Return to Video

Як каледжы зарабляюць на студэнцкіх пазыках

  • 0:01 - 0:06
    40 мільёнаў амерыканцаў маюць пазыкі
    праз пераход да новай эканамічнай сістэмы.
  • 0:07 - 0:10
    Яны проста не могуць
    заплаціць за навучанне ў каледжы.
  • 0:10 - 0:15
    Яны вінны крэдыторам больш за
    трыльён даляраў.
  • 0:16 - 0:18
    Яны шукаюць працу,
  • 0:18 - 0:20
    каб выплаціць пазыку.
  • 0:21 - 0:23
    У Амерыцы нават
  • 0:23 - 0:29
    карцёжніку-банкруту даюць
    другі шанец.
  • 0:30 - 0:33
    Але абсалютна немагчыма
  • 0:33 - 0:37
    вызваліць амерыканскага студэнта
    ад выплаты пазыкі.
  • 0:40 - 0:43
    Раней у Амерыцы
  • 0:43 - 0:45
    паступленне ў каледж
    не азначала
  • 0:45 - 0:47
    атрыманне пазыкі
    пасля яго заканчэння.
  • 0:47 - 0:53
    Стыпендыя GI Bill дапамагла
    бацьку майго сябра Пола
  • 0:53 - 0:54
    скончыць універсітэт у Каларада.
  • 0:56 - 0:57
    Для людзей яго веку
  • 0:57 - 1:00
    вышэйшая адукацыя была бясплатнай
    ці амаль бясплатнай.
  • 1:00 - 1:02
    Яна ўспрымалася як карысная
    для грамадства.
  • 1:04 - 1:05
    Але не цяпер.
  • 1:06 - 1:10
    Калі Пол заканчваў універсітэт,
  • 1:10 - 1:14
    ён падпрацоўваў, каб быць
    здольным плаціць за сваё навучанне.
  • 1:14 - 1:15
    30 год таму
  • 1:15 - 1:18
    вышэйшая адукацыя была
    даступная і адпавядала патрэбам.
  • 1:18 - 1:21
    Усе пазыкі можна было выплаціць
    да заканчэння.
  • 1:22 - 1:23
    Але не цяпер.
  • 1:24 - 1:27
    Яго дачка пайшла па яго прыкладзе.
  • 1:27 - 1:29
    Але з адным адрозненнем --
  • 1:29 - 1:31
    яе пазыка, калі яна сканчала ўніверсітэт
    пяць год таму,
  • 1:31 - 1:32
    была велізарная.
  • 1:33 - 1:37
    Студэнты, як яна, вымушаныя
  • 1:37 - 1:40
    браць крэдыт, каб заплаціць за адукацыю,
  • 1:40 - 1:43
    бо без яго гэта немагчыма.
  • 1:44 - 1:46
    Што гэта азначае?
  • 1:46 - 1:49
    Атрыманне пазыкі, каб заплаціць
    за дарагую адукацыю,
  • 1:49 - 1:51
    не заўсёды дрэнная рэч.
  • 1:51 - 1:54
    Асабліва калі яе можна пакрыць
    дадатковым заробкам,
  • 1:54 - 1:56
    які чалавек атрымаоўвае
    пасля выдачы дыплома.
  • 1:56 - 1:57
    Вось тут і праблема.
  • 2:00 - 2:05
    Нават у 2001 выпускнік каледжа
    атрымліваў на 10% больш грошаў,
  • 2:05 - 2:07
    чым у 2013.
  • 2:08 - 2:09
    Такім чынам,
  • 2:10 - 2:11
    кошт навучання павысіўся.
  • 2:11 - 2:13
    Дзяржаўнае фінансаванне
    скарацілася.
  • 2:13 - 2:15
    Сямейныя прыбыткі і персанальны прыбытак
  • 2:15 - 2:18
    зменшыліся.
  • 2:18 - 2:20
    Ёсць яшчэ пытанні, чаму больш за
    чвэрць тых,
  • 2:20 - 2:23
    хто мае заплаціць за сваё навучанне,
  • 2:23 - 2:25
    проста не здольныя гэтага зрабіць?
  • 2:27 - 2:30
    Але часам самая горшая сітуацыя
    можа быць найлепшай.
  • 2:30 - 2:32
    Бо праз гэтую сітуацыю,
    мы зразумелі нешта,
  • 2:32 - 2:34
    што больш не можам ігнараваць.
