[br]іх існавання. 0:05:22.250,0:05:24.038 Назіраючы за мікраістотамі ў дзеянні, 0:05:24.038,0:05:28.132 мы атрымліваем лепшае разуменне[br]жыцця, нябачнага ў штодзённасці. 0:05:28.132,0:05:32.495 Без дакументавання незаўважных форм жыцця[br]на Антарктыдзе і на нашых падворках, 0:05:32.495,0:05:36.130 мы не можам зразумець, з якой колькасцю[br]істотаў мы разам жывем у гэтым свеце. 0:05:36.130,0:05:38.500 І гэта азначае, што мы яшчэ[br]не маем поўнай карціны 0:05:38.500,0:05:41.540 нашай дзіўнай, капрызнай,[br]але цудоўнай планеты. 0:05:41.540,0:05:43.508 Дзякуй.