< Return to Video

Сусветная гісторыя вачыма бульбы — Лео Бэр-Мак Гінэс

  • 0:07 - 0:08
    Печаная ці смажаная,
  • 0:08 - 0:10
    вараная ці падсквараная,
  • 0:10 - 0:12
    чыпсы ці фры.
  • 0:12 - 0:15
    Калісьці ў жыцці вам
    даводзілася каштаваць бульбу.
  • 0:15 - 0:17
    Смачна, вядома,
  • 0:17 - 0:21
    але варта ведаць, што бульба яшчэ
    і адыграла вялікую ролю ў гісторыі,
  • 0:21 - 0:26
    большую за просты спажывецкі прадукт,
    што так падабаецца ўсім.
  • 0:26 - 0:28
    Без бульбы
  • 0:28 - 0:31
    не існавала б наогул
    сучаснай цывілізацыі.
  • 0:31 - 0:35
    8 000 гадоў таму ў Паўднёвай Амерыцы,
    высока ў Андах,
  • 0:35 - 0:39
    старажытныя перуанцы ўпершыню
    пачалі вырошчваць бульбу.
  • 0:39 - 0:41
    Паколькі яна мела высокі ўзровень
    бялкоў і вугляводаў,
  • 0:41 - 0:45
    а таксама неабходных тлушчоў,
    вітамінаў і пажыўных рэчываў,
  • 0:45 - 0:49
    бульба была найлепшым сродкам харчавання
    для вялікай колькасці працоўных інкаў,
  • 0:49 - 0:52
    і дапамагала ім будаваць і апрацоўваць
    горныя палеткі,
  • 0:52 - 0:54
    працаваць у шахтах Скалістых гор,
  • 0:54 - 0:58
    і ствараць высокаразвітую цывілізацыю
    вялікай Імперыі Інкаў.
  • 0:58 - 1:02
    Але нягледзячы на тое, як неабходна
    была бульба для індзейцаў інкаў,
  • 1:02 - 1:04
    калі іспанскія маракі вярнуліся з Андаў
  • 1:04 - 1:06
    і ўпершыню прывезлі бульбу ў Еўропу,
  • 1:06 - 1:08
    то яе нават не пусцілі на парог.
  • 1:08 - 1:10
    Еўрапейцы папросту не захацелі
    есці тое,
  • 1:10 - 1:14
    што яны палічылі нясмачным дзівам
    з далёкага новага свету,
  • 1:14 - 1:19
    да таго ж расліна была надта падобна
    да ядавітай беладонны.
  • 1:19 - 1:21
    І замест таго, каб ужываць да ежы,
  • 1:21 - 1:25
    яны пачалі выкарыстоўваць бульбу
    як дэкаратыўную расліну.
  • 1:25 - 1:28
    Прайшло больш за 200 гадоў,
    пакуль бульба нарэшце не заняла
  • 1:28 - 1:31
    пачэснае месца на еўрапейскім стале,
  • 1:31 - 1:32
    але нават тады
  • 1:32 - 1:35
    яе елі пераважана
    ніжэйшыя саслоўі.
  • 1:35 - 1:37
    Аднак пачынаючы з дзесьці 1750 года
  • 1:37 - 1:39
    і часткова дзякуючы
  • 1:39 - 1:43
    шырокай распаўсюджанасці
    таннай і пажыўнай бульбы,
  • 1:43 - 1:46
    еўрапейскія сяляне
    атрымалі лепшую харчовую бяспеку
  • 1:46 - 1:47
    і больш не залежалі
  • 1:47 - 1:52
    ад наступстваў неўраджаяў збожжа,
    што рэгулярна здараліся ў той час.
  • 1:52 - 1:54
    Таму сялянскае насельніцтва
    паступова пачало расці.
  • 1:54 - 1:57
    У выніку Брытанская, Галандская
    і Германская імперыі
  • 1:57 - 2:02
    падняліся на плячах падрастаючых груп
    сялян, працаўнікоў і жаўнераў,
  • 2:02 - 2:06
    і такім чынам краіны Заходняй Еўропы
    пачалі дамінаваць у свеце.
  • 2:06 - 2:10
    Аднак не ўсе еўрапейскія краіны
    сталіся імперыямі.
  • 2:10 - 2:12
    Калі бульбу прынялі ў Ірландыі,
  • 2:12 - 2:15
    насельніцтва гэтай краіны
    значна вырасла,
  • 2:15 - 2:19
    а таксама вырасла яго залежнасць
    ад ураджаю клубняў.
  • 2:19 - 2:21
    І хутка прыйшло няшчасце.
  • 2:21 - 2:24
    З 1845 па 1852 гады
  • 2:24 - 2:29
    па большасці палеткаў Ірландыі
    пракацілася эпідэмія фітафтарозу,
  • 2:29 - 2:31
    што стала прычынай
    Бульбянога голаду ў Ірландыі,
  • 2:31 - 2:34
    аднаго з найбольш смяротных галадоў
    у гісторыі свету.
  • 2:34 - 2:37
    Больш за мільён грамадзян Ірландыі
    памерлі ад голаду,
  • 2:37 - 2:41
    і яшчэ 2 мільёны
    пакінулі родны дом.
  • 2:41 - 2:44
    Але, вядома, на гэтым
    гісторыя бульбы не скончылася.
  • 2:44 - 2:46
    Культура нарэшце выжыла,
  • 2:46 - 2:49
    а насельніцтва Еўропы,
    асабліва яе працоўных класаў,
  • 2:49 - 2:51
    працягнула павялічвацца.
  • 2:51 - 2:54
    З дапамогаю прытока
    ірландскіх мігрантаў
  • 2:54 - 2:58
    у Еўропе з'явілася вялікае па колькасці,
    трывалае і накормленае насельніцтва,
  • 2:58 - 3:01
    што спрыяла працы на фабрыках,
    якія з'яўляліся навокал,
  • 3:01 - 3:06
    а гэта, у сваю чаргу, паспрыяла
    Прамысловай рэвалюцыі ў сучасным свеце.
  • 3:06 - 3:10
    Таму амаль немагчыма ўявіць сабе
    свет без бульбы.
  • 3:10 - 3:12
    Ці адбылася б калі-небудзь
    Прамысловая рэвалюцыя?
  • 3:12 - 3:15
    Прайгралі б саюзнікі
    Другую сусветную вайну,
  • 3:15 - 3:19
    калі б іх не карміла культура,
    якую лёгка можна было вырошчываць?
  • 3:19 - 3:21
    Ці яна б увогуле пачалася?
  • 3:21 - 3:22
    Калі пачынаеш думаць пра гэта,
  • 3:22 - 3:27
    то шмат якія падзеі ў сусветнай гісторыі
    можна хаця б часткова прыпісаць
  • 3:27 - 3:32
    простай бульбіне
    з падгор'яў Перу.
Title:
Сусветная гісторыя вачыма бульбы — Лео Бэр-Мак Гінэс
Description:

Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/history-through-the-eyes-of-the-potato-leo-bear-mcguinness

Печаная ці смажаная, звараная ці падсквараная, чыпсы ці фры.
Калісьці ў жыцці вам даводзілася каштаваць бульбу. Але таксама трэба ведаць, што бульба адыграла вялікую ролю ў гісторыі, значна большую за проста спажывецкі прадукт, які так падабаецца ўсім. Лео Бэр-Мак Гінэс дзеліцца сваімі думкамі пра тое, як без бульбы сучасная цывілізація не магла б навогул існаваць.

Урок — Лео Бэр-Мак Гінэс, мультыплікацыя — Black Powder Design.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
03:47

Belarusian subtitles

Revisions