  • 2:34 - 2:36
    І я хачу расказаць пра 3 факты.
  • 2:38 - 2:41
    1.2 трыльёнаў даляраў пазык за адукацыю
  • 2:41 - 2:44
    паказваюць нам, што цяпер
  • 2:44 - 2:48
    вышэйшая адукацыя -- гэта проста
    спажывецкі прадукт, які вы можаце набыць.
  • 2:48 - 2:53
    Усе мы кажам пра адукацыю,
    нібыта эканамісты
  • 2:53 - 2:58
    пра інвестыцыі, якія мы робім,
    каб павялічыць чалавечы патэнцыял,
  • 2:58 - 2:59
    трэніруючы людзей працаваць.
  • 3:00 - 3:05
    Як пра інвестыцыі з
    мэтай класіфікаваць людзей,
  • 3:05 - 3:08
    каб працадаўцы лягчэй маглі знайсці
    сабе працаўнікоў.
  • 3:08 - 3:12
    The U.S. News & World Report ацэньваюць
    каледжы такім жа чынам,
  • 3:12 - 3:15
    як спажывецкая статыстыка
    ацэньвае пральныя машыны.
  • 3:15 - 3:19
    Мы карыстаемся моваю барбараў.
  • 3:19 - 3:22
    Настаўнікаў называюць
    "пастаўнікамі паслуг".
  • 3:22 - 3:24
    А студэнтаў -- спажыўцамі.
  • 3:26 - 3:29
    І сацыялогія, і Шэкспір,
    і футбол, і навука --
  • 3:29 - 3:31
    усё гэта так званы "кантэнт".
  • 3:33 - 3:35
    Студэнцкія пазыкі -- выгодныя.
  • 3:35 - 3:36
    Толькі не для вас.
  • 3:38 - 3:42
    Ваша асабістая пазыка толькі падсілкоўвае
    індустрыю студэнцкіх пазык.
  • 3:42 - 3:44
    Sallie Mae і Navien --
  • 3:45 - 3:47
    буйныя гульцы гэтай індустрыі --
  • 3:47 - 3:52
    летась паказалі агульны прыбытак
    памерам 1,2 мільярды.
  • 3:53 - 3:55
    Таксама як і пазыкі за кватэры,
  • 3:55 - 3:57
    пазыкі за навучанне можна
    скамбінаваць,
  • 3:57 - 3:58
    запакаваць, падзяліць
  • 3:58 - 4:00
    і прадаць на Уол Стрыт.
  • 4:00 - 4:02
    Каледжы і ўніверсітэты,
  • 4:02 - 4:05
    што інвестуюць у такія "пакеты" пазык,
  • 4:06 - 4:07
    зарабляюць сапраўды больш.
  • 4:08 - 4:10
    Спачатку праз вашую
    плату за навучанне,
  • 4:10 - 4:12
    а затым і за адсотак па крэдыце.
  • 4:13 - 4:15
    Паглядзіце на гэтыя лічбы.
  • 4:15 - 4:20
    Хіба цяпер вас здзіўляе тое,
    што ўстановы вышэйшай адукацыі
  • 4:20 - 4:22
    пачалі інвеставаць
    грошы ў рэкламу,
  • 4:22 - 4:24
    якая падманвае
    нізкім коштам,
  • 4:24 - 4:26
    але схаванымі ад
    спажыўца працэнтамі?
  • 4:27 - 4:31
    І яны яшчэ робяць выгляд,
    што нібыта вас адукоўваюць.
  • 4:32 - 4:33
    І трэцяе:
  • 4:34 - 4:35
    дыпломы цяпер -- гэта брэнд.
  • 4:36 - 4:38
    Шмат год таму мой настаўнік сказаў,
  • 4:38 - 4:41
    што калі да студэнтаў ставяцца як да
    спажыўцоў,
  • 4:41 - 4:44
    яны становяцца нявольнікамі
    залежнасцяў й зайздрасці.
  • 4:48 - 4:52
    Як спажыўцам могуць прадаць і перапрадаць
    новыя версіі Айфона,
  • 4:52 - 4:55
    так і людзям можна прадаць больш і больш
    адукацый.
  • 4:57 - 4:59
    Каледжы -- новыя найвышэйшыя школы.
  • 4:59 - 5:00
    Пра гэта мы ўжо казалі.
