Як прыдумалі суперклей | Моманты Азарэння 8 - Джэсіка Орэк
-
0:06 - 0:10У момант азарэння...
-
0:13 - 0:171940-я гады, разгар Другой Сусветнай
Вайны, Рочэстэр, Нью-Ёрк. -
0:17 - 0:21Хімік Гары Кувер праводзіць даследванне
для Істман Кодак. -
0:22 - 0:24Ён і яго каманда шукаюць
празрыстую пластмасу, -
0:24 - 0:27каб вырабляць дакладны зброевы прыцэл
для ваенных. -
0:27 - 0:30Яны пачалі працаваць з групай
хімікатаў пад назвай цыанаакрылаты, -
0:30 - 0:32але выявілі, да свайго
вялікага расчаравання, -
0:32 - 0:37што рэчывы прыліпаюць да ўсяго
намёртва. -
0:37 - 0:39Цыанаакрылаты выбракоўваюцца.
-
0:40 - 0:44Пасля вайны Кувер працуе на
хімічным заводзе Кодак у Тэнэсі. -
0:44 - 0:46На гэты раз ён і яго каманда даследуюць
-
0:46 - 0:49тэрмаўстойлівыя палімеры для ліхтароў
кабіны рэактыўнага самалёта. -
0:49 - 0:53Яны спрабуюць цыанаакрылаты, але
выяўляюць, да свайго вялікага расчаравання, -
0:53 - 0:56што рэчывы прыліпаюць да ўсяго
намёртва. -
0:56 - 1:00І зноў цыанаакрылаты выбракоўваюцца.
-
1:00 - 1:03Кувер, між тым, у момант азарэння разумее,
-
1:03 - 1:06што гэтая ўласцівасць рэчыва, якая
робіць немагчымым працаваць з ім, -
1:06 - 1:09менавіта робіць яго каштоўным.
-
1:09 - 1:14Ён патэнтуе вынаходку
і пачынае вырабляць суперклей. -
1:14 - 1:15Праз гады, падчас В'етнамскай вайны,
-
1:15 - 1:18палявыя дактары выяўляюць, што
выкарыстанне суперклея -
1:18 - 1:21на адкрытай ране
імгненна спыняе кравацёк, -
1:21 - 1:23выратоўваючы велізарную колькасць жыццяў.
-
1:23 - 1:27Сёння медыцынскі суперклей усё яшчэ
выкарыстоўваецца ў хірургіі, -
1:27 - 1:30але таксама з'яўляецца амаль неад'емнай
рэччу хатняга выкарыстання.
- Title:
- Як прыдумалі суперклей | Моманты Азарэння 8 - Джэсіка Орэк
- Description:
-
Глядзіце поўны ўрок: http://ed.ted.com/lessons/how-super-glue-was-invented-moments-of-vision-8-jessica-oreck
Сёння суперклей з'яўляецца амаль неад'емнай рэччу хатнягя выкарыстання, але яго надзвычайная ліпучая ўласцівасць амаль не прывяла да выбракоўвання на стадыі распрацоўкі... двойчы. У восьмай частцы серыі нашых "Момантаў Азарэння" Джэсіка Орэк дзеліцца паходжаннем гэтага ліпучага рэчыва ў ваенны час.
- Video Language:
- English
- Team:
- closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 01:54
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for How super glue was invented | Moments of Vision 8 - Jessica Oreck | ||
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for How super glue was invented | Moments of Vision 8 - Jessica Oreck | ||
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for How super glue was invented | Moments of Vision 8 - Jessica Oreck | ||
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for How super glue was invented | Moments of Vision 8 - Jessica Oreck | ||
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for How super glue was invented | Moments of Vision 8 - Jessica Oreck | ||
Katerina Yarash edited Belarusian subtitles for How super glue was invented | Moments of Vision 8 - Jessica Oreck |