Здагадаецеся, што гэта?
А калі б я сказала, што існуе месца,
дзе істоты зроблены са шкла?
Ці што ёсць такія формы жыцця,
якія мы не можам пабачыць,
але касманаўты бачаць іх пастаянна?
Гэтыя нябачныя шкляныя істоты ‒
зусім не іншапланяцяне.
Гэта дыятомы:
фотасінтэтычныя, аднаклеткавыя
водарасці,
якія вырабляюць кісларод і спрыяюць
засейванню хмар у планетарным маштабе.
Яны маюць незвычайна сканструяваны
экзашкілет зроблены з...
‒ правільна, шкла.
Іх можна пабачыць з космасу
ў разнакаляровых вірах акіяну.
А калі яны паміраюць,
іх шкляныя панцыры ідуць
глыбока на самае дно акіянаў,
забіраючы вуглярод з паветра
з сабой у магілу.
Што вядзе да значнага змяншэння
колькасці вугляроду ў акіянах.
Мы жывем на планеце, поўнай чужакоў.
Існуе столькі дзіўных формаў жыцця,
і трэба іх вывучаць.
Звычайна яны жывуць на краі свету.
Мы іх не заўважаем і не разумеем.
Адзін з такіх краёў свету ‒ Антарктыда.
Калі мы звычайна
думаем пра Антарктыду,
то ўяўляем штосьці
мёртвае і бясплоднае,
акрамя некалькіх пінгвінаў.
Але Антарктыда заслугоўвае
тытулу палярнага аазісу жыцця,
дзе жыве безлік
проста неверагодных істотаў.
Але чаму іх не было
ў апошняй перадачы пра прыроду?
Нуу, таму што яны ціха чакаюць
пад снегам і льдом,
зусім намі не заўважаныя.
Гэта мікробы ‒
маленькія расліны і жывёлы,
што жывуць унутры ледавікоў,
пад акеанічным ільдом,
і плаваюць у падледніковых
прудах.
І яны не менш харызматычныя,
чым уся вядомая мегафаўна,
якую мы звычайна бачым
у прыродазнаўчых праграмах.
Але як можна прымусіць людзей
вывучаць тое, што яны не могуць убачыць?
Нядаўна я цягам пяці тыдняў
кіравала экспедыцыяй у Антарктыду,
каб нарэшце зняць дзікую прыроду
ў мікробным маштабе.
Я ўзяла з сабой
185 кілаграмаў абсталявання
і загрузілася ў ваенны самалёт.
Я прывезла мікраскопы,
каб вывучыць і засняць
гэтых мікраскапічных экстрэмафілаў.
Усё гэта, каб малазразумелая экасістэма,
у якой мы жывем,
стала для нас больш яснай.
Каб засняць гэтых нябачных істот у руху,
мне трэба было дабрацца да іх дому.
Я рызыкнула пагрузіцца глыбей пад лёд.
Штогод акеанічны лёд амаль падвойвае
велічыню Антарктыды.
Каб паглядзець, што там,
за трыма метрамі льда,
я спусцілася па доўгай, металічнай трубе,
устаўленай ў акеанічны лёд,
бо хацела паназіраць за
схаванай, але поўнай жыцця экасістэмай.
Я была наўпрост паміж акеанічным дном
і зіхоткай столяй з ільду.
Вось як гэта выглядала звонку.
Гэта было проста магічна.
Некаторыя знаходкі, як ракушкавыя,
аказаліся проста цудоўнымі,
а яшчэ там была безліч прыгожых,
геаметрычных дыятомаў.
Затым я выправілася ў даследчую вандроўку
у рэгіён Сухіх Далінаў
на пару тыдняў.
98 працэнтаў Антарктыды
пакрытыя льдом,
а Сухія Даліны ‒ найбуйнейшы
абшар Антарктыды, дзе можна пабачыць,
як сам кантынент выглядае пад ільдом.