  • 5:01 - 5:03
    Але не будзем спыняцца.
  • 5:03 - 5:06
    Людзей можна падманваць, прадаючы новыя
    і новыя сертыфікаты,
  • 5:06 - 5:09
    ступені магістраў, доктараў навук.
  • 5:11 - 5:15
    Вышэйшая адукацыя прадаецца
    як статусная рэч.
  • 5:16 - 5:18
    Купіць дыплом стала
    тым самым,
  • 5:18 - 5:21
    што купіць Лексус ці торбу Луі Віттон.
  • 5:21 - 5:23
    І мэта -- выдзеліцца сярод іншых.
  • 5:23 - 5:26
    Урэшце, людзі становяцца аб'ектамі
    зайздрасці для іншых.
  • 5:27 - 5:28
    Дыпломы -- гэта брэнд.
  • 5:29 - 5:36
    Але ўсё гэта схавана
    захапляльнай рэкламай.
  • 5:37 - 5:38
    Няма і дня, каб
  • 5:38 - 5:43
    хлапчук з тэлеэкрана не сказаў нам,
  • 5:43 - 5:45
    што дыплом каледжа --
  • 5:45 - 5:48
    неабходная рэч, каб падняцца па прыступках
    і стаць сярэднім класам.
  • 5:49 - 5:53
    І звычайна як доказ яны кажуць,
  • 5:53 - 5:57
    што выпускнік каледжу
    зарабляе на 56% больш,
  • 5:57 - 5:58
    чым чалавек з сярэдняй адукацыяй.
  • 5:58 - 6:00
    Звернемся да больш дэтальных лічбаў.
  • 6:00 - 6:02
    Яны могуць паказаць нам усю праўду
  • 6:02 - 6:05
    пра гэтыя доказы, што мы чуем кожны дзень.
  • 6:05 - 6:10
    Бо і выпускнікі каледжаў
    працуюць касірамі і барыстамі.
  • 6:11 - 6:16
    Са 100 чалавек, якія паступілі ў каледж,
  • 6:16 - 6:19
    45 не заканчваюць яго своечасова.
  • 6:19 - 6:22
    Праз розныя прычыны,
    у тым ліку і фінансавыя.
  • 6:22 - 6:24
    З 55 выпускнікоў, якія засталіся,
  • 6:24 - 6:26
    2 не знаходзяць працы.
  • 6:26 - 6:29
    18 не маюць дастатковай колькасці працы.
  • 6:30 - 6:34
    Сапраўды, выпускнікі каледжаў атрымліваюць
    больш за выпускнікоў школ.
  • 6:34 - 6:37
    Але ці вартае навучанне ў каледжы
    празмернай платы
  • 6:37 - 6:39
    і магчымых, але не заробленых
    праз навучанне грошаў?
  • 6:40 - 6:42
    Нават эканамісты прызнаюць,
  • 6:42 - 6:46
    што навучанне ў каледжы
    акупляецца толькі для тых,
  • 6:46 - 6:48
    хто яго заканчвае.
  • 6:48 - 6:52
    Але толькі з-за таго,
    што заробкі выпускнікоў школ
  • 6:52 - 6:54
    скарачалі дзесяцігоддзямі.
  • 6:55 - 6:57
    За ўсе гэтыя гады
  • 6:57 - 7:00
    працаўнікам было адмоўлена
  • 7:00 - 7:04
    ў справядлівай долі таго,
    што яны вырабілі.
  • 7:04 - 7:07
    А калі б яны атрымлівалі тое,
    што заслугоўвалі,
  • 7:07 - 7:10
    паступленне ў каледж
    шмат кім успрымалася б,
  • 7:10 - 7:11
    як кепская інвестыцыя.
  • 7:11 - 7:14
    Выгады ад каледжа?
  • 7:14 - 7:17
    Хіба зніжка пры паступленні
    ва ўніверсітэт.
  • 7:17 - 7:20
    Двое з трох абітурыентаў
    не знойдуць працу па спецыяльнасці.
  • 7:22 - 7:25
    Іх прышласць не выглядае вельмі станоўча,
  • 7:25 - 7:27
    нават, вельмі змрочна.
  • 7:27 - 7:29
    Якраз яны будуць пакутаваць ад
  • 7:31 - 7:33
    найбольш жорсткай формы
    студэнцкай пазыкі.
