WEBVTT 00:00:06.538 --> 00:00:08.128 Печаная ці смажаная, 00:00:08.128 --> 00:00:09.601 вараная ці падсквараная, 00:00:09.601 --> 00:00:11.581 чыпсы ці фры. 00:00:11.581 --> 00:00:15.198 Калісьці ў жыцці вам даводзілася каштаваць бульбу. 00:00:15.198 --> 00:00:16.660 Смачна, вядома, 00:00:16.660 --> 00:00:20.967 але варта ведаць, што бульба яшчэ і адыграла вялікую ролю ў гісторыі, 00:00:20.967 --> 00:00:26.365 большую за просты спажывецкі прадукт, што так падабаецца ўсім. 00:00:26.365 --> 00:00:27.806 Без бульбы 00:00:27.806 --> 00:00:31.379 не існавала б наогул сучаснай цывілізацыі. 00:00:31.379 --> 00:00:35.141 8 000 гадоў таму ў Паўднёвай Амерыцы, высока ў Андах, 00:00:35.141 --> 00:00:38.755 старажытныя перуанцы ўпершыню пачалі вырошчваць бульбу. 00:00:38.755 --> 00:00:41.464 Паколькі яна мела высокі ўзровень бялкоў і вугляводаў, 00:00:41.464 --> 00:00:44.640 а таксама неабходных тлушчоў, вітамінаў і пажыўных рэчываў, 00:00:44.640 --> 00:00:49.363 бульба была найлепшым сродкам харчавання для вялікай колькасці працоўных інкаў, 00:00:49.363 --> 00:00:52.060 і дапамагала ім будаваць і апрацоўваць горныя палеткі, 00:00:52.060 --> 00:00:53.698 працаваць у шахтах Скалістых гор, 00:00:53.698 --> 00:00:58.492 і ствараць высокаразвітую цывілізацыю вялікай Імперыі Інкаў. 00:00:58.492 --> 00:01:01.791 Але нягледзячы на тое, як неабходна была бульба для індзейцаў інкаў, 00:01:01.791 --> 00:01:03.853 калі іспанскія маракі вярнуліся з Андаў 00:01:03.853 --> 00:01:05.940 і ўпершыню прывезлі бульбу ў Еўропу, 00:01:05.940 --> 00:01:08.096 то яе нават не пусцілі на парог. 00:01:08.096 --> 00:01:10.160 Еўрапейцы папросту не захацелі есці тое, 00:01:10.160 --> 00:01:14.229 што яны палічылі нясмачным дзівам з далёкага новага свету, 00:01:14.229 --> 00:01:19.279 да таго ж расліна была надта падобна да ядавітай беладонны. 00:01:19.279 --> 00:01:21.153 І замест таго, каб ужываць да ежы, 00:01:21.153 --> 00:01:24.901 яны пачалі выкарыстоўваць бульбу як дэкаратыўную расліну. 00:01:24.901 --> 00:01:28.234 Прайшло больш за 200 гадоў, пакуль бульба нарэшце не заняла 00:01:28.234 --> 00:01:30.910 пачэснае месца на еўрапейскім стале, 00:01:30.910 --> 00:01:31.829 але нават тады 00:01:31.829 --> 00:01:34.855 яе елі пераважана ніжэйшыя саслоўі. 00:01:34.855 --> 00:01:37.192 Аднак пачынаючы з дзесьці 1750 года 00:01:37.192 --> 00:01:38.896 і часткова дзякуючы 00:01:38.896 --> 00:01:42.913 шырокай распаўсюджанасці таннай і пажыўнай бульбы, 00:01:42.913 --> 00:01:45.675 еўрапейскія сяляне атрымалі лепшую харчовую бяспеку 00:01:45.675 --> 00:01:47.218 і больш не залежалі 00:01:47.218 --> 00:01:51.712 ад наступстваў неўраджаяў збожжа, што рэгулярна здараліся ў той час. 00:01:51.712 --> 00:01:54.255 Таму сялянскае насельніцтва паступова пачало расці. 00:01:54.255 --> 00:01:57.366 У выніку Брытанская, Галандская і Германская імперыі 00:01:57.366 --> 00:02:02.340 падняліся на плячах падрастаючых груп сялян, працаўнікоў і жаўнераў, 00:02:02.340 --> 00:02:06.422 і такім чынам краіны Заходняй Еўропы пачалі дамінаваць у свеце. 00:02:06.422 --> 00:02:10.282 Аднак не ўсе еўрапейскія краіны сталіся імперыямі. 00:02:10.282 --> 00:02:12.423 Калі бульбу прынялі ў Ірландыі, 00:02:12.423 --> 00:02:14.807 насельніцтва гэтай краіны значна вырасла, 00:02:14.807 --> 00:02:19.174 а таксама вырасла яго залежнасць ад ураджаю клубняў. 00:02:19.174 --> 00:02:21.268 І хутка прыйшло няшчасце. 00:02:21.268 --> 00:02:23.797 З 1845 па 1852 гады 00:02:23.797 --> 00:02:28.782 па большасці палеткаў Ірландыі пракацілася эпідэмія фітафтарозу, 00:02:28.782 --> 00:02:31.225 што стала прычынай Бульбянога голаду ў Ірландыі, 00:02:31.225 --> 00:02:34.308 аднаго з найбольш смяротных галадоў у гісторыі свету. 00:02:34.308 --> 00:02:37.422 Больш за мільён грамадзян Ірландыі памерлі ад голаду, 00:02:37.422 --> 00:02:41.273 і яшчэ 2 мільёны пакінулі родны дом. 00:02:41.273 --> 00:02:44.035 Але, вядома, на гэтым гісторыя бульбы не скончылася. 00:02:44.035 --> 00:02:45.801 Культура нарэшце выжыла, 00:02:45.801 --> 00:02:49.106 а насельніцтва Еўропы, асабліва яе працоўных класаў, 00:02:49.106 --> 00:02:51.314 працягнула павялічвацца. 00:02:51.314 --> 00:02:53.601 З дапамогаю прытока ірландскіх мігрантаў 00:02:53.601 --> 00:02:58.223 у Еўропе з'явілася вялікае па колькасці, трывалае і накормленае насельніцтва, 00:02:58.223 --> 00:03:01.242 што спрыяла працы на фабрыках, якія з'яўляліся навокал, 00:03:01.242 --> 00:03:06.185 а гэта, у сваю чаргу, паспрыяла Прамысловай рэвалюцыі ў сучасным свеце. 00:03:06.185 --> 00:03:09.819 Таму амаль немагчыма ўявіць сабе свет без бульбы. 00:03:09.819 --> 00:03:12.388 Ці адбылася б калі-небудзь Прамысловая рэвалюцыя? 00:03:12.388 --> 00:03:15.121 Прайгралі б саюзнікі Другую сусветную вайну, 00:03:15.121 --> 00:03:19.004 калі б іх не карміла культура, якую лёгка можна было вырошчываць? 00:03:19.004 --> 00:03:20.709 Ці яна б увогуле пачалася? 00:03:20.709 --> 00:03:22.371 Калі пачынаеш думаць пра гэта, 00:03:22.371 --> 00:03:27.387 то шмат якія падзеі ў сусветнай гісторыі можна хаця б часткова прыпісаць 00:03:27.387 --> 00:03:31.662 простай бульбіне з падгор'яў Перу.