Я ўзяла пробу бактэрый з
Крывавых Вадаспадаў ‒
прыроднай з'явы, калі з падлёдных
вадаёмаў выдзяляецца аксід жалеза.
Яшчэ крыху больш за дзесяцігоддзе таму
гэта месца лічылася безжыццёвым.
Я залезла на ледавік,
каб прасвідраваць дзіру ў яго нетрах,
і ўбачыць безліч крэпкіх істотаў,
што там жывуць
на розных слаях ільда.
Гэтыя так званыя "крыяканітавыя дзіры"
фармуюцца, калі маленькія кавалкі
цёмнага пылу
трапляюць на ледавік, пачынаюць таяць
і становяцца вадкімі дзіркамі,
якія потым зверху замярзаюць.
Яны захоўваюць сотні кавалкаў пылу
ўнутры ледавіка,
як невялікія выспы-сусветы,
кожная з якіх мае сваю экасістэму.
Некаторых істотаў, што яна знайшла,
вы, магчыма, пазнáеце.
Напрыклад, чароўныя ціхаходкі ‒
я іх абажаю!
Нібыта маленькія
мядзведзі-мармеладкі з кіпцюрамі.
Іх яшчэ называюць вадзянымі мядзведзікамі.
Яны вядомыя сваёй суперздольнасцю,
якая дазваляе ім выжываць
у экстрэмальных умовах,
нават у вакууме космасу.
Але не трэба быць касманаўтам
ці ехаць на Антарктыду, каб іх знайсці.
Яны жывуць у імху па ўсім свеце,
ад расколін тратуару да паркаў.
Хутчэй за ўсё, вы праходзіце між тонамі
гэтых нябачных жывёлаў штодня.
Іншыя істоты могуць
толькі выглядаць знаёмымі,
і пры гэтым быць дзівакамі,
як круглыя чэрві.
Не будучы ні змеямі,
ні землянымі чарвякамі,
круглыя чэрві ‒ істоты ўнікальныя.
Яны не могуць ані аднаўляцца
як звычайныя чэрві, ані паўзці як змеі.
Але маюць маленькія кінжалы-іголкі ў роце,
з дапамогай якіх яны ловяць здабычу
і затым высмоктваюць яе вантробы.
На кожнага чалавека на планеце
існуе 57 мільярдаў круглых чарвякоў.
Частку з іх вы можаце зусім не распазнаць.
Але яны жывуць не менш цікавым жыццём.
Як, напрыклад, калаўроткі з каронамі,
якія ператавараюцца ў Румба-рты,
альбо інфузорыі
з такім празрыстым страваваннем,
што пра яго часам не хочацца ведаць.
Ці цыянабактэрыі, што выглядаюць
як рассыпанае канфеці ў сподку Петры.
Вельмі часта тое, што мы бачым у медыя, ‒
гэта насканаваныя электрамікраскопамі
мікраарганізмы,
што выглядаюць, як страшныя монстры.
А без назірання іх рухаў,
іх жыццё выглядае для нас ілюзорным,
нават негледзячы на тое,
што яны атачаюць нас паўсюль.
Як яны жывуць?
Як узаемадзейнічаюць з асяроддзем?
Калі б вы толькі бачылі фота пінгвіна
ў заапарку,
але не бачылі б яго нажыва,
калі ён брындае і слізгае па льдзе,
вы не змаглі б цалкам зразумець
іх існавання.
Назіраючы за мікраістотамі ў дзеянні,
мы атрымліваем лепшае разуменне
жыцця, нябачнага ў штодзённасці.
Без дакументавання незаўважных форм жыцця
на Антарктыдзе і на нашых падворках,
мы не можам зразумець, з якой колькасцю
істотаў мы разам жывем у гэтым свеце.
І гэта азначае, што мы яшчэ
не маем поўнай карціны
нашай дзіўнай, капрызнай,
але цудоўнай планеты.
Дзякуй.