  • 7:34 - 7:35
    Што цікава, але і сумна,
  • 7:35 - 7:37
    менавіта яны пазыцыянуюцца,
  • 7:37 - 7:40
    як людзі, якія атрымліваюць
    выгады ад адукацыі.
  • 7:42 - 7:44
    Гэта не проста бяссорамны маркетынг,
  • 7:44 - 7:46
    гэта жорсткасць.
  • 7:47 - 7:48
    Што рабіць?
  • 7:49 - 7:54
    Што, калі і студэнты з бацькамі пачнуць
    успрымаць вышэйшую адукацыю
  • 7:54 - 7:56
    як спажывецкую рэч?
  • 7:56 - 7:58
    Астатнія ўжо гэта робяць.
  • 7:59 - 8:01
    У гэтым выпадку, як пры набыцці
    любога спажывецкага тавару,
  • 8:01 - 8:03
    вы захочаце даведацца,
    за што
  • 8:03 - 8:04
    вы аддаяце свае грошы.
  • 8:04 - 8:06
    Калі вы набываеце таблеткі,
  • 8:06 - 8:07
    вы атрымліваеце
    спіс пабочных эфектаў.
  • 8:07 - 8:09
    Калі вы набываеце дыплом,
  • 8:09 - 8:11
    там павінна быць
    засцерагальная налепка,
  • 8:11 - 8:13
    каб надаць спажыўцам магчымасць
  • 8:13 - 8:14
    зрабіць інфармаваны выбар.
  • 8:15 - 8:16
    Калі вы купляеце машыну,
  • 8:16 - 8:19
    у вас ёсць інфармацыя пра яе хуткасць.
  • 8:19 - 8:21
    Хто валодае інфармацыяй,
    чаго чакаць
  • 8:21 - 8:24
    ад дыплома ў вывучэнні Канады?
  • 8:25 - 8:26
    А такой сапраўды існуе.
  • 8:29 - 8:31
    Калі б быў такі дадатак у вашым смартфоне!
  • 8:34 - 8:39
    Такі, што б параўноўваў кошт адукацыі
    з чаканым прыбыткам.
  • 8:40 - 8:41
    Давайце назавем гэта
  • 8:41 - 8:43
    Арыентаванае на Прыбытку Навучанне ці АПН.
  • 8:43 - 8:45
    Хай нехта з ваз гэтым зоймецца.
  • 8:45 - 8:46
    (Смех)
  • 8:46 - 8:47
    Вывучайце рэальнасць.
  • 8:47 - 8:50
    (Смех)
  • 8:50 - 8:51
    Ёсць тры перавагі.
  • 8:51 - 8:54
    Тры плюсы навучання,
    заснаванага на прыбытку.
  • 8:55 - 8:57
    Кожны можа падлічыць
  • 8:57 - 9:00
    магчымы прыбытак ад навучання.
  • 9:01 - 9:02
    Такія людзі
  • 9:02 - 9:06
    ўжо не будуць падманутымі
  • 9:06 - 9:08
    рэкламай.
  • 9:08 - 9:10
    Іх выбар будзе абгрунтаваны.
  • 9:10 - 9:12
    Чаму мы павінны плаціць за каледж больш,
  • 9:12 - 9:14
    чым 15% дадатковага прыбытку,
  • 9:14 - 9:17
    што дае нам дыплом.
  • 9:17 - 9:20
    Ёсць яшчэ плюсы ў такога падыходу.
  • 9:20 - 9:23
    Шляхам параўноўвання кошту і прыбытку
  • 9:23 - 9:25
    адміністрацыя каледжаў будзе вымушана
  • 9:25 - 9:27
    больш аргументавана падыходзіць
    да фармавання коштаў.
  • 9:27 - 9:30
    Знаходзіць новыя шляхі.
  • 9:30 - 9:31
    Напрыклад,
  • 9:31 - 9:35
    усе студэнты плацяць больш ці менш
    аднолькавыя грошы за навучанне.
  • 9:35 - 9:40
    Але гэта ж несправядліва
    і павінна быць зменена.
  • 9:40 - 9:44
    Студэнт-інжынер выкарыстоўвае больш
  • 9:44 - 9:47
    рэсурсаў чым,
  • 9:47 - 9:48
    напрыклад, студэнт-філосаф.
  • 9:50 - 9:52
    Студэнт-філосаф, такім чынам,
  • 9:52 - 9:54
    пакрывае кошт навучання студэнта-інжынера.
  • 9:54 - 9:57
    Які затым зарабляе больш грошаў.
  • 9:57 - 10:01
    Чаму два чалавекі вымушаны набываць
    аднолькавы тавар,
  • 10:01 - 10:02
    плаціць аднолькава,
  • 10:02 - 10:03
    але адзін з іх карыстаецца
    толькі паловай
  • 10:03 - 10:06
    ці трэцяй часткай гэтага тавару.
  • 10:06 - 10:11
    У рэчаіснасці, выпуснік каледжу
  • 10:11 - 10:14
    губляе 25% свайго даходу на
    выплату пазыкі.
  • 10:14 - 10:16
    Астатнія -- толькі 5%.
  • 10:18 - 10:21
    Гэтая несправядлівасць павінна
    была прывесці да таго,
  • 10:21 - 10:23
    што людзі з дыпломамі атрымлівалі б больш.
  • 10:23 - 10:25
    У вас цяпер ёсць дадзеныя.
  • 10:25 - 10:28
    Вы ж сапраўды пачняце
    падлічваць.
  • 10:28 - 10:30
    Уся інфармацыя мае
    быць добра апрацавана,
  • 10:30 - 10:32
    мабыць нават скарэктавана
    бухгалтарскімі фірмамі,
  • 10:32 - 10:33
    каб пазбегнуць
  • 10:33 - 10:34
    статыстычных недарэчнасцей.
  • 10:34 - 10:35
    Чулі ж пра іх.
  • 10:37 - 10:39
    Але галоўная
    перавага навучання,
  • 10:39 - 10:41
    заснаванага на прыбытку --
  • 10:41 - 10:45
    тое, што гэта вызваліць
    амерыканцаў ад жаху
  • 10:45 - 10:48
    і банкруцтва,
  • 10:48 - 10:50
    бо яны не набудуць прадукт з хібамі.
  • 10:51 - 10:53
    Мабыць, з часам
  • 10:53 - 10:54
    амерыканская моладзь
  • 10:54 - 10:56
    і больш сталыя людзі
    пераасэнсуюць,
  • 10:56 - 10:58
    як адзін чалавек сказаў раней,
  • 10:58 - 11:00
    сваю зацікаўленасць, прагу да ведаў.
  • 11:00 - 11:02
    Яны пачнуць вывучаць тое,
    што любяць.
  • 11:02 - 11:03
    Любіць тое, што вывучаюць.
  • 11:03 - 11:04
    Пойдуць за сваімі жаданнямі.
  • 11:05 - 11:07
    Праз стымул з боку розуму,
  • 11:07 - 11:11
    пойдуць шляхам запытаў таго,
    чаго яны сапраўды хочуць.
  • 11:11 - 11:15
    Урэшце, гэта Эрык і Кевін
  • 11:15 - 11:16
    два гады таму.
  • 11:17 - 11:21
    Яны тыя, пра каго я казаў.
  • 11:21 - 11:25
    Моладзь, якая заахвочвала
    і працавала побач са мной,
  • 11:25 - 11:26
    і працягвае гэта рабіць,
  • 11:26 - 11:29
    вывучаючы амерыканскіх студэнтаў
    і іх пазыкі.
  • 11:29 - 11:31
    Дзякуй за ўвагу.
  • 11:31 - 11:35
    (Воплескі)
Title:
Як каледжы зарабляюць на студэнцкіх пазыках
Speaker:
Саджы Сэмьюэл
Description:

"Калісьці у Амерыцы паступленне ў каледж не азначала атрыманне пазыкі", - кажа прафесар Саджы Сэмьюэл. Цяпер вышэйшая адукацыя стала спажывецкім прадуктам: кошты навучання падвысіліся, студэнты абцяжараныя пазыкамі на суму больш за трыльярд даляраў, а ўніверсітэты і кампаніі, што выдаюць крэдыты, зарабляюць велізарныя грошы. Сэмьюэл прапаноўвае радыкальны выхад з сітуацыі: звязаць кошт навучання з заробкам пасля заканчэння каледжу. Такім чынам студэнты змогуць рабіць грунтоўныя рашэнні пра сваю будучыню, аднавіць сваю любоў да навучання і дапамагчы свету чымсьці карысным.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TEDTalks
Duration:
11:48

Belarusian subtitles

Revisions